змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Навукова-гістарычная канфэрэнцыя, прысьвечаная 100-годдзю абвяшчэньня БНР

17 сакавіка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла ў Менску навукова-практычную канфэрэнцыю, прысьвечаную 100-годдзю абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі канфэрэнцыі і навукоўцы прыехалі з усяе Беларусі. Панаваў сьвяточны, узьнёслы настрой, людзі віншавалі адзін аднаго з вялікім нацыянальным сьвятам. Заля была ўпрыгожана нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, вышыванымі рушнікамі, букетамі белых і чырвоных ружаў. На пачатку грамада прасьпявала ваярскі гімн БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Канфэрэнцыю адкрыў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Ён таксама разам са сп. Эдвардам Зайкоўскім, кандыдатам гістарычных навук, сябрам Сойму Партыі і Фронту, вёў паседжаньне канфэрэнцыі. Было зачытана прывітальнае слова сп-ні Івонкі Сурвілы, Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якое грамада сустрэла воплескамі.

На пачатку навуковай часткі паседжаньня быў заслуханы рэфэрат сп. Зянона Станіслававіча Пазьняка, кандыдата мастацтвазнаўчых навук, Старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Потым выступілі:

сп. Краўцэвіч Алесь Канстанцінавіч, доктар гістарычных навук, прафэсар – “Беларуская дзяржаўнасьць у эўрапейскім кантэксьце”;

сп. Рудовіч Станіслаў Сьцяпанавіч, кандыдат гістарычных навук – “БНР як дэмакратычная альтэрнатыва бальшавіцкай дыктатуры ў Беларусі”;

сп. Голубеў Валянцін Фёдаравіч, доктар гістарычных навук, прафэсар – “БНР і беларуская дзяржаўнасьць”;

сп. Трусаў Алег Анатольевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт – “Моўная сітуацыя ў Беларусі ў час утварэньня БНР”;

сп. Лыч Леанід Міхайлавіч, доктар гістарычных навук – “Актывізацыя беларускага нацыянальнага руху: кастрычнік-сьнежань 1917 года”;

сп. Дзярновіч Алег Іванавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт – “Праблема міжнароднага прызнаньня БНР”;

сп. Беленькі Юры Адамавіч, народны дэпутат вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня, дэпутат Адраджэньня – “БНР як прадвесьнік Рэспублікі Беларусь”.

Былі зачытаны даклады навукоўцаў, якія не змаглі прыбыць на канфэрэнцыю, але прыслалі свае тэксты:

сп. Мазец Валянцін Генрыхавіч, кандыдат гістарычных навук – “БНР як нацыянальная форма беларускай дзяржаўнасьці”;

сп-ня Куль-Сяльверстава Сьвятлана Яўгенаўна, доктар гістарычных навук, прафэсар – “Літвінская гісторыка-культурная спадчына ў палітычнай праграме БНР”.

сп-ня Соркіна Іна Валер’еўна, кандыдат гістарычных навук – "Шляхамі БНР. Да 100-годдзя абвяшчэньня БНР”.

Шэраг іншых беларускіх навукоўцаў абяцаюць перадаць тэксты сваіх дакладаў арганізатарам у бліжэйшы час. Будзе выдадзены юбілейны зборнік навуковых дакладаў, прысьвечаных 100-годдзю БНР.

Удзельнікі канфэрэнцыі пераканаліся ў тым, што ўсе даклады маюць надзвычайную навуковую каштоўнасьць. Апэлюючы фактамі, логікай і мэтадам навуковага дасьледваньня, выдатныя беларускія гісторыкі паказалі, што БНР сапраўды запачаткавала новую беларускую дзяржаўнасьць, была прызнана ў шырокім сьвеце і ўвасобіла цывілізацыйныя памкненьні беларускага народа. А калі ўлічыць, што гэта было зьдзейсьнена ў вельмі цяжкіх умовах сусьветнай вайны, сацыяльна-палітычнай нестабільнасьці, зьмены акупацый, эканамічнага крызісу, то стваральнікамі БНР быў зьдзейсьнены сапраўдны подзьвіг, значэньне якога цяжка пераацаніць. Навукоўцы пазнаёмілі грамаду зь яркімі гістарычнымі фактамі і сьведчаньнямі, якія не былі вядомыя або не разглядаліся раней. Напрыклад, была прадэманстравана публікацыя з фінскага газэтнага друку 1919 г., у якой паведамляецца аб прызнаньні Фінляндыяй Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі ўбачылі таксама фота старонак пашпарта грамадзяніна БНР з шэрагам візаў і пячатак, што сьведчыць аб міжнародным прызнаньні гэтага пашпарта, у прыватнасьці, пры перасячэньні дзяржаўных межаў. І г.д.

Быў зачытаны павітальны зварот да ўдзельнікаў канфэрэнцыі ад амбасады ЗША ў Менску. У залі прысутнічаў таксама прадстаўнік амбасады Украіны ў Менску. Удзельнікі віталі іх воплескамі.

Грамаду павіталі таксама фронтаўцы першага пакаленьня вядомы мастак сп. Алесь Марачкін і сп. Мечыслаў Бурак.

У канцэртнай частцы выступіла вядомая сьпявачка Тацьцяна Грыневіч. Яна цудоўна выканала патрыятычныя і лірычныя беларускія песьні, якія даўно ведаюць і любяць нашы людзі.

На прыканцы грамада засьпявала беларускі нацыянальны гімн “Магутны Божа”. Гучалі поклічы “Жыве Беларусь! Слава героям!”

Пасьля завяршэньня канфэрэнцыі прадстаўнікі ўдзельнікаў прышлі ў Народны мэмарыял Курапаты і ўсклалі кветкі да Трох Крыжоў на пагорку Кальварыя ў цэнтры мэмарыяла, ушаноўваючы памяць сьвятых пакутнікаў нашага народа.

17 сакавіка 2018 г.

Канфэрэнцыя ў гонар 100-годдзя БНР, 17 сакавіка 2018

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 18-03-2018
КХП-БНФ БНР Канферэнцыя БНР-100
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Латвія бароніцца ад “Русского мира”
Украінца, захопленага ФСБ у Гомелі, катуюць у расейскай турме
Незаконно засуджений в Криму політв'язень Балух подякував українцям за підтримку
Масква і Кітай