змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Помнік беларускаму герою

12 траўня адбылася яркая падзея ў жыцьці беларускага народу, выдатная падзея нашай культуры. На радзіме Тадэвуша Касьцюшкі – у Мерачоўшчыне каля Косава на Берасьцейшчыне – быў урачыста адкрыты помнік беларускаму герою, рэвалюцыянэру і ваеначальніку, услаўленаму ў Старым і Новым сьвеце. Манумэнт разьмешчаны насупраць адноўленай сядзібы, якая належала сямьі героя, дзе прайшло ягонае дзяцінства. Захаваліся аўтэнтычныя падвальныя сутарэньні сядзібнага дома. Цяпер у доме разьмешчаны музэй Касьцюшкі.

Аўтар помніка Гэнік Лойка, вядомы менскі скульптар, які працягвае стварэньне сэрыі помнікаў славутым постацям нашай нацыянальнай гісторыі. Нядаўна быў адкрыты ягоны помнік Францішку Скарыне ў Кішынёве.

На цырымонію адкрыцьця прыбыла група сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Патрыёты ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Гучаў покліч “Жыве Беларусь! Жыве вечна!”

 

Адкрыцьцё помніку Тадэвушу Касьцюшку

 

Адкрыцьцё помніку Тадэвушу Касьцюшку

 

Адкрыцьцё помніку Тадэвушу Касьцюшку

 

Адкрыцьцё помніку Тадэвушу Касьцюшку

Алесь Хадасевіч / 21-05-2018
Тадэвуш Касьцюшка Помнік Гэнік Лойка
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Гамельчук 2018-05-21

Слава героям! Жыве Беларусь!

Бяз тэмы Аўтар: беларуска 2018-05-22

Выходзіць, што няма каму ўзьняць бел-чырвона -белы Сьцяг,наш сьвяты Сьцяг,якрамя сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі- БНФ,Беларусы,гуртуйцеся вакол патрыётаў!

Беларусь навечна!

2 беларуска Аўтар: Менчанин 2018-05-25

Неужели непонятно, что РФ выгодно здесь содержать кого угодно, коммунистов, либералов, демократов, анархистов, только не националистов, которые могут объединить народ на защиту национальных интересов и оборону от внешней угрозы, как Маннергейм, Масарик, Пилсудский , Скоропадский и др. Ведь они считают,что БССР возникла при СССР,а до этого тут были поляки,как турки в Болгарии. Москве же выгоден такой либерализм без национальных интересов РБ.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: