змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Расейскае крывасуддзе

Крымскататарскі актывіст Сулейман Кадыраў, якога 1 сакавіка ў Крыме засудзілі на два гады ўмоўна з забаронай зьдзяйсьненьня публічнай дзейнасьці на той жа тэрмін, назваў прысуд “расейскім крывасуддзем”. Пра гэта ён заявіў пасьля абвяшчэньня прысуду, паведамляе карэспандэнт Крым. Рэаліі.

“Гэта быў чаканы прысуд. Гэта Расея, і яе расейскае правасуддзе заўжды было і будзе залежным ад спэцслужбаў. Гэта доказ таго, як яны ад страху ўсё запар штампуюць, шаблонна шыюць крымінальныя справы. Гэта тычыцца ня толькі мяне, а і ўсіх палітзьняволеных. Мы пройдзем усе інстанцыі гэтага расейскага “крывасуддзя” і будзем падаваць у Эўрапейскі суд па правах чалавека”, -- сказаў Кадыраў.

Падкантрольны Крамлю Фэадасійскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд крымскаму актывісту Сулейману Кадыраву. Суд засудзіў яго на два гады ўмоўна з забаронай зьдзяйсьненьня публічнай дзейнасьці на той жа тэрмін.

28 лютага расейскі пракурор зрабіў запыт на тры гады ўмоўна і забарону займацца публічнай дзейнасьцю Сулейману Кадыраву.

У кастрычніку 2016 года расейскія сілавікі прышлі з ператрусам у дом крымскататарскага актывіста Сулеймана Кадырава, забралі ў яго ноўтбук і тэлефон. Крымінальную справу ў адносінах да Кадырава ўзбудзілі 11 кастрычніка 2016 года па падозры ў сэпаратызме.

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, Кадыраў у сакавіку 2016 года зрабіў рэпост відэароліка нейкага Дзям’яна Дзям’янчанкі, які прадстаўляўся крымскім татарынам з Сімфэропаля і заяўляў пра стварэньне батальёна “Крым” для вызваленьня непадкантрольных частак Данецкай і Луганскай вобласьцяў Украіны. Праз некалькі месяцаў пад рэпостам зьявіўся камэнтар ад Кадырава, у тым ліку са словамі “Падтрымліваю, Крым быў, ёсьць і будзе Украінай”. Супраць яго была ўзбуджана справа па артыкулу 280.1 Крымінальнага кодэксу Расеі.

Абвінавачваньне базуецца на экспэртызе праведзенай экспэртамі ФСБ, якія даказваюць, што ў камэнтары Кадырава ёсьць заклік да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі.

У красавіку 2017 года расейская служба па фінансаваму маніторынгу ўнесла Кадырава ў пералік экстрэмістаў і тэрарыстаў.

Сам Кадыраў сьцьвярджае, што крымінальная справа – гэта правакацыя спэцслужбаў у адказ на ягоную актыўную грамадзянскую пазыцыю і праваабарончую дзейнасьць.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.krymr.com/a/news/29070551.html

/ 10-03-2018
Акупацыя Крым Расейскія акупанты
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: