змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Сямашка і АЭС

Чым бліжэй да пуску АЭС у Астраўцы, тым больш не шкадуе хлусьні (як і іншае чынавенства), аб карысьці атамнай энэргетыкі для Беларусі, намесьнік прэм'ер-міністра Уладзімер Сямашка.

У.Сямашка без ваганьняў, прыводзіць для падтрымкі сваіх высноваў пазіцыі такіх «аўтарытэтных» арганізацыяў, што толькі дзіву даешся, напрыклад, кажа: «Росатом» приводит нашу станцию в пример как образцовую. Нам важна оценка МАГАТЭ, оценка международных экспертов в ядерной энергетике, но и оценка Эспо тоже важна.»

І гэта пры тым, што цудоўна вядома пра тое, што МАГАТЭ – лабіруе атамную энэргетыку ў сьвеце, гэтую арганізацыю не раз і не два лавілі на хлусьні (дастаткова ўзгадаць яе справаздачы па выніках аварый на ЧАЭС ім. Леніна і на АЭС у Фукусіме), таксама вядома змова МАГАТЭ і СААЗ (ВОЗ) якая тычылася дамовы аб зьменшэньні колькасьці пацярпеўшых ад аварыі на ЧАЭС і г.д. (https://pieramoha.org/artykuly/kiravacca--sumlienniem)

Што тычыцца «Росатама», то і на гэтай установе таксама пробы няма дзе ставіць, – згодна шматлікім сьведчаньням расейскіх адмыслоўцаў-эколягаў. Вось на такія «аўтарытэтныя» арганізацыі спасылаецца У.Сямашка.

У толькі што дадзеным БЕЛТА інтэрвію У.Сямашка кажа: «Запуск Белорусской АЭС поможет снизить зависимость от поставок природного газа.Сейчас в Беларуси 95% выработки электроэнергии приходится на газ, но от этой зависимости нужно уходить и диверсифицировать источники энергии. После запуска собственной АЭС в Островце 27-28% выработки будет приходиться на атомную энергию. 

В поставках газа, и при строительстве АЭС главным партнером выступает Россия, однако это не означает зависимость в этом плане от данной страны... »

Каб пераканацца у тым, якую ахінею нясе гэты высокапастаўлены лукашэнкаўскі чыноўнік дастаткова ўзгадаць наступнае: у 1990 годзе, у дывэрсіфікаваным паліўным балансе Беларусі мазут займаў 44,4%, газ 43,2%, вугаль... Але ўжо ў 1992-93 гг. урад В.Кебіча пачаў імкліва нарошчваць долю газа ў топліўным балансе краіны, А.Лукашэнка працягнуў гэтую палітыку, якая канчаткова прывязала Беларусь да адзінай крыніцы пастаўкі паліва – Расеі і як бачым, сёньня доля газа даведазена да 95%.

Што тычыцца прафэсійнай хлусьні Сямашкі аб тым, што АЭС – дапаможа дывэрсіфікацыі крыніц энэргіі і зьменшыць залежнасьць ад Расеі, то больш чым дзіўна выглядае тое, што рэжым, які загнаў Беларусь ў залежнасьць ад Расеі (не толькі паліўную), раптам вырашыў праводзіць дыяметральна іншую палітыку.

Звернем увагу яшчэ на адну такую акалічнасьць – нідзе ў сьвеце, за выключэньнем Расеі (дзе доля газа у паліўна-энэргетычным балянсе – 54%), доля газа у паліва-энэргетычным балянсе не перавышае 40%. Затое ў Беларусі, як сказаў У.Сямашка яна дасягае 95% (!!!).

У той самы час, напрыклад, у Аўстрыі, якая адмовілася ад ядзернай энэргетыі і закансэрвавала пабудаваную АЭС, доля мазуту – 41%, газу 26%, вугалю 7%. У Італіі, адпаведна – 47%, 39%, 9%. Аўстраліі – 33%, 20%, 44% і г.д. (дадзеныя вагаюцца па гадах).

Адным са шматлікіх пераканаўчых доказаў, аб непатрэбнасьці і шкоднасьці пабудовы АЭС на Беларусі з’яўляецца даклад, ад 2006 г., Нямецкай эканамічнай групы ў Беларусі, пад кіраўніцтвам прафэсара Крысціана фон Хіршхаузэна, на тэму: «Экономические аспекты развития атомной энергетики в Беларуси»

https://www.get-belarus.de/download/Beraterpapiere/2006/pp2006r03.pdf

Даклад быў праігнараваны ўладамі. Даклад невялікі і кожны мае магчымасьць зь ім азнаёміцца (на рускай мове). Таму мы прыводзім толькі некалькі невялікіх вытрымак з гэтай працы. У прыватнасьці аўтары зьвяртаюць увагу на кошт электраэнэргіі атрыманай ад розных цепланосьбітаў (гл. табліцу). Заўважым, што ў 2006 г. кошт аднаго барэля нафты (да кошту якой прывязан кошт газу), вагаўся ад 60 да 77 дал. ЗША, то бок быў вышэйшы, чым у наш час.

Кошт атамнай энэргіі

Аўтары робяць шэраг высноў, сярод якіх наступныя:

1. Несмотря на то, что мы можем проводить лишь искусственый анализ, результат экономических расчтов очевиден: атомная энергия неконкурентоспособна в Беларуси. Как представляется, атомная энергия вряд ли может помочь в решении проблем энергетического сектора или в решении проблемы снижения зависимости от импорта энергоресурсов;

2. Проведенное нами сравнение подтверждает выводы исследователей из Массачусетса и Чикаго: АЭС являются неконкурентноспособными по сравнению со станциями, работающими на угле или газе;

3. Атомная энергия не будет экономична в Беларуси, так же как она неэкономична и в большинстве других странах мира. Беларусь не должна доверять мифу о «дешевой» атомной энергии, так как в действительности она является одним из самых дорогих источников электроэнергии.

У прыватнасьці аўтары даюць шэраг парадаў, сярод іх такія: «В среднесрочной перспективе существуют различные возможности для диверсификации поставок энергоносителей. Беларусь может инвестировать в развитие электростанций, работающих на угле, и импортировать уголь из Украины и Польши.

 Основной капитал существующих станций должен быть обновлен, что поможет снизить потребность в энергоносителях; В долгосрочной перспективе Беларусь должна активизировать развитие линий передачи электроэнергии с западными соседями, с Европейским союзом по координации передачи электроэнергии.

 Соединение по линии электропередачи высокого напряжения с Польшей могло бы представить технические возможности для импорта электроэнергии, что также помогло бы диверсифицировать импорт энергоресурсов.»

Варта ведаць, што грамадзянскае атамнае машынабудаваньне, стварэньне АЭС – гэта шалёны прыбытак – сотні і сотні мільярдаў даляраў. Карпарацыям (канкрэтным людзям) грошы засланяюць усё ­– здароўе мільярдаў людзей, небясьпеку краінаў, існаваньне нашай плянэты ... Ім неістотна, што атамная энэргія і падыходы да яе засталіся на ўзроўні 50-х гадоў мінулага стагодзьдзя, што атамная энэргетыка, у грамадзянскім выкарыстаньні даказала сваю небясьпеку для чалавецтва, сваю тэхналягічную шкоду і непатрэбнасьць.

Што тычыцца пазіцыі рэжыма, які незаконна ўтрымлівае ўладу на Беларусі, то ягоныя паводзіны грунтуюцца выключна на ўласных інтарэсах і служэньні інтарэсам Расеі. (http://www.bielarus.net/archives/2008/03/02/1370)

Улады на Беларусі, ня толькі сьвядома нічога ня робяць у патрэбным накірунку структурных пераўтварэньняў паліўна-энэргетычнага комплексу краіны, але нічога ня робяць з-за выключна нізкіх прафэсійных якасьцяў чынавенства і татальнай залежнасьці ад Крамля.

Яны нічога не кажуць пра катастрафічную энэргаёмістасьць беларускай прамысловасьці, пра існуючыя альтэрнатыўныя (ядзернай энэргетыцы) больш танныя і бясьпечныя крыніцы энэргіі, пра неабходнасьць сучаснага аналізу беларускага паліўна-энэргетычнага комплесу (з прыцягненьнем незалежных адмыслоўцаў з прамыслова-разьвітых краінаў) для прыняцьця адпаведных дзеяньняў па ягонаму пераўтварэньню ў перадавую галіну. Замест гэтага гігантскія сродкі накіроўваць на патэнцыйную катастрофу.

Авантурныя дзеяньні і выступы розных лабістаў ад атамнай энэргетыкі на Беларусі (не істотна, усходніх ці заходніх) з хлусьлівымі заявамі пра таннасьць электраэнэргіі атрыманай на АЭС, выклікаюць выключнае абурэньне, таму што імі не гаворыцца пра кошт ядзернага паліва (які няспынна падымаецца), не гаворыцца пра кошт утылізацыі адпрацаванага паліва (які роўны яе будаўніцтву), не гаворыцца пра кошт захаваньня адпрацаванага ядзернага паліва – гэта ўсё справядліва шэрагам адмыслоўцаў уключаецца ў кошт электраэнэргіі атрыманай на АЭС, не гаворыцца пра надзвычайную ненадзейнасьць АЭС (асабліва расейскіх), не гаворыцца пра пагрозу, якую нясе АЭС для ўсяго жывога не толькі на Беларусі.

Бенедзікт / 09-07-2017
Беларусь Рэжым АЭС
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: М.Н. 2017-07-09

Вядуць цэнтральную Эўропу да новай атамнай катастрофы. Масква сваёй агрэсіўнасьцю, Захад -- сваёй пасіўнасьцю. Асьлеплі ці што?

Бяз тэмы Аўтар: Scooter 2017-07-13

Уся надзея на Маска, які мог бы паказаць у бліжэйшай будучыні канкурэнтаздольнасьць сонечнай энэргетыкі.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе