змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Москва! Как много в этом слове…”

“На каго Пу пашле…”

Пакуль расейцы з вылупленымі ад любові вачыма з трымценьнем у душы чалалі дзяржаўнага пахаваньня, Пуцін зноў ўсіх перагуляў і пасунуўся на вясельле ў Аўстрыю, дзе пагуляў на ўсі падцяжкі, вальсіруючы з нявестай-міністэркай. Гэта такі тонкі намёк: вы там, у Расеі, хоць задушыцеся ад сваёй апантанасьці любоўю да мяне, але я паскачу на вашых хаўтурах, і казацкім хорам адсьпяваю. У такім танцавальна-прыўзьнятым настроі крамлёўскі плэйбой накіраваўся на сустрэчу з Мэркэль, дзе на працягу трох гадзін уламваў яе ўрэшце адобрыць будаўніцтва “Паўночнай плыні-“”. Але воплі газавай трубы не зрабілі на фраў Мэркэль належнага ўражаньня, і перамовы скончыліся нічым. Яны й не маглі прайсьці інакш: Мэркэль казала Пуціну пра Сірыю – а той адказваў пра трубу, Ангэла вяшчала пра міратворцаў на Данбасе, а “шматхадовачнік” – зноў упарта прадзьмуваў газавую тэму. Такая зацыкленасьць трубапракатчыка тлумачыцца зусім не імкненьнем здабыць эканамічную выгоду для Расеі. Справа – у зацікаўленасьці крамлёўскай кліентэлы зарабіць хаця б нешта яшчэ. 44 бюджэтных мільярды ўжо выдаткаваны на падвядзеньне газаправода да Балтыйскага мора, і з кожным днём становіцца ўсё больш выдавочнай стратнасьць гэтага праекта для краіны. Ніякага рэзону ў яго рэалізацыі няма, а Пуцін апантаны ідэяй пакараць Украіну, пазбавіўшы яе грошай за транзіт газа ў Эўропу, ды накарміць набліжаных да свайго цела падрадчыкаў. І, уласна, усё. Па словах эканаміста Міхаіла Круціхіна, “для Нямеччыны – гэта проста падарунак. Ёй абсалютна бясплатна дастаецца яшчэ адзін наўпроставы канал, без якіх-кольвечы тназітных краін, паставак расейскага газу, ды яшчэ і на вельмі гнуткіх, добрых умовах у адпаведнасьці з новым кантрактам”. Але нават пры гэтых відавочных вабнотах Мэркэль ўсё адно моршчыцца толькі ад згадкі пра “Паўночную плынь-“”. А справа ў тым, што ЗША абавязкава ўвядуць санкцыі супраць усіх эўрапейскіх кампаній, уцягнутых у рэалізацыю гэтай “газавай мары”. А лішні раз сварыцца з Вашынгтонам нават Мэркэль не жадае. Глупа нават параўноўваць аб’ёмы таваразвароту паміж Нямеччынай і Расеяй і Нямеччынай і ЗША. Адзін даляр супраць дзесяці, а тое і пятнаццаці – малапераканаўчы аргумант.

Вось і атрымліваецца, што насельніцтва ўсёго зямнога дыска люта ненавідзіць Пуціна і расейцаў, і нават тры кіты з чарапахай ужо крсяцца. На гэтым невясёлым фоне на Валянціну Мацьвіенку зышло азарэньне, расчыніла камсамольскую лазьню і аральна абвясьціла аб тым, што амэрыканскі лібэралізм “ня проста не прывабны для значнай часткі насельніцтва, ён яе палохае, адштурхоўвае”, адбылася страта “такіх сваіх базавых прынцыпаў, як гуманізм, свабода слова, думак, інфармацыі, талерантнасьць. Іх замянілі растаптаньне традыцыйных каштоўнасьцяў, падмена праўдзівай інфармацыі так званымі фэйкавымі навінамі, нецярпімасьць да іншадумства, асабліва ў сфэры палітыкі”. І Жырыноўскі каўкнуў наўздагон, што пара б увесьці плату ў сярэдніх школах за вывучэньне варожай ангельшчыны, каб заморская жыўнасьць акасела ад зайздрасьці да нашых мядзьвежых закуткоў. І ўсе савецкія раскладушкі рыпнулі ў знак згоды, і кожная гранёная шклянка напалову наліўся нянавісьцю да абрыдлай Вашынгтоншчыны, і майткі поклічна зачырванелі разам з хатнімі гаспадынямі, што павесіліся на іх дзеля эканоміі. У ліпені памер сярэдняга чэка ў крамах склаў 496 руб. У Маскве сярэдні чэк паменшыўся на 1,2%, у Санкт-Пецярбурзе – на 7%. У іншых гарадах-мільёньніках сярэдні чэк за месяц зьнізіўся ў сярэднім на 3%. Купляць прадукты банальна няма на што. Трымацца застаецца хіба што з арэмні, папярэдне пракруціўшы ў іх новыя дзіркі, каб не спалі апошнія штаны. Але і гэтая мера не дапамагае: за І паўгоддзе 2018 года насельніцтва Расеі скарацілася на 88 тысяч 700 чалавек, а міграцыйны прырост толькі на 46% кампэнсаваў колькасныя страты насельніцтва.

Але, акрамя павелічэньня аб’ёма занятасьці рытуальных кантор, ёсьць і іншыя радасныя падзеі. У Маскве прашла найбуйнейшая за апошнія гады сходка “злодзеяў у законе”. Больш за дзесяць самых уплывовых мафіёзаў сабраліся, каб абраць трымальніка сусьветнага “абшчака”, які па сумяшчальніцтву зьяўляецца і “босам усіх босаў”. Ім адзінагалосна абраны Алег Шышканаў па мянушцы “Шышкан”. Галоўнай “шышкі” ў выглядзе Пуціна на схадняку не было: ён, як мы ўжо зазначылі, гастраляваў у ролі тамады на нацыстоўскай злучцы ў Аўстрыі, -- але будзьце спакойныя: да такога кшталту “выбараў” у Крамлі ставяцца са значна большай увагай, чым да прэзыдэнцкага плебісцыту, які падтасаваць прасьцей, чым высмаркацца ў крамлёшскую фіранку.

Дарэчы, пра ўвагу: пільныя назіральнікі зазначылі, што падчас банкетнай прамовы ПуцінЮ арыгінальная мадэль якога, як вядома, дастаткова бегла “шпрэхае” па-нямецку, сумна мямліў з паперкі, і на перамовах з Мэркэль сядзеў у навушніках Ці то ўдасканаленая “феня” разам з ботаксам канчаткова выцесьніла з галавы пляшыўца варожы “дойч”, ці то ў Аўстрыю і Нямеччыну прыбыў не сапраўдны Пуцін, а ягоны будлёр – нешта сярэдняе паміж “банкетным” і “ўдмуртам”. Ёсьць дзе разгуляцца панам канспіролагам.

Між тым, канспіралогія захапіла Расею па самыя скрэры, што ня згінаюцца. 66% расейцаў мяркуюць, што, акрамя чарапашай нянавісьці, існуе нейкая група асобаў, якая мае намер перапісаць гісторыю краіны і падмяніць гістарычныя факты, каб нашкодзіць Расеі і зменшыць яе веліч, што настойліва выпірае з дзіравых штаноў усімі Іскандэрамі. Асабліва хвалюе “прапаганда нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі”. Толькі 26% адукаванцаў мяркуюць, што такой азлобленай групы ў прыродзе не існуе, а ўсе раззмовы пра “гей-прапаганду” было б слушна адрасаваць непасрэдна Пуціну, Валодзіну і зухам зь іхняга атачэньня. Але прывід нейкага “сусьветнага ўраду” працягвае мучыць ў страшных снах няшчасных расейцаў, то робячы грымасы Трампа, то – трасучы кулачышчамі Тэрэзы Мэй.

Тры кіты дыктатуры – Страх, Невуцтва, Галеча – працягваюць утрымліваць яе на плаву. І ня бачна пакуль той сілы, якая пахіснула б гэтую канструкцыю, што трывала злучае паўшар’і сярэднетастыстычнага постсаўка. Які тут бунт, калі “Айчына зноў у небясьпецы” і “нас ненавідзяць усі”? – толькі згуртаванасьць вакол “вялікага лідэра”. А ён, залаты, скача, у перапынках паміж танцамі аб’яўляючы войскам рэжым пажвышанай баегатоўнасьці. Начасаць “Ваяводу”! Падняць “Сатану”! Ударым чым-небудзь куды-небудзь. Хоць газавай трубой, хоць баегалоўкай. На каго Пу пашле…

Х

Бунт ягнятак

Арганізатары “Маршу мацерак” зноў уразілі забойнай логікай закладнікаў: “Выходзьце, каб абараніць дзяцей, якіх саджаюць па палітычных матывах, але -- ні слова пра палітыку. Мы – па-за палітыкай!” Ні слова пра Сатану, які жыўцом паліць дзяцей у нашым Пекле: рагаты можа пакрыдзіцца і забадаць насьмерць. Ён такі далікатны і ранімы, не згадвайце яго дарэмна. Проста хадзіце паміж распаленых патэльняў і сумна маўчыце. Вочы – у падлогу, і – не выдыхаць! У яго востры слых, чуйны нюх і пільнае вока. Раззлуецца і сажрэ разам з вашым вывадкам. Але ўсё адно прыходзьце…

“Марш мацерак”, на дзіва, ператварыўся ў дэманстрацыю савецкай пакорлівасьці. Ня дзіва, што маскоўскі чорт вырашыў не насылаць на закладнікаў сваіх казларогіх апрычнікаў: каго тут біць? – яны і так прыніжаныя і скораныя. Яшчэ крыху – і ўкленчаць, пасьля чаго – самы папаўзуць да яго ў пашчу. Яны нават папрасілі не прыходзіць на гэты Марш лідэраў апазыцыйных партый і рухаў, каб не правакаваць крамлёўскага людажэрцу. У выніку на мерапрыемства прышло некалькі сотняў чалавек, і ператварылася яно не ў гнеўны пратэст, а ў дэманстрацыю пакорлівасьці авечак на бойні, цалкам падпарадкаваных волі неспатольнага мясьніка.

Так, праваабаронцам – такім, як Ала Фралова, -- можна ставіць помнік пры жыцьці: яны самаахвярна б’юцца за кожнага, хто патрапіў у жоравы бесчалавечнай спэц-машыны. Але іх надта мала, іхнія магчымасьці і сілы абмежаваныя, а імя пуціністам – легіён. Чудзішча обло і стозевно, а Расея вялізная, і маладога сьвежага мяса ў ёй поўна. На пуцінскі век хопіць. І грошай хопіць, і пакорлівасьці. Ніхто ж не выходзіць на плошчу, каб запатрабаваць у Валодзіна прад’явіць народу сваю энэргічную 82-гадовую мамашу, якая заснавала ўжо 10-ю па ліку камэрцыйную фірму. А навошта? – усе і так разумеюць, што мамаша Валодзіна – ніякая не бізнэсвумэн, а – падстаўная асоба, пад прыкрыцьцём якой сынок “адмывае бабло” ў абыход ім жа зацьверджанага заканадаўства. А калі разумеюць – то які сэнс пратэставаць? У гэтым бяздзейсным “разуменьні” і хаваецца трываласьць рэжыма: у нармальнай краіне, калі “ўсё зразумела” – народ выходзіць шматмільённым натоўпам, і ўмоўны Валодзін разам са сваёй энэргічнай бабулькай вылятае са свайго кабінэту разам з рамамі – наўпрасткі за краты. І за сатаніснкую адмову выпускаць Сянцова, які памірае ад галадоўкі, выцягнулі б з галоўнай вежы Самага Вялікадзяржаўнага, вырваўшы з каранём рогі і ў мяса разьбіўшы пятачыну, пасьля чаго ў сацсетках адразу б зьявілася маса пазытыву. Але гэта -- “у іх”. У Расеі, якая блукае па адмысловых сумных шляхах, -- ад Навапушкінскага сквэра да Вярхоўнага Судзілішча – такое немагчыма. І любы, хто пакліча на дзейсны пратэст, будзе выкляты як правакатар і клікуша.

Ужо было сказана, што ў Расеі два шляхі: альбо масава выходзіць – шматмільённым натоўпам, каб чэрці пабеглі самы, альбо – сядзець у хаце. Не выходзіць на працу, якой усё адно ў хуткм часе ня будзе, бо санкцыі стануццца толькі больш жорсткімі, прадпрыемствы зачыняцца, і нават сёньняшні “планктончык”, які самазадаволена бурліць страўнікавым сокам, застанецца без сродкаў да насычэньня, да якога прызвычаяўся. Калі ўжо ня рухацца, то абсалютна. Каб спынілася ўсё. Але ж і гэты шлях назавуць “гапонаўшчынай”. Савецкая авечка так зладжана: яна жыве ежай, жыве для ежы, і ў выніку сама ператвараецца ў ежу для “моцных гэтага сьвету”. Альбо есьць яна, альбо – зжыраюць яе. Іншай парадыгмы існаваньня для яе не бывае. І любы, “хто наладжвае гэтую русафобію, русафобію вось гэтую” – будзе выкляты шматмільённай атарай, што мэтанакіравана крочыць ад патэрналісцкай калыскі – да месца сьвяшчэннага закланьня.

Галадаючы Сянцоў памірае не за сябе – ён памірае за ўсю Расею. Калі яго ня стане – на Расею можна будзе паставіць магільны крыж, бо сьмерць ягоная будзе пацьверджаньнем бязьлюднасьці гэтай тэрыторыі. Калі б у краіне былі жывыя людзі – яны не дапусьцілі б такога выніку, яны б выйшлі і, разабраўшы па цаглінцы Крамлёўскую сьценку, закаталі б пад брук гэбэшнага садыста разам зь ягоным вусатым чэрававяшчальнікам. І ня толькі іх. Замест гэтага самазадаволеныя зобма-патрыёты запісваюць шызафрэнічныя ролікі пра шкадаваньне да Амэрыкі і “паняволеных амэрыканцаў”, а “буйны бізнэс” рыхтуецца да “забароны даляра” ў Расеі. Дзьвюхногія ходзяць, уціснуўшы галаву ў плечы, косяцца на да сабе падобных, і ненавідзяць адзін аднаго як патэнцыйных канкурэнтаў на заўтрашняе месца пад пахмурным небам. І слушна робяць, што ненавідзяць: колькасьць месцаў абмежавана, і хлеба на ўсіх не хопіць, бо пастулат “памры сёньня ты, а заўтра – я” выглядае не такім ужо людажэрным.

О, гэтая санкцыйная карысьць! О, цудоўны сыравар Сірата, у якога пармэзан сасьпявае за 6 тыдняў! А калі партыя загадае – сасьпее і за пару хвілін, бо трэба ж будзе нешта запхнуць у глотку ўвечары, каб адцягнуць уласную сьмерць да раніцы. Можа нават адсьвяткаваць “падзеньне даляра ніжэй за 67-мі” перад тым, як ён рванецца да 80. Адна толькі пазыковая нагрузка расейцаў складае 13 трыльёнаў рублёў. Яшчэ нейкіх 6 трыльёнчыкаў, і яна будзе супаставамая з бюджэтам усёй Расеі! Цяпер усё можна: рак неапэрабельны, дажывайце з адкрытым забралам. Жабракі могуць жэрці паганкі, багатыя – глытаць брыльянты, усё адно “усі там будзем”. Шалейце, варожыя кангрэсмэны! Урубай напоўніцу, таварыш Дональд, няхай на вашай праваслаўнай бойне авечак забівае ўдарам не ў 300 вольт, а – у тысячу! Вось, багаславяся, павесялімся!..

Распад імпэрыі пачаўся, як мае быць, з распада нормаў чалавечай маралі: калі страх, што ахапіў масы, авалодаў практычна кожным, заснаваўшы кодэкс бязьмежнай цярплівасьці ў імя працягу пакутнага жыцьця. І цяпер, калі “можна ўсё” – падзеі, безумоўна, прысьпешацца, бо хуткасьць падзеньня ў бездань не падкантрольная нават спэцслужбам. Гісторыю ня схопіш за каўнер і не запалохаеш у катоўне. І на лаву падсудных не пасодзіш. Гэта яна, пасьмяхаючыся, вынесе вэрдыкт: “Тут была краіна лентухоў і баязьлівых п’яніц. А яшчэ – падонкаў, што кіравалі імі. Яны зьдзічэлі, здрадзілі і пазабівалі адзін аднаго. Такі вось цяжкі ўрок. Не рабіце так, людзі…”

Х

Крэмль занюханы

Рэакцыя Крамля на сьмерць амэрыканскага сэнатара Джона Маккэйна падобная на весялосьць жыхароў гітлерскага бункера ў момант атрыманьня зьвесткі пра сьмерць Рузвэльта. Ім і самым засталося існаваць некалькі тыдняў да падзеньня ў Апраметную, але якія чэрці адмовяцца ад радасьці пашалець на касьцях ворага? Маккэйн, сапраўды, быў ворагам пуціністаў – пасьлядоўным і нязломным. Таксама як – сябрам тых, хто супраціўляўся ардзе лубянскіх спэц-гопнікаў.

Актывацыя “гармонаў шчасьця” ў Крамлі адбываецца ня толькі ад зьвестак пра сьмерці непрымірымых змагароў, але і з дапамогай наркатычных упырскваньняў. І калі ў бункеры Гітлера, не прасыхаючы, пілі шнапс і закідваліся амфетамінам, то на Ахотным радзе і ва Ўрадзе напоўніцу нюхаюць какаін. Зразумела, ня ўсі партыі вясёлага парашку даходзяць да партыйных спажыўцоў. Так здарылася ў Бэльгіі, дзе быў затрыманы груз з 2 тонамі какаіна, на кожнай пачцы якога зьзяў лагатып “Едтной Россіі”. На пытаньне “навошта так паліцца і ляпіць лога на кантрабанду?” ёсьць тры варыянты адказу. Першы: “партыя старая, ёй усё адно, яна ўнюхалася да таго, што ўявіла сябе недакранальнай, як хрыстаматыйны “Чорны кот” у рамане Вайнэраў”. Другі: “Лагатып наклеены для мытнікаў хатняга вырабу – каб не чапляліся да груза ў момант перасячэньня сувэрэннай мяжы “русского міра”. І трэці: “Нехта выразна “зьлівае едрасьню” на міжнародным узроўні, каб ні ў каго на Захадзе не засталося сумневу ў ступені раскладу пуцінскіх адмарозкаў – да самай наркаты”.

У тым, што многія прапановы дэпутатаў і сэнатараў нараджаюцца пад натхняючым узьдзеяньнем парашковых рэчаваў, ужо мала хто сумняваецца. Напрыклад, адказам на першы пакет санкцый ЗША можа стаць разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі ў Сірыі (а, магчыма, і ня толькі там). Такую прапанову “на цьвярозым блакітным воку” агучыў дэпутат Уладзімір Гуценеў, злёгку дрыготкім голасам: “Непакой выклікае той факт, што санкцыі “не збаўляюць абароты і набываюць ужо нейкую непазьбежнасьць”. Ну, так: менавіта – непазьбежнасьць. Гэта ў Расеі прынята з філасофскай шматзначнасьцю ўздыхаць: “Закон – што дышла, куды павярнуў – туды й выйшла”. А тут – Амэрыка, і санкцыі, што яна прымае супраць Крамля, маюць статус Закона. Гэта называецца – давырабляліся, дагуляліся. Іх проста так не адменіш, яны пішуцца на дзесяцігоддзі, і непазьбежнасьць іх выкананьня не выклікае ніякага сумневу. Едрос Слуцкі, што славіцца сваёй шчадралюбнасьцю, і зусім перайшоў на гістэрыку: “Новы пакет санкцый ЗША – гэта праява агрэсіўнай і цынічнай палітыкі па стрымліваньню Расеі. ЗША такім чынам ставяць сябе па-за рамкі міжнародна-прававых норм. Гэта пачварна, падобна на дурны сон”.

Не, гэта – не сон. І наогул: абуджайцеся, дзяржаўныя нарыкі, “кокса” на ўсіх ня хопіць, ломка будзе жорсткай. Успамінайце пра “міжнародна-прававыя нормы” па-за кантэкстам какаінавага ап’яненьня, у хуткім часе вам гэта вельмі прыдасца. Цьверазьвейце разам з Медведевым, падлічваючы: на колькі “санкцыйных працадзён” хопіць рэсурса ў 77 млрд. ненавісных даляраў, што застаўся. А, пачуўшы распараджэньні “вялікага эканаміста” Пуціна трымаць рубель да кастрычніка на ўзроўні 69 драўляных за даляр, сама эканоміка ўпала нацфюрэру ў ногі з апошнім імпэтным маленьнем: “Ламай мяне цалкам. Укрыжуй і зьнічтож без працяглых пакутаў!..” Але яму трэба доўга. Ён хоча яшчэ пару-тройку дзесяцігоддзяў пакапціць нязгаснай лямпачкай пячоры “русского міра”. Бо “няма Пуціна – няма Расеі”, і “каму патрэбна такая плянэта”, калі яе ня ўгнойвае наш лубянскі дрышч?

Складана сказаць, якімі рэчывамі прыводзяць у рух ботаксную моль, але ва Урадзе “цудоўны парашок” яшчэ выразна ня скончыўся, бо планы высокіх чыноўнікаў ужо завальваюць сваімі фантазіямі ўсе далягляды. Віцэ-прэм’ер Дзімітры Козак сказаў пра намеры падвысіць акцызы на дызельнае паліва і бэнзін з 1 студзеня 2019 года на 2,7 тыс. рублёў і 3,7 тыс. рублёў на тону адпаведна. Колькі будзе каштаваць даляр да гэтага часу – нікога ўжо не хвалюе, ці будзе корпацца рубель – тым больш. Галоўнае – рабіць “хару цэглай”, каб плебс не здагадаўся, што жыве ў пераддэфолтны пэрыяд. Бо, калі на прыканцы лістапада 2018-га амэрыканцы прымуць “другі пакет санкцый” супраць Расеі (а яны яго прымуць, нават не сумнявайцеся!) – акурат пад Новы год расейцы абудзяцца ў Вэнэсуэле. Дзяржпазыку ніхто не рэфінансуе, а з улікам яе аб’ёма давядзецца аб’яўляць дэфолт. У занюханым урадзе пра гэта цудоўна ведаюць, і таму – выводзяць свае актывы з краіны шалёнымі тэмпамі. Часу мала, трэба пасьпець. А для большага адцягваньня ўвагі – на рэгіянальныя гастролі па пераконваньню асуджанага на дэфолт насельніцтва накіруецца Пуцін альбо які-небудзь двайнік ў ягоным “сьветлым образе”.

Зразумела, што чарговы віток ядзернага шантажу ў пацаноў “пе пракоціць”. Любая спроба паставіць на тэрыторыю Сірыі ядзерную зброю будзе спынена тым жа Ізраілем. Але сам факт падвышэньня градуса “чырвона-кнопачнай” рыторыкі разам з какаінавай кантрабандай дае Захаде шчодрую ежу для роздуму, звужваючы часовы калідор для прыняцьця рашэньня. Пара задумвацца ня столькі аб мінімізацыі наступстваў жыцьцядзейнасьці крымінальных крамлёўскіх апарышаў, колькі аб іхняй фізычнай ліквідацыі, бо няма гарантый, што яны не ўкладуць пякельную ядзерную машынку ў лапы якіх-небудзь тэрарыстычных прыматаў. Улічваючы ступень “занюханасьці” пацыентаў, рэалізацыя такога сцэнара становіцца ўсё больш верагоднай.

Класічны вопль “не даставайся ж ты нікому!” у выкананьні сукіных дзяцей Андропава і Бэрыі, што “паехалі галавой” можа прагучаць у любую хвіліну. І для спыненьня іхняга фінальнага маналога адных санкцый малавата. Тут патрэбныя рашэньні іншага парадку. Бо ад спэц-бандытаў эфэктыўна выбаўляюцца толькі праз сур’ёзную апэрацыю, і таксама з прыстаўкай “спэц”.

Х

Крамлёўскае зьвяр’ё разарве Пуціна на шматкі

Уся палітыка Пуціна пабудавана на хлусьні і выкрутасах у працэсе адмаўленьня няёмкіх, але непазьбежна ўскрываемых фактаў: “Гэта не мы. А вы дакажыце. Гэта – не доказы…” Гэта нават – не школа КГБ, гэта – яго прырода. Зразумела, яго вучылі вэрбоўцы, мове, але Пуцін ад пачатку быў “ідэальным матар’ялам” для Д’ябла. Сёньня, калі стаў вядомым факт, як Ельцын “сутыкнуўся з Пуціным”, і той падаўся Ельцыну “ідэальным”, пра што Барыс Мікалаевіч не забыўся паведаміць Білу Клінтану, можна казаць пра тое, што гэты ланцужок падзей – ад “чамаданаў Сабчака” да цяперашняй эскалацыі вайны супраць усяго сьвету – заканамерны ў парадыгме пост-савецкай сістэмы. Ніхто, акрамя Пуціна, ня мог стаць пераемнікам Ельцына.

Усё было перадвызначана логікай разьвіцьця расейскага ашмётка СССР. Як сказаў некалі Станіслаў Ежы Лец, “калі карлікі адкідваюць доўгія цені – значыць, мы жывем пры захадзе”. Вось толькі гэты “захад” суправаджаецца шэрагам жудасных падзей: забойстваў, войнаў, крывавых канфліктаў, таемных спэцапэрацый.

Хлусьня, адмаўленьне і шантаж – тры прыёмы, якімі Пуцін карыстаецца заўсёды, з кім бы ён ні размаўляў: з падзельнікамі ў Крамлі, з насельніцтвам па “наўспроставай лініі” альбо кіраўнікамі іншых дзяржаў. Уся ягоная зьвярыная істота наладжана на вырашэньне толькі адной задачы: выжываньня ва ўладзе. Па-за ўладай Пуцін – не жывы. Пакуль ён сядзіць “на стальцы” – шанец абудзіцца раніцай жывым дастаткова высокі. Але, як толькі ён зробіць намёк на магчымасьць уласнага зыходу – крамлёўскае зьвяр’ё разарве яго на шматкі. Таму “манера перамоўшчыка” другасная. Першасная – мэта вечнага валадараньня. Калі ня вечнага, то – максімальна магчымага, да натуральнай сьмерці ва ўласным ложку.

Х

Удар тупой любоўю

Зварот Пуціна да расейцаў, што прагучаў 29 жніўня, увойдзе ў гісторыю як апошняе зьяўленьне на экране “любімага прэзыдэнта”. Але ад любові да нянавісьці – адзін крок, і ён быў, урэшце, зроблены. Калі да Звароту Пуцін абапіраўся ня толькі і ня столькі на “штыкі”, колькі на шырокае кола неадукаваных “пэнсаў” і “саўкоў перадпэнсійнага ўзросту”, то пасьля дадзенага сэансу “навешваньня лакшыны” ён ператварыўся ў аб’ект тупой нянавісьці. “Тупая любоў” усё ж больш прыемная, і калі зьнікае тлусты слой сьляпых прыхільнікаў – пачынаеш адчуваць дыскамфорт. Гэта не пагарда Захаду, ад якой можна адмахнуцца згадкай пра якога-небудзь Іскандэра, тут – свой уласны Лох узьненавідзіў. А супраць яго, абдуранага, у цябе засталіся толькі “штыкі”, ды й тыя – выхадцы з таго ж “лахатронага асяроддзя”.

Па канцэнтрацыі хлусьні і вывертаў Зварот Пуціна можна сьмела ўносіць у Кнігу рэкордаў Гінэса. Пуцяры аказаліся вінаватыя ўсе, акрамя яго самога: ад “праклятых дзевяностых” да Гітлера. Крамлёўскі блатар нават “разьвесьці трусоў па паняцьцях” не наважыўся: бубнеў нешта пра немагчымасьць увядзеньня “прагрэсіўнай шкалы падаткаабкладаньня” – замест таго, каб растапырыць аплікатуру вахляром і заявіць: “Карацей, цярпілы, слухайце сюды. Мае пацаны ўсё спуцінізьдзілі. Таму ўсім – працаваць пакуль ня здохнеце. І не каўкаць тут, а то кожнаму вока на ж… нацягну!”

Пуцін пралічыўся. Ён меркаваў, што “навазэлініць кліентуру” і “мягка пасодзіць лоха на кол”, але гэтая “мягкасьць” была ўспрынята наскрозь крыміналізаваным грамадзтвам як слабасьць пахана. “Леў ня можа віляць хвосьцікам. Калі пачаў віляць – значыць, ён не леў, а шакал. І сябручкі ягоныя – шакалы”. То бок, ад сечыных-мілераў-ротэнбэргаў гэты самы Пуцін нічым не адрозьніваецца, і ўсе гэтыя гады мы памыляліся, прымаючы яго за высакароднага драпежніка. У яго быў шанец увайсьці ў вобраз “добрага цара” і прыструніць сваю зграю, цыкнуўшы на яе: “А ну, не чапаць пэнсаў! Гэта – мае ручныя зьвяркі, яны мяне любяць. Не наважцеся крыўдзіць хваравітых!..” Але ён гэтага не зрабіў. Не плюнуў і не пацалаваў. Прагнуўся пад сквапнай сволаччу і лёг пад яе мягкім дыванчыкам. І не Цар, і не Пахан, а – суцэльная недарэчнасьць!..”

Так выпарваецца вобраз правадыра, і гародніна вяне ўсімі памідорамі. З гэтага часу пытаньне “ці сыйдзе Пуцін?” нават не стаіць – адказ на яго павіс у паветры, і толькі дата ягонага зыходу дадаткова ня вызначана. Як ні дзіўна, дату будуць вызначаць амэрыканцы са сваім “другім пакетам” санкцый. Калі яны будуць уведзены на прыканцы лістапада – то атрымліваецца, што паўнамаштабны дэфолт накрые Расею ў студзені-лютым. Да гэтага моманту значна парэпаны “нацлідэр” яшчэ пратрымаецца на штыках, якія імгненна абвіснуць і растоворацца, “калі скончыцца ўсё”. Паліцэйшчына добрая і эфэктыўная, калі ёсьць чым плаціць за яе “заплечныя” паслугі. Пры пустой казне ніхто бараніць пляшывенькага ня будзе – наадварот: самы ж кінуць яго на калы. І ніякіх там рэвалюцый. Народзец у Расеі баязьлівенькі. Ды і адкуль узяцца героям, калі ўсіх пастралялі за апошнюю сотню гадоў. Альбо – голадам замардавалі. Або – да сьценкі паставілі. Альбо – спалілі ў агні дзьвюх сусьветных войнаў і адной грамадзянскай. Вось і засталіся прыстасаванцы, што баяцца ўласнага ценю і сруцца бэтоннымі блокамі ад аднаго толькі крыку начальства. Хрыбет пераламаны, і гістарычная патэнцыя вісіць “на палову шостай”.

Размовы пра жыцьцёвы патэнцыял рэжыму лёгка перакрываюцца фактамі. “Паўночная плынь-2” накрываецца медным тазам, і “Газпром” боўтаецца ў “мінусе”: паводле вынікаў першага паўгоддзя грашовая плынь вотчыны Мілера засталася адмоўнай: паступленьні на рахункі не пакрылі ўсе выдаткі, а чысты доўг узьляцеў да новага гістарычнага рэкорда ў 2,4 трыльёна рублёў. Расейскім банкам ужо бракуе рублёвай ліквіднасьці: за адзін дзень Цэнтрабанк запампаваў у банкаўскую сістэму 144 млрд. рублёў, а запазычанасьць банкаў падскочыла ў 4,5 разы, да 178 млрд. рублёў. І пацукі пабеглі з карабля. Ад пачатку цяперашняга года попыт расейцаў на пакупку нерухомасьці на Кіпры і Мальце для атрыманьня грамадзянства вырас на 40%. Зразумела, што кватэры і маёнткі купляюць не абрабаваныя Пуціным “пэнсы”, а чыноўнікі і сілавікі сярэдняга зьвяна. Тыя самыя, што яшчэ ўчора сьпявалі пра “стабільнасьць”, а ўжо сёньня “намылілі лыжы ў чортавы кулічкі”. Ім ёсьць чаго баяцца: у іх няма асабістай “Расгвардыі”, і першы ўдар лакальных выступаў плебса прыйдзецца па іх.

Заклік Навальнага “выйсьці 9 верасьня на ўсерасейскую акцыю” – зразумела, правакацыйны. З гэтага моманту Лёшаньку можна ўспрымаць толькі як крамлёўскага правакатара. Нездарма яго так берагуць і абярэжна ўпакоўваюць ў эскорт-аўтазак, зачыняючы на 30 сутак, каб не запыліўся, пасьля чаго – выпускаюць як новенькага – да наступнага разу. Справа ў тым, што фармальна “ў адзіны дзень галасаваньня” ніякія акцыі недапушчальныя. Заклікаючы выйсьці 9 верасьня, Навальны падстаўляе ўсіх, хто наважыцца пайсьці на ягоны заклік. Зазначце: ён не заклікаў выйсьці 8-га або 10-га, а прызначыў днём пратэсту дату абсалютна непрыймальную, як ты да “спэцвыбараў” не стаўся. Гэта – гапонаўшчына чыстай вадыі, калі хочаце, “апэрацыя па выяўленьню чарговай партыі незадаволеных з наступным – фармальна законным! – новым вітком рэпрэсій”.

Апазыцыя ў Расеі скончылася даўно, зьліўшыся разам з пратэстам 2012 года, і партыю, што пераходзіць у эндшпіль, хутчэй за ўсё, дагуляюць узброеныя сілавікі. Як бы ні спрабаваў апярэдзіць іх Пуцін, звальняючы і прызначаючы генэралаў пачкамі, а лаяльнасьць напярэдадні абсалютнага дэфолта – рэч даволі ўмоўная. Гэта сёньня яны – асобы паднявольныя, а заўтра – вельмі нават самастойныя, і – галоўнае – амбіцыйныя.

Як ні круці,а, абрабаваўшы тупых пэнсіянэраў, Пуцін сам скраў у сябе ўладу. І тое, што яна яшчэ знаходзіцца ў ягоных руках – ілюзія вобраза. Як успаміны аб учорашнім Каханьні, якое раптам скончылася і больш ня вернецца ніколі.

Х

Першыя высновы

Інтэрв’ю з В. Сілуанавым атрымалася настолькі ўдалым, што цалкам пацьвердзіла зробленыя ў ім заявы.

1. Навальны стварыў сэкту. І ягоныя сэктанты зараз знаходзяцца ў гістэрычных праклёнах на мой адрас, разаграючы катлы, у якіх я павінен быць звараны па частках на павольным агні навальнісцкага гневу;

2. Характар правадыра праявіўся празь ягоную паству: злобныя, крыважэрныя, гістэрычныя хамы, што ня церпяць найменшага сумневу ў сьвятасьці іхняга абраза;

3. Довады няшчасных гістэрыкаў люстрана адбіваюць довады ненавісных ім пуціністаў: “Калі не Навальны, то хто? Ён хаця б нешта робіць. Дзе доказы? – гэта не доказы!” Да іх дадаўся яшчэ адзін – цалкам хлусьлівы: “Ён у турме, як табе ня сорамна!..” Гэта хлусьня. Навальны не ў турме, а ў ІСУ па адміністратыўцы, у хуткім часе выйдзе – жывы і цёплы;

4. Журналіст зрабіў працу. Ён правёў інтэрв’ю зь інсайдэрам, які паказаў “унутраную кухню” сэкты. Трэба было б сказаць дзякуй журналісту, але не: яго ставяць на адну дошку з сумніўным палітыкам і адразу накладаюць анафэму. Ніякіх адрозьніваньняў у галаве, зьмяшаліся тролі, людзі. Гэтыя і хірурга ў маньякі запішуць: “А навошта ён ходзіць са скальпэлем у руках і ўсіх рэжа?..”

Краіна невылечна хворых пагружаецца ў смуту.

Далей будзе горш. Гістэрыка толькі пачынаецца. І гэта яшчэ не зьявіліся новыя правадыры, а яны нарысуюцца даволі ў хуткім часе – так, што не сатрэш. Будзе весела, але мярзотна…

І адмахнуцца нельга, і прызвычаіцца не атрымаецца. Бо – “гэта наша радзіма, сынок…”

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/983-na-kogo-pu-poshljot.html

http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/979-bunt-yagnyat-na-skotobojne.html

http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/997-kreml-unyukhannyj.html

https://www.obozrevatel.com/abroad/putin-iznachalno-byil-idealnyim-materialom-dlya-dyavola.htm

http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/1005-udar-tupoj-lyubovyu-2.html

 

Накаўт для Пуціна

Пуцін, з барскага пляча, “зьмякчыў” карніцкую пэнсійную рэформу ажно на 3 гады. І толькі для жанчын.

Дабрыня Цара так і зашкальвае.

Засмест пераканаўчага тлумачэньня – суцэльнае словаблуддзе, дэмагогія і хлусьня. Зноў вінаватыя праклятыя 90-я з дэмаграфічнай ямай і зьнешнія пагрозы.

А пуцінскі рэжым за гады свайго кіраваньня “здолеў максімальна скарэктаваць сітуацыю, пазьбегнуўшы поўнага краху краіны. Заробкі растуць, узровень жыцьця расьце, сьмяротнасьць падае, значыць настаў час падняць пэнсійны ўзрост, каб павялічыць і пэнсію”.

У якой рэчаіснасьці наогул жыве Уладзімір Уладзіміравіч?

У каго растуць заробкі? У чыноўнікаў і сяброў Пуціна?

У якім месцы падае сьмяротнасьць, калі нават дэпутаты Дзярждумы не дажываюць да 65 гадоў?

На колькі павялічыцца жабрацкая пэнсія? На пару жабрацкіх тысяч рублёў?

Вельмі дрэнна, Ваша Вялікасьць – вельмі дрэнна. “Добры Цар” гэтым разам неяк зусім не атрымаўся.

Асобна прайшоўся Пуцін і па апазыцыі, якая “паспрабуе максімальна пакарыстацца дадзенай сітуацыяй”.

Вось жа праклятая! Цар і так ідзе насустрач, паніжаючы падвышэньне пэнсійнага ўзросту ажно на 3 гады, а ім усё мала! Усё расхістваюць чоўн ды расхістваюць!

Усё гэта “безадказна” і “далейшае прамаруджваньне прывядзе да новых 90-х”.

Наогул, зацягнуць паясы! І не баламуціць! А тое Захад ня сьпіць, ды й цень 90-х працягвае блукаць па вуліцах Высокаскрэпнай дзяржавы.

Важна разумець простую рэч: “зьмякчэньні Пуціна” не мяняюць, агульным рахункам, наогул нічога.

“Скушае” гэта толькі самы адданы і актыўны электарат (ватнікі, падпявалы і іншыя прапагандысты), абсалютная ж большасьць застанецца незадаволенай і працягне лічыць рэформу карніцкай і надта жорсткай ў адносінах да насельніцтва.

Падзеньне рэйтынга працягнецца, у дадатак Крэмль страціць магчымасьць аддзяляць словы “рэформа” і “Пуцін” – цяпер гэта сталася адзіным цэлым.

Уладзімір Уладзіміравіч насьмеліўся ўзяць удар на сябе, але да яго так і не прышло ўсьведамленьне таго факта, што гэты ўдар можа прывесьці яго да фінальнага накаўта.

Самае забаўнае, што хлусьня Крамля заключалася ня толькі ў тым, “што сказаў Пуцін”, але й “калі сказаў”.

Прапагандысты трубілі пра наўпроставы эфір і дыялог прэзыдэнта з народам, але як ня раз ужо здаралася – кіруючую элітку падвёў наручны гадзіньнічак.

Уважлівыя тэлегледачы і незалежныя блогеры зьвярнулі ўвагу, што час на гадзіньніку Уладзіміра Уладзіміравіча быў зусім не “наўпроставаэфірным”, а браку ў гадзіньніку такога кошту быць ня можа.

Звычайны запіс, зазьняты паводле напісанага цэлай камандай сцэнару і выразна не аднаго дубля. Нават тут нам схлусілі. Навошта? Пашто? Ды таму, што інакш Рэжым Япуіцна ўжо фізычна ня можа: хлусьня, хлусьня, хлусьня – паўсюдная і сталая.

t.me

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B878D5183D01

 

Місія агента Якуніна

Цяперашнія Шцірліцы ў Нямеччыну не пад покрывам ночы пралазяць. Ім не ствараюць дэтальна прапрацаваныя “легенды” і не ўручаюць падробныя пашпарты. Кадравы савецкі, а потым расейскі разьведчык (паводле афіцыйных дадзеных, 22 гады ў ворганах) Уладзімір Якунін пасярод белага дня прышоў у нямецкую амбасаду, прыстойна пастаяў разам з турыстамі ў чарзе і стаўся шчасьлівым уладальнікам “блакітнай карты”, якая дае права на пражываньне і працу ў Нямеччыне. Цікава, ці напісаў ён у анкеце: “мэта паездкі – праца расейскім шпіёнам і агентам уплыву ў Бэрліне”?

Жарты жартамі, але пераезд Якуніна ў Нямеччыну – трывожны сігнал. Якунін абсалютна легальна едзе кіраваць адным з важнейшых штабоў гібрыднай вайны, т. зв. Дасьледчым інстытутам “Дыялог цывілізацый”. Гэтая арганізацыя, з аднаго боку, падтрымлівае наступ ультраправых на дэмакратыю, а з другога – кіруе сеткай агентаў уплыву ў эўрапейскай палітычнай і бізнэс-эліце. Пуцінскага клеўрэта такога высокага ўзроўню ніколі б не кінулі на нямецкі ўчастак гібрыднага фронту, калі б там не вызначаўся сур’ёзны наступ.

Якунін у РЖД (Рас. чыгунцы) браў не па чыну, за што быў накіраваны ў адстаўку. Зараз яму, мабыць, запрапанавалі выкупіць віну “крывёй” сучаснай палітыкі – грашыма. Яму давядзецца ўліць уласныя (накрадзеныя) сродкі ў подкуп эўрапейскіх эліт і іншую падрыўную дзейнасьць. Акрамя таго, цалкам верагодна, што ён будзе сматрашчым за вялізнымі інвэстыцыямі пуцінскай банды ў нямецкі бізнэс, што даюць ёй ня толькі шматмільённыя прыбыткі, але і сур’ёзны палітычны ўплыў.

Нямеччына – краекутны камень Эўразьвязу. Крэмль хоча выбіць краіну з эўрапейскай інтэграцыі. Для гэтага патрэбныя новыя плыні чорных грошай і надзейныя людзі да іх прыстаўленыя. Менавіта з гэтай мэтай Пуцін паслаў у Нямеччыну свайго старога чэкісцкага паплечніка.

Х

14 гадоў таму Пуцін аддаў загад штурмаваць перапоўненую вучнямі школу з дапамогай агнямётаў і танкаў. У расейскую гісторыю ён так і ўвойдзе як дзетазабойца, што паліў дзяцей з агнямётаў.

Калі нават уявіць немагчымае, што Пуцін не разумеў наступстваў сваіх дзеяньняў, пасьля таго, як у выніку штурма загінулі амаль дзьве сотні дзяцей, ён павінен быў, як мінімум, сысьці ў адстаўку, а хутчэй, проста пусьціць сабе кулю ў лоб. Але ён спакойна перакрочыў праз гару дзіцячых трупаў і выкарыстаў гэтую трагедыю ў карысьлівых мэтах – пад шумок адмяніў выбары губэрнатараў і г.д.

Тады яму ўсё сышло з рук. Дзетазабойцу нават ня вытурылі зь вялікай сямёркі. Менавіта таму потым стала магчымай сэрыя новых пуцінскіх злачынстваў супраць чалавечнасьці: ад састрэленага малазійскага Боінга да Ілавайскай бойні…

Х

Кабзон памёр, але ягоная справа жыве!

Памёр Кабзон. Ён быў тыповым прадстаўніком сучаснай расейскай эліты. У ягонай постаці сышліся тры яе крыніцы і складныя часткі (уключна з партапаратам, КГБ і да т.п.), злачынны сьвет і прадажная інтэлігенцыя. Яшчэ ў СССР ён быў сваім для ўсіх гэтых асяроддзях, што тады яшчэ не зьліліся ў адно. Сьпявак быў любімцам партапаратчыкаў і кгбэшнікаў, а адначасова рабіў цёмныя справы са злодзеямі ў законе. Ён сябраваў з аднаго боку з генэраламі і сакратарамі абкамаў, а з другой – зь Япончыкам і Тайванчыкам. Кабсон быў сваеасаблівым першапраходцам намэнклатурна-бандыцкага хаўрусу, пасярэднікам, што злучаў два сьветы. Пасьля абвала Савецкага Саюза тонкая плеўка, што падзяляла бандытаў і апаратчыкаў, ляснула, і яны зьліліся ў адзіным імпэце з мэтай узбагачэньня любым коштам.

Не выпадкова тады камэрцыйныя справы сьпевака рэзка пайшлі ўгару. Ён стаў пасьпяховым крымінальным бізнэсоўцам, шчыльна зьвязаным з уладамі, бандытамі і спэцслужбамі: мульцімільянэрам, падзельнікам Міхася, дэпутатам ДД, даверанай асобай Пуціна, прыяцелем прыкметных чэкістаў.

Як і ўся расейская эліта, ён даваў перавагу любові да радзімы за грошы па тэлевізару, а жыць і лекавацца – на Захадзе. Як і ўся эліта, ён падтрымліваў дзяржаўную хлусьню і любыя злачынствы ўладаў. Як і ўся эліта, ён і сам быў злачынцам, што вёў асабісты крымінальны бізнэс і саўдзельнічаў у злачынствах дзяржавы.

Кабзон памёр, але бандыцка-намэнклатурны хаўрус, да аднаўленьня якога ён прыклаў руку, жыве і пануе ў краіне.

Х

Як дыктатара ператвараюць у пасьмешышча

Расейскае тэлебачаньне ставіць усё новыя рэкорды халуйства і лізаблюдства. Ёсьць правераны гісторыяй закон: чым далей валадарыць дыктатар, тым у яго мацней манія вялікасьці, а ў краіне – больш жорсткі культ ягонай асобы. Дыктатар спрабуе прывесьці сьвядомасьць падданых у адпаведнасьць з уласным успрыманьнем. Ягоная шызоідная карціна сьвету, у якой ён – богападобны звышчалавек, павінна быць навязана атачэньню. Некаторым валадарам гэта ўдавалася (напрыклад, Сталіну), некаторым не (Хрушчову, Брэжневу).

Культ асобы дыктатара рана ці позна пераходзіць у сваю супрацьлегласьць – усеагульную нянавісьць і пагарду. Чакае гэта і Пуціна. Пытаньне толькі ў тым, калі гэта адбудзецца: пры ягоным жыцьці або пасьля сьмерці.

Для таго, каб культ дыктатара зацьвердзіўся, людзі павінны быць абавязаны саўдзельнічаць у ім, як гэта было ў СССР пры Сталіне, у Кітаі пры Мао, у Нямеччыне пры Гітлеры. Адной прапаганды мала. Патрэбны тэрор. Ніхто не павінен наважыцца закрычаць: “а кароль голы!”

Чалавек сталінскай эпохі разумеў, што будзе проста зьнішчаны, калі адмовіцца ўдаваць любоў да правадыра. У гэтай сітуацыі ён аддаваў перавагу шчырай любові да тырана, чымсьці штораз гвалціць сябе, імітуючы аргазм. Ужо пры Хрушчове сітуацыя зьмянілася. Без масавага тэрора з культа атрымаўся пшык. Колькі б ні круцілі па экранах краіны фільм “Дарагі Мікіта Сяргеевіч”, народ шчыра кпіў з “кукурузьніка”. Чым актыўней улады спрабавалі насаджаць культ асобы Брэжнева, тым мацней над ім насьмяхалася насельніцтва.

Гэты лёс, мабыць, чакае і Пуціна. Прапаганда здольная забясьпечыць лаяльнасьць насельніцтва да дыктатара, але для фармаваньня сапраўднага культа ягонай асобы патрэбныя іншыя, больш магутныя сродкі. Масавы тэрор, падобны на сталінскі, сёньня наўрад ці магчымы. Значыць, гвалтоўна навярнуць людзей у “культ Пуціна” ня ўдасца. Навязьлівыя, моташліва-халуйскія ўсхавленьні “нацыянальнага лідэра”, не падмацаваныя страхам перад ім, могуць выклікаць у людзей толькі адрынаньне, якое ўзмацняецца. Урэшце рэшт Пуцін, цалкам верагодна, стане такім жа ўсеагульным пасьмешышчам, як позьні Брэжнеў.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

“Сьвяшчэнная вайна” Пуціна

І вось зноў. Туркі, аказваецца, вялі перамовы з Пуціным, каб пераканаць яго “прытрымаць Асада”. І ўсе вядуць перамовы з Пуціным, каб пераканаць яго прытрымаць Асада. І не разумеюць, чаму ён абяцае і тут жа “кідае”. І ўсе спрабуюць прыдумаць, які яшчэ нафтавы заводзік для Прыгожына яму саступіць, каб ён, урэшце, задаволіўся.

Сьвет упарта адмаўляецца ўбачыць тое, што ляжыць на паверхні. Пуціна бессэнсоўна пераконваць прытрымаць Асада таму, што Пуцін вядзе вайну за тое, каб ніхто ня мог прытрымліваць такіх Асадаў. За тое, каб ніхто ня мог абмяжоўваць сувэрэннае права Асадаў, Хусэйнаў, Кадафі, Мілошавічаў зьдзяйсьняць ваенныя злачынствы супраць сваіх і чужых народаў. Вось Хусэйн за свае хіматакі паплаціўся. Менавіта гэта хоча “перагуляць” Пуцін. І гэта ягоная “сьвяшчэнная вайна”. Вайна за сьцьвярджэньне ягонага глабальнага праекта сьветаладу.

А вы ўсё шукаеце, якімі нафтавымі заводзікамі ад яго адкупіцца. Вось таму сьвет і ня можа ўтаймаваць гопніка з паўтара адсоткамі сусьветнага ВВП. Сьвет развучыўся думаць пра што-кольвечы, акрамя нафтавых заводзікаў, у той час як Пуцін вядзе “сьвяшчэнную вайну” за глабальную ідэю. Я стаміўся чытаць разважаньні пра тое, што ў пуцінскай Расеі няма вялікай ідэі. Вось нам Пуціна па веры Гундзяеў нядаўна заклікаў “праваслаўную моладзь” скончыць са шкоднай спадчынай эпохі Адраджэньня – гуманізмам. І сказаў, што найбольш слушна людзі жылі ў 6-10 стагоддзях. Вярнуць чалавецтва ў “цёмныя стагоддзі” – гэта вам не “вялікая Ідэя”?

Так, свае валадараньне Пуцін пачынаў як звычайны дробны крымінальнік. Але за гады ягонага валадараньня ў яго адрасьлі глабальныя ідэі. І сёньняшняе супрацьстаяньне пуцінскай Расеі і цывілізаванага сьвету – гэта сутыкненьне двух глабальных праектаў сьветаладу. Так жа сама, як сутыкненьнем глабальных паректаў сьветаладу была Другая сусьветная вайна.

Таму я не стамлюся паўтараць: Пуцін – гэта Гітлер сёньня. Выклік, кінуты Пуціным цывілізацыі, такі ж небясьпечны, як небясьпечны быў выклік, кінуты ёй Гітлерам. І гэта галоўны выклік. Усе астатнія (ісламскі фундамэнталізм, кітайскі таталітарызм) могуць пачакаць.

Пуцін увесь час паўтарае сваім “заходнім партнёрам” пытаньне, перад якім паставіў “заходнія дэмакратыі” ягоны папярэднік: а вы гатовыя паміраць за Данцыг? Паўтарае на розныя спосабы. І калі ён пранікнёна кажа “а ці патрэбны нам такі сьвет, у якім ня будзе (пуцінскай, імпэрскай) Раесі?”, ён паўтарае ўсё тое ж сакрамэнтальнае пытаньне.

Калі вас ставяць перад такім пытаньнем, вы апынаецеся перад выбарам: альбо капітуляваць, альбо адказаць люстраным адказам. А нам патрэбны такі сьвет, у якім Хусэйны і Асады будуць беспакарана труціць газамі падведамственае насельніцтва, а сусьветныя лідэры будуць цынічна адводзіць вочы ўбок і рабіць выгляд, што ў іх няма стоадсоткавых доказаў? Вынік супрацьстаяньня вырашыцца ня доляй у сусьветным ВВП і не колькасьцю баегаловак. Ён вырашыцца сілай веры ў перавагу свайго глабальнага праекта сьветаладу. І мэсіянскай рашучасьцю за сьцьверджаньне свайго праекта біцца.

Аляксандр Скобаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B88F6B42A5EC

 

Канец Захарчанкі завіс над “русскім міром”

Мяне не цікавая ні асоба забітага ваеннага злачынцы, ні тым больш ягоных падзельнікаў. Значна цікавей іншае – гістэрычная рэакцыя штатных мэдыяпрастытутак Крамля. Яны пачалі пісаць нейкія зусім глупыя тэксты, несьці нэрвозную лухту, празь якую мне добра бачная іхняя ўпэўненасьць у заўтрашнім дне расейскага райху. І яны напрацаванай жопай адчуваюць дно, якое набліжаецца, усьведамляюць непазьбежнасьць для Расеі паўночнага пушнога зьвярка, а таму калоцяцца і нэрвуюцца. І ўжо акуратна, лёгкімі штрышкамі паміж радкоў, пачынаюць падсьцілаць сабе саломкі. Захарчанка, уласна, застаўся сабой: як быў, так і цяпер – пустое месца; ня думаю, што ён хаця б раз у жыцьці думаў. А вось гэтая “інтэлектуальная публіка”, як карабельныя пацукі, -- тонка адчувае, чым справа скончыцца. Канец Захарчанкі, у шэрагу іншых, для іх – зразумелы сігнал канечнасьці ўсяго, што зьвязана з цяперашнім расейскім рэжымам.

Х

Траянскі мір: Расея хоча даць яго Украіне толькі ў абмен на існаваньне.

Усё часьцей я чую з вуснаў “украінскіх” (ужо можна даваць у “двукосьсі”) палітыкаў і ЛОМаў гэтае слова з трох літар – “мір”. Этыя тры літары сталі для мяне выразным маркёрам прарасейскасьці, пасьля якога можна ўжо нічога ня слухаць. Ведаеце, як кажуць, пасьля “але” ўсё няпраўда, -- гэта менавіта такі выпадак. Правярайце такіх палітыкаў, што йдуць на выбары, ЛОМаў, што кропляюць вам на мазгі, гэтым прасьцейшым тэстам. Расейцы, Пуцін ня хочуць міру. Яны нават амэрыканцаў пасылаюць з любымі спробамі ўводу на Данбас міратворцаў – і ўжо дакладна “кінуць” любога ўкраінскага дзеяча, які пойдзе зь імі на “наўпроставыя перамовы”. Сама гэтая ідэя – ад пачатку да канца хлусьня. Украінцаў проста разводзяць за расейскія грошы. Каб купіць палітыкаў, а потым забіць нашу краіну. Менавіта так і будзе, калі мы купімся. Але я ўпэўнены, што нет. Людзі, якіх сёньня сустрэў на парадзе ў Кіеве, не дадуць. І ўсе, для каго “Україна” ня проста слова.

Айдэр Муждабаеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Смерть Захарченка: чисто російське вбивство

Загибель так званого «глави ДНР» Олександра Захарченка важко назвати несподіваною. Те, що Захарченко загине в результаті ретельно спланованого замаху або в кращому випадку буде вивезений до Росії, спостерігачі передбачали вже давно. І спиралися вони не тільки на ситуацію, яка склалася на окупованій Росією території Донецької та Луганської областей, а й на історію інших конфліктів на пострадянському просторі.

Пов’язані з кримінальним світом постаті неодноразово використовувалися у конфліктах в інтересах Москви, а після того, як ситуація стабілізовувалася, гинули за дивних обставин або перетворювалися на вигнанців. На нашій пам’яті так було у Грузії або Таджикистані. Але починати варто не з цих прикладів, а з радянських шкільних підручників. Одним з головних героїв радянської міфології був воєначальник з кримінальним минулим Григорій Котовський, якого, здається, намагався наслідувати Захарченка. Котовського використовували в боротьбі більшовиків з їхніми політичними супротивниками, а потім вбили і навіть – нечуваний прецедент для того часу – поклали в мавзолей, як Леніна. Але ж все це робили ті самі люди, яких Володимир Путін і його оточення вважають своїми вчителями і прикладами для наслідування. Так що можна сміливо сказати, що на Луб’янці нічого не змінилося навіть не з часів Андропова, навіть не з часів Берії, а з часів Дзержинського.

​Захарченко сам підписав собі смертний вирок

Захарченко підписав собі смертний вирок в той самий момент, коли погодився брати участь в авантюрі з російською окупацією Донбасу. Потрібно завжди пам’ятати, що це – не просто політична, не просто військова авантюра. Це перш за все відвертий грабіж, можливість заволодіти чужим майном в умовах фактичної відсутності будь-якого правового простору. У такій мутній ситуації стикаються інтереси всіх тих, хто може діяти в ситуації правової невизначеності – спецслужб, чиновників, ділків кримінального світу. І той, хто стає «головним гвинтиком» всього цього жахливого механізму – завжди смертник або вигнанець. Вигнанцем став Плотницький, смертником – Захарченко. Все логічно і навіть символічно.

