змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Пра чужое

І знову про «геть від Москви!».

Не всі щупальця «руского міра» такі огидні і очевидні як совок і московська церква. Деякі більш симпатичні, вишукані та респектабельні, але не менш небезпечні. «Іроніясудьби», «восьмоємарта», булгакови, пугачови, і навіть висоцькі і цої в руках Кремля - ефективні інструменти нагадування про єдиний культурний простір та інструменти його відтворення. А саме культура є фундаментом на якому кожен імперіалізм зводить храм своєї величі.

Дискусію про можливість використання Росією певних діячів культури минулого занесло в бік: можна чи не можна їх забороняти, якщо так то кого саме. Не пропонував забороняти ні Цоя, ні Висоцького, ні когось іншого, крім тих, хто нині відверто підтримує російську агресію. Повторю: треба лиш не забувати, як їх можуть використати.

Напис на пачці цигарок «Куріння вбиває» - це не заборона курити, а застереження про можливі наслідки. Він стосується не лише цієї пачки, навіть не лише цього бренду, а куріння вцілому.

Уладзімер Вятровіч, дырэктар Украінскага Інстытута Нацыянальнай Памяці

 

Cпадчына чужой цывілізацыі

Накінуліся на Валодзю Вятровіча з-за Высоцкага. Дзіўна, як людзі проста ня хочуць разумець таго, што жывуць у сьвеце, які зьмяніўся!

У дзяцінстве я перапісваў тэксты Высоцкага ад рукі (хаця болей любіў Галіча, для мяне менавіта ён быў сапраўдны). І Мандэльштама я перапісаў. І многіх паэтаў Сярэбранага стагоддзя ведаю напамяць. І па сваёй першай адукацыя я – расейскі філолаг. Не ўкраінскі. Тым ня менш, з таго дня, калі я памятаю сябе думаючым чалавекам, я цудоўна ўсьведамляў – дзякуй сям’і і здароваму сэнсу – што мая родная культура – гэта Шалом-Алйхэм і “Варнічкэс”, а мая родная гісторыя – гэта паўстаньне Макавэяў і Шасьцідзённая вайна. І яшчэ я ўсьведамляў, што культура краіны, у якой я жыву – гэта Шаўчэнка і Лэся Украінка, гэта песьня пра Ручнік і Ляташынскі. І хаця я цудоўна разумею, што ў мяне ніколі ня будзе такога “электрычнага” кантакту з томікам “Кабзара”, як у этнічнага ўкраінца (а ён ніколі не зразумее, што мы на самой справе адчуваем, калі чуем “Аідзішэ мамэ”), тым ня менш гэта – маё.

У расейскай культуры – дзіўна было б гэта адмаўляць – нямала культурных вяршыняў (гістарычных – менш, гэта бяда любой імпэрыі). Але для мяне – гэта – чужыя вяршыні. Як і польскія, нямецкія, французкія, японскія. Я люблю дыхаць паветрам чужых гор. Але нішто не параўнаецца для мяне з купаламі Кіева і купаламі Ерузаліма. Гэта – іншае. Гэта карані.

Менавіта таму мяне яшчэ ў юнацтве ўражвалі людзі, якія аб’яўлялі сваёй Айчынай Савецкі Саюз. Калі шчыра, я лічыў іх людзьмі без Радзімы, звычайнымі прыстасаванцамі. Яны спажывалі савецкую культуру менавіта ў сілу пачварнай культурнай глухаты, проста не хацелі ні на зоркі глядзець, ні ў сабе разабрацца. І менавіта гэтую культурную глухату яны цяпер абараняюць, не разумеючы вельмі простую рэч: Высоцкі – гэта ня толькі іхнае ўласнае мінулае, але і культурная спадчына іншай краіны, чужой цывілізацыі. І гэтая цывілізацыя таксама засталася для нас усіх у далёкім мінулым. Далёкім не па часе – па сутнасьці.

Мой старэйшы таварыш Чынгіз Айтматаў назваў такіх людзей вельмі дакладна – манкуртамі. І ніхто яму тады не пярэчыў. А цяпер чамусьці абражаюцца на практычна такое ж вызначэньне Вятровіча. Манкурты – яны жывучыя.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук

/ 01-02-2018
Расея Украіна СССР Русский мир Культура Віталі Портнікаў
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Kavalenka 2018-04-08

Mocna.

Patrebna agresiunaja na praudzie prapaganda bielaruskaj praudy i prava.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: