змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Саша Сотнік: Расейскія мініяцюры

Патрапілася на вочы Сабчачка, якая дэкламавала іранічныя вершыкі пра сябе, любую. Я разумею, здаровы саматорч у дзяўчыны павінен прысутнічаць. Але патлумачце мне, тупому: пры чым тут палітыка і выбары? Пры чым тут насельніцтва, якое бедствуе і гатова ўжо выць на месяц ад безвыходнасьці?

Яна не баіцца, што аднойчы ў якога-небудзь ашалелага Ванькі-Пецькі-Колькі зьнясе вежу, і ён ёй зробіць “цепель-тапель”, несумяшчальны з далейшым саматорчам?

Усе кажуць: “Яна разумная, прасунутая…”

А на мой погляд – зусім яна загулялася ў каля-палітычны постмадэрнізм, ідыётка, што блюзьнерыць. І бумэранг не прымусіць на сябе чакаць, вось убачыце…

х х х

Гадоў 20 таму – памятаю, быў гімн у бандосаў: “Братва, не страляйце адзін у аднаго…” Пранікнёная такая, душашчыпальная песенька, і кліпчык адпаведны: трывожная мужчынская “стрэлка”, крутая перастрэлка, бычынае пахаваньне, вяночкі, кветачкі, граніт. І – суровыя сьлёзы, выцертыя “прабітым у баях рукавом”.

Сонцаўскія, Любярэцкія, Піцерскія, Тамбоўскія… Аж дух перахоплівала ад разнастайнасьці.

Але міналі гады, зьмяркалася…

І ўсё ідзе да банальнай міжведамственнай вайнушкі. Расгвардзейцы будуць разьбірацца з абарзеўшымі гэбістымі, час ад часу адганяючы кароткімі чэргамі “мусароў”, якія лезуць у разборкі. І зноў штабелі і крывішча, пахаваньні, кветачкі ды граніт. Хто больш круты? Золатаўскія або Лубянскія? А, можа, Калакольцаўскія? І толькі зьдзічэлае насельніцтва будзе выкручвацца ад куль, кароткімі перабежкамі перасоўваючыся ад дома – да месца працы і назад. І маліцца, каб выпадкова не зачапіла.

Спіраль гісторыі з вітком на новым узроўні. А ў праекцыі атрымліваецца – бег па крузе. Адно слова – стабільнасьць.

х х х

Вы як хочаце, а Мугабэ – малаток.

У яго вайскоўцы ўладу адабралі, самога зачынілі пад замок, а ён такі – прыходзіць да іх і кажа:

– Я, кажа, –яшчэ хачу творча папрацаваць. Ня ўсе задумкі зьдзейсьнены. Дайце паруліць яшчэ крыху. Пяцісоттрыльённыя купюры, напрыклад, надрукаваць пара, ды шмат чаго яшчэ…

Не, гэта – ня ўзроставы маразм. Гэта – 37 гадоў непадзельнай улады. У гэтым сэнсе наш Вовішча яму ў пуп дыхае. 18 гадоў – немаўля проста. Яны ўсе уваходзяць у вобраз – мысьляроў, выратавальнікаў, касьмічных геніяў. І вывесьці іх з гэтага вобразу можа толькі куля ў лоб. Або вяроўка на шыю…

Так што – панове вайскоўцы, вы не тушуйцеся. Калі стары Робэрт прыкульгае да вас яшчэ разік – выведзіце яго з вобраза, бласлаўляючыся. Чаўшэску дапамагло. Садаму – таксама.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 05-12-2017
Расея Русский мир Саша Сотнік
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)