Захарченко і Кобзон

Символізм є і в тому, що «герой ДНР» Захарченко загинув на поминках по іншому «герою ДНР», одіозному радянському співаку Йосипу Кобзону. Варто нагадати, що виконавцем казенних радянських шлягерів Кобзон був тільки для росіян. За межами колишнього Радянського Союзу не тільки медіа, а й спецслужби сприймали Кобзона як одну з провідних фігур кримінального світу – саме тому йому протягом багатьох років був заборонений в’їзд до США і країн Європи і навіть лікуватися від раку він їздив, дякуючи особистому втручанню Володимира Путіна.

Реальний рівень впливу Кобзона на певні процеси досі зрозумілий тільки фахівцям. В день його смерті один із західних колег запитав у мене, як зміниться кримінальний світ Росії після смерті співака. Я міг лише відповісти, що нічого реально не знаю про роль Кобзона в цьому світі, не розумію, як 80-річний артист міг сьогодні впливати на рух тіньових фінансових потоків, залишатися посередником між криміналітетом і владою. Однак загибель Захарченка ще раз нагадала мені, як всі ми недооцінюємо вплив Йосипа Кобзона і наскільки ми реально не розуміємо процесів, які насправді відбуваються в Росії. Загиблий «глава ДНР» міг бути «пішаком», що оплакував короля саме тому, що втратив захист і підтримку.

У спробах зрозуміти, хто визначає ситуацію на Донбасі, в Криму, в Росії ми часто жонглюємо прізвищами чиновників і генералів.

Але є ще один простий і страшний варіант: сусідньою країною давно вже править звичайний криміналітет. І механізми цього управління можливо оголюються ненадовго лише в хвилини замовних вбивств – і знову ховаються в каламутній воді, поступаючись місцем політичним декораціям.

Віталій Портников

Крыніца: https://www.radiosvoboda.org/a/29465020.html

 

Добры дзядуля

Мы, савецкія акцябраты і піянэры, не пасьпелі пазнаёміцца з дзядуляй Уладзімірам Ільлічом Леніным – дзядулю нам замяняла мумія з маўзалея, -- але дакладна ведалі са сьмешных дзіцячых кніжак і настаўніцкіх апавяданьняў, якім добрым быў дзядок з Горак. То дзятву на ялінку запросіць, то з печніком пажартуе, то проста будзе крычаць “расстраляць! расстраляць!” – і апантана сьмяяцца. Цуд які дзядуля! Толькі мёртвы, хаця і вечна жывы.

Станоўчае адрозьненьне дзядулі Уладзіміра Уладзіміравіча ад дзядулі Уладзіміра Ільліча менавіта ў тым, што ён не ў маўзалее, а побач. Ён ня вечна жывы, ён проста жывы, хаця часам так і не здаецца. Ён можа выступаць па тэлевізару і праяўляць сваю дабрыню, так бы мовіць, у рэальным часе. І былыя савецкія акцябраты і піянэры, якія пасьпелі стаць расейскімі пэнсіянэрамі альбо чакаюць гэтага ганаровага званьня, могуць ацаніць усю дабрыню дзядулі Уладзіміра Уладзімравіча ўо цяпер, пры ягоным жыцьці. Ня трэба хадзіць у маўзалей і там плакаць, гледзячы на цела любімага правадыра. Можна глядзець тэлевізар і радасна захапляцца. І казаць сваё простае чалавечае дзякуй.

Бо добры дзядуля не дарэмна чакаў, калі нахабныя баяры праявяць сябе ва ўсім сораме і паспрабуюць падвысіць пэнсійны ўзрост расейцам на страшныя восем гадоў. Чакаў, пакуль усе яны, антынародныя, па-за выключэньнем хіба што пракурор-прыгажуні Паклонскай, усё адобраць, за ўсё прагаласуюць. А потым паказаў усю сваю дабрыню. Жанчын, сказаў дзядуля, трэба берагчы, гэта ж вам не тлетворны Захад, дзе адразу і не разьбярэш, хто йдзе, мужык ці баба. Таму ўзрост ім будзе падвышаны на нейкія нікчэмныя пяць гадоў.

А мужыкоў, зразумела, трэба шанаваць – яны моцныя, расейскія мужыкі, яны ж ого-го, не амэрыкосы нейкія! Таму ім ня трэба такіх патураньняў, як жанчынам, гэта будзе прапаганда гомасэксуалізма сярод дзяцей і юнацтва. У мужыкоў будзе нармальнае чалавечае падвышэньне. І гэтым трэба ганарыцца, а жанчын трэба любіць, а народы Поўначы трэба шанаваць. Калі ты эскімос або шматдзетная маці, то жыві на пэнсіі. А калі ты мужык, сапраўдны расейскі мужык, то навошта яна табе наогул патрэбная, гэтаяпэнсія? Рукі-ногі ёсьць?

Вунь добры дзядуля Уладзімір Уладзіміравіч ні на якую пэнсію – дарма, што вайсковы пэнсіянэр – не зьбіраецца. І дапамагае іншым застацца ў актыўным жыцьці. А грошы, якія пайшлі б на расьліннае існаваньне сапраўдных мужыкоў і іхніх каханых жонак, выдаткоўвае слушна і ўсьведамлена. Ратуе шахтароў Данбаса. Маракоў Севастопаля. Дзяцей Сірыі. Прэзыдэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Ды ці мала каго можна выратаваць.

Добры дзядуля Уладзімір Уладзіміравіч – ён жа няўрымсьлівы ў сваёй дабрыні, у яго тут і дзеці на ялінцы, і мост у Крым, і абстрэл Украіны – словам, усё, што можна прыдумаць, і нават больш. Дзядуля Уладзімір Ільліч меў амаль такую ж невычэрпную фантазію, таксама любіў дзяцей, жанчын і расейскіх мужыкоў, пакуль не патрапіў у маўзалей.

Добра, што дзядуля Уладзімір Уладзіміравіч пакуль з намі.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.272430.html

 

Ядавітая Расея

Паказальны эпізод падчас сустрэчы Гундзяева з Усяленскім патрыярхам Варфаламэем стаў сымвалам адносінаў з Расеяй. Супрацоўнік ФСО падае паднос з напоямі Гундзяеву, той працягнуў руку да адной са шклянак, але быў рашуча спынены другім супрацоўнікам ФСО, які перанакіраваў гундзяеўскую далонь да іншай шклянкі. Пасьля чаго і Варфаламэй, і іншыя герархі Усяленскага патрыярхату дэманстрацыйна праігнаравалі пачастунак ад ФСО.

Давайце паспрабуем адхіліцца ад канкрэтнай сітуацыі і ўявіць сабе той жа эпізод у іншых інтэр’ерах. Вы замовілі гарбату без цукру, ваш прыяцель любіць салодкую. Вы працягнулі руку не да той шклянкі, афіцыянт вас паправіў. І што? Ёсьць нагода падазраваць спробу атручваньня? Праблема ў рэпутацыі. Мяркую, што служба бясьпекі Усяленскага патрыярха ня здолела адабраць у супрацоўнікаў ФСО бакалы з запрапанаванай Варфаламэю вадкасьцю для аналіза рэчыва. А значыць, мы ня здолеем з упэўненасьцю сьцьвярджаць, што была спроба атручваньня.

Але крэдытная гісторыя пуцінскай Расеі такая, што тут да месца формула Ежы Леца: “непрыгожа падазраваць, калі ўпэўнены”. У Расеі сёньня ва ўладзе прафэсійныя атрутнікі. Андрэй Канстанцінавіч Лугавы, які пасьпяхова выканаў сваё палоніевае заданьне, становіцца дэпутатам Дзяржаўнай думы. Атручаны Юры Шчакачыхін больш не праводзіць рассьледваньні злачынстваў улады. Атручаная Ганна Паліткоўская не даехала да Беслана. Уладзімера Кара-Мурзу малодшага труцілі тройчы, ён выжыў цудам. Атручваньне Скрыпаёў у сталіцы Вялікабрытаніі было ўспрынята як акт дзяржаўнай агрэсіі з боку Расеі.

Атручваньне ў Канстанцінопалі не здарылася перш за ўсё з-за асьцярожнасьці Усяленскага патрыярха. Муры старажытнага горада памятаюць лёс васілеўса Яна 1-га Цымісхія, атручанага прыдворным еўнухам. І ў асманскім Стамбуле яд быў такой жа надзейнай прыладай зьмены ўлады, як ятаган і шоўкавы пояс. Так што ў больш маладога Крамля гэтым разам ня выйшла, перамог досьвед…

Будзем спадзявацца, што да таго моманту, калі патрыярх Варфаламэй абвесьціць аб аўтакэфаліі ўкраінскай праваслаўнай царквы, зь ім нічога ня здарыцца. А ў будучыні сусьветным лідэрам, дыпламатам і ўсім, хто сустракаецца з прадстаўнікамі пуцінскай Расеі, належыць унесьці зьмены ў пратакол. Напрыклад, прыходзіць на сустрэчы з расейцамі ў элегантных строях хімабароны, распрацаваных лепшымі мадэльерамі адмыслова для такіх мерапрыемстваў, Захоўваць дыстанцыю, ні ў якім разе не набліжацца да прадстаўнікоў Расеі бліжэй чым на пяць мэтраў. Ні пры якіх абставінах не дапускаць фізычных кантактаў: пры спробе любога дотыку неадкладна пакідаць памяшканьне для сустрэчы. Ну, і зразумела, катэгарычна забараніць спажываць любую ежу і напоі…

Намаганьнямі Пуціна Расея ператварылася ў нешта падобнае на чумны барак або лепразорый, узаемадзеяньне з жыхарамі якога патрабуе адмысловых мер перасьцярогі. Такая рэпутацыя захоўваецца доўга, і ніякія чэмпіянаты яе ня выправяць.

Ігар Якавенка

Пераклад з расейскай.

Крынца: http://www.aboutru.com/2018/09/45981/

 

Гэта ўсё, канец галіны

Прычынай уцечкі кісларода на МКС стала шчыліна ў корпусе карабля “Союз”. Прычына зьяўленьня адтуліны ва ўнутраным корпусе пабытовага адсека карабля “ўзьнікла яшчэ на зямлі”, і ўжо вядома, хто нясе за гэта адказнасьць. Супрацоўнік, які дапусьціў зьяўленьне шчыліны, мабыць, заўважыў памылку і зарабіў шчыліну адмысловым клеем, таму яе не заўважылі пры праверцы карабля на гэрмэтычнасьць перад запускам. У першыя два месяцы шчыліна не праяўлялася, але потым клей высах, выціснуўся і адкрыў адтуліну.

Чым болей сочыш за гэтай краінай, тым болей афігіеваеш. Здаецца, усё, табе нават гэтыя гобліны ня здолеюць зьдзівіць. Аж не. Штораз яны знаходзяць і знаходзяць нешта новае. І штораз сківіца падае на падлогу.

Гэта называецца ўжо “выраджэньне ў зачацьці”. Калі ў касьмічных караблях то гіраскопы забіваюць дагары нагамі, то шчыліны зарабляюць клеем – гэта ўсё, канец галіны. Гэтага ня можа быць, бо гэтага ня можа быць у прынцыпе. Бо для таго, каб касьмічныя караблі баразьнілі прасторы, павінна быць базавая штука. Не, не тэхналогіі. Не “Ангара”. Не касмадром “Усходні”, не Каралёў, не Лозіна-Лазінскі, не скрэпы, не веліч, не Гагарын і не дедылеталі.

Павінна быць каштоўнасьць чалавечага жыцьця.

Гэта аснова любой высокатэхналагічнай краіны.

Вось проста базіс. Безь якога каменная сякера – будзе. А касьмічны карабель – не. Нават калі ў цябе ёсьць тэхналогіі.

І калі ў вас супрацоўнік касьмічнай карпарацыі прасьвідроўвае дзірку не там, дзе трэба, а потым зарабляе яе клеем, каб яго не аштрафавалі на дваццаць тысяч рублёў, не разумеючы, што тым самым ён банальна забівае дзесятак чалавек у космасе і разбурае шматмільярдную станцыю, якая потым невядома яшчэ куды ўпадзе і колькі людзей пазабівае на Зямлі – усё, зьлівайце ваду. Краіна з касьмічнымі тэхналогіямі, але з адносінамі да чалавечага жыцьця, як у Конга – гэта не краіна з касьмічнымі тэхналогіямі. Гэта – Паўночнае Конга.

Памятаеце Сяргея Іванова зь ягонымі “балалаечнікамі”? Ну, балалаечнікі яго пачулі. Віншую. І гадамі тысячамі выязджалі з краіны. І – гоп! – раптам высьветлілася, што касьмічныя караблі без балалаечнікаў чамусьці перастаюць лётаць і не падаць.

Вось я ў прынцыпе не магу ўявіць, што павінна быць у галаве ў чалавека, які зарабляе шчаліну ў касьмічным караблі, каб яе ня ўбачыла АПК.

Ты ж людзей забіваеш, ты разумееш гэта, маларазумны? А, пляваць. Жуйкай заляпіў, і так добра.

Ідыятыя, інфантылізм, цынізм праелі там кожныя мазгі. Нават у цэнтры Хрунічава.

Зачыніць дзяцей у кіназале і спаліць іх. Ударыць з танка па школе з закладнікамі. Пакінуць незачыненай крышку ліўнёўкі і забіць дзіця, цельца якога знойлуць потым толькі ў моры. Ударыць ракетай па самалёту, што пралятае над галавой, -- ды пофіг, якому. Прыкруціць рэйку ў мэтро дротам. Забіць сваю ў цягнік, які рухаецца. Вывесьці сьнегаўборачную машыну пад самалёт прэзыдэнта карпарацыі "Total", калі ён разганяецца. Замазаць у касьмічным караблік, які будуецца, шчаліну клеем…

З гэтай краінай нельга мець справу. У прынцыпе. Яна заб’е вас. Любым з сотняў мільёнаў спосабаў, які ня здолее нават уявіць. Здавалася б, усё ўлічыў. Аж не. Яны штораз знойдуць, чым зьдзівіць.

А выратавалі ўсіх зноў амэрыканцы. Заўважылі? Амэрыканскі астранаўт знайшоў уцечку і заткнуў дзірку пальцам.

Дарэчы, з красавіка Амэрыка перастае карыстацца паслугамі Расеі ў дастаўцы сваіх астранаўтаў на арбіту. Кантракт з НАСА заканчваецца, а працягваць яго яны не зьбіраюцца. Усё. Паслугі бамбілаў больш не патрэбныя. Дастаўляць астранаўтаў будуць цяпер амэрыканскія шатлы. Навіна, якая прайшла ў Расеі вельмі-вельмі ціха.

А кантракт са Штатамі на пастаўкі расейскіх ракетных рухавікоў РД-180 канчаецца ў 2020 годзе. І Штаты ўжо выразна далі зразумець, што больш купляць расейскія рухавікі яны ня хочуць.

І вось проста на нашых вачах мы бачым, як самая галоўная, проста найважнейшая скрэпа – “Гагарын”, “Космас” і “дедылеталі” – значна больш сакральная, чым нават “дедывоевалі” – раствараецца і ператвараецца ў нішто. А касьмічная звышдзяржава, статусам якой Мордор так ганарыцца, сядяе ў куточку і піша кнігу пад назовам “Шматхадовачка. Як пр…ць усё. Вось наогул усё. Дзесяць простых парадаў”.

Ну і слава богу.

Больш людзей жывымі застануцца.

Аркадзь Бабчанка

Пераклад з расейскай.

Крынца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B8E42F50D010

 

Уцёкі расейскіх грошай у афшоры паскорылася ў 6 разоў

Расейскі бізнэс і багацейшыя грамадзяне рэзка паскорылі вываз капітала ў афшорныя зоны.

Паводле вынікаў першага квартала ў найбольш папулярныя ў расейцаў афшоры сьцякло 17,2 млрд даляраў – у 6,3 разы больш, чым за папярэднія тры месяцы. Такія дадзеныя прадставіў у сераду ЦБ ў справаздачы аб наўпроставых інвэстыцыях з РФ за мяжу.

У пераліку на рублі выведзеная сума – 980,4 млрд рублёў – эквівалентна 4,3% расейскага УВП за першы квартал, які Мінфін ацаніў у 22,35 трлн рублёў. Яна роўная палове нафтагазавых даходаў бюджэта (1,85 трлн рублёў), у 1,4 разы перавышае выдаткі казны на пэнсіі (690 млрд рублёў).

Галоўным магнітам, што прыцягвае расейскія грошы, застаецца Кіпр, куды паводле вынікаў квартала было вывезена 9,6 млрд даляраў.

У параўнаньні з кастрычнікам-сьнежнем уцёкі капітала на выспу паскорыліся амаль удвая, а агульная сума інвэстыцый дасягнула новага гістарычнага рэкорда – 196,3 млрд даляраў.

Па цяперашняму курсу гэта 13,3 трыльёна рублёў – 6 абарончых бюджэтаў Расеі і амаль 18 гадоў фінансаваньня ўсёй сістэмы вышэйшай адукацыі ў краіне.

Другой што да папулярнасьці юрысдыкцыяй засталіся Брытанскія Віргінскія выспы: туды сышло 1,9 млрд даляраў за квартал (на чвэрць больш, чым за квартал раней), а агульная сума інвэстыцый дасягнула рэкорда з ліпеня 2015 года – 45,6 млрд даляраў.

Да новых гістарычных максімумаў вырасьлі расейскія ўкладаньні ў кампаніі зарэгістраваныя ў Ірляндыі і Швайцарыі (6,7 і 22,6 млрд даляраў адпаведна) – са студзеня па красавік туды сышло сумарна каля 1 млрд даляраў.

Сума, выведзеная ў Гібралтар, за квартал узьляцела ўтрая – з 488 млн да 1,479 млрд даляраў, аформіўшы рэкорд з 2012 года. Такі ж 6-гадовы максімум абнавілі расейскія інвэстыцыі на высьпе Джэрсі: 100 млн даляраў адтоку павялічылі іхні агульны аб’ём да 1,1 млрд даляраў.

Яшчэ 668 млн даляраў расейцы ўклалі ў кампаніі, зарэгістраваныя на Кайманавых выспах, а агульная сума расейскіх капіталаў, схаваных у дзяржаве плошчай менш за акружнасьць МКАДа, узьляцела ў 1,5 разы, да 1,512 млрд даляраў.

Практычна спыніўся вывад сродкаў у Люксембург (94 млн даляраў) і на Бэрмуды, што, аднак, было кампэнсавана новай хваляй адтоку ў Нідэрлянды (1,1 млрд даляраў) і на Багамскія выспы (1,8 млрд даляраў).

Паводле дадзеных Нацыянальнага бюро эканамічных дасьледваньняў (NBER) ЗША, у цэлым у сьвеце ў афшорах сканцэнтравана 8% фінансавага багацьця хатніх гаспадарак. Гэта 10% сусьветнага УВП, або 5,6 трдн даляраў.

Багацейшыя расейцы, паводле ацэнкі NBER, трымаюць у афшорах актывы на суму, што складае 60% расейскага УВП. Гэта амаль 60 трыльёнаў рублёў або каля 1 трыльёна даляраў паводле цяперашняга курсу.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.finanz.ru/novosti/lichnyye-finansy/begstvo-rossiyskikh-deneg-v-ofshory-uskorilos-v-6-raz-1027510585

/ 19-09-2018
Расея Крах Расеі Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: