змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

РПЦ як авангард “русского міра”

Маскоўскі патрыярхат лепіць зь юных крымчан “паўнавартасных” расейцаў, гатовых ваяваць супраць Украіны. Прамываньне мозгаў жыхароў паўвыспы прыкрываюць громкімі прамовамі аб “патрыятызме” і “абароне айчыны”.

Крымскія прыслужнікі Маскоўскага патрыярхату спрыяюць мілітарызацыі сьвядомасьці моладзі, насаджаюць культ вайны і ўкраінафобію. Да такой высновы прышла член Крымскай праваабарончай групы Ірына Сядова. Паводле ейнай мнфармацыі, царкоўнікі маюць фінансы, удзельнічаюць у стварэньні “ваенна-патрыятычных” лягяроў.

“Ёсьць прыклады, калі расейская царква адзначае сьвята сьвятога Фёдара Ушакова, і сьвятар вязе дзяцей у вайсковую частку, дзеці фатаграфуюцца з ваеннай тэхнікай, і гэтыя фоты публікуюць на сайце Крымскай епархіі. Расейская праваслаўная царква раздае гранты на праваслаўныя лягяры, дзе дзяцей вучаць быць разьведчыкамі. Да агрэсіўнай мілітарызацыі прымешваецца рэлігія. Дзеці мяркуюць, што быць мілітарыстамі – гэта сьвятая справа”, -- распавяла праваабаронца.

РПЦ адкрыта ўзаемадзейнічае з “казацтвам”, палітычнамі партыямі, актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах для ўслаўленьня расейскай арміі, на якія ў абавязкавым парадку сганяюць школьнікаў і студэнтаў. “Калі гэта зводзіцца ў адзіную доказную базу, складваецца жудасная карціна – як шмат грошай укладаецца ў агрэсіўную прапаганду сярод крымскіх дзяцей”, -- дадала Сядова.

Расея паводзіць сябе ў Крыме як дзяржава, якая рыхтуецца да вайны. Дзеці ў першую чаргу становяцца ахвярамі крамлёўскага мілітарызма, і гэтаму ёсьць рацыянальнае тлумачэньне. Па-першае, у адміністрацыі расейскага прэзыдэнта разумеюць, што з дарослых крымчан (нават тых, хто бегаў на “рэфэрэндум”) не атрымаецца зьляпіць паслухмяных расейцаў. Яны ўсяроўна будуць задаваць няёмкія пытаньні, “качаць правы”, спрабаваць ціснуць на местачковае начальства, зьбіраць пікеты, крэмзаць скаргі ў Крэмль і ўсімі спосабамі псаваць каріцну “усеагульнага дабрабыту”.

Крымчане захавалі пашпарты з трызубам. Зьезьдзіць на мацярыковую Украіну для афармленьня біямэтрычнага пашпарта або іншых дакумантаў – нармальная практыка. Выспавае мысьленьне ўвесь час нагадвае пра сябе. На вуліцах нярэдка можна пачуь фразы “зьехаў у Расею” або “вярнуўся з Расеі”. На падсьвядомым узроўні яны не асацыююць сябе і Крым з суседняй фэдэрацыяй. Іхняя прарасейская пазыцыя шмат у чым была абумоўлена мэркантыльнымі меркаваньнямі, а не пачуцьцем абавязку перад “радзімай”.

Сілы дзяржаўнай машыны кінутыя на тое, каб на працягу 10-15 гадоў выхаваць “паўнавартасных расейцаў” з цяперашніх дзяцей. З гэтай мэтай у Крыме зьнішчаюць адукацыю на ўкраінскай і крымскататарскай мовах, ціснуць на нелаяльных пэдагогаў, перасьледуюць за іншадумства. Супрацоўнікі ФСБ праводзяць “прафілактычныя гаворкі” сярод школьнікаў, цікавячыся, ці ведаюць дзеці словы “анэксія” або “ватнікі”. Па гэтых маркерах яны вышукваюць патэнцыйных “падбухторшчыкаў” з ліку бацькоў, сямейнікаў або знаймых.

Працэс “апрацоўкі” дзяцей актывізавалі, у тым ліку, з-за палітычных катаклізмаў у самой Расеі. Крэмль усур’ёз занепакоілі “школьнікі Навальнага”, якія выйшлі пратэставаць супраць карупцыі. Масавыя акцыі, што пракаціліся па сотне гарадоў Расеі, агалілі непрыемную для ўладаў тэндэнцыю: маладыя расейцы апынуліся па-за межамі ўзьдзеяньня славутай “зомбаскрыні”. Крамлёўскія паліттэхнолагі напампоўвалі тэлевізійнымі галюцынагенамі людзей сярэдняга і старэйшага ўзростаў, якія ў выпадку “майдана” не захочуць або фізычна ня здолеюць абараніць уладу на увліцы. Які глузд ад лядашчых фанатаў “Крымнаша”, калі яны здольныя падтрымаць рэжым, “гераічна” седзячы на канапах?

Крамлёўскія функцыянэры раптам пачалі клапаціцца аб “маладзёвай палітыцы”, арганізавалі пампезныя сустрэчы прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна і кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова зь юнымі расейцамі. Сацыёлагі на казённым заробку пачалі “рысаваць” высокія рэйтынгі прэзыдэнта сярод моладзі, хаця раней гэтую катэгорыю грамадзян асобным радком не згадвалі. Калі ў суседняй Расеі ад юных грамадзян патрабуюць толькі лаяльнасьці, то ў анэксаваным Крыме патрабаваньні яшчэ вышэйшыя. Мясцовую моладзь трэба ня толькі прымусіць падтрымліваць “уладу” і верыць кожнаму яе слову, але і са зброяй у руках “абараніць” тэрыторыю ад законнага ўладальніка – Украінскай дзяржавы. Крэмль толькі на словах “ўратаваў” рэспубліку ад вайны. Юрыдычная анэксія тэрыторыі аказалася сумніўнай адтэрміноўкай. Паўвыспу напампуюць зброяй, тэхнікай і жаўнерамі з адзінай мэтай – ваяваць супраць Украіны і НАТО.

Маскоўская патрыярхія – адно з важнейшых апірышчаў палітычнага рэжыму, якое, у тым ліку, задзейнічана ў рэалізацыі “маладзёвай паліыткі”. РПЦ, яе філіі ў Крыме і паўднёва-усходніх вобласьцях Украіны застаюцца адным з дзейсных інструмантаў “гібрыднай вайны”. На паўвыспе Маскоўская царква даўно і адкрыта выконвае “абарончую замову” Крамля. Баявік Ігар Гіркін у студзені 2014 года прыбыў у Крым як “паломнік”, які суправаджаў “дары валхвоў” – праваслаўную рэліквію, прывезеную з Афону пад патранатам кіраўніцтва РПЦ. Сапраўднай мэтай візыту была разьведка на мясцовасьці, вярбоўка агентуры і падрыхтоўка да расейскага ўварваньня.

Анэксія Крыма праходзіла пры садзейнічаньні маскоўскага духавенства. Расейскія “казакі” і дывэрсанты хаваліся ў керчанскім зраме Андрэя Першазванага. Увосень пазалетась тадышні кіраўнік “гарсавета” Керчы Ларыса Шчарбула ў фэйсбуку апублікавала справаздачу аб візыце “спікера” Уладзіміра Канстанцінава. Яны наведалі храм Андрэя Першазванага. Настаяцель айцец Мікалай падзячыў “спікера” за актыўны ўдзел у акупацыі. Шчарбула ў імпэце шчырасьці паведаміла, што расейскія “казакі” начавалі ў царкве перад “вырашальнымі днямі”. Мяркуючы па агульным тоне, гаворка йшла пра дывэрсантаў, якія заблакавалі ўкраінскія вайсковыя часткі і ўдавалі з сябе “паўстаўшых крымчан”.

Калі сьвятары РПЦ якбы моляцца “за мір ва Украіне”, гэта варта разумець як “досыць абараняць сваю краіну, здавайцеся”. Пры гэтым з крымчан яны гадуюць патэнцыйных баевікоў, гатовых забіваць “укропаў”. Іронія сытуацыі ў тым, што сто гадоў таму расейскую дзяржаву ўжо спрабавалі згуртаваць з дапамогай шавінізма, кадзіла і пагромаў. Рэвалюцыйная хваля ўсяроўна змыла царскі ўрад. Маскоўская патрыярхія выхоўвае паслухмяных жаўнераў рэжыму, але ня факт, што Крэмль пасьпее паслаць зусім юных крымчан у бой.

Сяргей Стэльмах, крымскі палітаглядальнік (імя і прозьвішча аўтара зьменены ў мэтах бясьпекі).

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.krymr.com/a/28682257.html

/ 22-08-2017
КГБ РПЦ Крым Расейска-украінская вайна
Абмеркаваньне
Пцрц Аўтар: Менчанин 2017-08-22

Гнать надо московский клерикализм из РБ и дело тут не в канонах,а в идейности и ценностях.Давно пора возвращать в РБ литовское Православие,а не московское безбожие.

Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-08-22

Праваслаўныя, пара маліцца ў палях. Так рабілі ірляндцы падчас акупацыі. Не хадзіце ў гэтую погань да гэбоўскіх папоў.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: