змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Саша Сотнік: Страшную рэч скажу…

Зараз страшную рэч скажу.

Першыя месяцы вайны сяброўскай “Барбаросы” паказалі Сталіну, што ваяваць за яго ніхто ня будзе. Колькасьць ваеннапалонных і дэзэрціраў налічвалася нейкімі няўздымнымі лічбамі. І тады “мудры правадыр” падпісаў Указ “Ні кроку назад”, які прадпісваў страляць у плечы адступаючым. Зьявіліся заградатрады ў форме НКВДшнікаў. Гэтыя “добры молодцы” мачылі сваіх жа, не дазваляючы адступаць і насаджаючы думку: “Калі пайду на танкі і на нямецкія міны – раптам выжыву, а калі адступлю – тут гэтыя дакладна прыстрэляць”.

Жаўнер прызвычаяўся да ролі мяса.

Усе гэтыя расповеды пра “можам паўтарыць” прыдуманы нашчадкамі тых, хто якраз страляў у плечы. Ім похрын, што паўтараць. Яны – з задавальненьнем паўтораць і заградатрады, і расстрэлы каля сьценкі, і ўсё такое. Ім ня йсьці на міны. І пад танкі ня йсьці. Яны – спэцыялісты па расстрэлах сваіх. Таму, калі прэзыдэнт Латвіі падпісвае Закон, які не дазваляе лічыць вэтэранамі НКВДшнікаў – гэта слушны закон. Гістарычна вывераны.

У Пуціна зараз таксама няма жаўнераў, гатовых яго абараняць. А “верны пехацінец” – гэта так, для атрыманьня чарговай даніны. Як што пойдзе не так – расчэпіцца на атамы, і шукай яго потым. Менавіта таму пуцінскія нэа-НКВДшнікі ўжо даўно “паўтараюць”: і ў плечы страляюць, і палохаюць, і чакаюць, і рыхтуюцца…

Але ўсё гэта ўсяроўна скончыцца аднойчы. Як заўжды, раптоўна. Раз – і ўсё.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Вы што пабудавалі за 18 гадоў?..

А які сэнс у вашым выжываньні? Патлумачце, калі ласка. Ну, добра, “жыцьцё дарагое як памяць”, прыпусьцім. І што далей? Сэнс вашага жыцьця – у чым? У працэсе, уласна, выжываньня? У “зігах” дзеля паратунку? Паводле прынцыпа “забей каго заўгодна, але выратуйся сам”? Прыпусьцім і гэта. Добра, забілі і выратаваліся. І? Што пакінеце пасьля сябе? Кучу акрываўленых трупаў, забітых вамі ў імя ўласнага паратунку?

Вы што пабудавалі за 18 гадоў пуцінскага Райха? Можа, нейкія навуковыя адкрыцьці зьдзейсьнілі? Можа, мэдыцыну ўзьнялі да завоблачных вышыняў? Рак перамаглі? Або ў вашы ўнівэрсітэты пнуцца вучыцца з усяго сьвету? А раптам – вытворчасьць разьвілі на аснове распрацаваных вамі найноўшых звыш-тэхналогій?

Не. Нічога з гэтага вамі ня зроблена, ня зьдзейсьнена, не адкрыта. Ад слова “зусім”.

Вы – паразіты, ня здольныя ні на што. Вы толькі ненавідзіце ўсіх вакол, гарланіце “уперад-уперад” і сунецеся ў гэты “перад”, павярнуўшы башку ў бок мінулага. Зразумела, усе купіны, ямы, каляіны і граблі – вашы. Вам баліць, вы ўвесь час падаеце, на вашы бязглуздыя галовы сыпяцца ўсе шышкі і камяні, але вы ўсяроўна пнецесеся, напаўняючыся яшчэ большай злосьцю, бо “усё ідзе не так”, як вам уяўлялася.

Даруйце, але я так і не магу знайсьці адказ на пытаньне: а які сэнс у вашым жыцьці, поўным ідыятызма, ганьбы, крывішчы і здрады? Удыхнуў-выдыхнуў, пажраў-выпаражніўся, заснуў-абудзіўся і зноў усё па кругу – вось дзеля гэтага, ці што? Толькі вось ня трэба хлусіць пра “культурныя традыцыі”. Плявалі вы на іх, уключна з Пушкіным, Талстым і Чэхавым. Адкажыце па сутнасьці, без дэмагогіі. Можа, я чагосьці ня ведаю? Можа, вы не аднаклетачныя, і “лішняя храмасома”, якой у мяне дакладна няма – хавае ў сабе невядомую разгадку? Не мучайце. Скажыце шчыра: дзеля чаго ўся гэтая “вялікадзяржаўная” хрэнь. Раптам усё вельмі проста, і вы рэальна жывеце дзеля таго, каб Пуцін і ягоная братва вечна вамі валадарылі, бо вы не мысьліце сябе бязь іх? Калі нават так – я прыму гэты адказ. Ён хаця б будзе шчырым, хаця і не магчымым для спасьціжэньня маім заганным розумам…

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Аргуманты расейскіх акупантаў

Галоўны аргумант савецкіх акупантаў: у Крыме жывуць мільёны людзей, якія мараць жыць у Расеі, бо ва Украіне жыць немагчыма!..

Але і ў Расеі жывуць дзесяткі мільёнаў, якія мараць жыць на Захадзе, бо ў Расеі жыць немагчыма! І што цяпер? Захад павінен тэрмінова яе акупаваць, бо такія летуценьнікі распаўсюджаны па ўсёй яе тэрыторыі і іх “тэрмінова трэба ратаваць”?

Аргуманты “саўкоў” фанэрныя, яны лёгка разьбіваюцца адным ударам здаровай логікі. Пасьля гэтага настаюць бездапаможныя эмоцыі “ты – агент”, “ты – вораг народа” і іншы дзіцячы садок. Нічога зразумелага з намёкам на здаровы сэнс, нават нецікава.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Скок у дзірку

Пракрамлёўскі палітолаг Сяргей Маркаў вынырнуў з навагодняй летаргіі і, не праспаўшыся з бадуна, трывожна загукаў: “Амэрыканцамі будзе прадпрынята атака на легітымнасьць выбараў Уладзіміра Пуціна. Няясна, праўда, ці пойдуць замежныя аўтары на рэзанансныя злачынствы для падрыву легітымнасьці пуцінскай перамогі. Ці будзе дзеля гэтага састрэлены яшчэ адзін малайзійскі “Боінг”? На задуму прапагандыста на гэтым месцы электарат павінна ахапіць бляшанае трымценьне, а сэрца патрыёта – разарвацца ад справядлівага гнева. Бо – “Да якой пары? Да якой пары амэрыкосы будуць умешвацца і гадзіць на голаў нашага правадыра-шматпакутніка?” Злавіць за штрыфель, прыціснуць да народных грудзей і цалаваць у пляшывае цемечка, пакуль пульс прамацваецца. Бо – “хто акрамя яго, люьага? Ён – адзіны абаронца, саплівая надзея і скрэпнае апірышча”.

Айчына ў небясьпецы. Да 18 сакавіка – асабліва. “Ня стане Пуціна – ня будзе Расеі” – вось якой: неадукаванай, разбуранай, але басконца ганарлівай за бацькоў, дзядоў і прадзядоў, што ішлі ў атаку пад стрэлы заградатрадаў і будавалі Беламорканал под воплі спэц-вяртухаеў – бескампрамісных папярэднікаў нашага славутага ідалішча.

У Крамлі разумеюць: гэтую яўку праваліць нельга. Яна павінна быць маштабнай. Нездарма прапагандыст Маркаў б’ецца ў істэрыцы на прадмет магчымага непрызнаньня Захадам легітымнасьці сакавіцкага плебісцыту. Нездарма выбаркамаўская рэжысёрша Элачка Порнафільмава выгінаецца ўсімі пукатасьцямі тазабедраных суставаў, нібыта “не разумеючы” у адказ на Заяву ЭЗ аб нядопуску Навальнага да здымкаў. Але ж яна ў курсе, якія жарсьці кіпяць па-за межамі манэжа, і колькі плюмажу пайшло на дрэсіраваную кабылу, і які кошт старога арлекіна Жырыноўскага і лібэрал-эквілібрыста Яўлінскага, пачым клубніцка Грудзініна і Трыстан, што прысягнуў “саўку” (пакуль без Ізольды). Ніякіх прасаў на падаконьніку!  Ніякіх таемных знакаў правала! Завабіць баламутных Плэйшнэраў, каб іх шляг трапіў. Ачмурыць, накрыць, ня даць сысьці. Замест добрапрыстойнага пастара Шлага – на манежы праваслаўны ніндзя дзед Гундзяй у пазалочаных даспехах. Дыміць капцілка, аглушае мантра: “Ня подзеш – проста ў Пекла патрапіш! Забадаюць цябе чэрці амэрыканскія, затопчуць чужымі капытамі каляровых рэвалюцый!..” І паства, напалоханая пэрспэктывай Апраметнай, ужэ пнецца, шырока разьзявіўшы зяпы, у размаляваны намёт. Шоў пачынаецца! І пляваць, што Рэзэрвовы фонд абнуліўся – галоўнае, што 400 млн. рублёў ахвяраваньняў паступілі ў капілку асноўнага капіталу. Напалоханыя заморскай нечысьцю грамадзкія арганізацыі сшыхтаваліся ў чаргу, каб адзначыцца і ўкласьціся. Гэта вам ня дзетак ад анкалогіі ратаваць, не інвалідаў вазкамі забясьпечваць. Пляваць на дзяцей і інвалідаў: тут Пуцін у небясьпецы. Шцірліц на мяжы правала! Радзіма можа зьнікнуць, растварыўшыся ў паветры разам зь ягоным серным пахам. Не дапусьціць байкота! Прывалачы за шкірку на ўчастак кожную сволач з расейскім пашпартам, прымусіць расьпісацца ў амбарнай кнізе і заштурхнуць у глядацкі сэктар: “Глядзі, няўдзячны, як трупа цябе забаўляе – ажно карачыцца. Гэта ўсё дзеля цябе, прыдурак лягерны, ты проста шчасьця свайго не разумееш. Затое, калі зразумееш – прываліць так, што не данясеш!..”

І прываліць жа. Не адразу, аде не сумнявайцеся, ваша высакароддзе. Нават завод ГАЗ – той самы, калектыў якога высоўваў Шцірліца ў райхсканцлеры, намёртва стаў да 20 студзеня. Кіраўніцтва адразу ўзялося хлусіць пра “планавую замену абсталяваньня”, але праўда аказалася не настолькі інавацыйнай. Няма камплектуючых. Ды й сама прадукцыя ГАЗа на гэты момант нікому не патрэбная. Шцірліц, як заўжды, ні пры чым. Ён намагаецца, раздае абяцаньні, нахмурвае бровы і трымае ў кішэні тлустую дулю. Дагэтуль гэтая камбінацыя працавала, спрацуе і цяпер. Вось толькі загонім Плэйшнэраў у вузкі калідорчык, адмудохаем – і машына закруціцца з новай сілай. Вось ужо і яйкагаловыя матэматыкі падключыліся, асыпаючы недаверлівы электарат нібыта абыякавымі лічбамі: “Няяўка нічога не вырашае! Лежачы на канапе, ты дапамагаеш заганнай сістэме!..”

Марнае. Усё – марнае. Калі арганізм памірае ад раку – якая розьніца, колькі таблетак асьпірыну прыняць: дзьве, пятнаццаць або ніводнай? Ён памрэ ўсяроўна. Ёсьць Пуцін – няма выбараў. Няма Пуціна – ёсьць шанец на пачатак будаўніцтва разбураных дзяржаўных інстытутаў. А пакуль Плэйшнэрам лагічней было б паклапаціцца аб уласных кішэнях, калі ў іх яшчэ зьвіняць скрэпныя рублі. Мяняць іх на валюту да д’ябла. Мяняць тэрмінова. Калі палова насельніцтва выйдзе з рубля – гэта і станецца сапраўдным ударам па Райхсканцылярыі. Калі само насельніцтва ўвядзе эканамічныя санкцыі супраць лубянскіх бонзаў (не яны супраць насельніцтва, а – наадварот, люстрана), гэты дэмарш прымусіць крамлёўскую вярхушку здрыгануцца і пераацаніць вельмі шмат што. І, магчыма, задумацца над галоўнымі пытаньнямі: “А ці патрэбны нам такі нестабільны фюрэр? І ці сумяшчальная з нашым далейшым жыцьцём гэтая ступень рызыкі, якая  вечна павышаецца?

У 2013-м годзе Крэмль ужо вырашаў падобную задачу, забясьпечыўшы легітымацыю Сабяніна праз “дзьвюххадовачку”: доўга не рэгістраваў Навальнага і нават зьбіраўся апошняга пасадзіць. Але потым здарыўся цуд цудоўны: “едрасьня” дала Аляксею Анатольевічу “зялёнае сьвятло”, і апальнага кандыдата зарэгістравалі, а ён прывёў на ўчасткі свой электарат, чым і забясьпечыў яўку з наступнай легітымацыяй пракрамлёўскага кандыдата. Ці можна выключаць падобны “фінт лубянскімі вушамі” у 2018-м? Зразумела, нельга. Больш таго: нешта падобнае цалкам можа стацца, і аб’яўлены навальнісцкі байкот на праверку здольны аказацца тым жа запланаваным разагрэвам публікі перад фінальным рыўком у чорную дзірку.

Крамлёўскі спэц-татуля любіць жартаваць: “Што б ні здарылася ў першую шлюбную ноч – вынік будзе адзін і той жа…” Гэта ўжо вырашана. І Плэйшнэр загнаны ў пад’езд, і вакно расчынена, і брук насмараваны да бляску. Засталося толькі скокнуць і апырскаць…

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/741-yavka-plejshnerov.html

/ 15-01-2018
Расея Пуцін Крах Расеі Саша Сотнік
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: