змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "СЯБРЫ НАРОДУ"

Рэжым не забараняе вышыванку. Масы ўсьцешаныя: маўляў, антынародная ўлада за Беларусь.  І Масква "молчит". І сапраўды, як бы палёгка для беларусаў.

Тым часам карэспандэнт БЕЛТА цытуе словы Лукашэнкі, пушчаныя ім 12-га ліпеня. Вось ён той словаблуд:  

"Хочу подчеркнуть, что русский язык для нас не чужой. Это и наше национальное достояние. Белорусы за свою многовековую историю внесли немалый вклад в его развитие, обогатили его. И сегодня в нашей стране он имеет статус государственного наравне с белорусским языком", - сказал глава государства".

Гэты « глава государства» яшчэ й не такое казаў, зьнішчаючы беларушчыну і беларускія школы. Самае простае і лёгкае для акупацыйнага рэжыму, каб пусьціць пыл у вочы, гэта зрабіць выгляд, што ён дазваляе ўжываць народную атрыбутыку. Прытым рэжым ніколі ня будзе падтрымліваць у гэтым народную аўтэнтычнасьць, але заўсёды прапануе прафанацыю (па сутнасьці не народную).

Тут  ёсьць форма зьнішчэньня (шляхам падмены) аўтэнтычных традыцыяў. Гэтай справай за саветамі мэтанакіравана займаліся так званая «мастацкая самадзейнасьць» і «дом народнай творчасьці». Месцамі ўжо тады вынішчылі народныя традыцыі дазваньня, спарадзіўшы разлапісты кіч.

Цяпер мы часам бачым паказы, то Макея, то яшчэ якога міністра «Іванова» ў кашуленцыях з сінім геаметрычным арнамэнтам і жаночым кроем (ато яшчэ й з зялепухай). Ўсё тое выдаецца за нешта  беларускае. 

Некаторыя павярхоўныя энтузіясты аж сьліну пускаюць ад радасьці, што беларусафобскі рэжым ды вось ўжо да беларускага «горнецца». Калі вораг «горнецца» – зважай, каб не апынуцца ў дурнях.

Галоўным культурным набыткам нацыі, які вызначае яе  аблічча і забясьпечвае вечнасьць, ёсьць нацыянальная мова. Зьнішчаючы мову, усялякі пракляты рэжым, ніколі ня збочыць.

17 ліпеня 2017 г.

Зянон Пазьняк / 23-07-2017
Зянон Пазьняк Беларусь Рэжым
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: рар 2017-07-23

Апошнім часам заўважана, як у Сеціве пачалі шалець супраць Зянона швальшчыкі ўсіх масцяў. Баяцца, ненавідзяць, выконваюць аплочанае заданне. Нікуды не дзенецеся. Пріедзе, і будзеце, паскуднікі, хавацца па норах.

@рар Аўтар: Міхась 2017-07-24

"Апошнім часам" гэта гадкоў так 15, з таго часу як у Беларусі інтэрнэт стаў больш менш масавым.

Бяз тэмы Аўтар: Люстэрка 2017-07-26

Нямецкія нацысты не толькі дазвалялі, а прымушалі насіць яўрэяў нашыўку з яўрэйскай зоркай. І зусім не для таго, каб спрыяць развіццю яўрэйскай нацыі, а наадварот, каб яе знішчыць.

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-07-26

Ад ix падлай(па-маскальску падлезьць низка прыкiнуцца сваiм,выведаць, а пазьней здразiць-зьнiшчыць-апаганiць) прафанацыi становiцца толькi агiдна i хочачча сьвiньней толькi пазьнiшчаць. 10-8 гадоу таму у Вiцеску на бiльбордах разьвешвалi у жаночых вышыванках мужыка з дэбiльным рахманым тварам, а пад сподам пiсалi: "Бульбаш -гонар наш". Буль-баш - бульбяная башка-галава. Во дык гонар быць дэбiлам з дэбiльным тварам у жаночай вышыванцы. Гады 3 таму так сама бачыу бiльборд рэклямы кваса "Хатнi" ужо без напiсаных абраз, але мастацкi вобраз мужыка быу намаляваны так, што акрамя агiды да людзей у вышыванцы выклiкаць нiчога не зьбiрауся: у мужыка у ввшыванцы была постаць прыбiтага колхознiка з дэбiльнаразгубленым тварам.

Пад прыкрыцьцем брэнда i рэклямы тых брэндау, мауляу "бизнес" iдзе прасоуваньне у калектыуную сьвядомасьць варожых абраз накiраваных нападауленьне волi да супрцiву маскальскай акупацыi, мауляу усе наша беларускае нiкчэмнае i быдлячае, мауляу вышывпнкi для дэбiлау и колхозников.

На сьвiньнячы брэнд падавау у ix жа 6 акупанцкакалабаранцкix "судoy".....i не адзiн не адкрыу справу. А гэта сьведчыць, што сicтэма ведае, што робiць. Але я штораз падавау iнфу у грантаускiя сайцiкi i данес да калектыунай сьвядомасьцi беларусау, што "бульбаш" - гэта абраза, а ня гонар для беларуса, бо беларусы ня быдла, а шляхетны Народ.

100% Аўтар: Антонас 2017-07-26

праўда ж!

Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2017-07-27

Каваленка, беражыце сябе - Вам сtолькi яшчэ працаваць, што... мала каму даводзiлася, нават, у НАС.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: