змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на Дзяды ў Менску

5 лістапада ў Менску на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ людзі сабраліся ў калону і прайшлі шэсьцем доўгі шлях па вуліцах сталіцы. Некалькі сот ўдзельнікаў несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і транспаранты з патрыятычнымі лёзунгамі, сьпявалі беларускія гімны, гукалі “Жыве Беларусь!”

Калі калона ступіла ў Народны мэмарыял у Курапатах загучэла песьня “Авэ Марыя” на словы Зянона Пазьняка. Людзі прайшлі на пагорак Кальварыя, дзе адбыўся мэмарыяльны мітынг. Быў заслуханы зварот Старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ сп. Зянона Пазьняка – “Памяць продкаў яднае нацыю”. Выступілі сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі ў Беларусі, сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі, і сп. Уладзімер Юхо, сябра Сойму Фронту і Партыі. Яны казалі пра неўміручую памяць аб нашай народнай трагедыі і мільёнах бязьвінных ахвяраў расейскага тэрору на нашай зямлі. Памяць вучыць чалавечнасьці, дапамагае не дапусьціць паўтарэньня чужынскага захопу Радзімы і бараніцца ад новага расейскага тэрору.

Беларускія патрыёты разумеюць і бачаць, што Масква і яе крамлёўска-лубянская ўлада засталіся тым жа самым скопішчам зла, якое зьнішчае людзей і народы, захоплівае чужыя тэрыторыі і рабуе плён працы народаў. Пра гэта сьведчаць, сярод іншага, і трагедыі ў Беларускай арміі, дзе гінуць беларускія жаўнеры, пануе русіфікацыя і прышчэпліваецца вернасьць чужой дзяржаве – Расеі, дзе камандуюць насланыя вырадкі – расейскія афіцэры і генэралы, якія навязваюць крымінал і чалавеканенавісьніцтва, бо так здаўна прынята ў расейскай арміі.

Ва ўсіх беларускіх дзяржаўных структурах павінна дамінаваць родная беларуская мова, працаваць адданыя Беларусі людзі, а не чужаніцы. Наша мова, культура, нацыянальная дзяржава зьяўляюцца лепшымі гарантыямі нашай незалежнасьці, цывілізаванага разьвіцьця і годнага чалавечага жыцьця. Размаўляць па-беларуску, жыць у сваёй культуры – значыць супраціўляцца расейскай акупацыі, супрацьстаяць паняволеньню і русіфікатарскаму ажлабленьню. Выступоўцы падзячылі ўдзельнікаў за тое, што яны далучыліся да сьвятой справы памяці.

На прыканца мітынга грамада прасьпявала нацыянальны гімн “Магутны Божа”. Сьвятары Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы асьвяцілі крыжы, якія моладзь пранесла на плячах падчас шэсьця. Людзі запалілі зьнічкі і сьвечкі пад крыжамі, усклалі кветкі на магілах пакутнікаў, зьбіралі ахвяраваньні на выраб новых крыжоў у Народным мэмарыяле ў Курапатах.

5 лістапада 2017 г.

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 05-11-2017
Дзяды Відэа Курапаты Народны Фронт Дзяды-2017
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-11-05

Спэцпубліка ў Сеціве ўжо напоўніцу распачала хлусіць пра шэсьце і мітынг, хлусіць прымітыўна і гнюсьненька. І фотаў паназьбіралі хаатычных, скрыўленых. А ўсё было так годна і прыгожа. Дзякуй усім, хто прышоў!

курапаты Аўтар: Ганна 2017-11-06

Сапрауды --усе было годна и прыгожа и разумна

Бяз тэмы Аўтар: цётка з-пад Воршы 2017-11-06

Як я і меркавала, па інфармацыі так званых"незалежных" СМІ "самымі галоўнымі" ўдзельнікамі на арганізаваным партыяй КХП- БНФ былі Рымашэўскі і Мікалайчык.

Бяз тэмы Аўтар: Мікола))) 2017-11-06

Каля тысячы ўдзельнікаў

------------

Наша Ніва напісала 300 чалавек...

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-11-07

Дауно не чытаю нашых ниу свабод, партызанау i т.п.

Бяз тэмы Аўтар: Сведка 2017-11-07

Спадабалася арганізацыя мерапрыемства. Усё вельмі прадумана. Дзякуй усім, хто прыйшоў.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: