змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Прэзентацыя народнай праграмы “Вольная Беларусь” у Вільні

8 траўня ў Вільні ў Доме нацыянальных аб’яднанняў адбылася прэзентацыя народнай праграмы “Вольная Беларусь”.

Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта праект новай Беларусі. Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спецыялістаў дзеля вольнай будучыні краіны, для выкарыстання будучым Часовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым палітычным утварэннем, якое пасля ліквідацыі антынароднага рэжыму возьме на сябе адказнасць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь. Над Праграмай працаваў калектыў аўтараў (9 асобаў), якія жывуць у Беларусі і за межамі краіны. Кіраўнік калектыва стваральнікаў Праграмы Зянон Пазьняк.

Асноўная задача праграмы – праект пабудобы новай, постлукашэнкаўскай Беларусі. Як казалі аўтары і стваральнікі праграмы – лукашэнкаўскі рэжым можа існаваць яшчэ доўга, але можа стацца так, што абваліцца ў любую хвіліну, таму трэба быць падрыхтаваным да гэтага і стварыць сапраўды беларускую праграму, бо на гэта месца зноў могуць прыйсць псеўдабеларускія ці прарасійскія аўтары.

У Вільні праграму прэзентавалі: Зянон Пазьняк, Лявон Баршчэўскі і Сяргей Папкоў. Зянон Пазьняк у сваім вступе спыніўся на палітычных момантах пабудовы новай Беларусі, Лявон Баршчэўскі па адукацыі і Сяргей Папкоў зрабіў ухіл на эканамічнае развіццё краіны.

Падчас выступлення былі закранутыя пытанні вяртання беларускай мовы ў грамадства. Гэты працэс не павінен быць рэзкім і балючым, але ў той час беларуская мова павінна ў Беларусі заняць лідыручае становішча. Зразумела, што для развіцця любой нацыі неабходна функцыянаванне яе мовы. Першае, куды неабходна вярнуць мову – гэта сфера адукацыі, бо менавіта праз школу, вышэйшыя навучальныя ўстановы фарміруецца мова чалавека.

Абмяркоўвалася і пытанне люстрацыі беларускага грамадства. Гэта зноў жа балючая, але неабходная працэдура, павінны выяўляцца ўсе прыхільнікі і супрацоўнікі дыктатарскага рэжыму. Без іх працы лукашэнкаўскі рэжым не змог бы столькі пратрымацца.

Важным аўтары праграмы лічаць выхад з еўразійскага эканамічнага саюзу. Але, на іх думку, не трэба спяшацца з інтэграцыяй з Еўрапейскім Саюзам, які сам перажывае эканамічны і іншыя крызісы. З Расіяй трэба будаваць разумную палітыку, якая не павінна прывесці да чарговай эканамічнай ці палітычнай акупацыі.

Зянон Пазьняк выказаўся і наконт магчымай вайны з Расіяй, адзначыўшы, што ўсё будзе залежыць ад волі беларускага народа, калі будзе супраціўленне – будзе свабода. Бо на міжнародным узроўні гэта будзе азначаць акупацыю Беларусі. Зразумела, калі будзе ціхая акупацыя, то ніякіх перспектыў на бліжэйшы час у Беларусі не будзе.

Аўтары “Вольнай Беларусі” лічаць, што ніякая праграма не зможа быць рэалізаванай, калі не будзе мець сваіх прыхільнікаў. Прыхільнікі ёсць, а вось асяроддзе не арганізавана, яе трэба ствараць. Любы дэмакратычны рух пачынаецца з асветы. У нашай сітуацыі вельмі важна нацыянальнае асвета нашага народа. Гэта можа рабіць інтэлігенцыя - яна мае адукацыю, магчымасці, якія сёння да таго ж пашырае інтэрнэт. У розныя часы менавіта інтэлігенцыя займалася адраджэннем нацыі. Другі момант - выклікаць хвалю самаарганізацыі людзей вакол гэтых ідэй. Ёсць вопыт стварэньня Народнага Фронту: у аснове з'явілася ідэя, з'явіліся групы падтрымкі, самаарганізацыя і г.д. Павінны ўзнікаць групы падтрымкі «Вольнай Беларусі», улічваючы ўмовы, у якіх мы знаходзімся: любая новая арганізацыя можа справакаваць рэпрэсіі. Але сёння зусім іншая сістэма згуртавання. Народ можа жыць паралельным жыццём - гісторыя паказала гэта на прыкладзе Савецкага Саюза. Чаму так хутка абваліўся камунізм? Людзі чулі гэтыя лозунгі, але жылі сваім жыццём, зразумелі, што ўступленне ў кампартыю - гэта толькі магчымасць рэалізавацца, не ўступіў - ты ніхто. Калі ж пачало ўсё бурыцца, у кампартыі засталася толькі наменклатура, якая гэта падтрымлівала, людзі ж проста адтуль павыходзілі.

Зараз, на думку аўтараў, трэба дапамагчы народу зразумець, што яму неабходна самаарганізавацца, каб рух Вольная Беларусь быў арганізаваны і ахапіў усю краіну. І зразумела, самае галоўнае Для пабудовы новай постлукашэнкаўскай Беларусі неабходна стварыць такое заканадаўства, каб было немагчымым паўтарэнне дыктатуры.

На прэзентацыю праграмы прыехалі байцы з тактычнага батальёна “Беларусь”, што змагаюцца за незалежнасць на Ўкраіне. Падчас свайго выступу распавялі аб сітуацыі, якая склалася на Данбасе. Адбылася з гледачамі жывая дыскусія, прагучала нямала пытанняў.

Напрыканцы аўтары праграмы зазначылі, што рана ці позна Беларусь пераможа, што падцвярджаецца яе доўгім і трагічным шляхам.

Сустрэчу арганізавалі і правялі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыя “Крывія”.

13/05/2017. Алесь Адамковіч

Крыніца: http://westki.info/tbk/22201/zyanon-paznyak-u-vilni-prezentavau-narodnuyu-pragramu-volnaya-belarus

/ 19-05-2017
Зянон Пазьняк Вільня Беларусь Будучыня Народная праграма Вольная Беларусь
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: імхатэп 2017-05-19

Сабраўся быў ехаць тады ў Вільню, а не паехаў. Вось шкада! Гэта ж гістарычная падзея!

Бяз тэмы Аўтар: рар 2017-05-19

Усе "дэманалітыкі" пахаваліся пад венік. Акрамя адной драбязы, ніхто не вылез крытыкаваць. За гады ніякія агэпэшнікі не здолелі скласьці нешта падобнае.

Нахабства можна перамагчы яшчэ большым нахабствам Аўтар: Илья 2017-05-21

Нiчога Вы ня зробiце, покуль нашчатак Арды, якi нiшчыць Беларусь рукамi сваiх засланых агентау, прадажнага месцячковага кагаснага трасяначнага чынавенства i абалваненых русским миром белорусских сiлавiкоу не сканае канчаткова! А калi i сканае, то тут застануцца ягоныя русскомирские адэпты, якiя будуць крычэць аб парушэньнi сваiх исконно русских прав...а сiлавой кампанэнты у нас як не было у 1991-1996, так яе i няма да сеньня...i што можна супрцьставiць мiльеннаму войску з атамнай кампанентай i ардзе нахабных д'ябальскiх НКВДзiстах з царскiмi прывiлеямi за кошт абрабаванага народа на сумленьнi якiх дзесяткi мiльенау закатаваных гэтага ж народа.

Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-05-22

Нахабных за нахабства б'юць падсьвечнікамі па пустой галаве. Нахабства -- не беларуская рыса. Беларусы перамагалі без гэтага. Косьці нахабных ворагаў бялеюць па нашых лясах.

рлл Аўтар: Менчанин 2017-05-23

Вам же Лукашенко сразу сказал,что он не считает себя Беларуси,а ментально он русский. Так что вы теперь хотите? Кто его вообще на выборы пустил? Он не считает РБ гос-м, а лишь своей наживой и своего окружения.С ним можно бороться лишь информационно.Пока Москва сильна, он будет плести свой бред.Что Федута и Лебедько не понимали,что это за человек?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Алесь Чахольскі і акупанцкі суд
Максім Танк: Не шкадуйце, хлопцы, пораху…
Анэкдот дня: Больш няма, пра што пісаць
Як эстонцы любяць эстонскае (відэа)