змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Саша Сотнік: “…Гэта Крэмль!”

- Алё, гэта пральня?

- Хрэняльня! Пуцін на дроце!

Вось, уласна, і ўся характарыстыка цяперашняй акупацыйнай групоўкі. Не пасьпеў расьсеяцца аргентынскі какаінавы дым, як задымілася пад чрэсламі самога “гаранта” і “самавысувальніка”. Члены сям’і прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і супрацоўнікі ФСБ, як мяркуецца, былі замешаны ў маштабным адмываньні грошай праз буйнейшы банк Даніі. Доўгі брудны ланцужок, што зьвязвае адно падазронае зьвяно зь іншым, прывёў да пэўнага кола асобаў, у ліку якіх нарысаваўся бізнэсовец і палітык Ігар Пуцін, які зьяўляецца стрыечным братам расейскага прэзыдэнта, а таксама некаторыя людзі, шчыльна зьвязаныя з вышэйшым кіраўніцтвам расейскай спэцслужбы ФСБ.

Алэн Дэлон ня п’е адэкалон, а Уладзімір Уладзіміравіч ужо дакладна не блукае па крывых какаінавых сьцяжынках. А вось скарэньне фінансавага Эвэрэста яго цікавіла з самых прыснапамятных часоў, калі ён таропка і дзелавіта прызнаўся адному паплечніку: “Няма часу, няма. Грошы трэба рабіць. Грошы!” І ён іх робіць. Б’е. Штампуе. Няспынна лупцуе батагом Залатую Антылопу, якая высякае залатыя манэты наўпрост у сумніўныя афшорчыкі, дзе іх мыюць, сушаць, прасуюць, прыводзячы ў цывільны выгляд, і вось яны ўжо ўзьнікаюць у якасьці віл, яхт, палацаў і іншых Алімпіяд і Чампіянатаў. А яшчэ – у выглядзе заробкаў для Нацгвардыі і іншых дубаломаў Урфіна Джуса. Вы мяркуеце, што гэта з вашых падаткаў плоцяць тым самым сьвінапысым дзядзькам, якія ламаюць вам крохкія дэмакратычныя косткі на плошчах? Аксьціцеся, няшчасныя. Вашы падаткавыя капейкі імгненна распыляюцца па кішэнях чыноўнікаў, прысабечваюцца імі, пасьля чаго – разьмяркоўваюцца па ўсёй “вертыкалі” здолу – уверх, далей – праходзяць афшорную санапрацоўку, потым накіроўваюцца ў “абшчак”, і ўжо адтуль Пуцін і ягоная брыгада “адсьцёбвае бабло” і іншыя “заахвочваючыя” сваім неспатольным сабакам, якія і рвуць вас на кавалачкі з вельмі вялікім апэтытам. Бо якая каманда можа паступіць з “хрэнальнай”? Слушна: хрэначыць. Вось менавіта гэтым і займаецца Пуцін з падведамственым яму насельніцтвам і ўсёй тэрыторыяй краіны.

Між тым, 23 лютага 2018 года ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе была пададзена Заява супраць палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі з патрабаваньнем рассьледваньня злачынстваў, зьдзейсьненых Расеяй у Чачэніі з 1994 па сёньняшні дзень. Крэмль, як вядома, плюе на дадзеную арганізацыю са званіцы Івана Вялікага, але на што ён толькі ні плюе, дэманструючы свае вярблюджыя таленты. Але патапіць у сьліне цэлую плянэту нават для Крамля пакуль праблематычна. 27 лютага ў Бангкок, губляючы парэшткі выдзяленьняў, прыляцеў сакратар Савета бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў. Назіральнікі зьвярнулі ўвагу, што ягоны візыт па часе супаў з прыбыцьцем самалёта Іл-96, які згадваўся ў сувязі са злашчаснай “какаінавай справай”. Але гэта яшчэ паў-пляўка. Асноўны хаваецца ў тым, што напярэдадні ў Тайландзе былі затрыманы некалькі расейцаў, а таксама скандальная Анастасія Вашукевіч, вядомая як Насьця Рыбка – тая самая, не да канца прасмажаная Сяргеем Прыходзькам і Алегам Дзярыпаскай. І, пакуль яе, якая паплыла, але канчаткова не зламалася, везьлі ў аўтазаку, гаваркая дзявіца зьвярнулася да амэрыканскіх спэцслужбаў з просьбай тэрмінова вызваліць яе з-пад арышта ў Тайландзе ў абмен на нейкую выбуховую інфармацыю аб умяшальніцтве Расеі ў выбары Прэзыдэнта ЗША. Згадваліся імёны Манафорта і нават Трампа. “Я ведаю вельмі шмат!” – махнула хвастом Рыбка, чым канчаткова ўспеніла і без таго мутныя воды.

У прынцыпе, калі палітыка і эканоміка дзяржавы будуюцца на авантурах – на паверхню ўсплываюць самыя дзіўныя пэрсанажы з неверагоднымі і нават дзікімі гісторыямі. І тое, што апошнім часам на нашай балотнай крамлёўскай купіне загалёкалі дзікія кікімары, што палохаюць абывацеля сваімі воплямі – цалкам заканамерна. Норавы тут такія. Адны прынюхваюцца, іншыя вынюхваюць, трэція абнюхваюцца да парсючыных лебядзей. Усё лагічна, і ніякіх цудаў, акрамя вечнага ўваскрашэньня Вовачкі, які акі Пуйло Маржовае, то занурваецца ў балотную дрыгву, -- вынырвае зь яе, каб паклікаць ваўкалакаў Усея Балота пад свае сьмярдзючыя сьцягі. Нас чакае яшчэ шмат адкрыцьцяў, занурваньняў і вынырваньняў. Але – колькі ні адмывай балотных гадаў на лазурных узьбярэжжах, колькі ні абсыпай какаінавым пылам – гады застаюцца гадамі. Не ператвараецца жаба ў прынцэсу, а лясун – у спадчыннага графа-мэцэната. І нясе ад іх тарфяным гнільлём. Ніякая пральня не дапамагае. Толькі і застаецца выць ды плявацца тваньню. Пакуль не захлынешся…

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Мульці-пульці

Той неадэкват, які нес Пуцін з трыбуны ў Манежы, выклікае ня толькі пачуцьце глыбачэйшага сораму і трывогі па пытаньню кошту (а ці ёсьць у нас столькі, каб заплаціць за мастацтвы гэтых палітыканаў?), але і, як ні дзіўна, пачуцьце надзеі на хуткі канец. Проста з пункту гледжаньня логікі.

Выходзіць ё…ты (паводле трапнага выразу Барыса Яфімавіча), прычым ужо ў тэрмінальнай стадыі ё-сьці, і пачынае дэманстраваць краіне і сьвету састарэлую кампутарную графіку. З такім жа посьпехам ён мог вывесьці на сцэну махнатага махнатага маманта і заявіць, што ў нашых прабірках выведзена сакрэтная папуляцыя, здольная затаптаць паўсьвета і ўзрыць біўнямі Елаўстоўнскі вулкан.

Узровень адмарожанасьці спікера амаль супадае з узроўнем бессьмяротнасьці героя Аль Пачына ў фільме “Твар са шрамам”. Як хочаце, але ў палац “героя” ўжо стукаюць. І развязка блізкая. А цярпець КНДР на адной сёмай часткі сушы ніхто ня будзе. Клапатліва гэта. Значна прасьцей правесьці апэрацыю па выдаленьню пацыента. Ён, зразумела, будзе хавацца, але ж паветрам ён усяроўна дыхае, вадзічку п’е, ванну прымае… Сьпіць урэшце рэшт. Так што варыянты ёсьць заўжды.

Колькі там дзён да 18 сакавіка? Рабяты, ня мучайце, акцёр ужо перагарэў, “перасальвае тварам”, сорамна глядзець і слухаць…

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Жаба раздзьмуваецца

Паводле вынікаў ускараскваньня Пуйла на трыбуну ў Манежы.

1. Валадарыць ён будзе, пакуль не прыб’юць.

2. Каб не прыбілі – будзе раздзьмувацца, як жаба на балоце, каб напалохаць увесь цывілізаваны сьвет.

3. Дэманстрацыя 3-Dфільмы паказала ўзровень камічнасьці ўяўленьняў, што булькацяць у чарапках крамлёўскага кіраўніцтва.

4. Плана ніякага няма. Кансалідуючай асновы – таксама. Агонія план пакажа. Калі яна будзе доўгай – значыць, падрыгаемся яшчэ, парычым, атруцім паветра. Калі ўсё лясьнецца хутка – ну, “ква” як кажуць. “Не шмагла”.

Нават ня сумна. Ніяк. Абсалютны нуль па ўспрыняцьцю. А ў космасе эмоцый не бывае.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Да 25%, ня больш

Дык вось, з нагоды ўдзелу ў спэцапэрацыі па ўвекавечваньню Пуціна на пасадзе “Перзідзэнта” я правёў апытньне ў ВК, Твітары і ФБ.

Разумею: гэта – інтэрнэт-аўдыторыя, яна іншая. Тут няма тых, хто тырчыць у тэлескрыні і “Одноклассніках”.

Тым ня менш, паказальныя настроі. Нават калі дадаць паднявольных, бюджэтнікаў і іншых бабулек – мяркую, нават 25% ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў не атрымаецца.

Зразумела, чаму яны ўдалілі парог яўкі і графу “супраць усіх”. Гэта – залог іхняга вечнага валадараньня.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 16-03-2018
Расея Пуцін Крэмль Русский мир РФ Саша Сотнік рф
Абмеркаваньне
арьраь Аўтар: Менчанин 2018-03-17

В Москве могут рассказывать все что годно,но РБ должна быть независимой.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Латвія бароніцца ад “Русского мира”
Украінца, захопленага ФСБ у Гомелі, катуюць у расейскай турме
Незаконно засуджений в Криму політв'язень Балух подякував українцям за підтримку
Масква і Кітай