змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Расея. Псэўдавыбары

Магутны дзед, вясёлая дзяўчына і калгасны мача ідуць на выбары.

Зразумела, высакародны дзед (Яўлінскі), дзяўчына, прыемная ва ўсіх адносінах (Сабчак), і калгасны мача (Грудзінін) пры ўсіх сваіх недахопах былі б у ролі прэзыдэнта больш бясьпечнымі для краіны і сьвету, чым злодзей і забойца Пуцін. Ёсьць толькі адна маленькая праблема. У іх няма найменшага шансу ва ўмовах пуцінскіх “выбараў” скласьці рэальную канкурэнцыю дзейснаму прэзыдэнту (Сабчак гэтага нават не хавае, а Яўлінскі даказаў гэта шматразовым удзелам у выбарах на працягу дзесяцігоддзяў).

Таму галасаваць за іх абсалютна бессэнсоўна. Дакладней нават шкодна. Прыйшоўшы на выбары, мы дапаможам Пуціну надаць сваёй уладзе выгляд легітымснасьці. Зараз усе шрубкі адміністрацыйнай машыны – ад патрыярха Гундзяя да апошняга клерка ў якой-небудзь раённай адміністрацыі – працуюць на павышэньне яўкі. Навошта ім дапамагаць?

Ігар Эўдман

Крыніца: Фэйсбук.

 

Байкот-2018

Сёньня стала вядома, што галоўнай палітычнай падзеяй 2018 года ў Расеі стане байкот выбараў (страйк выбаршчыкаў). Ёсьць шанец, што гэтая кампанія зменіць палітычную сытуцаыю ў краіне. Пасьля адмовы Навальнаму ў рэгістрацыі сілы прыхільнікаў апазыцыі вырасьлі шматкроць, у іх зьявілася арганізацыйная структура ў рэгіёнах і папулярныя інфармацыйныя каналы. Улічваючы стомленасьць выбаршчыкаў ад вечнага Пуціна, іх агульнае расчараваньне і нявер’е ў пуцінскія выбары, вынік байкота ў сталіцах і многіх іншых гарадах можа быць самым нечаканым. Калі ў Маскве, Піцеры, Екацерынбургу і г.д. галасаваць за Пуціна прыдуць менш за траціну выбаршчыкаў -- гэта будзе ганьба рэжыма, спробы схаваць якую прывядуць толькі да дадатковых канфліктаў і сутыкненьняў і, у выніку, да дэлегітмітызацыі пуцінскага валадараньня.

Паўтараю тут мой пост двухтыднёвай даўніны, які стаўся пасьля адмовы Навальнаму ў рэгістрацыі яшчэ актуальней.

Маючыя адбыцца “выбары” – ня простая фармальнасьць. Яны – важны цырыманіял “вянчаньня Пуціна” на чарговы тэрмін. Пуціну трэба правесьці яго салідна, прыгожа і ўпэўнена, каб у чарговы раз легітымізаваць сваё фактычна дыктатарскае валадараньне. Апазыцыя перамагчы на псэўдавыбарах, зразумела, ня можа, але здольная ў той ці іншай ступені сарваць правядзеньне цырыманіяла, падарваўшы тым самым легітымнасьць Пуціна ў вачах сьвету і расейскага грамадзства.

Выбары ў Думу (гэта таксама цырымонія) у 2011 годзе не ўдалося правесьці салідна і прыстойна. Атрымаўся скандал з фальсіфікацыямі, пачаліся масавыя дэманстрацыі, улады былі блізкія да панікі. Зараз іхняя задача не дапусьціць нічога падобнага.

Апазыцыя зараз знаходзіцца ў ролі маладога каханка, каханую якога бацькі хочуць выдаць насуперак яе волі замуж за гнюснага старога. Неабходна сарваць абрад вянчаньня. Тут усе сродкі добрыя. Можна напаіць сьвятара, запусьціць пацукоў у царкву, скрасьці ў старога ягоны зубны пратэз.

Перамагчы на выбарах немагчыма. Але можна наладзіць вялікі скандал, які сарве планы ўладаў па правядзеньню гэтага цырыманіяла і паставіць пад сумнеў яго легітымнасьць. Выклікаць яго можа толькі адчайная і адвязная байкацісцкая кампанія.

Ігар Эйдман.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Выбараў няма

Цяпер, зразумела, сталі важныя пытаньні. Што далей? Раней, зразумелая справа, гэтыя пытаньні нікому і ў галаву не прыходзілі, бо ўсе ведалі: зараз Нвальнага як зарэгіструюць, так і выберам, і – вось улада, якая распаліла тры вайны, забіла дзесяткі тысячаў чалавек, састрэліла “Боінг”, забівае апанэнтаў у цэнтры Масквы, труціць іх замяжой, акупіруе суседнія краіны, рэпрэсіруе народы, скрала столькі, што нікому і ня сьнілася, -- тут яна, зразумела, ад апусканьня паперкі з галачкай у квадраціку ў тумбачку з прорызьзю адразу напалохаецца і ўцячэ. І ўсё будзе добра.

Не зарэгістравалі. Не абралі. Не ўцякла. Вось якая нечаканасьць. Хто б мог падумаць…

Дык і што цяпер? Што рабіць далей?

Легітымныя гэтыя выбары ці нелегітымныя? Байкатаваць ці не байкатаваць? Галасаваць за Сабчак ці не галасаваць? Выходзіць на пратэст са стужачкамі ці выходзіць з балёнікамі?

Сябры мае. У мяне ёсьць адказ на ўсе гэтыя пытаньні. Ён просты. Давайце я вам яго скажу.

Вы можаце галасаваць. Без праблем. Можаце не галасаваць. Таксама без праблем. Можаце байкатаваць. Можаце не байкатаваць. Можаце прыходзіць. Можаце сядзець на канапе. Можаце псаваць бюлетэнь. Можаце абмяркоўваць, што лепш. Высокая яўка. Або нізкая яўка. Можаце выбіраць паміж Навальным і Сабчак. Можаце паскакаць на адной назе. Можаце пакалупацца ў вуху. Можаце хадзіць на ўзгорднены мітынг. Можаце на няўзгоднены. Можаце з балёнікамі. Можаце з качачкамі. Можаце са стужачкамі. Можаце квадрацікам. Можаце ў дзьве шарэнгі. Можаце ў адну. Усё гэта, безумоўна, вельмі важныя пытаньні.

Але рэчаіснасьць у тым, што ніякіх выбараў у вас няма.

Іх у прынцыпе няма, разумееце? Хоць з Навальным, хоць без Навальнага. Хоць з балёнікамі, хоць з качачкамі.

Вы ня можаце байкатаваць тое чаго няма. І ня можаце ўдзельнічаць у тым, чаго няма.

У вас ёсьць узурпацыя ўлады. І ўзурпатар на стальцы. Які на балёніку круціў усе вашы кампаніі з байкотамі і рэгістрацыямі. Разам з канстытуцыяй, законнасьцю, судамі і бюлетэнямі.

І ён будзе на стальцы да тае пары, пакуль у Расеі на поўным сур’ёзе будуць абмяркоўваць усю гэтую х…ту пра неіснуючыя выбары, а не аптымальны склад кактэйля Молатава. Каб гэтыя самыя выбары сабе ўрэшце здабыць.

Але гэта будзеце ўжо не вы.

Вось, уласна, і ўсё.

Дзякуй.

Аркадзь Бабчанка

Крыніца: Фэйсбук.

 

Балёнікі і качачкі

Сябры мае. Ну, не сумуйце вы так. Я ведаю, што трэба рабіць, каб Навальнага дапусьцілі да выбараў. Гэта відавочна.

Трэба выйсьці ў загон на Балотнай – толькі абавязкава ўзгодніць!, там махаць балёнікамі і качачкамі, крычаць “мы тут улада”, “гэта наш горад” і “Пуцін засцаў” – і адразу ўсё атрымаецца!

Проста тым разам махалі круглымі балёнікамі і жоўтымі качачкамі, а цяпер трэба махаць квадратнымі і памаранчавымі.

А калі не дапаможа – праз шэсьць гадоў паспрабуем простакутнымі і чорнымі. А праз чатырнаццаць – трохкутнымі і сінімі. А праз васемнаццаць – авальнымі і фіялетавымі.

І вось тады дакладна ўсё атрымаецца!

Шчыра вам кажу.

Дабранач.

Аркадзь Бабчанка.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Байкот выбараў

Я заўжды быў за тое, каб байкатаваць любыя выбары ў Расеі, і я рады, што да прыхільнікаў Навальнага і да яго самога гэта ўрэшце дайшло. Але дайшло гэта роўна ў той момант, калі гэта закранула непасрэдна самога Навальнага. Раней ён нібыта рабіў выгляд, што не заўважае, што ўсе выбары ў Расеі – гэта фарс, спэктакль, арганізаваны Крамлём. І любы ўдзел у ім – гэта толькі роля акцёра ў чужой п’есе.

Улада ўжо ўсім, уключна з самым Навальным, і іншымі расейцамі, якія раней удзельнічалі ў розных фэйкавых выбарах, паказала “ведайце сваё месца, выбары гуляюцца толькі па тых правілах, якія мы ўсталёўваем”.

Таму я мяркую, што ў прынцыпе ў Расеі пры цяперашнім рэжыме ніякіх выбараў быць ня можа. Усе гэтыя выбары – толькі дэкарацыя, абсалютны фарс. І чым хутчэй і чым большая колькасьць людзей у Расеі гэта зразумее і пачне пратэставаць у любых іншых формах, тым хутчэй адбудзецца зьмена рэжыму ў Расеі. Зьмяніць яго шляхам выбараў немагчыма, гэта стала зразумела.

Частка самых упартых расейскіх лібэралаў, якія баяцца закалотаў, як яны выказваюцца, хочуць даць нейкія гарантыі Пуціну, ягонаму атачэньню. Але гэта не спрацуе. Моська ня можа даваць гарантый слану. Пакуль што рэжым Пуціна моцны, як слон, і Моська вакол яго толькі скача.

Калі масы людзей выйдуць на вуліцы і будуць пратэставаць супраць Пуціна па ўсёй Расеі і, галоўнае, у Маскве, толькі тады гэты заклік можа паўплываць. Ну і зразумела, гэта павінна адбыцца пад нейкім ціскам Захада, або пад санкцыямі і гэтак далей. Ніякіх іншых варыянтаў для зьмены рэжыма ў Расеі няма.

Айдэр Муждабаеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://charter97.org/ru/news/2017/12/28/273922/

/ 02-01-2018
Расея Выборы Байкот
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: пенсіянер 2018-01-03

Няма ніякіх выбараў і ў Беларусі. Толькі чаму ж незалежныяСМІ так упарта не хочуць гэтага зразумець,мо не хапае нечага?

Бяз тэмы Аўтар: re 2018-01-10

https://www.nytimes.com/2017/11/07/world/middleeast/iraq-amadiya-tolerance.html

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: