змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Масква – “Трэці Рым”?

“Масква – Трэці Рым, а чацьвертаму -- не бываць” – гэта фраза, якую напісаў пскоўскі манах Філафей на пачатку 16 стагоддзя, і якая да гэтуль зьяўляецца нацыянальнай ідэяй Расеі. Хто і калі прыдумаў гэтую міфалагему і як яе аргумэнтаваў? Чаму гэта – маніпуляцыя? І ці зьменіцца самасьвядомасьць расейцаў пасьля прадастаўленьня Украінскай царкве аўтакэфаліі? Пра гэта ў эфіры Радио Донбасс.Реалии размаўлялі гісторыкі каардынатар праекта «Лікбез – Історичний фронт» Кірыл Галушка і расейскі палітолаг, доктар філасофскіх навук Ігар Чубайс.

Журналіст Дзяніс Цімашэнка: Кірыл, у крыніцы, адкуль зьявіўся выраз “Масква – трэці Рым”, цытуюць фрагмэнт так. Гэта пскоўскі манах Філафей у 1523 (або 1524) годзе напісаў ліст вялікакняскаму дзяку: “Дык ведай, хрысталюбец і багалюбец, што ўсе хрысьціянскія царствы прышлі да канца і сышліся ў адзіным царстве нашага гасудара, згодна з прароцкімі кнігамі. Гэта і ёсьць Рымскае царства, бо два Рыма ўпалі, а Трэці стаіць, а чацьвертаму -- не бываць”. Што меў на ўвазе манах Філафей?

Кірыл Галушка: Наконт таго, што ён меў на ўвазе, спэцыялісты спрачаюцца доўга. Ёсьць два пасланьні Філафея: тое, што вы назвалі, і другое, да вялікага князя маскоўскага Васіля.

У 1463 годзе, за паўстагоддзя да таго, як ён гэта напісаў, упаў Канстанцінопаль, яго захапілі мусульмане. У выніку на той момант Маскоўская дзяржава засталася адзінай сувэрэннай і незалежнай праваслаўнай дзяржавай. Часта гэтую фразу вырываюць з кантэксту, а гэта ўсяго толькі кавалачак таго, што ён выкладаў. Старац перажываў з нагоды роста грахоўнасьці ў Маскоўскім княтсве. У пасланьні вялікаму князю гэта ўсё было ў кантэксьце, напрыклад, распаўсюджаньня мужалоства, то бок садаміі, ня толькі сярод міранаў, а і сярод сьвятароў. З-за таго, што заставалася адно праваслаўнае царства, то трэба было берагчы яго сьвятасьць.

Ж.: Калі Філафей пісаў гэтыя радкі, ці меў ён на ўвазе нешта падобнае на наш погляд на гэтую міфалагему ў 2018 годзе?

К.Г.: Так глабальна ён ня меў гэта на ўвазе. То бок, як для сярэднявечнага сьвятара, у яго быў погляд глабальны ў прадчуваньні канца сьвету, які можа настаць, калі ў Маскоўскім царстве будзе нешта ня так. Таму “Трэці Рым стаіць, а чацьвертаму – не бываць”, гэта была рытарычная фраза, якая заклікала да адказнасьці валадара.

Зразумела, што потым гэтая фраза выкарыстоўвалася ў розныя часы па-рознаму. Нешта актуалізавалася ў часы Кацярыны Другой, у якой быў грэцкі праект адраджэньня Візантыйскай імпэрыі, таму няа свайго першага сына назвала Канстанцінам. Калі б расесйкія войскі дайшлі да Канстанцінопаля-Стамбула, адрадзілася б Візантыйская імпэрыя, яе ўзначаліў бы дом Раманавых і, напрыклад, сын Кацярыны.

Потым гэта было перавыдадзена ў часы Аляксандра Другога ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, калі была чарговая фаза актыўнасьці Расейскай імпэрыі. Крымская вайна на самой справе была Усходняй з-за прэтэнзій Расеі на сьвятыя месцы – Палестыну. Трэба было аднавіць, пераасэнсаваць ідэалагічныя прэтэнзіі на Блізкі Усход.

І нельга забываць, Пётр Першы, калі станавіўся расейскім імпэратарам, згадаў, што імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Максіміліян назвываў таго самага Васіля, да якога зьвяртаўся Філафей, імпэратарам росаў. То бок былі прэтэндэнты змаганьня за спадчыну Візантыйскай імпэрыі.

Расейская імпэрыя спрабавала працягнуць нітку праз Манамаха да максімальнай сучаснасьці, каб гэта давала гістарычныя прэцэдэнты для экспансіі.

Ж.: Да максімальнай сучаснасьці. Дагэтуль гэтая фраза, ідэалагема – адна са слупоў расейскай нацыянальнай ідэі. Вы згодны, што яна актуальная?

К.Г.: Я згодны, бо грамадзкая сьвядомасьць расейцаў і іхняе бачаньне гістарычнага шляху Расеі, яе каранёў, паходжаньня іхняй улады, манархіі і гэтак далей абапіраецца на шэраг міфаў і міфалагем.

У гэтым ёсьць нейкія факты, а ёсьць ідэалогія, якая ўводзілася ў пэўны час. Гэта перш за ўсё мэсіянства. Вялікая гістарычная місія Расейскай дзяржавы, якая ў сваёй вялікадзяржаўнасьці, вялікай культуры, узьдзеяньні на сьвет, неапалітычных прэтэнзіях зьяўляецца спадчыньнікам як мінімум Кіеўскай Русі – “мы ўсе выйшлі з кіеўскай купелі” і “Кіеў мацт гарадоў рускіх”.

Ж.: А ў чым мэсіянства расейцаў?

К.Г.: З гэтым паўстае галоўная праблема, бо яно для ўнутранага спажываньня. У Савецкага Саюза ў яго мэсіянстве была адна з вядучых сусьветных ідэалогій, камуністычная, якая прадастаўляла свой рэцэпт грамадзкага разьвіцьця. Дастаткова гуманны, ідэалістычны, з практыкай таталітарнага Савецкага Саюза далёка ня ўсі сутыкаліся. Было шмат людзей, якія сімпатызавалі гэтаму сацыялістычнаму і камуністычнаму праекту.

Пасьля 1991 года запрапанаваць няма чаго, бо Амэрыка, Захад і гэтак далей могуць маніпуляваць такімі словамі, як барацьба за дэмакратыю, правы чалавека, свабоду і гэтак далей, маючы для гэтага пэўныя рэцэпты.

А расейская ідэалогія ў апошнія 20 гадоў зьбяднела, бо ёй няма што запрапанаваць, акрамя пашырэньня межаў Расеі, абапіраючыся на нейкія гістарычныя прэтэнзіі. Але што даць гэтым людзям, якія будуць далучаны, невядома. Таму зараз ідэалогія Трэцяга Рыма разьлічана перш за ўсё на расейца. Акрамя гістарычных аргумантаў, няма праграмы на будучыню.

Ж.: Ігар, ці чуеце вы яшчэ гэтую фармулёўку “Масква Трэці Рым, чацьвертаму – не бываць”? Ці жывая яна ў народнай памяці расейцаў?

Ігар Чубайс: Гэта формула не забыта, але апошнім часам згадваецца крайне рэдка і ніякіх адносінаў ня мае да таго, што сёньня адбываецца ў нашай краіне.

Я б сказаў, што акрамя ўсяго іншага, у Расеі зараз глыбачэйшы ідэйны крызіс. Таталітарная, аўтарытарная ўлада існуе тады, калі яна высоўвае нейкі міф. У Гітлера была ідэя Трэцяга Рэйха, у Леніна ідэя сусьветнага камунізма. У цяперашняй улады захоўваецца аўтарытарызм, але ідэі ніякай няма. Хаця яе кавалачкі існуюць. Напрыклад, такімі фрагмэнтамі зьяўляецца міф пра татальных ворагаў. Але гэты міф сёньня памірае.

Асабліва сур’ёзныя зьмены адбыліся пасьля ўкідваньня тэзіса аб рэформу пэнсіі. На самой справе, аб пазбаўленьні права цэлай узроставай групы на пэнсію. Многія людзі зразумелі, што гэтая ўлада іх не падтрымлівае, і яна супраць іх. Гэты ідэйны крызіс добра ўсьведамляецца і па-за Расеяй, і ўнутры Расеі. Таму пасьля 1991 года мы бачым увесь час адпады розных былых сістэм, якія існавалі.

Ж.: Нядаўна быў апублікаваны артыкул Уладзіслава Суркова “Самота паўкроўкі”, яго рэзюмэ ў тым, што “Расея 4 стагоддзя ішла на Усход, 4 на Захад, ні там, ні тут не ўкарэнілася, і цяпер будуць запатрабаваныя ідэалогіі трэцяга шляху, трэцяга тыпу цывілізацый, трэцяга сьвету, Трэцяга Рыма”. Сутнасьць у тым, каб ісьці па нейкаму асабліваму свайму шляху. Хіба гэта не ідэя?

І.Ч.: Не, гэта, зразумела, не ідэя. Гэта не шлях. Мы 70 гадоў жылі паводле прынцыпа “увесь сьвет ідзе не ў нагу, а мы ў нагу”. Гэта прывяло да катастрофы, якая яшчэ не забыта. Зноў наладжваць, аргумантаваць такую стратэгію, гэта перажоўваць ужо зьедзенае. Тым больш, губляецца ня толькі структура, губляецца наша расейская мова, губляюцца фундамэнтальныя каштоўнасьці, зь якіх складаецца цывілізацыя.

К.Г.: Пытане, на якой прасторы яно працуе. У самой Расеі гэта працуе вельмі добра, таму што гэтае абапіраньне на тыя шаблоны, якія выкарыстоўваліся рознымі формамі расейскай дзяржаўнасьці. Нікога не зьдзіўляе сінтэз праваслаўя і сталінізма. Хаця адна дактрына атэістычная, а другая зьяўляецца канфэсіяй.

З праваслаўем сітуацыя аналагічная зьнешнепалітычным праблемам Расеі. З-за таго, што РПЦ зьяўляецца элемэнтам дзяржаўнай ідэалогіі, дзяржаўнай структуры, яно паўтарае абсалютна люстрана тое, што робіць Пуцін. Усяленскія патрыярхаты, у тым ліку Канстанцінопаль, у якога практыка гульні на гэтым полі на тысячу гадоў даўжэй. Другі Рым не зусім памёр. Калі ідзе прэтэнзія з боку Маскоўскай патрыярхіі на першанства ў праваслаўным сьвеце, Другі Рым пачынае нэрвавацца.

Ж.: Кірыл, ці не стане супрацьстаяньне “Другога” і “Трэцяга” Рымаў – томас, які чакае Украінская праваслаўная царква, пачаткам пераасэнсаваньня самых расейацў?

К.Г.: Галоўная праблема ў адносінах Украіны і Расеі, якая будзе існаваць доўга, гэта – Кіеў маці гарадоў рускіх. Увесь вобраз мінулага, які ёсьць у расейцаў, пачынаецца ў Кіеве. Але пасьля 1991 года Україна працягвае вывучаць сваю гісторыю на сваёй тэрыторыі, а Россія вывучае гісторыю, пачынаючы з украінскай тэрыторыі.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.radiosvoboda.org/a/donbass-realii/29519436.html

/ 16-10-2018
Масква Царква Праваслаўе РФ Расейская імпэрыя Масковія рф
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: