змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Саша Сотнік: Сцэнары падзеньня

Кажуць, што перад сьмерцю мозгі чалавека дэманструюць паміраючаму карцінкі ўжо пражытага жыцьця. Перад ягонымі вачыма, як у калейдаскопе, праносяцца найбольш яркія моманты, прымушаючы нанова пражываць ужо перажытае. А потым арганізм абвальваецца ў вечны змрок невядомасьці.

Падобна, з нашай паміраючай імпэрыяй адбываецца тое ж самае. І вось асуджанае насельніцтва ўжо захлынаецца ад эйфарыі перадсьмяротных галюцынацый. І Пушкін плача ў захапленьні ў абдымках таварыша Сталіна, і Гагарын сьвяткуе Перамогу за хлебасольным пуцінскім сталом, і Малюта Скуратаў у абдымках з Бэрыяй прымаюць прысягу ў птушанятаў Золатава…

Усё зьмяшалася ў доме Пуцяры: забойцы і ахвяры, злодзеі і суддзі. Недахоп фінансавага паветра, выклікаўшы эканамічную асфіксію, згуляў з дзёрзкімі пасьлядоўнікамі Аль Капонэ дурны жарт. Яны меркавалі, што пакараюць Захад сваімі контрсанкцыямі, а замест гэтага асудзілі ўласнае насельніцтва на прымусовую галечу, якая складаецца з сечкі ды пальмавага алею.

Разьлік амаль апраўдаўся: запалоханы да паўсьмерці статак “саўкоў” пакуль яшчэ здольны цярпець “цяжар і недахопы” – абы яго не балюча хвасталі. Прадажныя савецкія фурыі за жывыя грошы яшчэ гатовыя ўрывацца ў перадвыбарчыя штабы “чорта” Навальнага, на замову граміць усё на сваім шляху.

Палітычная прастытуцыя – спосаб жыцьця сярэднестатыстычнага “саўка”. А такіх “саўкоў” – пераважная большасьць. Але “калі заўтра вайна” – сур’ёзная і па-сапраўднаму гарачая – прастытуткі не дапамогуць. Яны разьбягуцца па норах, пахаваюцца па закутках, і ніводная асобіна не рызыкне высунуць адтуль сваю палахлівую пыску.

Гэта калі ніхто не пагражае, яны гатовыя дэфіляваць у “каларадскіх строях”, прывабліва агаляючы перад кліентам патрыятычныя лыткі. Ролевыя гульні з фалічнымі ракетамі і элемэнтамі сталінскага сада-маза – цалкам прыймальныя і прапісаны ў прэйскуранце палітычнага дому цярпімасьці. Але калі ўсур’ёз запахне смажаным – ня трэба. Няма такога кошту, каб дзеля мафійных збачэнцаў рызыкаваць напрацаванымі формамі.

Тут вам не паўночнакарэйскі лепразорый, дзе найменшы сумнеў у слушнасьці лініі партыі і ўраду цягне за сабой расстрэл. У нас – публічны дом для вар’ятаў, і падстаўляць сваю худую задніцу “за проста так” ніхто не зьбіраецца. Бяз грошай Пуцін – ніякі не любімы кліент, а збанкрутаваны валацуга з непрыемным перагарам, і жрыцы сьвецкага каханьня жвава выкінуць яго з лядашчай установы, скіраваўшы свае пяшчотныя позіркі ў бок новага наведвальніка. А хаця б і таго ж Навальнага. Ляніва пакладуцца, бліснуць позіркам з чулай павалокай і абавязкава спакусяць.

Калі яшчэ год таму (да абраньня Трампа на прэзыдэнта ЗША) налічвалася каля тузіна сцэнароў краху пуцінскай джамахэрыі, то сёньня выбар звузіўся, уласна, да двух: “прынцыпа даміно” – калі ўсё абрынаецца хутка, але пакрокава (касьцяшка за касьцяшкай), і “цунамі” – калі высокая хваля ў адзін момант зьмятае ўсё на сваім шляху. І больш сцэнароў няма. Калідор магчымасьцяў з гэтай пары не дазваляе крамлёўскім бонзам ніякіх манеўраў. Для яго звужэньня прыклалі намаганьні ўсе: і вайскоўцы, і дыпламаты, і эканамісты. Ды й само насельніцтва, якое вечна адабрае і палохаецца ўласнага ценю.

Апошнія заявы амбасадара ЗША ў ААН Нікі Хэйлі не пакідаюць Крамлю ніводнага шанца на прыгожае выйсьце з сірыйскага і паўночнакарэйскага крызісаў. У Вашынгтоне прынята валявое рашэньне дадушыць расейскую мафію праз выйсьце з палітычнай гульні “дрэнных хлопцаў”, якія назаляюць вочы: Кім Чэн Ына і Башара Асада. Сказана галоўнае і ўслых: пралангацыя дружбы з таўстуном Кімам пацягне за сабой новыя санкцыі, а за ўжываньне Асадам хімічнай зброі супраць уласнага насельніцтва ўсю паўнату адказнасьці панясе менавіта Расея як асноўны хаўрусьнік цыбатага дыктатара.

Пры гэтым рахунак ідзе не на тыдні – на дні. Заява ЗША аб тым, што апошняя ракета, якую запусціла КНДР, адносілася да разраду балістычных і ў тэорыі магла паразіць тэрыторыю Аляскі, не пакідаюць сумневу ў рашучасьці амэрыканцаў урэшце разабрацца з паўночнакарэйскім тлушчавіком сродкамі сучаснай ваеннай хірургіі. І гэта – вельмі дрэнны знак для крамлёўскага пляшыўца, які расперазаўся. А калі сірыйскі “корыш Вовачкі” рызыкне паўтарыць хімічную атаку – ніхто нічога ўжо даказваць ня стане, бо асноўны гадзёныш прызначаны. І гэта – Пуцін.

Спадзяваньні на рамантычную сустрэчу з Трампам на палях G20 ілюзорныя. Яно ператворыцца ў калектыўнае зьбіцьцё няшчаснага Добі, дзе Трамп будзе трымаць фігуранта за абедзьве рукі, а астатнія ўдзельнікі замардуюць лубянскае дзіця па самую Гаагу. Усё гэтае палітычнае “мачылава” будзе адбывацца пад гуканьні прыкормленых італьянцаў mammamia! І маўклівую загадкавую ўсьмешку “стратэгічнага партнёра” Сі.

Ахвяры застанецца толькі расслабіцца і спадзявацца на тое, што ягоныя ашчаднасьці, прыхаваныя ў пузе кітайскага цмока, ня будуць перавараны і ў выпадку выйсьця з гульні вернуцца – няхай сабе і без адсоткаў. Але цмок – жывёліна міфічная, ён нічога гарантаваць ня будзе. Для яго былыя марныя закаханасьці – ружовы дым, які лёгка раствараецца ў атмасфэры Паднябеснай. І, урэшце, пасьля таго, як рэбры будуць зламаны і пыса разьбіта, Трамп адпусьціць пацярпелага са словамі “Добі свабодны”…

Для Захада ўжо не сакрэт, што страшылкі аб вялікай ядзернай магутнасьці піцерскай “братвы” – з разраду балбатні для старых цётак, якія лускаюць семкі каля правінцыйнага пад’езда. “Найноўшыя ракетныя распрацоўкі” КНДР, створаныя пры непасрэдным удзеле расейскіх яйкагаловых мілітарыстаў, разьбіваюцца адна за адной з немым шыпеньнем “на каго Ын пашле”. Між тым савецкія раекты ўжо даўно-даўно выйшлі з ужываньня, а бразганьне тухлымі ядзернымі яйкамі прымушае сусьветную супольнасьць заціскаць нос, хаця вочы ўсяроўна шалёна рэжа. Гульня па гэтых састарэлых абамаўскіх правілах павінна была аднойчы завяршыцца, і вось яна падыходзіць да канца.

Але гэта ўсё – справы зьнешнія. А ўнутры яны яшчэ прыўкрасьней. Фактычны аб’ём экспарта нафты і нафтапрадуктаў у чэрвені аказаўся сутнасна ніжэй за прагнозныя ацэнкі, разьлічаныя зыходзячы з базавага сцэнару сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Расеі. Грошай няма нават на тое, каб падтрымаць паміраючы рубель, які да гэтай пары з намаганьнем муміфікавалі ўсімі мастацкімі сродкамі візажыстаў Цэнтрабанку. І вось мінфін паведаміў, што спыняе скупляць валюту на ўнутраным рынку.

Эканамісты яшчэ спрабуюць супакойваць насельніцтва мантрамі аб тым, што “нічога страшнага не адбудзецца, мы ляцім у планавым рэжыме”. Але эканоміка ўжо прыбіта да крыжа і блізкая да ўзьнясеньння на нябёсы. Наколькі відовішчна яна ўзьнясецца – можна толькі меркаваць. Крамлёўскія эвангелісты могуць прыдумаць што заўгодна: ад найноўшай “паўлаўскай рэформы”, успаміны аб якой дагэтуль непакояць постсавецкую фантазію, да адчайнага апошняга хапка “псэўдаельцынскай дэнамінацыі”, калі інфляцыя разгоніцца да шалёнай хуткасьці.

Прынцыповыя тэрміны запуску сцэнара з касьцяшкамі “эканамічнага даміно” ужо абазначаны: гэта – жнівень 2017-га. Шок для насельніцтва забясьпечаны. Для вывада яго з гэтага стану ў Пуціна яшчэ ёсьць шпрыц з адрэналінам у выглядзе “палітычнай надзвычайкі”. Але ніхто не дае гарантыі, што гэтая ін’екцыя не выклікае таго самага цунамі, памянёнага вышэй. І калі два сцэнары сальюцца ў адзін – ніхто ўжо ня выратуе Добі ад свабоднага плаваньня – наўпрасткі ў калектар, дзе яго і патопяць у сточных водах свае ж учорашнія паплечнікі.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/blogs/sotnik/v-vashingtone-prinyato-volevoe-reshenie-dodavit-russkuyu-mafiyu-vyvedya-iz-politicheskoy-igry-kim-chen-yna-i-asada-196571.html

/ 10-07-2017
Расея Пуцін Крах Расеі Саша Сотнік
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Віктар 2017-07-11

Выпісаны неслабы дыягназ. Абы збылося-спраўдзілася!

Бяз тэмы Аўтар: МІ16 2017-07-11

Абы кацапы не натварылі бяды нашай Беларусі. Нам з вамі.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе