змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Раптам успомнілі пра Курапаты

У Сеціве зьявілася амаль сэнсацыйнае паведамленьне:

Православные помолятся в Куропатах о "всех невинно убиенных"

22 апреля в 14-00 в урочище Куропаты пройдёт панихида о "всех невинно убиенных" в Беларуси.

Поскольку дата проведения панихиды – суббота Светлой седмицы, поминовение будет совершаться пасхальным чином.

По словам настоятеля Успенского прихода иерей Адриана Латушко, стараниями которого два раза в год в Куропатах служится панихида, поминовение репрессированных в нынешнем году особенно важно. В 2017 году исполняется сто лет со дня "октябрьской революции", после которой как раз и начались репрессии.

Православные панихиды проходят в Куропатах в самом центре урочища, у памятного камня.

Верующие собираются на них на Радуницу и на Димитриевскую родительскую субботу.

Крыніца: sobor.by

Мы прачыталі і падумалі: бацюшкі РПЦ прыйдуць у Курапаты на “паніхіду па Леніну”, якраз дакладна на вядомы “красный день календаря”, калі ўся саўдэпія сьвяткавала дзень народзінаў свайго ідала. Ажно не, бацюшкі зьявяцца на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу, бо “раптам успомнілі” пра “невинно убиенных”. Гадоў прыкладна 25 (калі ня больш) служачых РПЦ у Курапатах не было бачна. Над магіламі праводзілі служэньні рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты. Яны і асьвячалі крыжы. Беларусы “грэцкай веры” самы маліліся ў Курапацкай сьвятыні, РПЦ ім ня ўказ. Што праўда, быў адзін эпізод, зьвязаны з бацюшкай РПЦ з запамінальным прозьвішчам Стукач. На загад свайго начальства бацюшка далёка ад цэнтру Народнага Мэмарыялу пачаў разбудову нейкага “подворья” (?!). Каля “подворья” матушкі РПЦ наладзілі гарод (?!): пасадзілі капусту і яшчэ нешта ў пяці мэтрах ад магіл беларускіх пакутнікаў. Туды пачалі хадзіць купкамі нейкія дамы ў хустах. Казалі, што там ім РПЦ раздавала гуманітарку. Працягвалася гэта нядоўга. Аднойчы беларусы ўбачылі на месцы недабудаванага “подворья” рэшткі кладкі з белых блокаў і ніякага гарода. Гэта быў канец 1990-х гадоў. Ніякіх афіцыйных аб’яў не паступіла, і ўсе зразумелі, што з Масквы прышоў загад на адрас РПЦ спыніць спробу “прысуседзіцца” на магілах беларусаў, расстраляных падчас расейскага акупацыйнага генацыду нашага народу. Крыху пазьней, у 2001 годзе, рэжым пачаў масіраваную атаку на Курапаты з мэтай іх канчатковага зьнішчэньня. Патрыётам удалося абараніць нацыянальную сьвятыню. Вось і ўся перадгісторыя.

Аўтары паведамленьня ад РПЦ саграшылі маной. Ніякіх паніхід за апошнія дзесяцігоддзі РПЦ у Курапатах не праводзіла, ні два разы на год, ні адзін раз. Начальства забараніла сваім падначаленым заходзіць на тэрыторыю Народнага Мэмарыяла. Гэта і добра, бо служэньне паніхіды на пачварны камень-валун “ад Вярхоўнага Савета БССР” (згаданы ў паведамленьні) выглядала б надзвычай кур’ёзна. Бацюшкі маліліся б на паганскі сымвал у атачэньні сотняў крыжоў, у некалькіх мэтрах ад манумэнтальных Трох Крыжоў на Калькарыі (гэта ёсьць галоўны кампазыцыйны цэнтр архітэктурна-пластычнага комплексу Народнага Мэмарыяла).

Мяркуем, што раптоўнае выйсьце з амнэзіі і пераход да надзвычайнай літургічнай актыўнасьці прадстаўнікоў арганізацыі, цэнтр якой знаходзіцца ў Маскве, невыпадковая зьява. Гэта ёсьць частка агульнага рэжымнага наступу на нашу нацыянальную сьвятыню, распачатага на загад імпэрскай Масквы. РПЦ выступае ў амплуа хаўрусьніка адыёзных рэдактараў, псэўдагісторыкаў і самога галоўнага начальніка рэжыму, якія імкнуцца пад любым соўсам распачаць зьнішчэньне Народнага Мэмарыяла ў Курапатах. Месца, абранае імі ў якасьці плацдарма, невыпадковае. Гэта самы цэнтр Народнага Мэмарыялу. На гэтым месцы яны імкнуцца паставіць сваю бэтонную канструкцыю, якая спачатку разбурыць эстэтычную гармонію Народнага Мэмарыялу. А потым з гэтага месца яны прыступяць да зьнішчэньня магіл і крыжоў. Гэтым разам яны спадзяюцца зьнішчыць Курапаты знутры.

Але намаганьні Масквы і яе пасланцоў марныя. Беларусы будуць бараніць Курапацкую сьвятыню ад паняверкі і разбурэньня.

Валеры Буйвал / 20-04-2017
Курапаты Валеры Буйвал РПЦ
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Рар 2017-04-20

Усё сведчыць пра правальную тактыку Масквы і рэжыму. Зрабілі стаўку на групу з падпалкоўніка Кузняцова-палітрука, рэдактара-путаны Якубовіча, лукашыстоўскіх актывістаў і генэрала КГБ. Людзі пачалі смяяцца. Гэбэ-генерала схавалі. Выпусьцілі ў Курапаты "Белую Русь" і БРСМ на "суботнік". Зноў усе смяюцца. Цяпер вось кідаюць у наступ РПЦ. Што яшчэ ў гэтых жулікаў у рукаве?

Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-04-20

РПЦ-КГБ, прэч з Курапацкай святыні!

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-04-20

Рэжым працягвае свае сатанінскія танцы на труне...

Бяз тэмы Аўтар: Грамадзянка 2017-04-21

Вось ён сатанинска-сутански наступ на Курапаты.Абаронцы Курапатау будзем уважливы!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Алесь Чахольскі і акупанцкі суд
Максім Танк: Не шкадуйце, хлопцы, пораху…
Анэкдот дня: Больш няма, пра што пісаць
Як эстонцы любяць эстонскае (відэа)