змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

РФ. Паноптыкум

Граміць банкіраў

Галоўны рэдактар расейскай газэты “Завтра” прапагандыст Аляксандр Праханаў напісаў у калонцы на сайце “Завтра”:

Па словах Праханава, прыкметы змовы знайшліся ў выступе банкіра Пятра Авена, які адвергнуў магчымасьць крэдытаваньня “Альфа-банкам” абаронна-прамысловага комплексу Расеі, бо гэта наклікае на банк міжнародныя санкцыі, што пагражае яго існаваньню.

“Гэта наўпроставы сабатаж, пацьверджаньне таго, што ўжо зьдзяйсьняе шэраг буйнейшых банкаў і карпарацый, адмаўляючыся зьяўляцца ў Крыме, не жадаючы фінансаваць крымскія будоўлі, крымскую сацыяльную сфэру”, -- мяркуе ён.

Ён зазначыў, што пазыцыя Авена пагражае спыненьнем стратэгічна важных абарончых праграм, такіх, як будаўніцтва падводных чаўноў класа “Барэй”, мадэрнізацыя стратэгічных бамбавікоў, абнаўленьне ракетна-ядзернага арсэнала Расеі.

На ягоную дмку, банкі прыносяць у сучаснае расейскае грамадзтва “ядавітую культуру распаду”.

“Змова банкіраў” паўтарае “змову генэралаў”. Няхай Пуцін разграміць банкіраў, як Сталін разграміў генэралаў. І тады настане перамога”, -- заключыў Праханаў.

18 студзеня міністэрства фінансаў РФ паведаміла, што ў Расеі створаць “банк супраць санкцый”, які будзе абслугоўваць дзяржабаронзамову.

Пераклад з расейскай.         

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/prohanov-pust-putin-razgromit-bankirov-kak-stalin-razgromil-generalov-227999.html

 

Адтэрмінаваць “Сьмерць Сталіна”

Грамадзкі савет пры Міністэрстве культуры РФ мае намер дамагацца пераносу на лета прэм’еры брытанскага фільма “Сьмерць Сталіна”. Пра гэта заявіў адзін з членаў савета Павел Пажыгайла, паведамляе РБК. У панядзелак у Мінкульце арганізавалі папярэдні прагляд карціны. Прадстаўнікі савета і шэраг дзеячаў культуры, якія паглядзелі фільм, палічылі яго зьневажальным.

Адпаведна пракатнаму пасьведчаньню, карціна павінна выйсьці 25 студзеня. На думку Пажыгайлы, новая дата пачатку праката дазволіць пазьбегнуць выйсьця зьневажальнага для вэтэранаў фільма напярэдадні 75-й гадавіны перамогі ў Сталінградскай бітве, якая будзе адзначацца 2 лютага. Выйсьце такой стужкі, як “Сьмерць Сталіна”, непажадана таксама напярэдадні выбараў прэзыдэнта, мяркуе член савета пры Мінкульце.

Акрамя таго, на думку Пажыгайлы, у карціне ёсьць прыкметы парушэньня расейскага заканадаўства. “У стужцы ганьбяцца нашы гістарычныя сымвалы – савецкі гімн, ордэны і мэдалі, -- зазначыў ён. – Маршал Жукаў паказаны прыдуркам. Акрамя таго, у фільме прысутнічаюць сцэны празьмернага гвалту. Гэта супярэчыць правілам выдачы фільмам пракатнага пасьведчаньня”.

Пераклад з расейскай.         

Крыніца: https://graniru.org/Politics/Russia/m.267084.html

 

Україна бароніцца ад “Русского міра”

Ва Украіне расейскую мову выключылі з пераліку прадметаў ЗНА. Попыт на тэставаньне па расейскай мове быў невысокім, распавялі ва Украінскім цэнтры ацэньваньня якасьці адукацыі.

З пераліку прадметаў для правядзеньня зьнешняга незалежнага ацэньваньня (ЗНА) у 2018 годзе выдалена расейская мова. Пра гэта 23 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве паведаміў дырэктар Украінскага цэнтру ацэньваньня якасьці адукацыі (УЦОКО) Вадзім Карандзій, інфармуе УНІАН.

Па яго словах, пералік прадметаў, па якіх можна прайсьці ЗНА ў 2018 годзе, паменшыўся на адзін, іх засталося 11.

“Гэта прадметы з навучальных планаў агульнаадукацыйных навучальных установаў. Што тычыцца выдаленага прадмета – гэта расейская мова, у сувязі з тым, што аб’ём замовы на адпаведны тэкст быў невысокі. Расейская мова знаходзіцца ў ліку іншых моваў, што маюцца ва Украіне, у прыватнасьці польскай, вугорскай, румынскай, малдаўскай, па якіх тэставаньне не праводзіцца”, -- распавёў Карандзій.

УЦОКО ў справаздачы аб ЗНА-2017 паведамляў, што тэсты па расейскай мове здавалі 1,41% украінскіх абітурыентаў.

Зьнешняе незалежнае ацэньваньне пройдзе ва Украіне з 22 траўня па 13 чэрвеня. Кожнаму ўдзельніку ЗНА прадастаўляецца права выбраць для здачы тэкстаў да чатырох прадметаў з 11. Украінская мова зьяўляецца абавязковым прадметам для ўсіх, хто праходзіць дзяржаўную выніковую атэстацыю. Матэматыка і гісторыя Украіны – выбіральна-абавязкавыя прадметы.

Астатнія прадметы з пераліку тэстуемы выбірае самастойна.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/society/v-ukraine-russkiy-yazyk-isklyuchili-iz-perechnya-predmetov-vno-228318.html

 

Дыпламатычныя адносіны з Расеяй павінны былі быць разарваны

У аўтарскай праграме Дзімітрыя Гардона на канале “112 Україна” экс-віцэ-прэм’ер Украіны, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны Раман Бязсьмертны заявіў:

Тэма візавага рэжыму залежыць ад гатоўнасьці машыны гэта зьдзейсьніць. У тым, што, нават не прымаючы рашэньняў аб асаблівым або візавым рэжыме, мы рухаемся да разрыву дыпламатычных адносінаў, я цалкам не сумняваюся… На самой справе гэта асновы, азы: адразу пасьля таго, як расейскі жаўнер, у пагонах або без, зьявіўся на тэрыторыі Украіны, дыпламатычныя адносіны павінны былі быць разарваны.

Так кажуць і пісаныя, і няпісаныя законы і правілы міжнародных адносін… Прычым разарваць адносіны, адпаведна працэдуры, можна і да пачатку адкрытай агрэсіі. Праблема ў тым, што гэты працэс павінен некім кіравацца, ён ня можа сам па сабе ісьці. Але гэта перапуд… і вялікая колькасьць памылак абвастрылі сытуацыю, зрабілі яе такой, якой яна ёсьць. Аднак ёю можна кіраваць, хаця яна і здаецца некіруемай.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/bezsmertnyy-srazu-posle-togo-kak-rossiyskiy-soldat-poyavilsya-na-territorii-ukrainy-diplomaticheskie-otnosheniya-dolzhny-byli-byt-razorvany-228305.html

 

Україна нагадала міжнароднай супольнасьці аб стаўленьні Расеі да моваў нацыянальных меншасьцяў

У сувязі з магчымым вяртаньнем расейскай дэлегацыі ў Парляманцкую асамблею Рады Эўропы (ПАРЭ) першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады, прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы Ірына Герашчанка нагадала эўрапейскім калегам, што яны цалкам падзяляюць адказнасьць за парушэньне правоў чалавека Расеяй. Пра гэта яна напісала на Фэйсбуку:

У ходзе абмеркаваньня даклада аб абароне і прасоўваньні нацыянальных моваў або моваў меншасьцяў у ПАРЭ я нагадала пра сталае парушэньне РФ правоў меншасьцяў. Я паўтарыла, што ўсе ўкраінскія і крымскататарскія школы, а таксама сродкі масавай інфармацыі былі зачынены ў акупаваным Крыме. Я таксама нагадала, што, хаця ў РФ пражывае мільённая ўкраінская дыяспара, няма ніводнага ўкраінскага СМІ, ні ўкраінскіх школ, ні дзіцячых садкоў, ні класа, ні групы, а ўкраінскі культурны цэнтр і бібліятэка зьнішчаюцца.

У той жа час ва Украіне існуюць дзесяткі школ, якія выкарыстоўваюць вугорскую, польскую, грэцкую, румынскую і расейскую мовы як мову навучаньня. Я таксама нагадала пра станоўчае заключэньне Вэнэцыянскай камісіі ў адносінах да новага ўкраінскага закону аб сярэдняй адукацыі. Я казала аб візытах амбасадараў краін – членаў ЭЗ у гэтыя школы і іхняй выразнай заяве аб тым, што дзеці нацыянальных меншасьцяў маюць усе правы і магчымасьці вывучаць родную мову ва Украіне.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/irina-gerashchenko-v-pase-ya-napomnila-o-postoyannom-narushenii-rf-prav-nacionalnyh-menshinstv-228296.html

 

Эўропа пачала расхіствацца

Генштаб Брытаніі заклікаў вывучыць слабыя бакі Расеі. Захад павінен вывучыць слабыя бакі Расеі, каб супрацьстаяць ёй. Пра гэта заявіў кіраўнік генштаба Узброеных сілаў Вялікабрытаніі генэрал Нікалас Картэр. Ён таксама зазначыў, што хаўрусьнікі павінны вызначыць найбольш уразьлівыя кропкі Масквы, каб мець магчымасьць у выпадку неабходнасьці “дзейнічаць асімэтрычна”. “Належыць выявіць нашы ўласныя ўразьлівыя бакі што да расейскага ўплыву і дэзінфармацыі, пасьля чаго рашуча дзейнічаць супраць гэтага. Мы павінны прадэманстраваць нашу рашучасьць”, -- заявіў брытанскі генэрал. Па словах Картэра, у Расеі “няма адзінай мадэлі для канфлікту з НАТО”. “Яны выкарыстоўваюць мульцімадэльны падыход з прымяненьнем звычайных, нетрадыцыйных і ядзерных кампанэнтаў – гібрыдны варыянт, пры якім могуць быць выкарыстаны маленькія зялёныя чалавечкі, вялікія зялёныя танкі і вялізныя зялёныя ракеты. Іхняе мысьленьне гнуткае – іхні Генштаб здольны мяняцца, разьвівацца, з лёгкасьцю засвойваць урокі”, -- падкрэсьліў кіраўнік генштаба Брытаніі.

Прыемна, калі людзі ўсё ж пачынаюць усьведамляць тое, што ты спрабаваў утлумачыць ім гадамі. Так, Расея здольная мяняцца, дзейнічаць гнутка,, прымяняць гібрыдныя тэхналогіі. Так, яны ня дурні. Так, яны моцныя. Так, менавіта таму іх трэба вывучаць, аналізаваць і максімальна эфэктыўна супраьстаяць. І, так – паказаць рашучасьць, гэта наогул першае, што неабходна зрабіць, калі сутыкаешся з гопнікамі.

Эўропа расхістваецца павольна, але расхістваецца.

Неадваротна.

Аркадзь Бабчанка

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 30-01-2018
Расея Украіна Крах Расеі Русский мир РФ
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Помнік беларускаму герою
У мінулым
Маскоўскі лабірынт
Татары бароняць родную мову і школу