змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Саша Сотнік: Дзяржава абсалютных паразітаў

Пуцінская Расея – дзяржава, захопленая шэрай нежыцьцю, абсалютнымі паразітамі. Троечнікі заселі на ўсіх галінах улады, якія самы ж і падпілоўваюць. Сытуацыя, апісаная Крыловым у байцы “Сьвіньня пад дубам”, хрыстаматыйная, але для троечнікаў непераканаўчая. Паразіт ня ўмее мысьліць і аналізаваць, ён жывы інстынктамі: вырваць, зжэрці, схапіць і зноў зжэрці. Далейшае яго не цікавіць. Сквапнасьць толькі нарошчвае ягоныя апэтыты.

Разьвіцьцё тэхналогій, безумоўна, заб’е гэтую сістэму. Тэхналогіі новага пакаленьня ствараюцца таленавітымі людзьмі, якія адчуваюць сябе ў канкурэнтным асяроддзі да сябе падобных, як рыба ў вадзе, у адрозьненьні ад паразітаў-троечнікаў, ня здольных ні на што, акрамя спажываньня і агрэсіўнага нажору. Таленавітыя людзі матываваныя на посьпех праз рэалізацыю ўласных творчых задум, а новыя тэхналогіі – гэта трамплін. А, з-за таго, што паразіты ні на што ня здольныя, адзінае, што яны могуць супрацьпаставіць – гэта тармажэньне разьвіцьця тэхналогій праз сістэму татальных забаронаў на дзяржаўным узроўні. Але немагчыма забараніць цяжарнай жанчыне нараджаць. Яна народзіць усяроўна. Таму новае пакаленьне зьявіцца непазьбежна, і абавязкава пашле паразітаў на сьметнік. Гэта ўсяго толькі пытаньне часу.

Пуцінская Расея ня ўпісваецца ў сёньняшні цывілізацыйны ландшафт. Яна выглядае як непаразуменьне памерам у 1/7 частку сушы. І гэты маштаб толькі павялічвае эмоцыю: вось такое вялізнае Конга… Па вялікаму рахунку, сёньня мы назіраем апошню бойку здохлага ХХ стагоддзя са стагоддзем ХХІ, якое набірае інэрцыйную хуткасьць. Глупа задаваць пытаньне: хто пераможа? У гэтым стагоддзі спажывецкай саранчы наканавана пагібель. І ўсім маладым людзям я б параіў адно: займайцеся самаадукацыяй, калі ўжо ў Расеі сістэма адукацыі загнаная ў кут. Разьвівайцеся самастойна. У адваротным выпадку, вы ператворыцеся ў жывыя трупы. І прасьцей ужо зараз атруціцца глогам, чым потым з зайздрасьцю назіраць за іскрамётным посьпехаў равесьнікаў, якія не адкідвалі адукацыю і аказаліся запатрабаванымі ў новым стагоддзі са сваімі ведамі, атрыманымі насуперак смуродлівай дзяржаўнай шэрасьці.

Вось такая пэрспэктыва, дарагія сябры…

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Саша Сотнік: І “склеіў ласты” гасудар…

Зразумела, “яно” пераўстановіцца. І, безумоўна, ніякага “другога тура” ня будзе, бо “яму давярае большасьць”. “Яно” у чарговы раз абавязана пераканаць і сябе, і атачэньне, і сусьветную грамадзкасьць ва ўласнай безальтэрнатыўнасьці. Ну, а як яшчэ дыктатары пралангуюць уладу? – толькі так. Падманам. Прыпіскамі, “карусэлямі”, пагрозамі, зачысткамі. Ніякага іншага інструманта з часоў Цэзара ніхто не прыдумаў: нават вынаходлівы Гітлер з сучасным Кім Чэн Ынам. Таму спэцапэрацыя будзе адбывацца па ўжо знаёмых лякалах з характэрнай папраўкай на мясцовасьць. І ўсядзецца “яно”, і задаволена адрыгне, і ашчэрыцца ў бок ворагаў – зьнешніх і ўнутраных, і паляцяць усялякія Фэйсбукі ды Твітэры па завулачках, і піскне ў апошні раз ненавісны Тэлеграм, і запануюць спакой ды ціша, ды любянская спэц-раскоша.

І ўсё б добра, ды нешта нядобра. А “нядобрае” гэтае – у тым, што “чалавек раптоўна сьмяротны”. І як бы не называлі яго ў народзе кракадзілам ды мольлю пляшывай – а “яно” усяроўна – чалавек. Двухногае млекакормячае. І здольнае здырдзіцца ў самы непасуючы момант. Сядзеў-масьціўся на троне, хлусіў сабе энэргічна, без напрагу, як раптам – чпок! – башка ляснула, і лекары бязмоцныя, і малітвы дзеда Гундзяя даходзяць не да Божай канцылярыі, а спамам накіроўваюцца наўпрасткі ў Апраметную. І “клеіць ласты” Гасудар, і закідвае “цар-тапкі” за “цар-абраз”. Тут, зразумела, абвяшчаюць жалобу, кладуць нежывое цельца на лафэт, абкладаюць кветкамі ды вяночкамі, рыдаюць, а ў галаве перабіраюць варыянты: “што ж цяпер будзе?” А дакладней – хто?..

Апошнім часам сярод магчымых “пераемнікаў” усё часьцей згадваюць імя цяперашняга тульскага губэрнатара генэрал-лейтэнанта Аляксея Дзюміна. Мужчына прыкметны, займаў кіраўнічыя пасады ва ўпраўленьні Службы бясьпекі прэзыдэнта, у падраздзяленьні па спэцапэрацыях УС, быў намесьнікам галоўнакамандуючага Сухапутных войскаў і намесьнікам міністра абароны. У 2014 годзе Дзюмін, будучы намначальніка ГРУ, узначальваў закрытае структуране падраздзяленьне, пакліканае правесьці “крымскую апэрацыю”. Кажуць, што гэта ён кіраваў перакідкай у Расею ўцекача Януковіча. Улічваючы сакрэтнасьць, мяркуецца, што менавіта пасьля гэтых падзей на грудзях ягоных магутных легла Зорка герояў мутных. Дзюмін – чалавек Пуціна, і можна не сумнявацца, што ў якасьці пераемніка ён будзе стаяць на ахове сістэмы. Правядзе чыстку сярод чыноўнікаў, падфарбуе фасад, магчыма, нават агучыць думку пра “перагібы, якія мелі раней месца”, але ня больш. З асобай, далучнай да анэксіі Крыма, Захад будзе размаўляць толькі ў выпадку вяртаньня паўвыспы Украіне. Але Дзюмін наўрад ці пойдзе на такі крок, бо для сістэмы ён роўназначны здрадзе. Зноў жа: Дзюмін – не палітык, а чалавек у пагонах. Ягоны галоўнакамандуючы – самааднаўляльная сістэма, і супраць яе ён ня пойдзе ніколі. Гэта вам – не Гарбачоў з прагрэсіўнай Раісай Максімаўнай, які зрабіў адзін шырокі крок, а потым, адумаўшыся, пасьпяшаўся адбегчы на дыбачках назад, але было ўжо позна. І гэта – тым болей – ня Ельцын, які апантана змагаўся за ўладу, і ў выніку заваліў дзяржапарат у імя пабудовы новага монстра.

Другой асобай, здольнай “перахапіць уладу”, называюць “апазыцыянэра ў законе” Аляксея Навальнага. І нават калі яму гэта ўдасца, хаця ў такі цуд зусім ня верыцца, то вельмі хутка аголіцца ягоная абсалютная бездапаможнасьць. Якім чынам ён верне Украіне “не бутэрброд”? Якімі шляхамі пойдзе з Абхазіі і Паўднёвай Асэціі, прызнаўшы грузінаў “не грызунамі”? Дзе знойдзе армію прыстойных чыноўнікаў, суддзяў і сілавікоў?

Тупіковы шлях Пуціна лагічна вядзе Расею ў бок непазьбежнай пралангацыі ўлады Уладзіміра Уладзіміравіча – да ўпору, да поўнай вычарпанасьці ідэй і максімальнай зношанасьці ўсёй інфраструктуры. Вочы баяцца глядзець далёка наперад, а рукі трымцяць ад адной толькі думкі, што аднойчы імі давядзецца нешта рабіць. Няма ні мэтаў, ні пэрспэктываў. Ёсьць толькі разуменьне, што будзе вельмі дрэнна. І няхай гэтае “дрэнна” настане ня сёньня, а калі-небудзь потым. Пажадана – не пры нашым жыцьці. Няхай за нас разлічваюцца нашчадкі, яны ж усяроўна нас выклянуць – за нашую баязьлівасьць і ляноту, за бессаромнасьць і дурную несьвядомку ў імя эгаістычнага імклівага паратунку. І няхай усё лясьнецца потым – бо ўсяроўна адказваць за зробленае давядзецца, а сёньня і без таго цяжка, і так ня хочацца…

Атрымліваецца, што гэтае страшнае “потым” зноў не пакіне Расеі выбару. Яна проста распадзецца на часткі. А ў працэсе распаду на тэрыторыі, якія адвальваюцца ад расейскага мацерыка, будуць прыязджаць “людзі ў коркавых шлемах” і пераконваць зьдзічэлых захавальнікаў ядзерных памыеў: “Не прадавайце гэтыя адкіды куды зра. Лепш аддайце іх нам у абмен на гарантыю эвакуацыі – вас і вашых сем’яў. Усяроўна нічым добрым гэты працэс не завершыцца, а вы хаця б неяк выратуецеся…”

Але гэта здарыцца далёка потым. А пакуль Гасудар у моцы, бразгае зброяй і ператасоўвае губэрнатарскі корпус, каб не раздражняць насельніцтва ашалелымі Мяркушынымі ды Шанцавымі – каб яно хаця б прышло ў сакавіку 2018-га да ўрунаў з прахам выбарчай сістэмы. А там можна будзе трымацца, пакуль капыты не адкінуцца. І пяць гадоў, і дзесяць. А пашэнціць – дык і ўсе дваццаць. “А тое, што давядзецца потым плаціць, дык гэта ж – зразумей! – потым!”

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/652-i-skleil-lasty-gosudar.html

 

Саша Сотнік: Іх там ня будзе

Прэч сум і нуду! Кіраўнік “Роскосмоса” Ігар Камароў паабяцаў стварыць спрыяльныя ўмовы для зьяўленьня ў Расеі сваіх Ілонаў Маскаў, -- паведамляе не хтосьці, а – ТАСС. І выплюхвае шматаабяцальнае: “з гэтай мэтай дзяржкарпарацыя на працягу аднаго-двух гадоў зьменіць умовы прыцягненьня бізнэсу ў расейскую ракетна-касьмічную галіну”.

На гэтым месцы можна было б гукнуць “ляціце, птушаняты!”, адкаркаваць шампанскае і аб’явіць дыскатэку, калі б не перашкода ў штанах танцораў-скакуноў. Дакладней – у самой сістэме, якая так актыўна саджае ўсё, што спрабуе рухацца і ствараць. Толькі за 9 месяцаў 2017 года ў Расеі было ўзбуджана каля 270 тысяч крымінальных спраў супраць прадпрымальнікаў. Калі б патрапіў нашым “мянтам” ды “сьледакам” сапраўдны неапераны Ілон Маск – будзьце ўпэўнены: ад яго адразу ж паляцелі б пух і пёркі. І ніякіх ракет і іншых буржуйскіх празмернасьцяў. “Бо – багаты, чарцяка. Ты – што: самы разумны? А ну, хадзі сюды, мы зараз паставім цябе на лічыльнік або весела пасодзім на пляшку з-пад шампанскага…”

За што сістэма ні бярэцца – усё сыпецца. Бо народжаныя поўзаць у калектары не надаюцца да палёта. І колькі ні шукай на постсавецкіх прасторах Ілонаў Маскаў – усяроўна адкапаеш Мілонава або Паклонскую. Бо ў жыцьці так: або пячора, або – элітны клюб. А з-за таго, што бандзюганам з Лубянкі радней ды больш зразумелыя аднаклетачныя хатняй гадоўлі – на іх і дыхаем, іх і плодзім. Але марыць аб высокіх палётах не шкодна – асабліва калі справа тычыцца бюджэтных сродкаў. Пад дзёрзкія размовы аб пошуку Эйнштэйнаў і Маскаў можна весела спуцінізьдзіць не адзін мільярд і нават не два. А калі зусім голасна пракукарэкаць – то можна і ўсе пяць распілаваць на родным тартаку. А потым, узвысіўшыся над тленным, прад’явіць грамадзкасьці новасьпечанага доктара Мядзінскага. Або акадэміка Кадырава. Чым не мысьляр? Чым не крылаты гігант? Ён, зразумела, ракет у космас не накіроўвае, затое аднаразова паслаць можа так, што любы Маск накіруецца сваім ходам – вымушана і беспаўротна. А грошай, даруйце, -- няма. Яны засвоены.

Саранча, што абсела салодкія грашовыя месцы па ўсёй плошчы паўзгнілай дзяржавы, неспатольная, і жрэ ўсё запар. Плёны іхняй жыцьцядзейнасьці добра бачныя на прыкладзе супэрмаркэта “Метро” у акупаваным Данецку – дакладней таго, што ад яго засталося. Прыкладна так жа будзе выглядаць і сама Расея, калі яе абгрызуць да канца – пад патрыятычныя песьні пра веліч. А пакуль айцы-заснавальнікі цярмітніка з насалодай ўжываюць апошнія кроплі атамнага дажджу, да хапка рыхтуецца іхнія маладыя парасткі. Гэта яны будуць вырашаць: жыць нам заўтра ці памерці проста зараз. І вызначыць кошт пытаньня. І задаць сакрамэнтальнае пытаньне: “А навошта вам жыцьцё, калі ў вас няма грошай? Жабракам ня месца ў нашай багацейшай краіне”.

У такіх умовах ні да якой Масквы ніякі ўмоўны сучасны Ламаносаў не дабярэцца. Ня пройдзе нават і пары кілёмэтраў: або памрэ ад прастуды, або загіне пад коламі чынавенскага “членавоза”. Аднак, для яго ёсьць цудоўнае выйсьце: плюнуць на ўсё і стацца, напрыклад, хакэрам-пуцінаборцам. Пранікнуць на прасторы праклятага Захаду і што-небудзь падкапаць на карысьць Радзімы. Як гэта рабіў Пётр Левашоў, якога абвінавачваюць у Штатах у стварэньні шырокай сеткі для рассылкі спама. Сам “геній хакэрства” прызнаўся: “Я афіцэр расейскай арміі, у мяне сакрэтная ваенна-уліковая спэцыяльнасьць і я даваў падпіску аб неразгалошваньні. Я зьбіраў розную інфармацыю пра апазыцыйныя партыі для “Едіной Россіі” і займаўся давядзеньнем гэтай інфармацыі да патрэбных людзей у патрэбны час”. Пра гэта ён заявіў на паседжаньні суда 28 верасьня, дзе вырашалася пытаньне аб ягонай экстрадыцыі ў ЗША. І экстрадыцыя адбудзецца. Праўда, у “Едіной Россіі” пайшлі ўжо ў звычайную непрызнанку: “Цяжка камэнтаваць гэтае трызьненьне, -- падміргнуў блакітным вокам прадстаўнік самай “шчырай” кіруючай партыі. – Гэтае прозьвішча нам ні пра што не гаворыць”.

Аднак, пранікаць і рызыкаваць ўласнай яйкагаловасьцю неабавязкава. Можна падпісаць кантракт зь якой-небудзь прыватнай арміяй і пайсьці шабашыць у якасьці “іхтамнета”, накіраваўшыся на Данбас або ў Сірыю. Пашэнціць – вернешся, і могуць нават заплаціць. Не пашэнціць – роднае Мінабароны разьвядзе рукамі і скажа: “Гэта ня наш арол. Мы яго нікуды не накіроўвалі…” Менавіта так “не пашэнціла” двум ваеннапалонным, відэа якіх днямі прад’явілі тэрарысты “Ісламскай дзяржавы”. “Усе вайскоўцы Узброеных сіл РФ, якія знаходзяцца ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы, выконваюць пастаўленыя задачы па прызначэньню”, -- паведаміла ў адказ прэс-служба Мінабароны. А гэтыя двое, значыцца, дайшлі да Сірыі сваім ходам. Закупіліся ў ваенторгу, як зазвыча робіць у Расеі імпэтныя дзядзькі – і дайшлі пешкі, як той самы Ламаносаў. Не прастудзіліся, але наляцелі на жорсткую ісьціну: “Глупота твая бясконцая, гібель твая мізэрная”.

Інакш, як татальнай здрадай дзяржавай інтарэсаў краіны і ўласнага народа, цяперашнюю палітыку Крамля не назваць. Можна задавацца канспіралагічным пытаньнем: “Пуцін – што, падвойны агент?” Адказ банальны: дзесяцігоддзі сістэмнай адмоўнай сэлекцыі выкрышталізавалі і вынесьлі на вяршыню палітычнага поспеху самую аптымальную шэрасьць з усёй “шэрасьці”, якая толькі можа быць. Парадаксальна, але гэтая “шэрасьць” – кангеніяльная ў сваёй бяздарнасьці, яна – самая выдатная з папуляцыі спэц-мышэй. Яе хлусьня – дысціліраваная, пошласьць – празрыстая да звону ў вушах. Абсалютны нуль пры паўнейшым трыюмфе вакуума. У гэтую вакуумную ўпакоўку і запячаталі сёньняшнюю Расею. У ёй усё супраціўляецца жывому жыцьцю, забараняецца, купіруецца, гатуецца і адразу ж ахалоджваецца. Ніякага руху. Шэры, застылы канструктывізм, над якім натхнёна лётае хуткастрэльны бомба-гнойшчык Салаўёў – баблалюбец і ТЭФФІ-носьбіт.

Калі-небудзь гэтую эпоху па-за часам, заселеную ценямі, а не людзьмі, апішуць у літаратуры і гістарычных працах. Апішуць як трагічнае непаразуменьне, якое не пакінула пасьля сябе нічога акрамя сьцертых у пыл “пантоў” і магіл забітых асобаў. Надмагільляў у пустыні, куды не ступала нага чалавека. Дзе нехта поўзаў, але не ўзьлятаў. Бо “іхтамнет”. І ніколі не было.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/663-poljot-ptentsov-gnezda-kh-lova.html

 

/ 09-10-2017
Расея Пуцін Крах Расеі Саша Сотнік
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Віктар 2017-10-09

Якая ўсё-ткі страшная і дурная гэтая арды! Жахлівая! Вывелі маладых лурачкоз "за Навальнага" (як у нас "за Статкевіча"). Цырк.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маналог “героя перестройки” (відэа)
За Попом-Гапоном, товарищи! (відэа)
Нячысты міф на тэму БНФ
Гэтага пэрсанажа нельга пускаць у Курапаты!