змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Расея. Нацыянальны склероз

Я нарадзіўся ў чэрвені 1979 года – у той самы месяц і ў той самы год, калі Савецкі Саюз распачаў масіраваны ўвод войскаў у Аўганістан. Калі, уласна пачалася для нашага народа аўганская вайна.

Рашэньне прымала Палітбюро. Ва ўзмацненьні ісламістаў Палітбюро бачыла пагрозу для Савецкага Саюза: ісламізм мог распаўсюдзіцца праз мяжу на Таджыкістан і іншыя сярэднеазіяцкія рэспублікі.

СССР тады, здавалася, знаходзіўся на піку свайго эканамічнай і ваеннай магутнасьці. Захад і ня марыў аб тым, каб разваліць яго або, тым больш, здабыць перамогу ў адкрытым ваенным супрацьстаяньні. Сакрэтны ўказ прэзыдэнта ЗША Картэра аб дапамозе муджахэдам быў падпісаны толькі 3 ліпеня, пасьля таго, як пачалося шырокамаштабнае савецкае ўмяшальніцтва. Але наўрад ці Картэр наважваўся марыць аб тым, што гэты ўказ прывядзе да перамогі ЗША ў супрацьстаяньні з Саюзам. Аўганская вайна змардавала эканоміку СССР і ў канчатковым выніку прывяла да яго распаду – наўпрасткі зьдзейсьніўшы той самы горшы сцэнар, якога Палітбюро хацела пазьбегнуць.

Палітбюро ўжо тады складалася са старэчы, якая ўпадала ў маразм, якая ня ведала, што рабіць са сьветам, што мяняўся, і спрабавала забараніць сьвету мяняцца ваеннай сілай. І не было каму спыніць яго або выправіць памылку: савецкі чалавек быў у трох пакаленьнях навучаны згодна маўчаць, несьці ў гнілазубую пашчу ўлады на зжыраньне ўласных дзяцей і з захапленьнем біць у ладкі яе сытай адрыжцы.

Вось мне трыццаць шэсьць. Брэжнеў памёр, Андропаў памёр, Савецкі Саюз здох. Але ня вырадзіўся савецкі чалавек. І праз трыццаць шэсьць гадоў ён зноў пляскае ў ладкі, калі ў далёкую нікчэмную краіну, якой валадарыць чарговы падшэфны Крамлю дыктатар, спадчынны ваенны злачынец і злодзей, едуць ваяваць ягоныя сыны.

Пакуль улада ляніва хлусіць, то адным фігавым лістком прыкрываючыся, то іншым, сацсеткі поўняцца сэлфі нашых жаўнераў у Сірыі. Марская пяхота, лётчыкі, маракі – фатаграфуюцца з вулічнымі партрэтамі Асада, з сірыйскімі саслужыўцамі, з сірыйскімі жанчынамі. Усё, мы зноўку уліплі. Крыху пазьней нам зноў паблажліва патлумачаць пра інтэрнацыянальны абавязак і зноў даверным шэптам раскажуць пра жыдамасонскую геапалітыку. І мы зноў паверым – ды мы ўжо і паверылі.

Сапраўды – дабраславёны савецкі чалавек! Ён не памятае тысяч і тысяч цынкавых трунаў, якія вярталіся зь іншай далёкай краіны ўсяго толькі нядаўна – у маім дзяцінстве. Савецкі чалавек ня памятае, што такая ж вось дакладна авантура, таксама прадназначаная для таго, каб утрымаць ягоную імпэрыю ад развала, прывяла менавіта да развала ягонай імпэрыі. Савецкі чалавек ня памятае чэргаў за кілбасой, харчовых картак, гіпэрінфляцыі, галечы і хаоса. Савецкі чалавек – аднадзёнка. Ён не памятае наогул нічога.

Не памятае Беслана,не памятае Норд-Оста, не памятае тэрактаў у мэтро, не памятае і ня хоча ўспамінаць, як пачыналіся і як заканчваліся чачэнскія войны. Не памятае крамлёўскага людажэрства пры Леніне і Сталіне. Не памятае лягяроў, не памятае, што трупы сотняў тысяч расстраляных і памерлых ад непасільнай працы рабоў проста зараз ляжаць у вечнай мерзлаце ва Усходняй Сібіры – некранутыя тленьнем, нібыта ўчора загіблыя. Ня хоча памятаць галодных бунтоў сялянскіх, атрутнымі газамі здушаных.

Замест памяці яму – бясконцае тыфознае трызьненьне тэлеэфіра, ліпкія кашмары з абсурднымі морачнымі сюжэтамі. Што сёньня “салаўёвым” і “талстым” названа праўдай і быльлю, тое для яго і ёсьць безумоўная праўда і быль. А новы дзень будзе – будзе і новая ісьціна. Савецкі чалавек, загіпнатызаваны, пра сваю сапраўдную мінуўшчыну ня ведае, нічога не разумее.

Добрая душа: зла не памятае. Усё ўладзе дараваў, і ўсё даруе. Зноў і зноў уваходзіць у звычайны трусавы транс. Зноў гатовы да таго, каб яго жэрлі.

Жры нас, Малох! Забірай нашы землі, нашы жыцьці, душы нашы бяры! Мы нічога не пачуем! Мы нічога не зразумеем! Ва ўсім абвінавацім ворагаў, а правадыроў – уславім! Нічога ніколі не запомнім! Нічаму не навучымся!

У нас склероз, Малох. Нашы жыцьці нічога не каштуюць. У іншых народаў – гісторыя, а ў нас кожны дзень з чыстага аркуша.

Дзімітры Глухоўскі, пісьменьнік, журналіст.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 12-10-2017
Расея Крах Расеі Гісторыя СССР Вайна Імпэрыя злу
Абмеркаваньне
таямнічая руская душа Аўтар: Марта 2017-10-12

Фэномен "таямнічай рускай душы" незразумелы для самых рускіх. Ну, а нам ужо тым больш не зразумець. Чым больш іх душаць, тым больш яны любяць Путлера. Апісанню не паддаецца. Абсурдная рэальнасьць.

Бяз тэмы Аўтар: эра 2017-10-12

Нажаль, нашыя людзі ўсё болей падобныя на маскоўскі охлас. Разам з рус'язам прынялі і ментальнасць.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)