змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

ПАГЛЫБЛЕНЬНЕ КРЫЗІСУ ПРЫ НАРОДНЫМ МАЎЧАНЬНІ

(Ліпеньскі Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

9 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, -- “Заўвагі аб зьменах у беларускім грамадзтве”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўцы распавялі пра шырокае міжнароднае абмеркаваньне праблемы расейскіх вайсковых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі. Гэтая праблема сапраўды становіцца міжнароднай. Сваю заклапочанасьць выказваюць палітычныя кіраўнікі і вайсковыя спэцыялісты суседніх з Беларусьсю краін. Упершыню з такой яснасьцю яны дэманструюць разуменьне небясьпекі становішча, калі наша краіна знаходзіцца пад поўным кантролем агрэсіўнай Масквы. На вялікі жаль, многіх у Эўропе гэтая сытуацыя раней цалкам задавальняла або, прынамсі, не цікавіла. Мы будзем аналізаваць разьвіцьцё падзей і выпрацоўку новых адносінаў дэмакратычных краін да антыбеларускага рэжыму, а таксама да арганічнай часткі гэтага рэжыму – падстаўной імітацыйнай псэўдаапазыцыі, якая фальшыва прадстаўляе змагарную Беларусь на міжнароднай арэне. Магчыма, што пагроза расейскай інвазіі і расейскай АЭС у Астраўцы ўрэшце ацьверазіць заходні палітычны істэблішмэнт. А, магчыма, што ацьверазеньне так і не настане. Напрыклад, у 1939 годзе ацьверазеньне прыйшло да іх надта позна, што вельмі дорага каштавала народам.

Выступоўцы паведамілі пра сумныя зьвесткі, якія паступаюць з банкаўскай сфэры краіны. Спэцыялісты так і кажуць: “І як толькі яно ўсё трымаецца!” У прынцыпе існуючы рэжым збанкрутаваў ужо пэўны час таму, але зьнешнія фінансавыя ўліваньні пакуль даюць яму магчымасьць удаваць пэўную стабільнасьць. Гэта прывядзе да яшчэ больш балючага падзеньня. Народная Праграма “Вольная Беларусь” зьяўляецца адзіным шляхам выйсьця з гэтай драматычнай сытуацыі. Менавіта таму рэжым і абслугоўваючыя яго спэцы і аналітыкі імкнуцца замаўчаць Народную Праграму, фактычна, схаваць яе ад грамадзтва. У лепшым выпадку публікуюцца рэдкія камэнтары на тэму запрапанаваных рэформаў у Народнай Праграме, зь якіх чытач ня можа атрымаць сапраўднай інфармацыі. Нягледзячы на ўсё гэта, аб Народнай Праграме “Вольная Беларусь” даведваецца ўсё больш людзей. Гэтыя людзі пераконваюцца ў тым, што “Вольная Беларусь” дае сапраўдную ўпэўненасьць у магчымасьці паратунку нашай краіны і нацыі, у наладжваньні сістэмы сацыяльнай справядлівасьці, эфэктыўнай эканомікі і высокай культуры ў Беларусі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра новыя факты, якія сьведчаць аб паглыбленьні сацыяльна-эканамічнага крызісу ў краіне. Шэраг прадпрыемстваў працуюць у штатным рэжыме па 3-4 гадзіны ў тыдзень. Работнікі атрымліваюць адпаведны заробак. У Жодзіне многія сем’і ўжо ня могуць аплаціць харчаваньне сваіх дзяцей у дзіцячых садках. Зразумела, што так адбываецца па ўсёй краіне. Улады распарадзіліся, каб такіх дзяцей у дзіцячыя садкі не бралі (праблема “вырашана”). Мэдработнікам даведзена адміністрацыяй, каб яны асабліва не прыкладалі намаганьні пры лекаваньні пажылых людзей. Людзі зрабілі з гэтага адпаведныя высновы (яшчэ адна праблема “вырашана”).

Сябры Сойму зрабілі паведамленьні на спэцыфічную тэму. Аказалася, што дом-музэй Ф. Дзяржынскага ў беларускім Дзяржынаве зьяўляецца месцам прысягі ня толькі для маладых чэкістаў РБ. Сюды прыязджаюць цэлымі выпускамі “маладыя сокалы” ФСБ з вышэйшым лубянскім начальствам і прысягаюць тут на вернасьць традыцыям ВЧК-НКВД-КГБ. Такім чынам, гэбоўская Мэка знаходзіцца якраз на нашай тэрыторыі (у сусьветнай гісторыі спэцслужбаў гэта ёсьць беспрыцыдэнтны факт). Дарэчы, гэтая сістэма перажывае пэрыяд росквіту ва ўмовах агульнага крызісу. З 1991 г. раённыя аддзелы КГБ РБ месьціліся ў 2-3 пакойчыках раённых упраўленьняў МУС. Пасьля 1994 г. іх разьмясьцілі ў вялікіх будынках, у якіх раней былі іншыя ўстановы. А апошнім часам у шэрагу раённых цэнтраў пабудаваны новыя, мадэрновыя спэцбудынкі для КГБ РБ. Насельніцтва ўсё гэта бачыць і робіць высновы.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

9 ліпеня 2017 г.

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 11-07-2017
Беларусь Сойм КХП-БНФ Крызіс Будучыня Народная праграма Вольная Беларусь
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Гамельчук 2017-07-11

Прысяга ФСБ на нашай зямлі -- вось да чаго дайшло. Паганка чуецца як у сябе ў хаце. Уф, брыдота!

Бяз тэмы Аўтар: Татарчук 2017-07-11

І што будзе далей? Цікава...

Дзе прычына? Аўтар: Джон Жарптушкін 2017-07-12

Міжнародная фінансавая мафія ў 1970-ыя гады стварыла так званы "міжнародны падзел працы". На практыцы гэтая канцэпцыя рэалізуецца ў тым, што ў Кітаі работнік працуе за 5 даляраў, а на Захадзе беспрацоўны дастае 400 эўра дапамогі.

Распад Савецкага Саюза быў для мафіі неспадзяванкай, паколькі ад Рэсурсіі (Масковіі) адвальвалася ўсё далучанае коштам вякамі праліванай крыві. Нават прэзыдэнт ЗША Джордж Буш старэйшы выступіў у сьнежні 1991 года з прамовай аб недапушчальнасьці распаду СССР.

Але было позна. Усясьветная мафія вырашыла пакінуць уладу ў новых незалежных краінах у руках былой намэнклятуры, дакладней, пэўных яе пластоў. Па Беларусі было вырашана зрабіць стаўку на камсамольцаў (як у свой час у Польшчы і некаторых іншых краінах Усходняй Эўропы). Візыт прэзыдэнта Біла Клінтана ў студзені 1994 года азнаменаваў пераход ад няпэўнасьці 90-х да цяперашняша статус-кво. Праз 10 дзён пасьля візыта прэзыдэнта-дэмакрата быў адхілены намінальны галава дзяржавы Рэспубліка Беларусь Станіслаў Шушкевіч, а праз шэсьць месяцаў адбылася першая элегантная перамога цяперашняга кіраўніка тутэйшай адміністрацыі.

Усясьветная мафія вырашыла ператварыць адну зь перадавых эканомік былога СССР у шэрую зону.

Міжнародны падзел працы прыніжае годнасьць працоўнага чалавека. Рабочая кляса ў ЗША - гэта не гарадзкая галата, як трапна вызначыў украінскі публіцыст Паўло Штэпа ў сваёй кнізе Мафія і Ўкраіна яшчэ ў 1960-ыя гады.

На выбарах у лістападзе 2016 года менавіта працоўны люд ЗША нанёс рашучы ўдар па міжнародным рабаўніцкім структурам.

Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2017-07-20

Джон, пакуль Вы будзеце думаць, што нехта за вас вырашае нешта, вы не будзеце дзейнічаць. А значыць, нічога не зменіце.

Джон. Дык..., стварыце нашыя структуры, якія будуць уплываць на Чалавецтва.

Што? Не можаце? Ці не хочаце?

А чаму не хочаце? Вам ніхто не запыняе.... І магчымасьць ёсьць...

Дык у чым справа?

Не, гэта не прапанова на гутарку... :))

2Sigizmund Аўтар: Джон Жарптушкін 2017-07-22

Давайце скінемся.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Кіеў. Патрыёты сарвалі сход грантаўскай структуры (відэа)
Алесь Гарун: Ты, мой брат…
Сапраўдныя змагары і сурагат (відэа)
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ГАЛОЎНЫМ