змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Мільёны маленькіх пуціных

Пуцін – гэта беспрынцыпная істота, якая выкараскалася з пыльных кабінэтаў Лубянкі, ня мае ніякіх талентаў і чалавечых якасьцяў і кіруецца адным заганным прынцыпам – “мэта апраўдвае сродкі”. З зацкаванага неўдаха з кучай комплексаў ён ператварыўся ў тырана, які звар’яцеў ад улады і ад прагі крыві. Народ для яго – гэта статак, які трэба трымаць у цуглях (логіка ўсіх чэкістаў).

Гэты чалавек ня мае пачуцьця эмпатыі, спачуваньня, суперажываньня, а галоўнае – даўно страціў адчуваньне рэчаіснасьці. І народ са стакгольмскім сіндромам стаўся дабраахвотным закладнікам пачвары, якая на ўсіх парах імчыць з усёй краінай у пекла. Пасажыры падбадзёрваюць машыніста, крычаць, галёкаюць і вішчаць у гістэрыцы. Мы назіраем гібельную радасьць апошняй імпэрыі на гэтай планэце.

Атачэньне Пуціна – гэта сотні сярэдненькіх пуціных. Расейскі народ – гэта мільёны маленькіх пуціных.

На сёньняшні дзень мы маем выпусташаны народ, з кастрыраваным пачуцьцем уласнай годнасьці, для якога пуга, беднасьць, галеча – гэта норма рэчаў…

Кавалак кілбасы (нават у чэргах, па талонах, раз на тыдзень) – гэта крэс патрэбы расейца і маркер таго, што “жывем нармальна”. Калі і гэты кавалак зьнікне, то заўсёды можна пачаць расстрэльваць людзей, каб жывіліся страхам, або распачаць чарговую пераможную вайну, каб не адцягвалі ўвагу на ежу…

Спадзявацца на рэвалюцыю ня варта, жыць ілюзіямі таксама. Толькі зьнешняе ўмяшальніцтва, гвалтоўная дэкамунізацыя і люстрацыя, свой Нэрнбэрг, міжнародный трыбунал над Крамлём могуць нешта зьмяніць. Ці патрэбна гэта Захаду, ці пойдзе ён калі-небудзь на такія меры? Час пакажа. Ці патрэбна гэта расейскаму народу? Не.

Аляксандр Цьвярской, Расея

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.obozrevatel.com/society/21076-aleksandr-tverskoj.htm

/ 19-04-2017
Расея Пуцін
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Юлік 2017-04-19

Цікавыя самаацэнкі з Рашы.

Бяз тэмы Аўтар: журботны 2017-04-19

"Атачэньне Пуціна – гэта сотні сярэдненькіх пуціных. Расейскі народ – гэта мільёны маленькіх пуціных."

Добра сказана))

"Толькі зьнешняе ўмяшальніцтва, гвалтоўная дэкамунізацыя і люстрацыя, свой Нэрнбэрг, міжнародный трыбунал над Крамлём могуць нешта зьмяніць. Ці патрэбна гэта Захаду, ці пойдзе ён калі-небудзь на такія меры? Час пакажа. Ці патрэбна гэта расейскаму народу? Не."

- Гэта патрэбна толькі нам, народам былога ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

гле Аўтар: Менчанин 2017-04-19

Путин пешка в международных играх и влияниях.На мой взгляд.В Кремле тоже своя игра.Конец ельцинской безшабашности.

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-04-25

Як ня дзіўна, але гэты расеіц сказаў не пра сябе, а пра тых хто побач з ім. Ен пагрэбваў быць з быдлом.

Польша, акупоўвала пасьля параз ад маскаліі наша ВКЛ і БНР і зараз Беласточына пад акупацыяй у ей. Правяла люблінскай вуніяй гібрыдную вайну - прынізіла праваслаўную шляхту і адарвала Украіну, г.зн. хаўрусьніца маскаліі па акупацыі. Калі б не такія "сябры" у ВКЛ, дзякуючы здрадніку Ягайле, то маскальскі улус сцерлі б з твару Зямлі.

Захад будзе і надалей трываць маскаляшку і здраджваць нас. Бо ў нас праваслаўная цывілізацыя (ня блытаць з маскальская сектай) была вышэй за іх заходнюю.

Пуцін - гэта - ворімперыц нашчадак вараімперца ельцына. Трэба змагацца па ўсіх франтах, а не паддавацца і марыць як пазьней будуць лепшыя ўмовы. Іх ня будзе ніколі, калі няма волі.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Інвазія пачалася. Настаў час бараніць Беларусь ўсімі сродкамі барацьбы
Зянон Пазьняк: Аб важных падзеях
Цытата дня: Галіхвэ будуць “абкатваць”...
АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