змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Праблема ў тым, што яны – чэкісты”

Расея вельмі багатая краіна, але рэжым Пуціна і ягонай АЗГ вынайшлі вельмі хітры комплекс захадаў па ўтрыманьню ўлады. Гэта дае ім магчымасьць валодаць усёй краінай, усімі прыроднымі рэсурсамі і ўсім яе насельніцтвам у якасьці рабоў. І ўлада мяркуе, што можа да бясконцасьці выпампоўваць прыродныя рэсурсы краіны як свае ўласныя. Напрыклад, пры экспарце нафты некалькі адсоткаў з продажаў ішло Цімчанку (расейскі мільярдэр – “ГОРДОН”). Грошы праходзілі праз кампанію Gunvor, якая нібыта была “маркэцінгавым агентам”. Або як яны сябе называюць – “нафтавы трэйдэр”.

Да ўсяго іншага, яны проста крадуць з бюджэту. А гэта вялізныя сродкі. Успомніце публікацыю панамскіх архіваў, калі высьветлілася, што неверагодна вялікія сумы ідуць непасрэдна Пуціну. Тобок расейскія ўлады ўпэўнены, што красьці можна бясконца. Але самае цікавае, што ў нейкай ступені яны маюць рацыю: красьці яны сапраўды могуць яшчэ вельмі доўга, бо Расея сапраўды багатая краіна. І ўсё, што яны выймаюць з зямлі, дазваляе ім працягваць гэты дзерыбан. Але праблема ў тым, што гэтыя людзі – чэкісты. Яны абсалютна ня ўмеюць нічым кіраваць, у тым ліку і сваімі працэсамі крадзяжоў. Таму іхны крадзёж пачынае бачыць увесь сьвет.

Самае галоўнае – тое, што гэтыя людзі ня ўмеюць кіраваць эканомікай і краінай. Яны вельмі памыляюцца, калі мяркуюць, што дастаткова толькі наладзіць здабычу прыродных рэсурсаў. Мільёны расейцаў коцяцца ў беднасьць. У той жа час багатыя толькі павялічваюць свой маёнтак. І гэтая бездань паміж імі расьце. У выніку расьце сацыяльная напружанасьць, якая прыводзіць да грамадзкіх хваляваньняў. І зараз гэтыя хваляваньні выліваюцца ў пратэсты дальнабойшчыкаў і мітынгі, што прайшлі 26 сакавіка. Гэта беспрыцыдэнтна для Расеі. Таму пуцінская АЗГ дарма мяркуе, што красьці можна бясконца. Насельніцтва РФ становіцца ўсё больш раздражнёным. Гэта накрые і раздушыць цяперашнюю расейскую ўладу.

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/slava-rabinovich-naselenie-rf-stanovitsya-vse-bolee-rasserzhennym-eto-nastignet-i-razdavit-nyneshnyuyu-rossiyskuyu-vlast-183920.html

/ 19-04-2017
Расея Пуцін Крэмль Слава Рабіновіч
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: варта 2017-04-19

Першым наш Зянон сфармуляваў сутнасьць гэбізма. Усё астатняе -- эпігонства. А маскалікі любяць гэбэ. Нічога не зробіш...

Я - скэптык Аўтар: журботны 2017-04-19

"Насельніцтва РФ становіцца ўсё больш раздражнёным. Гэта накрые і раздушыць цяперашнюю расейскую ўладу."

- Ха, а толку? Прыйдуць наступныя імпэрцы да ўлады, не-чэкісты, вось і ўся розьніца, "господа россійскіе "демократы" "))

Праўда, ёсьць спадзяваньне й вера, што падчас гэтага "русского бунта, бессмысленного и беспощадного", як кажуць самы маскалі, маскве-лубянцы зноў будзе не да нас, і мы скінем сатэліта луку))

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маналог “героя перестройки” (відэа)
За Попом-Гапоном, товарищи! (відэа)
Нячысты міф на тэму БНФ
Гэтага пэрсанажа нельга пускаць у Курапаты!