змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Раман Бязсьмертны: Беларусь – гэта сусед які знаходзіцца ў палоне

Раман Бязсьмертны, былы амбасадар Украіны ў Беларусі.

Журналіст: На вашую думку, якая рэальная прычына адмовы Аляксандра Лукашэнкі ехаць на саміт “Усходняга партнёрства”?

Раман Бязсьмертны: Уся гэтая непрыемная сытуацыя, увесь гэты сыр-бор з Украінай – гэта не віна Лукашэнкі, гэта яму Крэмль такое наладзіў, тым самым перасьцярог яго: калі паедзеш на саміт “Усхоодняга партнёрства” – будзе яшчэ горш. Тут надта шмат ставак, каб Расея дазволіла Беларусі самастойна дзейнічаць. Таму замест сябе Лукашэнка вырашыў накіраваць міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. А хто такі, наогул, Макей? Гэта былы супрацоўнік савецкага яшчэ “ка-гэ-бэ” у Адэскай вобласьці. А яшчэ ён узначальваў адміністрацыю Лукашэнкі. Прасьцей кажучы, гэта звычайны крамлёўскі апэратыўнік, якога пасадзілі каля “бацькі”.

Ж.: Лукашэнка – васал Пуціна, ягоны “хлопчык на пабягушках” – можам так сказаць?

Р.Б.: Па праўдзе, так яно і ёсьць. Але Лукашэнку ня трэба так груба называць, бо гэта чалавек з комплексам старшыні калгаса. Паехаў у раён – дастаў бочку саляркі, у вобласьць – машыну мінугнаеньня, у рэспубліку – вагон шчабёнкі… На гэтым і жыве чалавек.

Ж.: Арышты нашых грамадзян – бізнэсоўца Аляксандра Скібы і журналіста Паўла Шаройкі – у Беларусі: першаму шыюць дачу хабару, другому шпіянаж. І… абвяшчэньне дарадцы ўкраінскай амбасады Ігара Скварцова пэрсонай нон грата, нібыта таксама за “шпіянаж”. Што ж так шмат рознага адразу?

Р.Б.: Ня варта ўсё гэта класьці ў адзін кош – гэта розныя рэчы, абсалютна ніяк не зьвязаныя. Але чамусьці іх зьвялі разам. Пытаньне – чаму? Я перакананы, што за гэтым стаіць не менская рэжысура, а маскоўская. Затрыманьні ўкраінцаў, безумоўна, праводзіліся спэцслужбамі РФ, а беларусаў проста выкарыстоўваюць для таго, каб працягваць ваяваць з Украінай рукамі беларускіх спэцслужбаў… Больш таго, у тым жа Менску знаходзіцца кабінэт выканаўчага дырэктара выканкама СНД Лебедзева, які 16 гадоў узначальваў Службу зьнешней выведкі Расейскай Фэдэрацыі, ФСБ. Менавіта зь ягонага кабінэту і адбываецца кіраваньне ўсімі мерапрыемствамі, усімі працэдурамі, якія праводзяць расейскія спэцслужбы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Цяпер сьцісла па кожным украінцы. Пачну з дарадцы ўкраінскай амбасады Ігара Скварцова, якога ў Беларусі абвясьцілі пэрсонай нон грата. У дыпламатыі існуе непісанае правіла: калі чалавека высылаюць, то робяць гэта моўчкі, ня ўказваючы прычыну. А тое, што гэтаму дадзена такая пагалоска, раскручана ў СМІ, сьведчыць толькі аб адным: справа тут ня ў Менску і не ў Беларусі.

Наступнае – аб журналісьце Паўле Шаройку. Гэта абсурд. І пачаць трэба не з таго, што ўжо адбылося – арышт, абвінавачваньне нібыта ў шпіянажы – а з таго, што яму наогул дазволілі ўезд на тэрыторыю Беларусі. Тут ёсьць такі асаблівы момант: журналіст “Украінскага радыё”, там ёсьць такі дадатак “сталы журналіст” – гэта ня той, які заехаў і выехаў, ён знаходзіцца на тэрыторыі ўвесь час, ён жыве там. І, як вы бачылі інфармацыю, спачатку ў яго на месцы жыхарства быў ператрус, потым яго затрымалі і гэтак далей. Дык вось, першае, на што трэба зьвярнуць увагу – гэта як расейскія дыпламаты, Міністрэрства замежных спраў дазволілі заехаць журналісту “Украінскага радыё”, былому супрацоўніку зьнешней выведкі? Магу вам сказаць, што для таго, каб атрымаць акрэдытацыю, праходзяць праверкі. І калі яны, паверце мне, знойдуць у дакумантах радок пра працу ў спэцслужбах, то чалавека ня тое, што не акрэдытуюць, наогул не дадуць заехаць. Мяркую, што ўсё гэта было зроблена адмыслова, разгуляна гэтая карта і гэтак далей. І яшчэ адно, зьвярніце ўвагу, што ўкраінскага журналіста затрымаў нібыта беларускі “Камітэт дзяржаўнай бясьпекі”, а з Украіны выслалі журналіста расейскага. Ня думаю, што гэта супадзеньне, гэта – адказ Масквы Кіеву. (Нагадаем, што на працягу кастрычніка-лістапада з тэрыторыі Украіны вытурылі некалькіх расейскіх журналістаў: 5 кастрычніка – Вячаслава Немішава з НТВ, 7 лістапада – Захара Вінаградава з “РІА-Новості”, 21 лістапада – Ігара Пятрашэвіча з “Фэдэральнай агенцыі навінаў”. – Рэд.)

Што да Аляксандра Скібы магу толькі меркаваць. Ён дырэктар украінскага прадпрыемства, таму паехаў ў Менск па нейкіх бізнэс-справах, ня ведаючы ні сытуацыі, ні беларускай асаблівасьці, што там усё разьмеркавана на выразна вызначаныя карупцыныя зоны, вызначаныя карупцыйныя правілы, то, магчыма, Скіба выпадкова гэтыя правілы парушыў і за гэта цяпер расплочваецца. Бо, памятаеце, як у Расеі давалі ваяводзе “вотчыну на кармленьне”? Так жа сама “на кармленьне” беларускім чыноўнікам даюць вызначаныя сэктары.

Менавіта таму хачу перасьцярэгчы ўсіх украінцаў: едзеце ў Беларусь – у першую чаргу пастаўце ў вядомасьць нашу амбасаду ў Менску. Бо, як толькі ў беларускім МЗС даведаюцца, што вы там пабылі, вас ніколі за проста так не арыштуюць.

Ж.: Ці ёсьць якія-небудзь шансы меркаваць, што цяпер або ў бліжэйшай будучыні Беларусь, хаця б часткова, будзе праводзіць уласную зьнешнюю палітыку?

Р.Б.: Беларусы на самой справе у сваёй глыбіні большыя эўрапейцы, чым мы – бунтары-украінцы. Беларусы, калі так можна выказацца, паранаідальна законапаслухмяныя людзі. У адрозьненьні ад украінцаў, яны добра ведаюць законы, вучаць іх на памяць і яшчэ хутчэй выконваюць. Тым ня менш, Лукашэнка ператварыў гэтую дзяржаву ў калонію Крамля, пабудаваўшы антычалавечую сістэму, якая апошнюю кашулю здыме з беларуса, і хуценька вязе яе ў цэнтр, у Маскву. Калі пачаць у Беларусі зносіцца з людзьмі, то ўсё гэта нагадвае пост-савок. Адна з папсовых расейскіх сьпявачак, па паходжаньні ўкраінка, знаходзячыся з канцэртам у Менску, сказала такую фразу: “Я тут памаладзела на 30 гадоў… Такое адчуваньне, што я вярнулася на 30 гадоў назад”.

Ж.: Ваш прагноз адносна далейшага разьвіцьця ўкраінска-беларускіх адносін?

Р.Б.: Нічога ня зьменіцца. Усё будзе так, як раней. А тое, што адбываецца зараз – гэта работа расейскага ФСБ. Назавем гэта працягам таго, што цяпер ёсьць паміж Украінай і Румыніяй, Украінай і Вугоршчынай, Украінай і Польшчай… Сёньня гэты сьпіс дапоўніўся Беларусьсю. Цяпер там гістэрыка. Праз СМІ, якія цалкам забітыя расейскімі навінамі, людзей даводзяць да крайняга стану варожасьці да Украіны, якая вядзе на тэрыторыі Беларусі разьведвальную дзейнасьць. Але, мяркую, гэта яшчэ не канец. Сьпіс будзе працягвацца. Наступнымі краінамі, зь якімі ў нас абвострацца адносіны, стануць Баўгарыя, Славакія, Турцыя… Так працуе расейскае ФСБ.

Ж.: Апошняе пытаньне, спадар Раман. Беларусь для Украіны сёньня хто – вораг, былы сябра?

Р.Б.: Гэта сусед, які знаходзіцца ў палоне. Па сутнасьці, гэта марыянэткавая дзяржава, якая кіруецца Крамлём. Зразумела, мы можам называць Беларусь як заўгодна, але сама сабе гэтая краіна дакладна не належыць. Бо кіруюць ёю праз прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку крамлёўскія правадыры.

Размаўляў Міраслаў Лісковіч, Кіеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.ukrinform.ru/rubric-world/2349693-roman-bezsmertnyj-byvsij-posol-ukrainy-v-belarusi.html

/ 05-12-2017
Акупацыя Расея Украіна Лукашэнка Беларусь Лукашызм Расейскія акупанты Расейска-украінская вайна
Абмеркаваньне
што Аўтар: журботны 2017-12-07

Што ж я чую! Няу'жо я дажыу' да адэкватных, прау'дзiвых ацэнак нашай сытуацыi!

Усё менавiта так.

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-12-08

Во яго да зямлi "наклоняет", як ен любiць казаць.

Падзяка Аўтар: Уладзімер Русаковіч 2017-12-09

Вялікі дзякуй за беларускі пераклад інтэрвію.

Пагатоў лепей рабіць спасылку на першакрыніцу, у дадзеным выпадку па-ўкраінску

(Мирослав Ліскович. Роман Безсмертний, колишній посол України в Білорусі: Білорусь сама собі не належить, нею керують з Кремля і Луб’янки // УкрІнфарм, 22 лістапада 2017 г.; https://www.ukrinform.ua/rubric-world/2349612-roman-bezsmertnij-kolisnij-posol-ukraini-v-bilorusi.html ).

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)