змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Саша Сотнік: Вымя клепта-фюрэра

Другая па ліку апэрацыя “Узурпацыя” уваходзіць у завяршальную фазу. Эла Панфілава атрымала баблішча і пацякла дзяржаўнай сьлінай. Цяпер гэтая сьліна ўсьпеніцца і запоўніць сабой розумы электарата. Аднак, мозгі і так “прамыты” да імпэрскага бляску: “нас баяцца, шануюць, можам паўтарыць, нам зайздросьцяць, точаць зубы на рэсурсы, -- хрэн ім, а не нашага Пуціна”. А яшчэ – “бедны, бедны Пуцін, ён так намагаецца, але яму ніхто не дае”. Проста стары Казладоеў у пэрыяд веснавога гону: поўны патэнцыі, але адкінуты прадметамі сэксуальнага жаданьня.

Не даюць – што? Красьці? Але яшчэ ў дабраславенную сабчачую эпоху нахапаўся так, што ў прыкормленай братвы зеляніна з вушэй палезла. Што яшчэ не даюць? Нападаць на суседзяў? Вось вам “Крымская вясна” і “Данбаская мясарубка”. Шантажаваць не даюць? Але і тут з крамлёўскай матні выскоквае паўночнакарэйскі таўстунок, махаючы сваёй набухлай ядзернай годнасьцю. Мабыць, няшчасны электарат мае на ўвазе, што “не даюць народ ашчасьлівіць”! Але не для гэтага гэты хлапец узурпуе ўладу, каб карміць Мар’іванну і Васільпятровіча. Ён узурпуе яе для сябе і сваёй кліентэлы. Для тых, хто грэе свае змучаныя кастачкі на лазурных узьбярэжжах, песьцячыся на скрадзеных вілах і расьсякаючы на скрадзеных яхтах з аголенай абслугай. Яны і ёсьць ягоныя выбаршчыкі, падзельнікі, гаранты, абаронцы і спонсары, а ў выніку – бэнэфіцыятары пуцінскай эпохі. Усе гэтыя Прохаравы і Дзярыпаскі, Патаніны і Кавальчукі, Ратэнбэргі і Цімчанкі, Авены і Фрыдманы. Адкрыйце расейскі сьпіс “Форбс” і цешцеся.

Захаду цяжка прызнаваць уласную памылку. Пакуль у Эўропе і Амэрыцы цацкаліся з расейскай мафіяй, што ўгнязьдзілася ў Крамлі, - на акупаванай тэрыторыі Расеі вырас гібрыдны монстр, якому цяжка даць адназначнае вычарпальнае вызначэньне. Паў-фашызм, паў-савок, паў-расізм, паў-нацызм, усё – з прыстаўкай “паў”, акрамя аднаго: гэты рэжым нясе зусім рэальную сьмерць сотням тысячаў і нават мільёнам людзей на плянэце. Ён сее страх і пажынае мерцьвякоў, якія потым па ўзмаху цудоўнай палачкі паліттэхнолагаў паўстаюць са склепаў, каб гукнуць “Пуцін круты!” і, не спатнеўшы, паагітаваць за смерцяноснага Вовачку. Ператварыўшы тэлебачаньне ў “краму на дыване”, ён вось ужо васемнаццаць гадоў пасьпяхова прадае электарату пратухлыя ідэі здохлага “саўка”. Пакупнік раскашэльваецца, жрэ, п’е, давіцца і падыхае на месцы ад нязварваньня. Але па тэлевізару ня кажуць аб тым, што ўсе расейскія могілкі вось ужо 18 гадоў наступаюць на Маскву. Наадварот: “больш ”саўка”, яшчэ больш, даеш закручаньне шрубак па ўсёй плошчы, навядзем парадак жалезнай рукой!..” А за прыгожым кадрам, зьляпаным у Астанкіне паводле састарэлага галівудскага стандарта – адкрытыя магілы і мярцьвячая пустэча…

О, гэтыя страшныя сьпісы, што складаюцца ў Амэрыцы, якая кіпіць ад злосьці! О, пяшчотнае вымя клепта-алігархата, што набрыняла ад капітала і трымціць ад любога дакрананьня! Яно ня церпіць цікаўнага позірку судзейскіх і пракурорскіх, моршчыцца ад найменшага прасьвечваньня, яно пырскае ядавітым малачком нянавісьці, але нічога ня можа зрабіць. І вось ужо амэрыканцамі агучаны імёны таксічных бізнэсоўцаў, зь якімі партнёрам ЗША справаў мець “не рэкамэндуецца”. А ў хуткім часе абвесьцяць увесь сьпіс, па імёнах, пачынаючы з вярхоўнага галоўнакамандуючага і спускаючыся ўніз па дбайна зладжанай храбціне “сувэрэннай вертыкалі”: праз плечы ваеншчыны і губэрнатарскую грудзіну – да самых лубянскіх інтымнасьцяў і кагцістых лапак астанкінскага “экскаватара, што крочыць”, што выграбае з чарапоў расейцаў любую здаровую думку.

У Крамлі абураюцца і панікуюць: Захад замахнуўся на “сьвяшчэннае вымя”. Колькі гадоў з Расеі выпампоўвалі ўсё, што толькі можна было выпампаваць, вывозілі чымаданамі, самалётамі і цягнікамі, распылялі, рассоўвалі па схаваных закутках, акумулявалі і марнелі над золатам! І што цяпер? Усё прападзе ўшчэнт? Згарыць або замарозіцца? Гэтыя панічныя пытаньні нараджаюць хаос па-за сакральнымі чырвонымі мурамі. Пуцін робіць выгляд, што ўпэўнены ў сябе як ніколі. А што яму яшчэ застаецца? Толькі надзьмувацца жабай на балоце і палохаць сваімі памерамі мясцовых мараў. Ён раздае невыканальныя абяцаньні, да самых застрашальных, што пагражаюць пачварнымі наступствамі ад маштабнай амністыі ў гонар “Дня ўзурпацыі”. І турмы абваляцца, і выйдуць на волю вольную дзесяткі тысячаў крымінальнікаў, гатовых секчы і рэзаць рыхлыя тушкі лапушкоў-абывацеляў. Не палітзьняволеных жа ён сабраўся вызваляць, а сваю, класава блізкую “урлу”, якой проста пашэнціла крыху менш, і яны ў свой час ня здолелі ўладкавацца пад цёплае сабчачае крыльца…

Крамлёўская паніка будзе рукатворна экстрапаліравана на ўсю тэрыторыю Расеі, якая пасьля сакавіка 2018-га пажне сваю буру. Абваліцца рубель, бо яго і так ужо ўтрымліваюць з апошніх сілаў; зьбяднее насельніцтва, абкладзенае новымі непасільнымі падаткамі; скурчыцца асарцімэнт тавараў у крамах, бо новыя санкцыі не дазволяць напоўніць паліцы з былой інтэнсіўнасьцю, а якасьць “сілоса для быдла” зьнізіцца да непрыстойнага ўзроўню; скароціцца вытворчасьць і падскочыць узровень беспрацоўя, павялічыцца ціск на грамадзтва, часьцей будуць адбывацца палітычныя забойствы і перасьлед…

Гэтае абмацанае вымя будзе помсьціць усім і кожнаму. За тое, што наважыліся, высьветлілі і дакрануліся. Яно залье сваім ядавітым малаком краіну, каб зьмяшаць яго з крывёй. І ня знойдзецца нікога, хто наважыўся б на подзьвіг князя Юсупава і дэпутата Пурышкевіча. Або знойдзецца, як заўжды, у самым блізкім атачэньні? І ці гатовыя вы дараваць, напрыклад, забойцу Золатаву сьмерць Нямцова ў замен на ліквідацыю “Распуціна нумар два”?

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/720-drozhashchee-vymya-klepto-fyurera.html

 

Сьвята на “Тытаніку”

Папуляцыям прасьцейшых па прыродзе уласьціва жыць калоніямі. І Крэмль, зараджаны вірусам савецкага рэваншызму, хватка арганізаваў гэтую калонію “прасьцейшым пост-саўкам”. Час ад часу ў атмасфэру ўкідваецца папулісцкае пытаньне: “Ці можна было захаваць СССР?” – і адразу ж уся калонія хорам адказвае: “Так! Можна! Праклён табе, Гарбачоў-здраднік!” Постсавецкія прасьцейшыя мутанты неверагодна баязьлівыя, але пры гэтым агрэсіўныя, калі зьбіраюцца чародамі. У гэтым выпадку яны гатовыя “парваць, паўтарыць, спепяліць Амэрыку, загніваючую Эўропу і ўсіх, хто да нас палезе”. Праўда, гатовыя толькі на словах, але большага Крамлю і ня трэба. Каб толькі баяліся і знаходзіліся ў змроку невуцтва. Усё, што выходзіць па той бок разуменьня аднаклетачных, адразу прызнаецца злом. Складаных пытаньняў лепш не задаваць, але, калі яны павісьлі ў паветры – прапаганда заўжды знойдзе простыя адказы для сваіх прасьцейшых гледачоў. Нехта плыве супраць плыні? – ён выразна агент Дзярждэпа. Не агент? – значыць, псіхічна ненармальны. Або запойны алкаш. Усё проста і зразумела, хаця і дурное. Дурасьць небясьпечная тым, што, абмінаючы стадыю кровазвароту, усмоктваецца непасрэдна ў мозгі.

Але мозгі ў прасьцейшых прымітыўныя, ізвілінаў там няшмат, і адказвавюць яны хутчэй за рэфлексы: зарплата, прэмія, кватэрнае пытаньне (гэта – балючае, што дасталося ў спадчыну ад савецкіх камуналак), накапленьні, зьберажэньні. Здаецца, усё. Пагадзіцеся, няхітры абывацельскі набор, на якім пасьпяхова паразытуе пост-савецкая сістэма. Даходзіць да шызафрэнічнага абсурду: на зададзенае пытаньне “складаньне Кангрэсам ЗША санкцыйных сьпісаў алігархаў, якія скралі вашы грошы і вывозяць іх на Захад – гэта справядлівасьць або ўмяшальніцтва ў вашы ўнутраныя справы”, пост-савок пачынае ўзмоцнена іскрыць і балматаць нешта супярэчлівае. З аднаго боку, грошы скралі ў іх, а з другога – алігархі свае, хатняга вырабу, родныя. У выніку перамагае змрочная падсьвядомасьць з вызначальным падтэкстам: “А калі б я быў алігархам – я б не краў? Зразумела, адціскаў бы і вывозіў скрадзенае вагонамі, параходамі і бізнэс-джэтамі! Таму – рукі прэч ад роднага алігархата! Няхай наш суд вырашае! І пляваць, што суда ў нас няма, галоўнае – ня лезьце, а то зараз як шахнем радыёактыўным попелам – ва ўсяго Кангрэса пазваночнік у майткі высыпецца!”

Хто мацнейшы – той мае рацыю. Гэта пастулат з джунгляў пост-саўкі ўсмоктваюць з малаком маці, замацоўваючы яго  шматгадзіннымі праглядамі тэлевізара. У дадзены момант мацней Пуцін зь ягоным адмінрэсурсам і накрадзеным баблом? – значыць, быць яму прэзыдэнтам, правадыром, ватажком зграі. Аслабее? – парвем, навесім усіх сабак, чацьвяртуем і ўкрыжуем. У прасьцейшых заўжды ўсё прасьцей простага. Замест складаных рашэньняў – пячорныя інстынкты. Пасыл “нашы нетры багатыя – вось нас і хочуць скарыць, але мы не скарымся, закідаем усіх ядзернымі адкідамі” на шляху да пячорнага існаваньня актуальны як ніколі. Пляваць, што цывілізацыі ў хуткім часе ня будзе патрэбна нафта. Пляваць, што праз трыццаць гадоў, а тое і раней, 100% энэргіі будзе складаць сонечная. Пляваць, што новыя тэхналогіі захопліваюць сьвет! “Нам добра ў сваёй пячоры, не наважцеся чапаць нас!..”

Пасьля сакавіка 2018-га Расея ператворыцца ў Конга. Такое вялікае, засьнежанае і халоднае. Нават не ў Гандурас, што чухаецца ў кожнага другога абывацеля. Гэта будзе неабдымная тэрыторыя змроку і безнадзёгі з утыркнутай у сэрца монстра “вертыкальлю”, ашчэраная дручкамі, аўтаматамі і вадамётамі. Сьвята да нас прыходзіць. Гэта – трыюмф паслухмянасьці і ўсеагульнага “адабрамса”. Звонкая навіна аб вяртаньні капіталаў клепта-алігархата ўжо аглушыла вушы абарыгенаў. Бабло вяртаецца. Праўда, яно вернецца ў выглядзе выкупленых дзяржаўных аблігацый пад гарантыі адсоткаў са сродкаў, якія зноў адціснулі з кішэняў мясцовых папуасаў. Па факце гэта будзе не вяртаньне скрадзенага ў казну, а нейкі заём. У абарыгенаў скралі, а яны яшчэ заплацілі адсоткі. Геніяльна прыдумаў Воўка-аблігацыя. І – арганічна ўпаў у долю. А хто супраць – той сядзе. Пасуючы артыкул заўсёды знойдзецца.

Для большай весялосьці дзікуноў забаўляюць “выбарамі правадыра племені”. Зразумела, імя ягонае вядомае заранёў, але Пуцін хоча ўбачыць фэерыю, са стрэламі і фінальнымі фаервэркамі. Навальнага не зарэгістравалі! Якая нечаканасьць! Шоў-дзіва Сабчак ужо запрапанавала яму стацца сваёй даверанай асобай. Латэкс, корак і бізунчык з кайданкамі. Усё, як любіць замоўца. Аргазм павінен выглядаць натуральна.

Сьвет ужо не глядзіць на Расею, бо стаміўся жахацца. Цывілізацыя разьвіваецца сама па сабе. Яна запускае ракеты, разьвівае новыя тэхналогіі, змагаецца са сьмяротнымі хваробамі, ёй не да нас. Што для яе наша адмарожанае Конга з залатой распальцоўкай? Ну, дзікуны. Ці мала іх на нашай плянэце, пакуль не павыміралі? Вымруць і гэтыя. І нічога ў іх не ўзьляціць. Спарахнее, падскочыць на стартавай пляцоўцы і рассыпецца ў паветры. А потым здохне правадыр або яго грукнуць у крамлёўскі куце, бо задзяўбаў сваёй непрадказальнасьцю. Але час будзе ўпушчаны. Мы ня проста адстанем ад чалавецтва. Мы абрасьцем поўсьцю, якую не адшкрэбсьці ніякім лазэрным лязом, бо калматая сьвядомасьць не паддаецца эпіляцыі. Але самым крыўдным для ваўнічых прасьцейшых будзе тое, што іх кінуць баяцца. Проста пачнуць круціць пальцам каля скроні і канстатаваць: “Ну, што зь іх возьмеш? Папуасы. Цёмныя, занядбаныя, дзікія. Няхай паскачуць яшчэ пару-тройку гадоў, потым стомяцца і вымруць натуральным чынам”.

Пост-пуцінскай Расеі наканавана выміраньне. Здарыцца гэта праз тры гады або праз дзесяць – няважна. У маштабах гісторыі гэта – імгненьне. У маштабах чалавечага жыцьця – трагічная вечнасьць наканаванасьці.

Усе, хто хацеў выратавацца з борта “Тытаніка”, які імкліва патанае ў бездань, -- ужо селі ў шлюпкі і адплылі прэч. Яшчэ ёсьць некаторы час, перш чым карабель пойдзе на дно канчаткова. Хто можа – ратуйцеся. Зьязджайце, куды вочы глядзяць. Астатнія – маліцеся, калі ў нешта верыце. Але цуда ня будзе. Будзе поўнае апусканьне ў самагубчым імкненьні цэлай краіны легчы на дно. Патонуць усе, бо ў такім агрэсіўным асяроддзі аднаклетачных сэктантаў выжыць немагчыма.

Некалі правадыр зь усьмешкай адказаў Лары Кінгу на пытаньне пра падводны човен “Курск”: “Ён патануў”. Пасьля патапленьня Расеі яму нават адказваць нікому нічога не давядзецца – проста таму, што ніхто ў яго пра гэта ня будзе пытацца. Разгублена паціснуць плячыма і працягнуць жыць далей. Без аднаклетачнай Расеі. Без дзікуноў зь ядзернымі памыямі. Цывілізацыі не да гэтага. Ёй трэба яшчэ рак і СНІД перамгачы. Ды шмат што трэба пасьпець зрабіць. 21 стагоддзе ляціць на ўсіх парах. А тут нейкія папуасы патанаюць са сьвяточнымі праклёнамі на вуснах. Сьмешна!

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/732-prazdnik-na-titanike.html 

/ 02-01-2018
Расея Пуцін Русский мир Саша Сотнік
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Імпэрыя. Распад
Навіны РПЦ або Дерзай, дщерь!..
Саша Сотнік: Страшную рэч скажу…
Віталь Портнікаў: Добра Жыць ва Украіне