змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Навіны РПЦ або Дерзай, дщерь!..

Клірык Кіеўскай Эпархіі УПЦ (Маскоўскі патрыярхат) 26-гадовы пратаярэй Іаан Карнута быў знойдзены мёртвым у адной з установаў для адпачынку ў Броварах пад Кіевам.

Сьмерць забрала сьвятара ў саўне з дзяўчатамі лёгкіх паводзінаў, якія да таго ж яго абрабавалі, гаворыцца ў відэасюжэце выданьня “ПравдаТут”, перадае выданьне  LB.ua.

Цела айца Іаана Карнуты знайшлі супрацоўнікі саўны і паведамілі пра здарэньне праваахоўчым ворганам. Як высьветлілася, “асобы, што мелі зьнешнасьць дзяўчат лёгкіх паводзінаў”, зайшлі ў саўну разам з а. Іаанам, дзе бавілі зь ім час, а потым выйшлі з установы, пакінуўшы мёртвага сьвятара безь ягоных асабістых каштоўных рэчаў.

У прыватнасьці, у пратаярэя прапаў мабільны тэлефон. Таксама з цела сьвятара зьнік дарагі ланцужок, які зафіксавалі камэры відэаназіраньня, калі айцец Іаан з прастытуткамі ўваходзіў у саўну. Пры обшуку цела было знойдзена пасьведчаньне кіроўцы на імя Карнуты Івана Іванавіча, ураджэнца Закарпацкай вобласьці.

Экспэртыза ўстанавіла, што сьмерць сьвятара мела натуральны характар. У пратаярэя падчас суботняга адпачынку ў саўне раптам спынілася сэрца з-за тромба, што адарваўся.

Міліцыя адкрыла крымінальную вытворчасьць з паметкай “натуральная сьмерць”. Хаця сямейнікі нябожчыка не пісалі зачву аб абрабаваньні сьвятара ў паліцыю, праваахоўнікі вядуць пошук дзяўчын, якія суправаджалі а. Іаана. Яны будуць дапытаны на прадмет абставінаў, пры якіх адбылася сьмерць сьвятара, паведаміў дарадца ДУ Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве Мікалай Жуковіч.

У сваю чаргу, “калегі” загіблага заявілі, што паліцыя вырашыла зрабіць паклёп на сьвятара, бо ён памёр падчас шпацыра ў мясцовым парку.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://politolog.net/ukrnews-php/svyashhennik-upc-mp-umer-v-saune-s-prostitutkami-video/

 

Злавілі “на жыўца”

Днямі ў Запарожжы мясцовыя актывісты з групы “Спадчына”, якія ў сацсетках палююць на пэдафілаў, затрымалі па падозры ў разбэшчваньні малагадовых сьвятара з Расеі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Вконтакте распавёў Арцём Арцем’еў, які апублікаваў адпаведнае відэа.

Мужчына, што назваў сябе Антонам Грыцковым, аказаўся ўладыкай Адамам, біскупам Калужскім і Разанскім і ўпраўляючым Калужскай эпархіі РПЦ, які прыехаў да сяброў з цэркві ў пгт Балабіна пад Запарожжам. Ён распавёў, што перапісваўся ў Сеціве з 14-гадовым падлеткам і дамовіўся зь ім пра сэкс.

Як высьветлілася, сьвятару 25 гадоў. Ён ураджэнец горада Малы Яраславец. Па яго словах, у Запарожжа ён прыехаў “папіць кавы” з падлеткам, пасьля чаго планаваў уступіць зь ім ў палавую сувязь.

“Аднак, замест малой ахвяры на сустрэчу са сьвятаром прышлі маладыя людзі”, -- напісаў Арцем’еў.

“З унтэрмэншам праведзена пераканаўчая размова, накіраваны каяцца)”, -- пажартаваў актывіст.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://glavred.info/politika/slovili-na-zhivca-v-zaporozhe-aktivisty-poymali-svyaschennika-pedofila-iz-rossii-402628.html

/ 15-01-2018
Украіна КГБ РПЦ Расейскія акупанты
Абмеркаваньне
Арло Аўтар: Менчанин 2018-01-17

Мы обязаны возродить Литовскую Митрополию в РБ,чтобы все понимали,что мы не связаны с традициями РПЦ МП и не подвергали нашу молодежь пагубному влиянию Москвы.Они специально делают из Украины посмешище,чтобы по ТВ вести пропаганду. Я думаю,что Крестный Батька была проба пера. В случае чего заменить Луку на более сговорчивого. РПЦ практически идеологический центр Москвы.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Помнік беларускаму герою
У мінулым
Маскоўскі лабірынт
Татары бароняць родную мову і школу