змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Моўны і інтэлектуальны тэрор

Фэномен мысьленьня і паводзінаў настаўніцы гісторыі Рэгіны Ластоўскай, якая ня так даўно напісала ліст рэдактару газэты “Советская Белоруссия” Паўлу Якубовічу аб непатрэбнасьці ствараць нацыянальны беларускі ўнівэрсітэт, яскрава дэманструе дзейнасьць інфармацыйных вірусаў у мазгах чалавека. Тут маецца выпадак дзейнасьці ідэалягічных таксічных мэмаў-вірусаў. Аналіз гэтага фэномэна падрабязна і ўсебакова зрабіў Зянон Пазьняк у артыкуле “Галасы залюстроўя”.

У гэтай канкрэтнай сытуацыі йдзецца аб таксічным уздзеяньні вірусных мэмаў-паразітаў на мазгі людзей, што прыводзіць, ў крайнім выпадку, да самаадмаўленьня (падобнага да суіцыдальнай зьявы). Даводзіцца, напрыклад, чуць выказваньне ад беларуса (галасавы апарат адназначна яго ідэнтыфікуе): - “Як я ненавіжу гэты беларускій язык”.

Біолагам вядома такая ланцуговая зьява. У мазгі мураша пранікае паразіт - двухвустка ланцавідная. Яна блакуе мазгавыя функцыі мураша і пачынае кіраваць яго паводзінамі – той лезе на вяршыню травінкі (што яму зусім не патрэбна) – яно патрэбна гэтай двухвустцы, каб разам з травой мураш быў зьедзены жывёлінай (каровай, ці авечкай, ці іншай). Такім чынам двухвустка дасягае сваёй мэты. Трапляе ў цела жывёлы, дзе яна множыцца. А мураш і жывёліна становяца ахвярамі не па сваёй волі.

Нэйрапсыхолагі выкарыстоўваюць гэтую схэму для тлумачэньня дзейнасьці мэмаў, якія пранікаюць у мазгі людзей. (Мэмам лічыцца любая ідэя, завершаная слоўная канструкцыя, якая здольная множыцца і распаўсюджвацца ад чалавека да чалавека, і перадавацца рознымі спосабамі)

Галоўныя атрутныя, паразітныя мэмы-вірусы, якія разбураюць моўную, культурную і інтэлектуальную прастору беларусаў:

1. “Русский язык великий и могучий”. Таму, каб набыць лепшыя веды і быць адукаваным чалавекам, трэба карыстацца “русским языком”.

2. “Родным языком для человека является тот, который он овладел в детстве”.

3. “Какая разница на каком языке говорить”.

4. “Умственные способности от языка не зависят”. І г.д.

У сучасных умовах асноўнымі рассаднікамі і распаўсюднікамі таксічных мэмаў-вірусаў зьяўляюцца пэдагагіччныя навучальныя ўстановы. Гэтыя ўстановы ў працэсе навучаньня пасьпяхова інфіцыруюць мазгі шматтысячнай арміі пэдагогаў і выхавацеляў, якія разносяць патагенныя мэмы ў беларускім грамадзтве.

Беларуская пэдагагічная навука, як тая карова, бяздумна пасецца на палях расейскай імпэрскай пэдагогікі і псыхалогіі, глытае мэмы-паразіты, множыць, распаўсюджвае і нават “навукова” абгрунтоўвае.

Беларуская мова абвяшчаецца ня роднай мовай, а этнамовай. Выхаваньне і адукацыя па-беларуску – этнапэдагогікай.

Адсюль масавае адмаўленьне свайго, сваёй спадчыны, сваіх бацькоў, сваёй бацькаўшчыны, сваёй зямлі, дэзарыентацыя ў сьвеце, разумовая дэградацыя.

9 лютага 2018 г.

Сяргей Папкоў / 10-02-2018
Русіфікацыя Беларуская мова Родная мова Расейская мова Беларусь Сяргей Папкоў Мова Этнацыд
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Мікола))) 2018-02-10

2. “Родным языком для человека является тот, который он овладел в детстве”.

==============

Нагадаю, што менавіта такое разуменьне роднай мовы было выяўлена ў сфальшаваным лукашысцкім перапісе. Таму патрыёты роднага Краю павінны карыстацца дадзенымі больш вольнага перапісу 1999 году.

Аоо Аўтар: Менчанин 2018-02-11

Я думаю и наркоту они гонят с РФ в РБ и Украину не просто так. В Украине русская поп культура стала наркобичем молодёжи.Западная это уже прошла и выступает против,а в РФ это стиль.

Бяз тэмы Аўтар: Prijatel 2018-02-12

Вось мне цікава што б сталася з чалавекам напрыклад У Францыі ці Германіі. Калі б ён выступіў супраць нацыянальнага універсітэта тых краін??? Напэўна б прызналі дурным а ў нас можна і яшчэ яна выкладае што та дзецям. Вось задумайцеся ўсе. Бо такога не можа там быць, а ў нас можна. Не вінаватыя ли мы ўсе, што так да нас ставяцца прышлыя. Перш за ўсё вінаватыя ўсе хто побач з гэтай настаўніцай, яе калегі, суседзі ды і вучні. Такім стварэнням не месца ў школе.

Пераможам дыскрымінацыю дзетак па моўнай прыкмеце! Аўтар: Беларускія бацькі 2018-02-14

Добры дзень, Народная Перамога!

Мы - група бацькоў, якая змагаецца супраць дыскрымінацыі нашых дзетак

па моўнай прыкмеце. Існуючыя ўлады спрабуюць ліквідаваць беларускую

дашкольную адукацыі. Мы крок за крокам спрабуем вярнуць тое, на што

маем права.

Просім вас распаўсюдзіць інфармацыю пра створаную намі петыцыю:

"Пераможам дыскрымінацыю дзетак па моўнай прыкмеце!"

https://petitions.by/petitions/1358

Гэтая петыцыя ўтрымлівае абагульненыя факты пра сёньняшні стан

беларускай дашкольнай адукацыі (сабраныя намі шляхам маніторынгу ўсіх

беларускамоўных групаў у садках Менска https://svaje.by/manitorynh,

гл. таксама https://svaje.by/sadki/miensk), а таксама патрабаваньні,

якія мы хочам прымусіць улады выканаць.

Бяз вашай дапамогі нам будзе цяжка. Падпішыцеся самі, дашліце спасылку

на петыцыю вашым сябрам і партнэрам, апублікуйце інфармацыю пра яе на

вашых старонках.

Разам мы пераможам дыскрымінацыю дзетак па моўнай прыкмеце!

Бацькі беларусы

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: