змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Рэфат Чубараў: Помнікі акупантаў зьнясуць на працягу тыдня

Формула жыцьцёвага шляху савецкага КГБ-шніка начале Расеі, якая імкліва падае ў бездань імпэрскай мінуўшчыны…

Ва ўяўленьні расейскіх акупантаў кожнае памятнае збудаваньне, якое яны прысьпешана ўсталёўваюць на крымскай зямлі, паклікана замацаваць злачынна захоплены імі Крым у складзе Расеі.

Гэтым разам расейскія акупанты ўсталявалі на тэрыторыі Лівадзійскага палаца цэлую скульптурную кампазыцыю: расейскі цар Аляксандр ІІІ, адліты на адным з уральскіх заводаў, паказаны седзячым на зрубе дрэва ў вайсковай форме і абапіраецца на меч, ззаду ў яго – гарызантальная рэльефная стэла, увенчаная дзьвюхгаловым арлом.

Зусім відавочна, што адкрыцьцё (18.11.2017) чарговага расейскага помніка ў часова акупаваным Расеяй Крыме было адмыслова падагнана пад Пуціна, які ліхаманкава шукае напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў новыя стымулятары для далейшага абалваньваньня расейскага народа.

У выступе на цырымоніі адкрыцьця помніка Аляксандру ІІІ кожнае слова, сказанае Пуціным на адрас самаўладцы, што даўно пачыў у Бозе, на самой справе было падабрана з такой задумкай, каб цяперашнія жыхары Расеі прыпадабнялі іх з самым Пуціным: “Ён заўжды глыбака адчуваў вялізную асабістую адказнасьць за лёс краіны, змагаўся за Расею на ратным полі, а стаўшы кіраўніком дзяржавы, рабіў усё для разьвіцьця і ўмацаваньня дзяржавы, для таго, каб зьберагчы яе ад патрасеньняў, унутраных і зьнешніх пагроз”.

Спічрайтэрам удалося сабраць у выкладзены эзопавай мовай адзін сказ увесь жыцьцёвы шлях савецкага КГБ-шніка, які стаў начале Расеі, якая імкліва падае ў бездань імпэрскай мінуўшчыны.

P.S. Пасьля аднаўленьня сувэрэнітэту Украіны над Крымам усе помнікі, усталяваныя расейскімі акупантамі, будуць зьнесены на працягу аднаго тыдня.

Рэфат Чубараў, старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 05-12-2017
Акупацыя Крым Расейскія акупанты Рэфат Чубараў Помнік
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)