змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Першай была Фінляндыя

6 сьнежня 1917 года Ландтаг Фінляндыі прыняў дэкларацыю аб незалежнасьці, і Фінляндыя стала незалежнай ад Расеі. Гэты дзень стаўся нашым днём незалежнасьці.

Фінляндыя зьяўляецца незалежнай дзяржавай. Раней Фінляндыя была вялікім княствам ў складзе расейскага царства на працягу больш за сто гадоў (1809-1917), а да гэтага часткай Швэцыі на працягу многіх стагоддзяў.

Сёньня Фінляндыя вядомая сярод іншага сваёй школьнай сістэмай, сваім дызайнам і тэхналогіяй. Краіна зьяўляецца членам Эўразьвязу з 1995 год, а ў 2002 годзе яна ўвяла эўра ў якасьці валюты..

Фінляндыю называюць Краінай Тысячы азёраў, яна імкнецца быць самай бясьпечнай і справядлівай краінай у сьвеце. Але як атрымалася, што Фінляндыя набыла незалежнасьць, і што азначае незалежнасьць сёньня?

Разрыў з Расеяй.

У якасьці часткі Расеі Фінляндыя была аўтаномнай, г. зн. карысталася самакіраваньнем.Фінляндыя была зьвязана з расейскай імпэрыяй, але зьяўлялася асобнай дзяржавай са сваімі ўласнымі законамі і якая сама рэгулявала свае ўнутраныя справы.

Рэвалюцыйны 1917 год адбіўся і ў Фінляндыі. Ландтаг утварыў цалкам грамадзкі сэнат начале з Пэрам Эвінам Свінхувудам. Галоўнай задачай сэнату было забесьпячэньне незалежнасьці Фінляндыі.

4 сьнежня 1917 года сэнат запрапанаваў, каб Фінляндыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай, а 6 сьнежня Ландтаг адобрыў гэтую прапанову.

Так Фінляндыя стала незалежнай у 1917 годзе:

Усеагульная незадаволенасьць у Расеі з прычыны суровай зімы, недахопу харчоў і Першай сусьветнай вайны, якая працягвалася;

Цар Мікалай ІІ адрокся ў сакавіку пасьля рэвалюцыі ў Санкт-Пецярбурзе;

Новая сытуацыя для Вялікага княства Фінляндскага ў сувязі з няяснымі адносінамі з новымі уладу трымаючымі ў Расеі;

Паўстала думка аб тым, што Фінляндыя павінна выкарыстаць сытуацыю і стацца незалежнай ад Расеі;

У ліпені ландтаг Фінляндыі прымае закон аб уладзе, які надае вышэйшую ўладу ва ўнутраных пытаньнях лландтагу, а Расея пакуль што забясьпечвае абарону і зьнешнюю палітыку;

У лістападзе бальшавікі скінулі часовы ўрад у Расеі;

Страх перад тым, што вучэньне бальшавікоў і рэвалюцыя перакінуцца ў Фінляндыю;

Ландтаг прыняў новы закон аб уладзе ў лістападзе, у якім ужо ня згадваліся ні зьнешняя палітыка, ні абарона, і тым самым ён стаўся дэкларацыяй аб незалежнасьці;

Сэнат запрапанаваў, каб Фінляндыя абвясьціла аб сваёй незалежнасьці 4 сьнежня;

Ландтаг адобрыў прапанову 6 сьнежня.

Незалежнасьць не была мірнай

Пасьля прыняцьця дэкларацыі аб незалежнасьці сэнат павінен быў забясьпечыць прызнаньне незалежнасьці Фінляндыі іншымі дзяржавамі. Таму 30 сьнежня Сьвінхувуд падаўся ў С-Пецярбург, каб дамагчыся прызнаньня Расеяй. 4 студзеня 1918 года савет народных камісараў прызнаў Фінляндыю незалежнай краінай.

Пасьля гэтага прызнаньня іншыя дзяржавы таксама маглі прызнаць незалежнасьць Фінляндыі. Але ў сувязі з тым, што Першая сусьветная вайна працягвалася, ЗША і Англія прызналі дзяржаву ў 1919 годз.

У Расеі працягвалася рэвалюцыя, і нягледзячы на незалежнасьць у фінскім народзе настроі таксама былі далёкія ад адзінства. Усё йшло да грамадзянскай вайны ў 1918 годзе.

Вайна пачалася 28 студзеня і вялася паміж буржуазным (белыя) і сацыялістычным (чырвоныя) бакамі. Цэнтральная і паўночная Фінляндыя была ў руках белых стралкоў, а паўднёвая Фінляндыя ў чырвоных гвардзейцаў. Белы бок атрымаў падтрымку ад Нямеччыны, а чырвоныя ад Расеі, нягледзячы на тое, што Расея афіцыйна абвясьціла аб сваім нэўтралітэце.

У красавіку 1918 года немцы захапілі Гэльсінкі, а потым чырвоныя вымушаны былі капітуляваць. Уступленьне белай арміі ў Гэльсінкі 16 траўня 1918 года азначала заканчэньне вайны.

Дзяржаўны лад Фінляндыі і надалей засноўваўся на заканадаўстве, усталяваным у швэдскія і расейскія часы, а ў 1919 годзе Карла Юха Стольбэрг быў абраны першым прэзыдэнтам Фінлядныі. Стольбэрг працаваў над замірэньнем пасьля грамадзянскай вайны, падчас ягонага кіраваньня быў праведзены шэраг важных дэмакратычных рэформаў.

Пераклаў са швэдскай Валеры Буйвал.

 

Гэрб Фінляндыі

Гэрб Фінляндыі ўпершыню быў паказаны на надмагільным помніку караля Густава Вазы ў Упсальскім саборы (1580-я гады). Ён стаўся гэрбам Фінляндыі з абвяшчэньнем незалежнасьці ў 1917 годзе. Спачатку ён выкарыстоўваўся як эмблема рэгіёна швэдскага каралеўства на ўсход ад Батнічнай затокі ў 1809 годзе, а потым як гэрб вялікага княства Фінляндскага царскай імпэрыі.

 

Жаўнер

 Белы жаўнер. 1918 год.

Крыніца: https://svenska.yle.fi/artikel/2015/12/04/vagen-till-finlands-sjalvstandighet

/ 17-12-2017
Незалежнасьць Гісторыя Фінляндыя
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-12-26

Карацей, фінаў так не зьнішчалі як беларусаў.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: