змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Расейскія банды на Захадзе працуюць на Маскву

Эўрапейскія экспэрты прадставілі даклад Эўрапейскай рады па міжнародных справах. Як указана ў падрыхтаваным дакладзе, існуе маса доказаў таго, што арганізаваныя злачынныя групы ў Эўропе выкарыстоўваюцца Крамлём для вядзеньня шпіёнскай дзейнасьці і палітычнага ўплыву на эўрапейцаў.

У дакладзе гаворыцца, што АЗГ, якія маюць расейскія карані, кантралююць траціну ўсяго аб’ема абароту наркотыкаў у Эўропе, а таксама незаконны імпарт зброі і гандаль людзьмі, перадае "Диалог.UA" са спасылкай на "Укринформ".

Эўрапейскі экспэрт Марк Галеоці, які падрыхтаваў даклад Эўрарады па міжнародных справах, зазначае, што Расея з дапамогай арганізаваных злачынных груп стварыла для сябе ў Эўразьвязе каштоўны рэсурс уплыву на эўрапейскіх грамадзян, які выкарыстоўвае для прыхаванага супрацьстаяньня моцнаму і багатаму Захаду.

“АЗГ у некаторых выпадках за грошы, у іншых – па прымусу выконваюць заданьні ў інтарэсах расейскай дзяржавы”, -- гаворыцца ў дакладзе.

Сюды экспэрты аднесьлі і кібэрзлачыннасьць, і падтрымку эўрапейскіх папулісцкіх партый, і кантрабанду зброі, і гандаль людзьмі, і нават забойствы на замову.

Заканчваецца даклад рэкамэндацыямі эўрапейскім урадам распрацаваць выразныя і эфэктыўныя захады рэагаваньня на пагрозы Крамля, наладзіць абмен інфармацыяй, стварыць адзіныя падыходы да рашэньня дадзенай праблемы, бо ад яе рашэньня залежыць бясьпека ў Эўропе.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.dialog.ua/news/116748_1492553313

/ 20-04-2017
Расея Захад Бандыты Расейскія акупанты
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: цюцюн та люлька 2017-04-20

На вялікі жаль, беларусаў збольшага называюць "рускімі" замяжой. З адпаведнымі адносінамі да нашых людзей. Як гэта пераадолець?

Бяз тэмы Аўтар: падарожнік 2017-04-20

Не пускаць маскалікаў у эўрапейскую цывілізацыю!

Як гэта пераадолець? Аўтар: беларуска 2017-04-21

Вельми проста-МОВА!МОВА! МОВА!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Алесь Чахольскі і акупанцкі суд
Максім Танк: Не шкадуйце, хлопцы, пораху…
Анэкдот дня: Больш няма, пра што пісаць
Як эстонцы любяць эстонскае (відэа)