змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Напарстачнікі і грамілы

Пэнсіі расейцаў кінуць на фінансаваньне сілавікоў

Урад Расеі ў бліжэйшыя тры гады скараціць выдаткі на выплаты пэнсій і рэзка павялічыць фінансаваньне сілавых структур.

Такія парамэтры Мінфін заклаў у праект закона аб люджэце на 2019-2021 гг., апублікаваны на гэтым тыдні.

Згодна з дакумантам, у 2019 годзе за кошт дарагой нафты, дэвальвацыі рубля і падвышэньня НДС казна зьбярэ дадаткова 2,9 трыльёна рублёў. Выдаткі павялічацца толькі на 1 трыльён, у выніку бюджэт будзе зьведзены з дэфіцытам (1,9 трлн рублёў) і застанецца такім як мінімум яшчэ два гады.

Дзякуючы пэнсійнай рэформе і адмове індэксаваць пэнсіі працуючым пэнсіянэрам выдаткі на пакрыьцце дзіркі ў Пэнсійным фондзе ўдасца замарозіць на двухгадовы пэрыяд. Яны складуць 3,2 трлн рублёў за год, а да 2021га зьнізяцца да 3 трлн, што амаль на 25% менш, чым ПФР атрымліваў у 2016 годзе.

Буйнейшымі атрымальнікамі дадатковых асігнаваньняў стануць сілавыя структуры і прадпрфемствы дзяржабаронзамовы.

У 2019 годзе выдаткі па артыкулах з грыфам “сакрэтна” павялічацца на 5,7%, да 3,04 трлн рублёў (17% ад бюджэта).

На 2020-ты запланаваны іхні рост яшчэ на 14% -- да 3,461 трлн рублёў. У 2021-м сума падскочыць на дадатковыя 19% -- да 4,117 трлн рублёў, “зьядаючы” кожны пяты сабраны з падаткаплацельшчыкаў рубель.

З улікам засакрэчаных артыкулаў сумарнае фінансаваньне паліцыі (“нацыянальная бясьпека і праваахоўчая дзейнасьць”) і арміі (“нацыянальная абарона”) за тры гады будзе павялічана на траціну.

У суме сілавікам могуць дадаць 1,5 трыльёна рублёў дадатковых сродкаў штогод. Гэта ўтрая больш за павелічэньне выдаткаў па артыкулу “наыцянальная эканоміка” (327 млрд рублеў на год), у 5 разоў первышае суму, дадаткова выдзеленую на мэдыцыну (279 млрд рублёў на год), у 12 разоў – новыя выдаткі на адукацыю (126 млрд рублёў) і ў 53 разы – павелічэньне асігнаваньняў на сістэму ЖКХ (28 млрд рублёў).

Інансаваньне дзяржапарата ў бліжэйшыя два гады стане крыху больш сьціплым: пасьля 1,392 трлн рублёў сёлета ўтрыманьне чыноўнікаў патаньнее да 1,311 і 1,349 трлн рублёў у бліжэйшыя два гады, аднак пачынаючы з 2021-га выдаткі зноў пачнуць расьці – да 1,46 трлн рублёў.

Адначасова на 4,6% будзе абрэзана падтрымка рэгіёнаў, на 20% -- укладаньні ў дзяржСМІ, якія страцілі актуальнасьць пасьля прэзыдэнцкіх і парляманцкіх выбараў, і ў 1,5 разы – асігнаваньні на спорт.

Рэзкі – на 32% -- рост выдаткаў зьвязаны з абслугоўваньнем дзяржпазыкі: калі зараз на гэтыя мэты йдзе 824 млрд рублёў, або 4,8% ад прыбыткаў бюджэта, то да 2021-га сума вырасьце да 1,095 трлн.

Нафтавыя звышпрыбыткі – ад коштаў вышэй за 40 даляраў за барэль – Мінфін працягне класьці на склад у Фондзе нацыянальнага дабрабыту, скупляючы валюту: за тры гады на гэтыя мэты плануецца выдаткаваць 8,776 млрд рублёў. Па цяперашняму крусу гэта дазволіць ураду набыць 132 млрд даляраў і павялічыць памер ФНБ амаль утрая, да 209 млрд рублёў.

Пачынаючы з 2019 года памер фонда перавысіць 3% УВП і, згодна зь бюджэтным правілам, накапленьні будуць адкрыты для інвэставаньня. Укладаць грошы ўрад мае намер выключна ў замежныя праекты, аб’явіў 19 верасьня кіраўнік Мінэканомразьвіцьця Максім Арэшкін.

Сродкі павінны ісьці замяжу, каб “не разбураць сфармаваную макраэканамічную канструкцыю” у РФ, паведаміла “Інтерфаксу” крыніца ў фінансава-эканамічным блоку кабміна.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://agonia-ru.com/archives/25287

 

Героі Расеі

Расейскія афіцыйныя асобы з абурэньнем адверглі інфармацыю пра сапраўднае імя і вайсковае званьне загадкавага наведвальніка “салбэрэцкага” сабора Башырава. Мяркую, за гэтым адмаўленьнем стаіць імкненьне ня толькі ў чарговы раз адхрысьціцца ад датычнасьці расейскіх спэцслужбаў да атручваньня сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі, але і захаваць ў цнатлівай чысьціні міф пра прафэсіяналаў кшталту Шцірліца, што ўсё яшчэ сядзяць у кабінэтах ФСБ або ГРУ. Бо з пункту гледжаньня грамадзкай думкі – што расейскай, што заходняй – атрутнікі з Солсбэры павінны былі быць простымі прапаршчыкамі, якім даверылі няхітрую апэрацыю па абгрызваньню ручкі дзьвярэй, а яны і тую правалілі. Але каб палкоўнік, каб герой Расеі?

Пачнем з таго, што гэта ўсё ж ня вельмі простая апэрацыя, да таго ж, магчыма, праведзеная ня ў першы і не ў дзясяты раз – бо пра такія злачынствы мы даведваемся толькі пасьля правалу агентаў, калі нешта ідзе ня так. Сапраўдны паслужны сьпіс атрутнікаў нам невядомы, як і колькі людзей яны арганізавана накіравалі на той сьвет – прычым мы з вамі мяркуем, што гэтыя людзі памерлі натуральнай сьмерцю. Калі б так жа сама здарылася са Скрыпалямі, ніхто і не падумаў бы праглядаць запісы з камэр назіраньня на прадмет адкрыцьця “расейскіх турыстаў” у самых нечаканых месцах, і фальшывыя Пятроў з Башыравым абмывалі б зараз чарговы мэдалёк ад сапраўднага Пуціна.

Што тычыцца прадэманстраваных інтэлектуальных здольнасьцяў парачкі і, скажам так, маральнага выгляду, то яны менавіта такія і ёсьць, паглядзіце з замілаваньнем. І такога ж узроўню людзі сёньня кіруюць Расеяй – пачынаючы ад Пуціна, які ня раз праяўляў дрымучае невуцтва, або аматара спірытычных сэансаў Патрушава і завяршаючы апошнім апэратыўнікам, які зараз топчыцца недзе непадалёк ад вашай кватэры – маскоўскай, парыжскай або кіеўскай. Гэта іхні ўзровень, тавар тварам. І ня трэба казаць пра дэградацыю, бо такімі яны былі заўжды, з тае пары як у ЧК гаспадаравалі бальшавісцкія вурдалакі Дзяржынскі, Мянжынскі і Ягода.

Бо трэба быць вельмі спэцыфічным чалавекам, “ініцыятыўнікам”, каб дабраахвотна пайсьці рабіць кар’еру ў гэтую мясарубку бясконцага тэрору, забойстваў, перамалваньня чалавечых лёсаў. Трэба быць вельмі спэцыфічным чалавекам, каб пераканаць сябе, што службай у КГБ, ФСБ або ГРУ ты абараняеш не інтарэсы ашалелай банды злачынцаў, а інтарэсы дзяржавы – Расеі. Так могуць думаць альбо шчырыя прыстасаванцы, альбо шчырыя ідыёты, альбо шчырыя нягоднікі. Іншых там не трымаюць.

Зразумела, што сярод усёй гэтай зграі трапляліся і цалкам разумныя, адукаваныя людзі з добрымі ведамі моваў – я і сам такіх ведаю. Але патрэба ў такіх людзях практычна адпала са спыненьнем партыйнага кантролю над чэкісцкай вольніцай. Гэта партыя пасылала ў КГБ Андропавых. У самых чэкістаў куды больш прымітыўная карціна сьвету, і зусім не выпадкова ў гэтай іхняй карціне Пуцін выглядае Напалеонам. Бо ў параўнаньні з фальшывым Башыравым-Чапігай ён сапраўды амаль Напалеон. Але толькі ў гэтым шэрагу – або, дакладней, шарэнзе.

А яшчэ нядаўна, пры Ельцыне, такім жа Напалеонам у іхніх вачах выглядаў нязьдзейсьнены валадар Расеі Каржакоў. Памятаеце Каржакова? Ельцын мог выбраць і яго – якая розьніца? І мы аналізавалі б ягоныя прамовы і ўчынкі так жа сама, як аналізуем прамовы і ўчынкі Пуціна, спрабуючы зразумець, што ім рухае. А нічога асаблівага ня рухае. Сквапнасьць, абмежаванасьць, адсутнасьць маральных якасьцяў і беспакаранасьць – вось што рухае ўсімі імі, лубянскімі, ясенеўскімі і крамлёўскімі героямі Расеі.

Х

Люстра для героя

Пасьля таго як прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін дазволіў сабе на некалькі хвілін расслабіцца і пагаварыць з уражанай аўдыторыяй пра падонкаў, бамжоў, ачыстцы, шпіянажы і прастытуцыі, паўсюль пачалі гаварыць пра нэрвовы зрыў вялікага правадыра і непераўзыдзенага камбінатара, пра тое, як чалавек п’янее ад беспакаранасьці і лізаблюдства, што ён зрабіў памылку, сам нешта там прызнаў і гэтак далей.

А па-мойму, гэта ў яго не нэрвовы зрыў. Гэта ў вас стакголмскі сіндром. Ён жы заўсёды быў такі – ад спэцапэрацыі з дэманстрацыяй дзяўчынак Скуратава і абяцаньня “мачыць у сарціры” тэрарыстаў і да сваіх апошніх выказваньняў пра Скрыпаля. Ён ніколі не мяняўся, ніколі нічога не хаваў. Ён шчыры чалавек. Сам распавядаў Натальлі Геваркян і Андрэю Калесьнікаву пры тое, як прапоўзаў на пузе ўсю Маскву, каб патрапіць у запаветную “кантору”. Падонкам у яго ў той час быў не Скрыпаль, а Бабіцкі – і таксама ўсе абураліся.

І ніхто тады ня думаў пра нэрвовыя зрывы, бо разумелі, з кім маюць справу. Але трэба было ратавацца – ельцынскім ад лужкоўскіх – таму ўсе заплюшчвалі вочы і бегалі ў кабінэт падтрымаць і далучыцца. І, між іншым, ніхто з тых, што бегалі, ня думаў, што ён здольны кіраваць дзяржавай. Яны яго за тое і падтрымлівалі, што ведалі: няздольны, затое здольны абараніць іхнія інтарэсы. Гэта ж была такая хітрая падмена палітыкі чэкісцкай спэцапэрацыяй, ня горш за паездку ў Солсбэры на ачыстку. Там – адна ачыстка, тут – іншая. Там – Чапіга з “Навічком”, тут – Чапіга на стальцы. Знайдзтце дзесяць адрозьненьняў.

Усё астатняе – пра стратэгічныя намеры, глабальныя амбіцыі, непераўзыйдзеныя палітычныя таленты – ад нячысьціка. Хаця ўсё ж думаць, што кіруе вялізнай дзяржавай няхай злодзей, але выдатны, быў культ – але была і асоба. Але зь якога перапуду трэба ў гэта верыць усур’ёз? Якім геніяльным стратэгам трэба быць, каб напасьць на Украіну зь яе дэмаралізаванай і раскрадзенай да 2014 года арміяй? На маленькую Грузію памерам з палову якой-небудзь расейскай вобласьці? Каб бамбаваць пазыцыі сірыйскіх апазыцыянэраў, у якіх няма наогул ніякай авіяцыі і супрацьпаветранай абароны таксама няма?

Бо Мусаліні таксама многія італьянца – і ня толькі італьянцы – лічылі геніем, пакуль ён чыніў расправу з жабрацкай Эфіопіяй, у якой не было сучаснай армі. Гітлера ж таксама многія немцы – і ня толькі немцы – лічылі геніем, пакуль ён наладжваў аншлюс, зьнішчаў маленькую Чэхаславакію, разам са Сталіным гвалціў Польшчу. А потым аказалася, што ўвесь геній заключаецца проста ў беспакаранасьці. Што ніхто не хацеў зьвязвацца, ніхто не хацеў адказваць, усе спадзяваліся, што рассмокчацца неяк, што адумаецца нехта, што спыніцца недзе. А калі давялося зьвязацца – геній адразу скончыўся. І стратэгічны, і тактычны, любы. Застаўся яфрэйтар, які поўзаў на пузе па бункеру і страціў сувязь з рэчаіснасьцю. Так, уласна, ніколі яе і ня меў. Як, скажам, і Пуцін, рэчаіснасьцю якога заўжды была рэчаіснасьць КГБ. А гэта ўсё ж не зусім рэчаіснасьць. Або нават зусім не рэчаіснасьць.

А ў рэчаіснасьці ёсьць бедны падлетак з леніградскай падваротні – або з беднага сібірскага сяла, якая розьніца, -- які адчайна хоча прабіцца, дамагчыся і ўсё даказаць усім – ад пацука ў родным пад’езьдзе да самаўпэўненых багатых сакурсьнікаў і дзяўчын на надта высокіх абцасах. І галоўнае дасягненьне гэтага падлетка ў тым, што ён сваечасова разумее, што сам па сабе нічога даказаць ня здолее, толькі разам з сістэмай, толькі стаўшы яе шрубкай, шпунцікам, балёнчыкам з “Навічком”. І ён бяжыць і крычыць “вазьміце мяне”, бо ў краіне, у якой ён нарадзіўся, ніякай годнай ініцыятывы для яго не прыдумана: альбо зэкам, альбо вяртухаем, альбо прастытуткай, альбо шпіёнам, іншых прафэсій не прадугледжана, ён робіць слушны выбар і ў яго ўсё атрымліваецца.

Знаў бы прыкуп – жыў бы ў Сочах, усе баяцца, прастытутка на дваіх у Лёндане, напалохаў сабакам Ангелу, прыкольны “Навічок”, мача на Алімпіяду, прэзыдэнт Расеі, Герой Расеі, падпалкоўнік, палкоўнік, у цябе Медведев, у мяне Пятроў, жыцьцё ўдалося. І калі ў рэдкія хвіліны шчырасьці ты распавядаеш ім пра Салбэрэцкі сабор або пра падонка Скрыпаля, яны думаюць, што цябе пакаралі або ў цябе нэрвовы зрыў. Ды гэта не мяне пакаралі, гэта вас усіх пакаралі – сядзіце цяпер і бойцеся да самай сваёй сьмяротнай гадзіны. Атручу ў Солсбэры, разбамбую ў Алепа, прыстралю на Маскварэцкім мосьце, замачу ў ваннай у Аскоце. Гэта не ў мяне нэрвовы зрыў. Гэта ў вас нэрвовы зрыў.

Х

Расея сама стварыла сьвет, дзе магчымы яе дэмантаж

Журналіст: Віталь, я нядаўна слухаў вашу дыскусію на “Радіо Свобода” са Станіславам Бялкоўскім, у якой ён сьцьвярджаў, што рэсурс падтрымкі Украіны Захадам ужо вычарпаны, ідэалы Майдана забытыя… Усё сапраўды так сумна?

Віталь Портнікаў: Ведаеце, я б разгарнуў гэтае пытаньне інакш – зараз справа ня ў тым, наколькі нас падтрымлівае Захад, але наколькі мы самы падтрымліваем яго. І гэта, на самой справе, для Захада нават важней у глабальным сэнсе.

Бо ў нас у краіне заўсёды былі і будуць дзьве пазыцыі – першая, якую я заўжды адстойваў з моманту абвяшчэньня незалежнасьці: эўрапейская, эўраатлантычная Украіна. Але ёсьць іншая пазыцыя – Україна ў расейскіх інтэграцыйных праектах, Україна як частка Расейскай імпэрыі. Другая пазыцыя аслабляе ня столькі Украіну, колькі ўвесь заходні цывілізаваны сьвет як такі.

Стас – мой добры прыяцель, але ён жыве ў Расеі, у расейскіх каардынатах, якія, на мой погляд, ужо адарваліся ад сусьветнай рэчаіснасьці. Расея супрацьпастаўляе сябе цывілізаванаму сьвету, а Україна хоча ў яго інтэгравацца. І каб пасьпяхова інтэгравацца, украіцам трэба прымаць сучасныя заходнія каштоўнасьці, якія архаічнай сьвядомасьці могуць быць непрыемнымі. Але ў адваротным выпадку – мы так і застанемся ўскраінай імпэрыі.

Я гляджу на рэчы з пункту гледжаньня глабальнага гістарычнага працэсу, а ён пачаўся не ў 2014 годзе і нават не ў 1991, а яшчэ ў лютым 1917-га, калі Расейская імпэрыя абвалілася. Зразумела, бальшавікам удалося надоўга затармазіць гэты працэс, але потым ён усё ж працягнуўся. А Стас разглядае сітуацыю ў сугуба тэхналагічных катэгорыях, але яны мне малацікавыя.

Ж.: Ці магчымая зьмена расейскай палітыкі што да Украіны?

В.П.: На жаль, гэта для мяне выглядае як палітычная фантастыка. Сёньня Расея пасьпяхова працягвае шматвякавую імпэрскую палітыку, якую ня толькі праводзяць улады, але і падтрымлівае бальшыня расейцаў. Для іх ніякай Украіны і Беларусі не існуе ў прыродзе. Гэта “адрэзаныя і выкрадзеныя супастатамі расейскія землі, якія трэба адваяваць”.

Парадокс пуцінскай палітыкі ёсьць у тым, што ён сваёй агрэсіяй прымусіў украінцаў паверыць ва ўласную незалежнасьць. Калі б ня гэты крывавы “падарунак Пуціна”, вельмі многія людзі ў нас працягвалі б знаходзіцца ў палоне ілюзій аб “братняй краіне” і “братнім народзе”, аб тым, што Україна – гэта частка расейскай цывілізацыйнай прасторы. Людзі б не хацелі ведаць гісторыю сваёй краіны і не цікавіліся б уласнай будучыняй. Але Пуцін іх абудзіў.

Не магу прадказаць дакладна, колькі гадоў зойме станаўленьне ўкраінскай нацыі, але ў 2014 годзе яно пасьпяхова пачалося. Зазвычай на сур’ёзныя палітычныя і эканамічныя зьмены патрэбныя ня менш за тры дзесяцігоддзі, але на мадэрнізацыю сьвядомасьці ідзе і больш. Але, як мы бачым па краінах Усходняй Эўропы, сьвядомасьць многіх краін мяняецца ўжо ўнутры самога Эўразьвязу. Мяркую, што Україна інтэгруецца ў ЭЗ сьледам за краінамі заходніх Балкан.

Гэтыя працэсы ў 21 стагоддзі могуць адбывацца і хутчэй. Зразумела, яны будуць суправаджацца складанасьцямі і спробамі рэваншу, але ў цэлым гістарычна неабарачальныя. І ў выніку мы атрымаем два вялікія цывілізацыйныя блокі: умоўна кажучы, эўраатлантычны і, умоўна кажучы, кітайскі. Расейская Фэдэрацыя, як мы яе ведаем, альбо тыя дзяржавы, якія могуць паўстаць на яе тэрыторыі, стануць часткай  вялікага кітайскага праекта. І на хутары Міхайлаўскім будзе не Україна заканчвацца і Расея пачынацца, а заканчвацца Захад і пачынацца Усход, заканчвацца Эўропа і пачынацца Азія.

Я прыгадваю свій дыялог з Барысам Мікалаевічам Ельцыным у 1991 годзе, які мне сказаў быў, што калі Україна сыйдзе з постсавецкай прасторы, то Расея стане азіяцкай краінай. Я абсалютна згодны з гэтай ацэнкай. Зразумела, Расея таксама магла б стаць эўрапейскай краінай, калі б успрыняла каштоўнасьці цывілізаванага сьвету, і тады Эўропа заканчвалася б ва Уладзівастоку, як пра гэта некалі марыў Шарль Дэголь. Але з-за таго што ўспрыняцьця расейскай сьвядомасьцю не адбылося, Эўропа будзе заканчвацца ў Харкаве, нічога страшнага.

Дарэчы, спадзяюся, што тая ўмоўная пэкінская Азія, зь якой мы будзем межаваць, будзе больш дамоўназдольнай, чым тая маскоўская “Эўразія”, зь якой мы маем справу сёньня. Калі я размаўляю з кітайскімі калегамі, я пытаюся ў іх – вось чаму вы не сароміцеся таго, што вас называюць азіяцкай дзяржавай, а Расея, хаця займае вялізныя прасторы Азіі, гэтага саромеецца? Хаця і Эўропай быць ня хоча. Мы зь імі сьмяемся.

Ж.: Што вы думаеце аб пэрспэктывах рэгіяналізацыі Расеі? Ці можаце ўявіць сітуацыю, калі імпэрыя зноў распадзецца, і некаторыя рэгіёны будуць цягацець да Украіны – напрыклад, Кубань альбо нават далёкаўсходні Зялёны клін?

В.П.: Ведаеце, мне не хацелася разважаць пра нейкія ўтапічныя праекты, але замест гэтага я запрапанаваў бы па-здароваму ацаніць сітуацыю, якая склалася ў Расеі ў цякучым годзе.

Супраць магчымасьці неадкладнага распада гавораць два чыньнікі. Па-першае, хаця станаўленьня сучаснай палітычнай нацыі ў Расеі не адбылося, тым ня менш, складваецца нейкая імпэрская расейская нацыя, якая зьяўляецца асновай крамлёўскага “русского міра”. Прычым этнічна гэта могуць быць самыя розныя людзі – хоць бураты, хоць украінцы…

Па-другое, у адрозьненьні ад сітуацыі 1990-91 гг., калі саюзныя і аўтаномныя рэспублікі ўсё больш адчувалі сябе самастойнымі суб’ектамі і самы абралі сваю ўладу, сёньня ў расейскіх рэгіёнаў няма і малой долі той палітычнай актыўнасьці.

Тым ня менш, я хацеў бы нагадаць пра іншы важны чыньнік, які часта забываецца. Пасьляваенны “Ялцінскі сьвет”, пацьверджаны ў Гэльсінках у 1975 годзе, прадугледжваў прынцып непарушнасьці межаў у Эўропе. Распад СССР, Югаславіі і Чэхаславакіі яму не супярэчыў, бо гэтыя краіны распадаліся на дзяржавы, якія іх складалі, няхай да часу яны і былі фармальнымі.

Расея любіць абвінавачваць Захад у “пераглядзе вынікаў Другой сусьветнай вайны”, хаця ў сапраўднасьці “Ялцінскі сьвет” пачала парушаць яна сама. Прыгадаем, што ў Малдове на пачатку 1990-х гадоў яна падтрымала фармаваньне “Прыднястроўскай рэспублікі”, і той жа прынцып нядаўна быў прыменены ў адносінах да так званых “ДНР” і “ЛНР”.

Зусім ужо выразным стаў выпадак з Крымам – гэта ня проста прызнаньне фармальнай “незалежнасьці” фактычна залежных ад Расеі тэрыторый (як з Абхазіяй або Паўднёвай Асэціяй), але наўпроставая анэксія, уключэньне тэрыторыі іншай краіны ў свой склад. Такога ў Эўропе не было з Другой сусьветнай вайны.

Таму “Ялцінскі сьвет” разбураны, іцяпер мы ня ведаем – паводле якіх законаў і межаў будзе рэгіяналізавацца і распадацца Расея. Але пры гэтым Расея фактычна сама стварыла такі сьвет, у якім больш няма невырашальных юрыдычных праблем для яе ўласнага дэмантажу. Скрыня Пандоры адчынена – і цяпер цалкам магчымыя любыя самаабвешчаныя рэспубікі на яе ўласнай тэрыторыі.

Як для чалавека, які даволі даўно вывучае нацыянальна-тэрытарыяльныя праблемы Расеі, для мяне гэта часам неспасьцігальна – расейскія ўлады, разбураючы “Ялцінскі сьвет”, гэтым фактычна сякуць сук, на якім сядзяць закладаюць міну пад адзінства ўласнай краіны. Як аналітыку мне гэта цікава, але як чалавек я гэтага зразумець не магу.

Ж.: І ўсё ж – які прагноз вы можаце даць на бліжэйшы час? Ці варта чакаць у Расеі нейкіх чарговых закалотаў, улічваючы нарастаньне сацыяльных пратэстаў і новыя рэгіянальныя канфлікты?

В.П.: Вы ж бачыце, як імкліва мяняеца сьвет. Сёньня вельмі цяжка прагназаваць падзеі нават на 3 месяцы наперад. Можна было прагназаваць яшчэ нядаўна, калі мы дакладна разумелі, як дзейнічаюць палітычныя сістэмы, і мелі справу з палітыкамі, якія гулялі паводле правілаў. Гэтыя палітыкі маглі быць нерашучымі, але іхнія дзеяньні былі прадыктаваны пэўнай палітычнай парадыгмай, якая давала аснову для аналіза і прагноза.

А сёньня мы ня можам прагназаваць дзеяньні, напрыклад, Дональда Трампа або Уладзіміра Пуціна. Не таму, што яны неразумныя або недальнабачныя, а таму, што яны жывуць у прыдуманых імі рэчаіснасьцях.

У выніку гэтага можна даць толькі адзін выразны прагноз – хаатызацыя палітычных працэсаў будзе нарастаць. Ня толькі ў Расеі, хаця ў ёй у першую чаргу, бо там сумяшчаецца адразу мноства крызісаў – палітычны, эканамічны, сацыяльны, нацыянальны, рэгіянальны…

Па сутнасьці, Расея зноў уваходзіць у пэрыяд жорсткай палітычнай турбулентнасьці. Або дакладней – у пуцінскія гады яны толькі і магла існаваць у стане турбулентнасьці. А ўсялякая турбулентнасьць, якая не забясьпечвае разьвіцьцё, заканчваецца крахам.

Але калі разважаць з пункту гледжаньня Украіны, мяне гэты раптоўны крах РФ ніколькі не трывожыць. Україна зараз засяроджваецца на эўрапейскіх рэформах, і я мяркую, што яны ў ідэале павінны ісьці ў сінхроне і супрацьфазе з расейскай турбулентнасьцю. І праз пару дзесяцігоддзяў карціна па розныя бакі мяжы будзе непазнавальна кантрастнай.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніцы: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.273044.html, https://graniru.org/opinion/portnikov/m.273154.html, http://afterempire.info/2018/10/08/portnikov/

 

Яны проста звальваюць

Як казаў быў Джон Адамс: “я павінен вывучаць палітыку і вайну, каб мае дзеці маглі вывучаць матэматыку і філасофію, а дзеці павінны будуць вывучаць матэматыку і філасофію, каб унукі маглі вывучаць мастацтва”. Вось і ў нас прыкладна так жа сама: Дзімітры Пяскоў зрабіў поспехі ў вайне супраць расейскай грамадзянскай супольнасьці для іаго, каб галоўнай нагодай для неспакою ягонай любай дачкі была дэпрэсія ў асяроддзі навучэнцаў рублёўскіх школ.

І, трэба сказаць, Ліза Пскова значна лепшая за свайго тату. Прынамсі, складана ўявіць яе, як яна патрабуе размазаць вашу пячонку па асфальту (як гэта заяўляў Пяскоў пасьля зьбіцьця на Балотнай 6 траўня 2012). Перад намі чалавек, які выразна не пазбаўлены эмпатыі. Проста спачуваць людзі ўмеюць таму, што ім асабіста блізкае – напрыклад, праблемам рублёўскіх школьнікаў. А як гэта хадзіць у школу па тры кілёмэтры і мець сарцір на двары – Ліза наўрад ці можа сабе ўявіць, не бачыла ніколі.

На прыкладзе сямейства Пяскова мы бачым сацыяльную эвалюцыю ў мініяцюры. Спачатку бароны-разбойнікі ўсімі праўдамі і няпраўдамі скалочваюць багацьці, потым іхнія дзеці вучацца кушаць нажом і відэльцам, а ўнукі ўжо адкрываюць дабрачынныя фонды і наогул падобныя на людзей. Гэта проста непазьбежны працэс, трэба толькі пачакаць…

Але не, нічога падобнага ў нас ня будзе. Проста таму, што сьвет цяпер глабальны. Джон Адамс зусім не казаў “я павінен вывучаць палітыку і вайну, каб мае ўнукі вывучалі мастацтва ў Манака” – меркавалася, што і Адамс, і ягоныя дзеці з унукамі будуць жыць на тэрыторыі Штатаў. Тады як у Лізаветы на твары напісана: родныя пэнаты яна бачыла ў страшным сьне, вывучаць мастацтва яна будзе ў Парыжы.

Цяпер дзеці разбойнікаў, якія навучыліся грамаце, не застаюцца несьці прагрэс у роднае гняздо. Атожылкі дваранскіх сем'яў ня йдуць у лібэральныя рэвалюцыянэры, як гэта было ў старой Эўропе. Яны проста звальваюць. А хто ж тады прыйдзе старым разбойнікам на зьмену? Толькі новыя разбойнікі з нізоў – такія ж галодныя, а таму такія ж беспрынцыпныя і жорсткія. Таму бессэнсоўна чакаць нейкай эвалюцыі ад Расеі і мясцовых эліт. It's a trap.

Міхаіл Пажарскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BAF9D83B6B54

 

“Камандыраваныя”

Паведамляюць, што бацька падазраванага ў замаху на забойства Анатоля Чапігі, далёкаўсходні бізнэсовец Уладзімір Чапіга праз фірму СПМК “Іванаўская” атрымаў 150 млн рублёў па дзяржкантрактах.

Згодна з брытанскай вэрсіяй, палкоўнік Чапіга-малодшы прыбыў у горад Солсбэры, дзе з дапамогай баявога атрутнага рэчыва “Навічок” атруціў зьбеглага расейскага разьведчыка Сяргея Скрыпаля. Чапіга быў легендаваны як “Руслан Башыраў”, унутраны пашпарт на гэтыя ініцыялы атрымліваў у адмысловым УФМС 770001, які прысьпешана выдаваў дакуманты Людзьміле Пуцінай, Жэрару Дзепардзе і іншым VIP.

Замежны пашпарт Чапігі супаў па намярной сотні з пашпартамі ягоных засакрэчаных саслужыўцаў.

Накіраваньне “Пятрова”, “Башырава” і аналагічных асобаў з прыдуманымі прозьвішчамі ў замежныя “камандыроўкі” мае катастрафічныя наступствы для краіны. Разьведсупольнасьць краін НАТО акрамя дадзеных відэасканаваньня ва ўласных дзяржавах мае копіі архіваў расейскіх сацсетак, банкі транспартных квіткоў і дзесяткі тысячаў скрадзеных баз дадзеных, дзе ёсьць інфармацыя пра ўсіх грамадзян РФ.

У далейшым згодна з “Законам Яравой” пачнуць архівіраваць асабісты інтэрнэт-трафік кожнага расейца, уключна з цяперашнімі і будучымі афіцэрамі. Гэтыя дадзееныя ў сілу такіх жа ўцечак стануць даступнымі ЦРУ і АНБ ЗША.

t.me

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BAFBDFBCBCAB

 

ФСБ падстаўляе ГРУ?

СМІ паведамляюць, што ФСБ нібыта шукае людзей, якія зьлілі пашпартныя дадзеныя “Пятрова”, “Башырава” і Чапыгі. Гэта ёсьць відавочная падстава для ГРУ. Бо такім чынам ФСБ фактычна афіцыйна пацьвярджае подліннасьць гэтых дадзеных.

Наогул, ёсьць такое адчуваньне, што аглушальны правал канкурэнтаў з вайсковай разьведкі стаў вялікім падарункам для ФСБ. Магчыма, менавіта яна і зьліла пашпартныя дазеныя “салсбэрэцкіх” атрутнікаў. А што, цалкам у іхняй традыцыі: самы зьлілі, самы і рассьледуюць.

Нічога дзіўнага: адносіны вайсковай разьведкі і ФСБ (КГБ) заўсёды былі напружанымі, а апошнім часам, у сувязі са скарачэньнем рэсурсаў, яшчэ пагоршыліся.

Х

Шпіёны ў эўрапейскім санаторыі

Многія зьдзіўляюцца непрафэсіяналізму і шчырай бязладнасьці расейскіх шпіёнаў. На гэтую тэму наладжваюцца розныя закручаныя канспіралагічныя вэрсіі. Сапраўды, цяжка паверыць, што ўсё гэта ўсур’ёз: пашпарты з амаль супадаючымі нумарамі, чэкі на таксі ад будынку ГРУ да Шарамецева, машыны агентаў, зарэгістраваныя на адрасе іхняй штаб-кватэры. Здаецца, што ўсё гэта з нейкай кінакамэдыі пра шпіёнаў-дэбілаў, што такога проста ня можа быць у рэчаіснасьці.

Аднак, сітуацыя тлумачыцца проста. Справа вось у чым. Эўрапейцы многія гады лічылі, што Халодная вайна скончана, КГБ знішчаны, а Пуцін – цывілізаваны палітык, зь якім можна мець справу. Усё, што ня ўпісваецца ў гэтую карціну сьвету, яны не хацелі заўважаць, у тым ліку дзейнасьць расейскіх шпіёнаў і дывэрсантаў. Дзякуючы гэтаму, у Эўропе былі створаны практычна цяплічныя, санаторныя ўмовы для чэкістаў. Агенты Пуціна пачуваліся тут, як на заднім двары роднага будынка на Лубянцы. У выніку, чэксты расслабіліся, страцілі чуйнасьць і прафэсійнае пачуцьце небясьпекі: сталі ўспрымаць свае эўрапейскія апэрацыі амаль як турыстычныя турнэ, у якіх трэба зьдзейсьніць нейкую стандартную няпыльную працу: атруціць некага, узламаць сэрвэр або да т.п.

Аднак апошнім часам сітуацыя пачала мяняцца. Чэкісты проста прапусьцілі момант, калі Эўропа абудзілася і пачала супраціўляцца. Яны пачалі глупа і недарэчна трапляцца на самых элемэнтарных, часам анэкдатычных памылках.

На жаль, гэта ў меншай ступені тычыцца Нямеччыны. Тут пуцінскім агентам дагэтуль практычна нішто не пагражае. Ня дзіва, бо былы канцлер і шматгадовы наёмнік Крамля Г. Шродэр прадугледзеў і ліквідаваў у Нямеччыне контрразьведку. Калі ў Бэрліне лекаваўся атручаны Вярзілаў, за ягонымі сямейнікамі і сябрамі практычна адкрыта вялася чэкісцкае сачэньне. Я ўжо не кажу пра тое, што мацёры шпіён Якунін абсалютна легальна атрымаў у Нямеччыне права жыць і працаваць (шпіёніць).

Вялікабрытаніі, каб абудзіцца, патрэбна была справа Літвіненкі, а потым Скрыпалёў. Няўжо Нямеччына будзе чакаць, пакуль нешта падобнае здарыцца на яе тэрыторыі?

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Спэцслужбы і злодзеі ў законе

У Запарожскай вобласьці супрацоўнікі Службы бясьпекі Украіны блакавалі спробы расейскіх спэцслужбаў дэстабілізаваць сітуацыю праз бандытаў, падкантрольных “злодзеям у законе” з Расеі.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры СБУ, апэратыўнікі спэцслужбы высьветлілі, што некаторыя прадстаўнікі расейскіх крымінальных колаў каардынуюць дзейнасьць арганізаваных злачынных груповак у Мэлітопальскім, Бэрдзянскім і Прыморскім раёнах, датычных да зьдзяйсьненьня цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Пры гэтым, па задумцы расейскіх спхэцслужбаў, “злодзеі ў законе” з Расеі праз падкантрольныя ім украінскія банды павінны былі абвострыць крымінагенную абстаноўку, у прыватнасьці, праз зьдзяйсьненьне рэзанансных злачынстваў для дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Падчас правядзеньня ператрусаў па месцы жыхарства фігурантаў справы супрацоўнікі СБУ забралі рэактыўную супрацьтанкавую гранату РПГ-22, два аўтаматы Калашнікава, тры гранаты Ф-1 тры рэвальверы, пісталет Макарава, сем бранекамізэлек, вялікую колькасьць патронаў рознага калібру, а таксама незарэгістраваную аўтаматычную і паляўнічую зброю нявызначанага ўзору.

Знойдзены таксама тэлефоны, кампутарная тэхніка з матар’яламі, якія пацьвярджаюць сувяць злачынцаў з прадстаўнікамі Расеі, а таксама дакуманты тэрарыстычнай арганізацыі “ДНР”.

Пераклад з расейскай.

Крынціа: https://informator.news/v-sbu-zaiavliaiut-chto-rossy-skye-spetssluzhb-v-zaporozh-e-de-stvovaly-cherez-vorov-v-zakone/

 

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі паабяцаў пакласьці канец сетцы агентаў ГРУ

Выступаючы перад членамі кіруючай партыі на зьезьдзе ў Бірмінгэме, Джэрэмі Хант заявіў, што ў цяперашняга ўраду Вялікабрытаніі ёсьць пасланьне для Масквы. “Калі вы будзеце спрабаваць запалохваць нашу краіну, калі вы прымяняеце хімічную зброю і не жадаеце гуляць паводле міжнародных правілаў, то кошт, які вы заплоціце, абавязкава будзе вельмі высокім”, -- падкрэсьліў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства.

Таксама Хант паабяцаў, што Вялікабрытанія ў хуткім часе “пакладзе канец сетцы агентаў ГРУ” на сваёй тэрыторыі, паведамляе агенцыя Reuters.

Менавіта Галоўнае ўпраўленьне Генэральнага штаба (старая назва – Галоўнае разьведвальнае ўпраўленьне) Лёндан падазрае ў арганізацыі і зьдзяйсьненьні замаха на Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію ў горадзе Солсбэры. У Маскве катэгарычна адвяргаюць усе падозры, патрабуючы ад брытанскіх уладаў доказаў.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.rbc.ru/politics/30/09/2018/5bb0fa589a7947d86f8e42d2

 

Нашы багатыя зноў плачуць

Прычым, абільна і публічна, ніколькі гэтага не саромечыся. Больш таго, яны шчыра не разумеюць, калі іхнія “сьлёзы” і заявы выклікаюць адмоўную рэакцыю шырнармас.

То дэпутат-едінорос Мікалай Валуеў не да месца прыплятае Васіля Шукшына “ня сорамна быць бедным, сорамна быць танным”, адказваючы на скаргу выбаршчыцы, што ёй сорамна быць “беднай у багатай краіне”.

То дэпутат-камуніст Вера Ганзя скардзіца на адсутнасьць прадстаўнічых выдаткаў і нізкі заробак у 380 тысяч рублёў.

Ну і вішанька на торце – пост Лізаветы Пясковай, якая жыве ў Парыжы і ёсьць дачкой пуцінскага прэс-сакратара. Ліза – не дэпутат (пакуль што) і можа рэзаць праўду-матку, не азіраючыся на выбаршчыкаў. Потым яна ж пра праблемы моладзі, дакладней, “залатой моладзі, якая, заступіўшы на месца бацькоў, павядзе нас з вамі далей. “З ахранальна шачасьлівай цяпершчыны ў яшчэ больш шчасьлівую будучыню”.

А галоўная праблема “залатой моладзі”, паводле кампэтэнтнай думкі Пясковай, дэпрэсія з “Ролексам” на руцэ ў 16 гадоў і падчас паездак на райскія выспы.

І гэта, магчыма, так і ёсьць.

Але толькі гэтыя праблемы дзяцей дзяржчыноўнікаў, што ўзбагаціліся ва шладзе, рэзка разыходзяцца з праблемамі краіны, якой пуцінскія дзяржчыноўнікі (у тым ліку, і дэпутаты з дэпутаткамі, і тата Пяскоў) кіруюць і якую яны давялі да беднасьці, да вайны з Украінай і ў Сірыі, да палітзьняволеных, да адсутнасьці добрых пэрспэктыў для падаўляючай часткі грамадзян Расеі.

І па якому такому праву дзяржчыноўнікі, не працуючыя ў бізнэсе, маюць кватэры коштам у сотні мільёнаў рублёў, дарагія аўто, магчымасьці для жыцьця сваіх сямейнікаў за мяжой у прэстыжовых раёнах?

Але гэтага, аказваецца, мала.

Грамадзяне Расеі яшчэ павінны выслухоўваць зьдзеклівыя шчыраваньні то ад народных выбраньнікаў, якія атрымліваюць мізэрныя грашы (у 10 разоў больш за сярэдні заробак па краіне!), то ад чыноўных атожылкаў, якія складаюць іх у ывсокіх маскоўскіх кабінэтах і ў кватэрах у элітных раёнах эўрапейскіх сталіц.

Можна было б і прамаўчаць. І не дражніць народ з Масквы, і не пісаць опусаў з Парыжа ў краіну, распаленую пратэстамі супраць пэрнсійнага рабунку Пуціна (у якім і дэпутаты, і тата блогершы Пясковай непасрэдна ўдзельнічаюць), раздражнёную наладжаным Пуціным ростам падаткаў, затыканьнем ратоў нязгодным, крадзяжом на выбарах, дзяржаўнай тэлевізійнай хлусьнёй.

Кіруючая намэнклатура ўсё часьцей пырскае алеем на распаленую патэльню і апускае ўніз твар, бяздумна, выпрабоўваючы лёс, не разумеючы, чым гэта пагражае.

Нічым добрым гэтыя экспэрымэнты для расейскіх валадароў ня скончацца.

t.me

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BB07A2D462A3

 

Вовачка і крывавы паклёп

Для таго асяроддзя, у якім фармавалася пабытовая і палітычная сьвядомасьць будучага прэзыдэнта Расеі – піцерская падваротня, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі – вельмі арганічным і надзвычай распаўсюджаным быў махровы антысэмітызм.

Але сярод шматлікіх і вельмі сур’ёзных заганаў гэтага дзяржаўнага дзеяча ніколі не было ні ценю юдафобіі. Каб зразумець гэты біяграфічны дысананс, трэба вярнуцца ў звычайны піцерскі двор 60-х з жорсткімі бойкамі, уладай крымінальнай шпаны і культам моцы. Худзенькі нізкарослы хлопчык Вовачка з беднай прыёмнай сям’і, што жыла ў камунальнай кватэры, бавіў там увесь свой час. Двор і быў ягонай сапраўднай школай жыцьця. І даводзілася яму там вельмі нясоладка.

У верасьні 1964 года малады трэнэр па самба Анатоль Рахлін, абышоўшы некалькі школ Ленінскага раёна Ленінграда, сабраў групу зь некалькіх хлапчукоў і пачаў трэніраваць іх у маленькай спортзале.

Сярод тых, хто запісаўся ў сэкцыю, быў 12-гадовы Аркадзь Ротэнбэрг, які раней займаўся спартовай гімнастыкай. Хлапчук адразу зьвярнуў на сябе ўвагу трэнэра. Рухавы, устойлівы як кот, кемлівы і ўпарты, казаў пазьней Рахлін пра Аркадзія.

Праз паўгады ў сэкцыю Рахліна запісаўся яшчэ адзін хлопчык – Валодзя Пуцін, які жыў непадалёк, у Баскавым завулку. “Я ня ведаю, якая была ў яго пабуджальная прычына пачаць займацца самба, -- успамінае Рахлін пра Пуціна. – Мабыць, хацеў быць моцным, сьмелым”.

Мудры трэнэр меў рацыю. Каб выжыць у сваім асяроддзі, слабенькі Воачка павінен быў стаць вёрткім і жорсткім, умець падладзіцца пад моцнага і ніколі не адчуваць маральных сумневаў і пакутаў.

Дваровае ваўчаня вырасла ў моцнага і бязьлітаснага ваўка, які назаўжды запамінаў удары і заўжды з жарсьцю хацеў скокнуць вышэй, аб пераадолець тую прыніжальную сьцяну сацыяльнай няроўнасьці, зь якой ён сутыкнуўся з самага дзяцінства.

З пекла чма, якім усе пагарджаюць і якога прыніжаюць, ён узьняўся да статуса правільнага канкрэтнага пацана. І ўзвысілі яго Бог-Айцец Анатоль Рахлін і Бог-Сын Аркадзь Рахлін, які ўзяў яго пад сваю апеку і стаўся для яго ўзорам для насьледваньня.

Потым зь ім ня раз яшчэ абдываліся дзіўныя скачкі і цудоўныя пераўтварэньні. Але ніводнае зь іх не было для другога і чацьвертага пажыцьцёвага прэзыдэнта РФ так асабіста значным, як выратаваньне ў 12 гадоў. Гадоў праз пяць нейкая невядомая сіла, што вечна хоча зла і вечна творыць дабро, абрала яго і, не абяцаючы лёнданскіх і сінгапурскіх кар’ер (туды сабраліся людзі зусім іншага сацыяльнага паходжаньня), давяла яго спачатку да юрфака ЛГУ, а потым і да ўтульнай дрэздэнскай кватэркі.

Нягеглы, зьнешне непрыкметны як моль чалавечак заўжды быў крайне выканаўчым унівэрсальным жаўнерыкам партыі, КГБ, санкт-пецярбургскай мэрыі, адміністрацыі прэзыдэнта. Ён пасьпяхова даваў рады з усімі заданьнямі сваіх начальнікаў – здабываў “натаўскія сакрэты” для Радзімы ў дрэздэнскім доме культуры, кантраляваў фінансавыя джунглі бандыцкага Пецярбурга, заслужыўшы ў вузкіх колах шанаванае паганяла Штазі, завяраў аўтэнтычнасьць гэніталій апальнага генэральнага пракурора і нават марыў атрымаць на прыканцы шляху за верную працу ад Барыса Абрамавіча ў кармленьне “Газпром”.

Але атрымаў усю Расею.

Усё пачалося ў той задушлівы жнівенські вечар 99-га, калі Толя і Валя запрасілі яго на дачу на прыватную размову. Ля мангала ўвіхаўся вяртлявы хлапчук, які сьціпла прадставіўся Рома. Новасьпечаны палкоўнік сарамліва адказаў – Вова. І атрымаў новае заданьне. Да яго былі прыстаўлены лепшыя мардаробы, візажысты, мазалісты, акулы пяра і тэлекамэры. На мільёнах экранаў зьявіўся новы пэрсанаж, які апэляваў да глыбінных пластоў народнай псіхікі. Малады энэргічны афіцэр спэцслужбаў, які аддаваў рэзкія і выразныя каманды, пасылаў расейскія палкі ўглыб Каўказа, нёс страх і сьмерць тэрарыстам і ворагам Расеі.

І жаночая душа Расеі, якая сумавала па моцнаму валадару, пацягнулася ад саліднага, але пажылога Яўгена Максімавіча да маладога героя-каханка. Як пяецца пра яе ў амаль народнай песьні, -- “якому хочаш чарадзею аддасі разбойную красу”.

Так упершыню ён апынуўся на той халоднай вяршыне ўлады, дзе ніхто ўжо не аддае яму загадаў, дзе няма ўжо ніякіх начальнікаў. Валя і Таня, а якіх ён пацягнуўся быў сваёй сіроцкай неспакойнай душой, некуды хутка змыліся. Ён адчуваў сябе няўтульна, як разьведчык, які страціў сувязь з Цэнтрам. Страшна хацелася сысьці, але ў каго адпрасіцца, ня ведаў.

І ён успомніў пра сваіх Ратавальнікаў і прытуліўся да іх. Аркадзь працаваў трэнэрам у мізэрным клюбе, але ў хуткім часе стаўся даляравым мільярдэрам, як і ягоны малодшы брат Барыс, які таксама трэніраваўся з Вовачкай у Рахліна.

А ў 2007 годзе абараніў доктарскую дысэртцыю “Пэдагагічная сістэма кіраваньня ростам асобы спартоўцаў адзінборцаў”.

Тата Рахлін заставаўся для іх усіх бясспрэчным аўтарытэтам. Стаць мільярдэрам або абараняць скрадзеную дрктарскую, як Ротэнбэрг, для Анатоля Саламонавіча Рахліна было б надта мала, а для трэнэра дзіцячай школы самба надта шмат.

Памёр ён на 76-м годзе жыцьця ў 2013-м пасьля цяжкой і працяглай хваробы. Доўгі самотны праход Пуціна паўз сьцяну без аховы быў, зразумела, удалай тэлевізійнай пастаноўкай, але я ў першы і апошні раз прачуў тады ў гэтым няшчасным чалавеку глыбокі сапраўдны боль і адчуў да яго мімалётную сімпатыю.

Бог памёр, жонка сышла, дзеці разьехаліся, застаўся толькі Аркадзь у гэтым вялізным, чужым і варожым сьвеце, у якім ён чамусьці павінен яшчэ стаць Начным Парцье Зямной Кулі.

Прэм’ер-міністр Ізраіля штотры месяцы прыязджаў да яго, нават скакаў перад гапака з каларадкай у пятліцы. Так было трэба для бясьпекі Ізраіля. На Поўначы мацаваў свае пазыцыі вораг, які пакляўся зьнішчыць габрэйскую дзяржаву. Шалёным аятолам спачуваў увесь расейскі вайсковы і дыпламатычны бомонд, які вырас на дзесяцігоддзях барацьбы з ізраільскай ваеншчынай.

Тры гады Ізраіль мог зьнішчаць іранскіх тэрарыстаў, не ўступаючы ў сутыкненьне з расейскай ваеннай машынай, што заблукала ў Сірыі… Цікава, ці разумелі ў Тэль-Авіве, што краіна абавязана была гэтай каштоўнай стратэгічнай магчымасьцю адному са сваіх сыноў – Анатолю Саламонавічу Рахліну.

Але настаў дзень, і слабеючы Вовачка саступіў ціску антысэмітаў і здрадзіў Анатоля Саламонавіча. І ў каторы раз здрадзіў Расею, паставіўшы яе канчаткова на служэньне іранскім аятолам. Цяпер, у інтарэсах сваёй бясьпекі, Ізраілю давядзецца зьнішчаць расейскія комплексы С-300, на каго б яны ні былі фармальна запісаны.

Андрэй Піянткоўскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BB50DD61B711

 

Расея на парозе хаоса

Анатоль Чапіга можа ўвайсьці ў гісторыю як самы рассакрэчаны расейскі разьведчык. Анэкдот-кашмар для любога шпіёна: -- Хто гэта ідзе па Солсбэры – такі непрыкметны і неверегодна таямнічы – з флакончыкам для духоў?

-- Ды гэта ж Толік Чапіга – герой Расеі, агент пуцінскага ГРУ, гуру спэцапэрацый пад пэдэрастычным прыкрыцьцём! А ягоны партнёр па спэц-сэксу – таварыш Пятроў. Зараз яны атруцяць Скрыпалёў, і зробяць гэта “празазадак”, як загадала суровае начальства.

Салодкая парачка “тупа і яшчэ тупейшы” скарыла навінавую стужку ўсяго сьвету. Пра іх складаюць песьні і вершы, журналісты спаборнічаюць ў загалоўках, а блогеры – у фотажабах. У Крамлі ад такога ўсяленскага ганьбішча стаіць мат-перамат, і вось ужо Пуцін вымушаны прад’яўляць хару цэглай і, прыкідваючыся шлангам, праклінаць “падонка і здрадніка Скрыпаля”. Хаця, па вялікім рахунку, Скрыпаль гэты – сапраўдны выкапень, падтрымлівае “Крымнаш” і дагэтуль ня верыць, што яго атруцілі “ўчорашнія свае”. Ён па прастаце душэўнай хацеў дапамагчы іспанцам і выдаць некаторыя імёны-паролі-яўкі “тамбоўскіх” мафіозаў, што моцна акапаліся ці то ў раёне Мадрыда, ці то Барсэлёншчыны. Вось тут яго і накрылі парамі “Навічка”. Бо гэта з пункту гледжаньня пахана Пуціна – што такое раскрыцьцё бандыцкай сеткі? Гэта – здрада радзімы. Радзіма-маці, паводле Пуціна, даўно засела ў злодзейскай маліне, аблапаная ўркаганамі, дзе ёй захарашэла як ніколі. Сядзіць сабе, адцягнутая і заквашаная, сёрбаючы нафту-матухну ды прыпудрываючы носік аргентынскім какаінам. А ад яе сьветлага імя раздае ўказаньні дрэздэнскі прайдзісьвет, зьлету вырашаючы: пусьціць сёньня пад нож аблапошаных “пэнсаў” або пачакаць да заўтра?

Гісторыя з салсбэрэцкімі прыдуркамі праявіла такі непрафэсіяналізм хваленай “рускай разьведкі”, што, здавалася, горш быць ня можа. Але, як высьветлілася, гэта быў толькі першы правал у цэлым шэрагу шпіёнскіх скандалаў. Пацягнулі за адну нітку – зачапілі другую. І вось ужо галяндцы абвінавацілі ГРУ ў спробах крадзяжу файлаў пра МН-17 і падрыхтоўцы атакі на Арганізацыю па Забароне хімзброі. У справе фігуруюць ужо не два “салодкія і брыдкія” аматары парфумэрыі, а чацьвёра носьбітаў дыпламатычных пашпартоў. Дзёрзкія рабяты пераабсталявалі аўтамабіль пад мабільны цэнтр перахопу кампутарных сігналаў. “Выдатную чацьверку” накрылі яшчэ ў красавіку, але заявілі пра гэта толькі зараз, каб намякнуць Крамлю, што пара ўжо завязваць з практыкай падобных спэцапэрацый.

Але Крэмль ужо ня ў стане спыніцца. Прыстаўка “спэц”, якая стаіць перад любым словам, падзеяй або пасадай у Расеі ўжо даўно перастала быць, уласна, прыстаўкай, і ператварылася ў саму сутнасьць, якая вызначае ступень мутацыі. Так, спэц-Прэзыдэнт муціраваў у пахана, сматрашчага за “расейскай зонай”, які разрульвае “цёркі” бліжэйшага атачэньня; спэц-сілавіч’ё занялося крыміналам; спэц-службы ператварыліся ў інструмант для помсты і зьвядзеньня рахункаў. Нават праславуты “ядзерны спэц-чамаданчык” пастаўлены на стол для ўсеагульнага назіраньня ў імя нагнятаньня ўсяленскага спэц-страху. “Ня думайце нават улазіць у нашу крымінальную маліну. Усіх пачыкаем, увесь сьвет ядзернай феняй адпаліруем”.

Ну, а пакуль дыпламаты вядуць душаратавальныя гаворкі з пераўзбуджанымі крамлёўскімі какаіністамі – у самой Расеі вызначаецца паварот ад этапа “кантралюемага хаоса” да акта другога: пачатку працэса распаду. Гэты працэс, як і меркавалася, пачынаецца на Паўночным Каўказе. Праціўнікі абмена памежнымі землямі паміж Інгушэціяй і Чачэніяй сабраліся 4 кастрычніка на плошчы ў цэнтры Магаса, чакаючы разгляду Народным сходам пагадненьня аб замацаваньні новай мяжы. Уезд з боку Назрані быў перакрыты. Людзі вялікімі пешымі групамі накіраваліся на сталіцу рэспублікі. На мітынгу ля парляманту Інгушэціі ў Магасе сілавікі пачалі страляць у паветра. Паводле некаторых дадзеных, страляніна пачалася з-за бойкі з аховай кіраўніка рэспублікі Юнус-Бэка Яўкурава.

Справа ў тым, што ні чачэнцы, ні інгушы ня могуць зьяўляцца гаспадарамі якіх-кольвечы земляў у пераможным пуцінскім спэц-фэадалізме. Абяцаньне, дадзенае Пуціным Кадыраву, будзе выканана, а думка мясцовых жыхароў для фэадалаў нецікавая. Літаральна зараз Крэмль запускае выбуховы мэханізм сур’ёзьнейшага канфлікту, у сувязі з чым можа здэтанаваць увесь Каўказ, а сьледам за ім – і ўся Расея. Не адразу, а рэгіён за рэгіёнам. Улічваючы ўзровень пракакаіненасьці крамлёўскіх стратэгаў, якія разьлічваюць выключна на сілавы варыянт утрыманьня ўлады ўнутры краіны і ядзерны шантаж – на міжнароднай арэне, сістэму пачне разрываць на часткі даволі ў хуткім часе. І ніхто ня здолее спыніць або хаця б узяць пад кантроль нарастаючы хаос. Акт другі пагражае абярнуцца “югаслаўскім варыянтам” на 1/7 сушы. Зь ядзернымі шахтамі, з атамнымі электрастанцыямі, з заводамі па выпрацоўцы хімзброі. З ашалелым ад наркты “уркаводствам” у цэнтры, хамскай гапатой у ААН і дэбілаватымі спэц-дывэрсантамі на вуліцах эўрапейскіх гарадоў. Бо нарастаючы хаос немагчыма ўтрымаць у межах, нават калі ізаляваць яго крыніцу. Ён выплюхнецца абавязкава. Але ні ў Расеі, ні ў Эўропе ніхто да такога разьвіцьця падзей не гатовы. Значыць, рахунак, які давядзецца аплаціць у пэрыяд распада постсавецкай імпэрыі, будзе падвоены або нават патроены. І ня толькі для Расеі.

Х

Гібрыдны пераварот

“Ратуйся сам, і вакол цябе патонуць тысячы” – так гучыць сёньня таемны запавет алігархата на борце крамлёўскага “Тытаніка”. Напрыклад, Дзярыпаска, у якога ў ЗША замарожваюць нават аб’екты нерухомасьці, дамогся вяртаньня алюмінія ў кожны новы дом у выглядзе электраправодкі. Яшчэ крыху – і стаматолагаў абавяжуць ўстаўляць алюмініевыя зубы, а з нацельнага ў продажы застануцца толькі алюмініевыя майткі вернасьці ўраду. Кожны з набліжаных адчайнымі хапальнымі рухамі адрывае кавалкі ад бюджэтнага пірага, пасьпешліва надзьмуваючы асабіста для сябе выратавальны круг. Бура набліжаецца. Паддывановай валтузьні амаль ня бачна нават для ўважлівых вачэй, але ашмёткі інфармацыі, што вылятаюць з-пад дывана, не пакідаюць сумневаў: грызьня там ідзе не жартоўная. Ненавідзяць там адзін аднаго ўсур’ёз, але гадзяць на дыбачках і нават лаюцца ледзь чутным шэптам нават абрыўкі фраз і рэха скандалаў не дакранулася да вушэй абывацеля, што пачаў прадзіраць вочы пасьля аглушальных навінаў пра спуцініжжаную ў яго пэнсію. Для таго, каб заглушыць любы шорах у Крамлі, на поўную магутнасьць уключаны сірэны фэдэральных тэлеканалаў і выпушчаны МЗСаўскія гістэрычкі з поўным наборам зьнешнепалітычнага посуда, які бьюць так громка, што звон стаіць на ўсю вуліцу.

Амбасада Расеі ў Вялікабрытаніі заклікала брытанскі ўрад “тэрмінова ўнесьці яснасьць у сваю пазыцыю” аб паведамленьні наконт падрыхтоўкі брытанскмі вайскоўцамі кібэратакі для адключэньня электрычнасьці ў Маскве ў выпадку нападу Расеі на члена НАТО. Гэта – адзін з прыкладаў інфармацыйнага шуму, арганізаванага ў адказ на відавочную навіну. Крэмль засылае на Захад дывэрсантаў і заахвочвае кібэрзлачынцаў. Яго дзеяньні выходзяць далёка па-за рамкі палітычных інтарэсаў, усё часьцей перасякаючы чырвоную лінію, за якой пачынаецца фронт рэальнай вайны. І ў выпадку фактычнага ўварваньня ў тую ж Эстонію Брытанія абясточыць агрэсара, пазбавіўшы яго магчымасьці для вядзеньня баявых дзеяньняў – да поўнага паралюша. Увесь набор інструмэнтарыя шчыра абазначаны ў адпаведных дакумантах НАТО, і ніякім сакрэтам не зьяўляецца. Але ў тым і справа, што Маскве галоўнае – узьняць вэрхал, каб адвесьці ўвагу ад галоўных працэсаў, што адбываюцца за крамлёўскай сьценкай.

Там, за зубцамі, напоўніцу трашчыць лапікавая коўдра ўлады. Ажыўляш такі, што чэрці ў Апраметнай зайздросьцяць накалу жарсьцяў. Чэмезаў мардуе Золатава, той адбрыкваецца няўмелым піярам ля муроў Крамля, ператварыўшыся ў “хлопчыка на выклік”; у СМІ зьліваюць інфармацыю пра пяціпавярховую кватэру Сечына, ня кажучы пра раскіданых фекальных масах ГРУ, якія запэцкалі мундзір палкаводца Шайгу; актыўнасьць Рамзана Кадырава набыла новы тэрытарыяльны размах, з намёкам на падрыхтоўку хуткага аддзяленьня ад Расеі. У перадаваемых зь Інгушэціі Кадыраву частак Сунжанскага раёну знаходзяцца закансэрваваныя нафтавыя сьвідравіны яшчэ з савецкіх часоў, а ўлічваючы тое, што Рамзан ужо падгроб пад сябе ўсю “нафтанку” – падобных супадзеньняў не бывае, і йдзецца, хутчэй за ўсё, пра акумуляваньне рэсурсаў для далейшай фінансавай аўтанамізацыі дадзенага рэгіёна. Інгушы абураны і пагражаюць канфліктам, і калі ён успыхне на Каўказе – гэта стане пачаткам канца пуцінскай імпэрыі.

Сам Пуцін практычна ўжо адсунуты ад прыняцьця важных рашэньняў, а ягоная роля зьведзена да дэкаратыўнага ўзроўню. Усё, што яму дазволена – гэта зьяўляцца перад тэлекамэрамі і рабіць трызневыя маналогі, якія ніяк не стасуюцца з рэчаіснасьцю. Масіў прэтэнзій у атачэньні да “арбітра” расьце з кожным днём, і ўжо не рассмокчацца. Зьнізу бурчыць незадаволенае насельніцтва, збоку галёкае бізнэс, які задзіраюць сілавыя шатуны, зьверху цісьне зьнешнепалітычны і санкцыйны прэс, а ў ботаксную пысу глядзіць налітымі крывёй буркаламі ўласнаручна выгадаваны неспатольны цмок. Глядзіць і аблізваецца.

Крамлёўскія башні зрушылі з месца. За гэтым працэсам стаіць і агульны фон стомы клепта-элітаў, і ўжо будзёная змардаванасьць насельніцтва, і крайняя ступень раздражненьня заходняга палітычнага істэблішмэнта. Але не чакайце таго, што труп спэц-Цэзара правалакуць па Чырвонай плошчы. Гэтага ня будзе. Пераварот, які ўжо напоўніцу ідзе ціхенька прабіраючыся па крамлёўскіх калідорах, будзе кулуарным і нават гібрыдным – як усё, што зьвязана з адыходзячай эпохай пуціншчыны. Усіх, зразумела, хвалюе адказ на пытаньне “хто замест?..” Але таму працэс гібрыднага пераварота не завершаны, што канчатковыя дамоўленасьці не дасягнуты, а рашэньне па “партрэце” тут другаснае. Сапраўды, якая розьніца – хто? Сістэма застанецца былой або – горш за тую – нават трансфармуецца ў яшчэ больш застрашальную. Калі, зразумела, не рване “зьнізу”. А “зьнізу” пакуль усё ціха. Але гэты спакой толькі здаецца непахісным – да тае пары, пакуль ва ўсіх на вачах не пачнуць здымаць звычайны партрэт. Вось тады і можа спрацаваць чыньнік непрадказальнасьці народнай масы: “Абаронцы больш няма, і нават укленчыць няма перад кім!” Шматгадовая раскручанасьць спэц-вобраза Валодзі здольная згуляць злы жарт менавіта з тымі, хто сам жа яго і раскручваў.

Гібрыдны рэжым, які вядзе гібрыдныя войны, лагічна скончыць гібрыднай сьмерцю. З той толькі розьніцай, што наступствы ад захаду пуцінскай эпохі абернуцца пагружэньнем Расеі ў рэальны і шматгадовы змрок.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук, http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/1042-gibridnyj-perevorot.html

 

Напарстачнікі

РБК: “Сілуанаў заклікаў “ня бегчы ў банкі і хутчэй здымаць валюту”.

Урад ня мае планаў абмяжоўваць хаджэньне даляра ў краіне. Па словах міністра фінансаў Антона Сілуанава, неабходнасьці бегчы ў банкі і здымаць валюту няма”.

Хачу нагадаць усім, хто забыўся, як праводзілася грашовая рэформа 1991 года ў СССР.

Увечары 22 студзеня, калі зачыніліся ўсе аддзяленьні Сбербанка, у праграме “Час” аб’явілі аб абмене грошай. А поўначы буйныя купюры (50 і 100 руб.) узору 1961 года спынялі хаджэньне. Тры дні на тое, каб памяняць іх на новыя. Хто не пасьпеў, той спазьніўся. Сумы абмежаваны. Рахункі замарожаны.

“Гэта было падобна на антытэрарыстычную апэрацыю. Тады, аднак, тэрміналогія была іншая. “Па нечаканасьці і тэмпу правядзеньня рэформа больш нагадвае калі ня добра прадуманы крадзёж, то прынамсі баявую апэрацыю, дзе ў ролі праціўніка выступае насельніцтва краіны”, -- пісаў у тыя дні "Коммерсантъ".

І, што характэрна, прадстаўнікі ўлады тады дакладна такжа сама распавядалі нам, што ўсе апасеньні беспадстаўныя, а чуткі ілжывыя.

10 студзеня 1991 года, на паседжаньні Вярхоўнага савета тады яшчэ міністр фінансаў Валянцін Паўлаў аргумэнтавана патлумачыў, чаму абмена ня будзе. Грашовая рэформа, казаў ён, -- толькі частка комплексу мерапрыемстваў па аздараўленьню эканомікі і без рашэньня іншых задач ні да чаго не прывядзе. Яна абыйдзецца ў 5 млрд руб., а гэта вельмі дорага (наяўных у абароце было ў гэты час 139 млрд рублёў). Ды й існуючыя магутнасьці дазволяць накапіць неабходную колькасьць купюр толькі за тры гады.

І раптам 22 студзеня ён жа, тыдзень таму прызначаны прэм’ер-міністрам СССР, дае інтэрв’ю праграме “Час” пра тое, што наогул абмен грошай рыхтавалі даўно, робіцца ён у інтарэсах народа, але ў таго на ўсё пра ўсё – тры дні.

Барыс Ламін

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BBAF33400106

/ 21-10-2018
Расея Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: