змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Рэжымны пра “традыцыйныя каштоўнасьці”

“Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў на адкрыцьці ў Менску новага будынку Апостальскай нунцыятуры і згадаў будучае 25-годзьдзе дыпляматычных дачыненьняў Беларусі і Ватыкану.

«Нас збліжаюць аднолькавыя падыходы да пытаньняў забесьпячэньня міру і стабільнасьці, сацыяльнай справядлівасьці, — перадае БЕЛТА словы Ўладзімера Макея. — І мы разам працуем над захаваньнем традыцыйных каштоўнасьцей”.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/vatykan/28775176.html

 

На гэта намесьнік дзяржсакратара Ватыкану Джавані Анджэлё Бэчу выказаў павагу да беларускага народу і яго традыцый, згадаў Францішка Скарыну, назваў Беларусь “важнай часткай эўрапейскай прасторы”.

Мы верым, што каталіцкі сьвятар казаў шчырую праўду. А вось са шматгадовым КПССаўцам, чынам у савецкіх і расейскіх спэцслужбах тав. Макеем асацыююцца зусім іншыя ўяўленьні аб адпаведнасьці словаў справам.

Рэжым, які трымае ўладу ў нашай краіне ўжо на працягу амаль чвэрці стагоддзя, ня толькі разбурыў эканоміку і фінансы краіны, падпарадкаваўшы ўсё тупіковай і правальнай расейскай дзяржаўна-мафійнай мадэлі і наўпроставаму кіраваньню з Масквы, ня толькі зьнявечыў важнейшыя дзяржаўныя інстытуцыі: армію, адміністрацыю, і заганяе Беларусь ва ўсё большую ізаляцыю ад цывілізаванага сьвету. Лукашызм вытаптаў беларускае школьніцтва, зьневажае нацыянальныя эліты, замяніў жлобскай русіфікацыяй беларускую мову, разбурае традыцыйны ўклад беларускага жыцьця і выхаваньня. Тобок зьнішчае ўсе нацыянальныя каштоўнасьці, энтузіястычна выконваючы ўсе загады свайго маскоўскага начальства. Справа дайшла да таго, што на нашую тэрыторыю Масква ўводзіць свае войскі і ваенную тэхніку, нават не паведамляючы аб гэтым сваім менскім васалам. Замест таго, каб адрэстаўраваць за дзесяцігоддзі незалежнасьці каталіцкія сьвятыні, сапраўдныя шэдэўры дойлідства на нашай зямлі, рэжым кінуў гэтыя сродкі на пабудову ідыёцкіх “зімовых палацаў” і іншыя шалёныя праекты.

“ДэмСМІ” усё спрабуюць паказаць нам “человеческое лицо” лукашызма і расейскай акупацыі. Але якое б люстра яны ні падносілі да рэжымнага мурла, адтуль усяроўна вызірае Мэдуза Гаргона.

Якуб Старых

/ 06-10-2017
Акупацыя Рэжым Лукашызм Макей
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: рар 2017-10-06

А мне дык шкада журналюг. Колькі яны ні лепяць цукерку з Макейкі, а ўсяроўна атрымліваецца з гаўна цукерка (народны фальклёр).

Бяз тэмы Аўтар: Паўлюк 2017-10-06

Сітуацыя нагадвае позьняга Ельцына.

Калі стары, слабы і нямоглы Ельцын запусьціў на трон маладога, бадзёрага чэкіста Пуціна.

Сёньня выглядае так, што лукашка ўжо нічога не кантралюе ў краіне. Дык, мабыць, хутка пабачым паўтор крамлёўскай сцэны. Калі сяды, хворы старык здасі ўладу маладому чэкісту.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе