змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Павел Казарын: Україна зьявілася на мапе сьвету

Вугоршчына і Румынія паабяцалі разам змагацца супраць украінскага закону аб адукацыі. Таго самага, што замацоўвае дзяржаўную мову ў сярэдняй школе.

Пацешна, што раней супраць гэтага закону выказалася і Расея, назваўшы яго “актам этнацыду”. Пацешна таму, што маскоўскі пратэст ва Украіне, па сутнасьці не заўважылі. Вайна адвучыла Кіеў азірацца на словы, якія гучаць з Расеі, -- і гэта самы выразны вынік усёй той кампаніі, якую Крэмль пачаў у 2014-м годзе. А вось гнеўныя гуканьні з заходней мяжы для многіх ва Украіне прагучэлі нечакана. І зусім дарэмна.

Бо гэта яшчэ адна ілюстрацыя таго, як дасягаецца рэальная незалежнасьць.

Анэксія Крыма і ўварваньне на Данбас прывялі Украіну да набыцьця суб’ектнасьці. Краіна, якая абараняе саму сябе, пачынае праводзіць зьнешні контур. Той самы, які становіцца агульным знамянальнікам для самых рознародных лічэбнікаў. Ва Украіны зьявілася ня толькі новая сымволіка і ня толькі новы пантэон герояў. У яе зьявілася разуменьне ўласных інтарэсаў – і неабходнасьці гэтыя інтарэсы абараняць.

Уласна, анэксія Крыма і акупацыя Данбаса якраз і сталі адказам Масквы на выбар Украінай свайго цывілізацыйнага шляху. Крэмль прызвычаяўся лічыць, што ягоныя інтарэсы не заканчваюцца там, дзе заканчваюцца расейскія межы. Але да гэтага ж аказаліся не гатовымі і іншыя краіны рэгіёна.

Бо ўсе суседзі Кіева прызвычаяліся да таго, што на іхніх межах разьмешчана ўмоўнае і аморфнае. І цяпер шчыра абураюцца, калі аказваецца, што ўкраінскі контур тычыцца ня толькі расейска-украінскага ўчастку мяжы. Ім проста незвычайна ўсьведамляць, што іхняя асабістая прастора заканчваецца там, дзе пачынаецца прастора іншага. А лініяй разьмяжоўваньня служыць дзяржаўная мяжа.

Прэтэнзіі да Украіны не маглі ня ўзьнікнуць. Яны б не зьявіліся толькі ў выпадку, калі краіна працягвала існаваць у былым “гібрыдным” фармаце. Кіеў сам прызвычаяў Бухарэст, Будапэшт і Варшаву да ўласнай бессуб’ектнасьці і бесхрыбетнасьці. І цяпер краіна ўсяго толькі праходзіць той самы шлях, які павінен быў стартаваць у 1991 годзе.

Такі лёс чакае любую дзяржаву, якая пачынае дзяржаўнымі локцямі вызначаць сваю сфэру інтарэсаў. І калі тая ж Беларусь набудзе рэальную, а не імітацыйную незалежнасьць – гэты ж шлях давядзецца прайсьці і ёй. І нам застаецца толькі меркаваць, зь якімі суседзямі – акрамя Расеі – ёй давядзецца прайсьці праз шэраг узаемных “незразуменьняў”. І асобнае пытаньне – ці будзе ў гэтым пераліку Україна.

Магчыма, Кіеву было б лягчэй, калі б краіна не марудзіла ўсе гэтыя дваццаць тры гады. Калі б набыцьцё суб’ектнасьці адбывалася тады, калі ва ўладзе ў краінах Усходняй Эўропы былі праэўрапейскія палітыкі. А ня тыя, што гандлююць карцінкай учорашняга дня і разнастайнымі фантомнымі болямі.

Зрэшты, лепш позна, чым ніколі.

Павел Казарын, крымскі журналіст.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.krymr.com/a/28773587.html

/ 12-10-2017
Украіна Беларусь Незалежнасьць
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: рар 2017-10-12

У аўтара добрае, рэдкае разуменне таго, што Беларусь -- акупаваная і залежная краіна.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маналог “героя перестройки” (відэа)
За Попом-Гапоном, товарищи! (відэа)
Нячысты міф на тэму БНФ
Гэтага пэрсанажа нельга пускаць у Курапаты!