змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Русский мир” “в полном объёме”…

У апошнія месяцы ў нацыянальных рэгіёнах Расеі крамлёўская адміністрацыя рэзка актывізавала наступ на нацыянальную сістэму адукацыі на родных мовах. Здавалася б, Масква павінна быць зацікаўлена ў захаваньні стабільнасьці і цішы ў нерасейскіх рэспубліках РФ. Ёсьць маса эканамічных і сацыяльных праблем. Але логіка імпэрскіх зусім іншая. Яны цудоўна ведаюць, што захоўваючы нацыянальную школу і сваю родную мову, народы набываюць духоўную сілу, становяцца дастойным праціўнікам імпэрыі. Гэта пры тым, што нацыянальнае школьніцтва значна абмежавана ўмовамі агульнарасейскай адукацыі і пануючае становішча расейшчыны здаецца непахісным усю найноўшую гісторыю РФ.

Агрэсіўны наступ назіраецца паўсюль, але найбольш маштабны і татальны ён менавіта ў Татарстане. Масква баіцца татараў, 8-мільённай нацыі, другой па колькасьці ў імпэрыі. “Аргумэнтацыя” маскоўскіх “рэфарматараў” нам знаёмая: “не дапусьціць гвалтоўнага навязваньня вывучэньня нацыянальнай мове”, “забясьпечыць дабраахвотнасьць вывучэньня”. У выніку, калі раней на татарскую мову давалася 6 гадзін на тыдзень, то цяпер абмежавана 2 гадзінамі. Для ўсіх. “Лішнехрамасомным” таварышам і гэтага падалося надта шмат. Яны хочуць пазбавіцца ад татарскай, башкірскай, чувашскай і іншых моў цалкам – “в полном об’ёме”…

“Русскій мір” нагадаў пра сябе. Народы арганізоўваюць супраціў русіфікацыі.

 

Пратэст супраць русіфікацыі

Алесь Хадасевіч / 11-11-2017
Русіфікацыя Акупацыя Расея Родная мова Расейская мова Мова Расейская імпэрыя Расейскія акупанты Татарстан
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе