змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Нацыянальнае адраджэньне: марыйцы

Марыйцы (старая расейская назва – чарамісы) – фіна-угорскі народ. Прыкладна палова з каля 600 тысячаў марыйцаў пражываюць у сваёй нацыянальнай Рэспубліцы Марый Эл, астатнія на іншых тэрыторыях Паволжа і Урала. Марыйская мова мае некалькі дыялектаў і адносіцца да фіна-волжскай групы фіна-вугорскай галіны ўральскай сям’і моў.

Першая згадка пра чарамісаў сустракаецца ў гоцкага гісторыка Ярдана (VIст.). Продкі марыйцаў узаемадзейнічалі з готамі, хазарамі і Волжскай Булгарыяй. У XIII-XVI ст. былі ў складзе Залатой Арды і Казанскага ханства. Марыйскі народ мужна і эфэктыўна змагаўся супраць маскоўскіх захопнікаў. У 1552-85 гг. адбыліся тры Чараміскія вайны. Асабліва ў другой з гэтых войнаў марыйцы здолелі падняць на змаганьне ўсе народы Паволжа і дамагчыся падтрымкі з боку Крымскага і Сібірскага ханстваў, а таксама Нагайскай Арды і Асманскай імпэрыі. Яшчэ доўга пасьля маскоўскага заваяваньня марыйцы вялі партызанскую вайну, хаваючыся ў лясах. Яшкар-Ала і іншыя гарады былі пабудаваны акупантамі як крэпасьці для абароны ад паўстанцаў і скарэньня краіны.

Царскі рэжым, а потым расейска-бальшавіцкая акупацыя суправаджаліся татальнай русіфікацыяй і нацыянальным прыгнётам. Але значнай частцы народа ўдалося захаваць родную мову, культуру і традыцыі, утварылася нацыянальная інтэлігенцыя. З канца 1980-х гадоў у краіне ідуць працэсы нацыянальнага адраджэньня.

Пра перадгісторыю і гісторыю нацыянальнага рушаньня напісаў Аляксей Сярогін:

“У 1930-я гады ў выніку рэпрэсій загінулі і патрапілі ў лягяры да 40 тысяч чалавек жыхароў марыйскага краю розных нацыянальнасьцяў. Марыйская нацыянальная інтэлігенцыя была практычна зьнішчана. Пасьля вайны яна была адноўлена, ствараліся марыйскія тэатры, выдаваліся кнігі на марыйскай мове. Але расейская мова і культура цяпер адыгрывалі ў Марый Эл галоўную ролю. Прыток расейскамоўнага насельніцтва ў рэспубліку прывёў да частковай асіміляцыі марыйцаў.

На прыканцы 1960-х гадоў было прынята рашэньне перавесьці адукацыю ва ўсіх школах рэспублікі на расейскую мову з першага класа. На ёй жа вялося справаводства. Увесь савецкі час перасьледвалі марыйскую нацыянальную рэлігію – яе жрацоў-картаў рэпрэсавалі, вернікаў каралі. Бальшыня марыйцаў цяпер праваслаўныя.

У шэрагах марыйскай інтэлігенцыі насьпявала глухая незадаволенасьць, якая знайшла выйсьце ў гады перабудовы. У 1989 годзе была заснавана маладзёвая марыйская арганізацыя “У Вій”. Са згоды тадышняга марыйскага абкама КПСС была адроджана нацыянальная арганізацыя “Марый Ушэм”. Арганізацыя “Кугэзэ Мландэ” выступала за аддзяленьне Марый Эл ад Расеі. У 1990-х было зарэгістравана рэлігійнае таварыства “Ашмары-Чымары” з мэтай адраджэньня марыйскай нацыянальнай рэлігіі. Пасьля 70-гадовага перапынку быў скліканы Зьезд народа мары”.

Марыйцы працягваюць змаганьне супраць русіфікацыі, імпэрскай эксплуатацыі, за родную мову і культуру.

 

Гэрб Марый Эл

Гэрб Рэспублікі Марый Эл дагэтуль не прызнаны Масквой. На гэрбе выява мядзьведзя, які трымае ў правай лапе меч і залаты молат са срэбнай рукаяткай. У левай лапе мядзьведзя блакітны шчыт з выявай марыйскага крыжа. На гэрбе выява кароны ў выглядзе нацыянальнага арнамэнта.

 

Сьцяг Марый Эл

Сьцяг Рэспублікі Марый Эл – белае палотнішча з выявай марыйскага арнамэнта з боку дрэўка. У цэнтры палотніча выява гэрба Марый Эл.

Падрыхтаваў Валеры Буйвал

 

Маладыя актывісты з “Марый Ушэма” бароняць родную мову. 1991 г.

Маладыя актывісты з “Марый Ушэма” бароняць родную мову. 1991 г.

 

Ансамбль “Марый Памаш”

 

Ансамбль “Мурсескем”, танец “Тывырдык”

/ 08-11-2017
Нацыя Адраджэньне Марыйцы Марый Эл
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Франц М. 2017-11-08

Якая чыстая крыніца! Народная творчасьць. І зноў усё скралі маскалі.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе