змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Масква і Кітай

І.

Падчас свайго візыту ў СССР у 1949 годзе Мао Дзэдун адмовіўся 9 сьнежня сысьці з цягніка на станцыі, разьмешчанай у раёне Паўночнага мора (Байкала). Чэнь Бода, які суправаджаў “вялікага кормчага” (палітычны дарадца, адзін з выдатных кітайскіх камуністычных тэарэтыкаў), пацікавіўся чаму. Мао адчытаў Чэнь Боду за няведаньне гісторыі і “цяжкім абураным тонам” сказаў, што “тут пасьвіў свае статкі кітайскі пастух Січэнь Су У”. Мао даў зразумець, што гэтая зямля зьяўляецца старажытнай радзімай кітайскага народа, незаконна занятай Савецкім Саюзам. У эпохі валадараньня дынастый Тан, Юань і Цынь Кітай меў адміністрацыйныя ворганы кіраваньня ў “халоднай Сібіры”. Але потым Расея пачала прасочвацца на ўсход у Сібір і далей да ўзьбярэжжа Ціхага акіяна. Многія кітайцы не забыліся такой зьнявагі.

Можна было б засумнявацца ў даставернасьці ўспамінаў т. Чэнь Бода. Але сапраўды вядомыя самыя першыя словы, зь якімі 19 сьнежня Мао афіцыйна зьвярнуўся на пэроне Яраслаўскага вакзала да Вячаслава Молатава і Мікалая Булганіна, што сустракалі яго з ганаровай вартай. Праз некалькі гадзін ён паўтарыў гэтыя словы дыктатару падчас сустрэчы са Сталіным: “Дарагія таварышы і сябры! Я рады нагодзе наведаць сталіцу першай у сьвеце сацыялістычнай дзяржавы. Паміж народамі дзьвюх вялікіх краін – Кітая і СССР – існуе вялікая дружба. Пасьля Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Савецкі ўрад, працягваючы палітыку Леніна-Сталіна, перш за ўсё ануляваў нераўнапраўныя ў адносінах да Кітаю дамовы пэрыяду імпэрыялістычнай Расеі”.

Так пачаўся гэты візыт, які на многія дзесяцігоддзі наперад вызначыў парадак дня савецка-кітайскіх, а потым і расейска-кітайскіх стасункаў. Мао прыехаў на сьвяткаваньне (21 сьнежня) семідзесяцігадовага юбілею таварыша Сталіна, але правёў у прадастаўленай яму адной з сталінскіх падмаскоўных рэзыдэнцый каля двух месяцаў, часам задаючы сабе пытаньне: ці не пад хатнім арыштам ён там знаходзіцца?

Мао Дзэдун паблажліва пахваліў Леніна і Сталіна за тое, што менавіта яны абвясьцілі палітыку ануляваньня нераўнапраўных у адносінах да Кітаю дамоваў і ненавязьліва нагадаў таварышу Сталіну, што той нясе (у роўнай ступені з Леніным) адказнасьць за выкананьне іх – дадзенага, на погляд Сталіна, -- абяцаньня вярнуць Кітаю адабраныя ў яго Расеяй тэрыторыі. Падчас перамоваў высьветлілася, што дамову 1945 года, заключаная Сталіным і Чан Кайшы, ён – Мао – таксама лічыць несправядлівай. Тым самым Мао Дзэдун зноў уздымаў пытаньне аб статусе Манголіі і, больш таго, гуляючы надоўга, адкрываў магчымасьць для перагляду ў будучыні пры спрыяльных абставінах савецка-кітайскай мяжы. Гэта была праграма-мінімум кітайскага правадыра, і ён яе выканаў, паехаўшы з Масквы з новай Дмовай аб дружбе, хаўрусе і ўзаемнай дапамозе, які зьмяшчаў сур’ёзныя эканамічныя абавязацельствы СССР. Мао казаў потым сваім паплечнікам: “Я здолеў вырваць шматок мяса з пашчы тыгра”.

Дарэчы, сам ён нічога не падпісваў. Больш за месяц Мао ўпарта манэўраваў, спрабуючы пераканаць Сталіна падпісаць гістарычную дамову з Чжоў Эньлаем. Справа ў тым, што Мао адразу ж даў зразумець: ён не зьбіраецца прызнаваць Сталіна ні правадыром сусьветнага камуністычнага руху, ні “старэйшым братам”. Ён дэманстрацыйна падкрэсьліваў і, самае галоўнае, быў глыбока ўнутрана перакананы ў тым, што зьяўляецца лідэрам вялікай цывілізацыі, гісторыя якой налічвае некалькі тысячагоддзяў. Урачыстае падпісаньне ў ягонай прысутнасьці грутоўных дакумантаў Сталіным і Чжоў Эньлаем зрабіла б іх абодвух (у кожным выпадку, у вачах кітайскім падданых) роўнавялікімі васаламі Мао.

Паўстае пытаньне: а як Мао пры такіх дзёрзкіх паводзінах здолеў наогул выбрацца з Масквы жывым і непашкоджаным? У тыя суровыя часы за значна меншыя адхіленьні ад генэральнай лініі ў братніх краінах (у Чэхаславакіі, напрыклад) старэшыя браты паводілі сябе вельмі жорстка. Але ў асобе Мао Сталін сутыкнуўся з абсалютна новай для яго зьявай. У камуністычным лягеры Сталін быў бясспрэчным першасьвятаром новай магутнай рэлігіі. Буржуазных палітыкаў ён разводзіў як лахоў, карыстаючыся фундамэнтальнай над імі перавагай: ён быў бандытам. Ні тое, ні іншае не працавала ў выпадку з Мао і рэжымам, які стаяў за ім і перамог у вялізнай краіне. На сталінскую папскую тыяру Мао і сам прэтэндаваў, і бандытам ён быў ня меншым.

Першы раўнд савецка(расейска)-кітайскай віртуальнай вайны, аб’яўленай Мао на пэроне Яраслаўскага вакзала, скончыўся ягонай перамогай па ачках. Мяркуйце самы: лідэр жабрацкай, спустошанай дзесяцігоддзямі грамадзянскай вайны і японскай акупацыі краіны прыехаў да валадара паловы сьвету, які знаходзіўся ў арэоле славы і вайсковай магутнасьці )дарэчы, толькі што ён авалодаў ядзернай зброяй) і заявіў яму дзьве рэчы: 1). мы абсалютна незалежныя ад вас; 2). у 19-м стагоддзі вашы імпэрыялістычныя валадары адабралі ў Кітаю вялізныя тэрыторыі. Мы гэта памятаем і будзем памятаць заўжды.

ІІ.

Цягам 70 гадоў, што прамінулі з тае пары, у Пэкіне кіраваліся ў сваіх зносінах з Масквой тымі ж двума пастулатамі. Было шмат рознага ў гэтых зносінах. Доўга вяліся жорсткія спрэчкі адносна дагматаў камуністычнай схаластыкі. Яны сышлі на не толькі са сьмерцю самой гэтай схаластыкі. Масква ў 1958 годзе (пры Мікіце Хрушчове) адмовілася перадаць КНР ядзерныя тэхналогі. КНР самастойна правяла ў 1964 годзе першае выпрабаваньне ядзернай зброі. Канфлікты на мяжы, ініцыяваныя, як правіла, кітайскім бокам, перарасьлі ў 1969 годзе (пры Леанідзе Брэжневе) у буйное ваеннае сутыкненьне на рачной высьпе Даманскі (цяпер Чжэньбао дао).

Вайсковы разьведчык і экспэрт па Кітаю палкоўнік Андрэй Дзевятаў мяркуе: “Пры Гарбачове расейцы зрабілі лёсавызначальны і незваротны крок да прынцыповых стратэгічных саступак. Першаму Саветы “прагнуліся” як раз Кітаю, а не НАТО: вывад 40-й арміі з Аўганістана, 39-й з МНР; адвод войскаў ад кітайскай мяжы і вымушэньне В’етнама ды вываду сваіх войскаў з Кампучыі – усё гэта адбылося як рэакцыя на патрабаваньні КНР і на некалькі гадоў раней за вывад савецкіх войскаў з Усходняй Эўропы. Нездарма ў “Нарысе па гісторыі КНР” сучасныя кітайскія гісторыкі зьвяртаюць увагу на тое, што на вядомых палітычных касультацыях на ўзроўні намесьнікаў міністраў замежных справаў з 1982-га да пачатку 1985-га савецкі бок займаў жорсткую і і несаступлівую пазыцыю і слухаць не хацеў пра ліквідацыю “трох вялікіх перашкод”. А Гарбачоў прышоў і ліквідаваў: у траўні 1989-га прыбыў “на двор Сына Неба” з “дарункамі” – гарантыямі выкананьня кітайскіх умоваў па нармалізацыі двухбаковых адносінаў. Пасьля гэтага фактычнага прызнаньня “васалітэту” (у традыцыйных кітайскіх уяўленьнях) перад Сярэдзіннай Дзяржавай ні позьні СССР, ні РФ палітычна не маглі і ня могуць прэтэндаваць ня тое што на статус “старэйшага брата” у адносінах з Кітаем, як у 1950-я гады, але зь вялікай нацяжкай здольныя весьці гаворку хаця б пра адносны парытэт у двухбаковых адносінах, больш таго апасаючыся, каб зноў “не пакрыўдзіць” Кітай. Таму незайздросная роля РФ як “нашага хаўрусьніка” у кітайскім успрыманьні ўсугубляецца яе “стратай твару” ў выніку стратэгічных саступак апошніх 30 гадоў, няздольнасьці і нежаданьня выправіць гэтае становішча, “направіўшы” ўласны “твар”. Сёньня Кітай проста “церпіць” Расею да тае пары, пакуль канчаткова не дамовіцца пра ўсё, што яму трэба, з ЗША”.

Цалкам пагаджаючыся з характарыстыкай сёньняшняга стану справаў, дазволю сабе спыніцца падрабязьней на стратэгічных саступках апошніх 30 гадоў постсавецкіх валадароў Расеі. Дзьве тэндэнцыі, што дадаюць адна адну, рэзка ўзмацняюць успрыняцьце Кітаем васальнага становішча Расеі – адна геапсіхалагічная, а другая, нарастаючая, ужо чыста крымінальная.

Усерасейскае постсавецкае эўразійства было ідэалагічна другасным, зьяўлялася функцыяй крыўды на Захад і выконвала для расейскай “эліты” ролю псіхалагічнай пракладкі ў крытычныя дні яе адносінаў з Захадам. Не да выпадковага сабутыльніка, а да нябёсаў Захаду зьвернута экзістэнцыйнае расейскае пытаньне: “А ты мяне паважаеш?” Няма адказу. Кітайцы ўсё гэта цудоўна разумелі і ставіліся да расейскіх заігрываньняў скептычна і з непазьбежнай дозай паблажлівай і фарсістай пыхі. Калі гэтыя бледнатварыя паўночныя варвары, якія ў свой час навязалі Сярэдзіннай імпэрыі несправядлівыя дамовы, чамусьці надаюць такое значэньне паперкам пра “стратэгічнае партнёрства” і “шматпалярнасьць”, то дзеля бесперапынных паставак расейскай сыравіны і расейскай зброі можна гэтыя паперкі і падпісаць.

Але адносіны з ЗША, асноўным эканамічным партнёрам і палітычным супернікам, для КНР значна важней, чым адносіны з Расеяй. Наладжваючы іх, Пэкін кіруецца чым заўгодна, але толькі не комплексамі расейскіх палітыкаў. Але, падобна, ня надта і бяруць у гэты абоз крамлёўскіх нафтагазатрэйдэраў. Канфрантацыя з Захадам і курс на “стратэгічнае партнёрства” з Кітаем непазьбежна вялі ня толькі да маргіналізацыі Расеі, але і да падпарадкаваньня яе стратэгічным інтарэсам Кітая і да страты кантролю над Далёкім Усходам і Сібір’ю – спачатку de facto, а потым і de jure.

Мы проста не заўважылі, як, адчайна спрабуючы сабраць хаця б якіх-небудзь васалаў у “бліжнім замежжы”, Расея сама ўжо ператвараецца ў бліжняе замежжа Кітая. Расейскі бок падчас дыялога ўвесь час намагаецца ўстаць на дыбачкі і дацягнуцца да стылістыкі пафасных дэкларацый двух высокіх бакоў, што дамаўляюцца, у той час як кітайскі бок ветліва, але пасьлядоўна ўказвае свайму малодшанькаму партнёру на ягонае законнае месца. Валадары Паднябеснай даўно ўжо ня лічаць патрэбным хаваць гэтую духаўздымную пэрспэктыву ад сваіх малодшых стратэгічных партнёраў. Людзі, блізкія да расейска-кітайскіх афіцыйных епрамоваў, у адзін голас паўтараюць апошнім часам, што кітайцы ўсё менш абцяжарваюць сябе неабходнасьцю прыкідвацца і нешта ўдаваць. Яны ставяцца да расейскай клептакратыі, што скача перад імі, і яе правадырамі з пагардай і ўжо не саромяцца выказваць гэтае пачуцьце публічна.

“Сёньня Расея ў вачах Кітая пазбавілася статуса, сталася прыслугай, -- канстатуе Андрэй Дзевятаў. – Але калі Расея прыкладзе намаганьні, яна можа стаць старэйшай сястрой – гэта добры статус. У кітайскім сьвеце маці – гэта зямля, бацька – неба, усё вырашаюць мужчыны і браты, але старэйшая сястра ўвасабляе мудрасьць. Нават калі яна п’яная, апусьцілася, аб ёй трэба клапаціцца, ейны гарод трэба ўзараць, яе нельга кінуць. У яе інтуіцыя і мудрасьць – і Расея можа гэтую мудрасьць прад’явіць”. Пуцінская клептакратыя ня проста намагаецца, але і робіць усё магчымае для таго, каб максімальна наблізіць дзень атрыманьня Расеяй “добрага статуса”. Асабліва, мабыць, натхняе членаў каапэратыва “Озеро” тая абставіна, што, атрымаўшы з кітайцаў усе бабкі па заключаным у апошнія гады кабальным пагадненьням, яны здолеюць з’ехаць назаўжды на Захад, які яны праклінаюць, з пачуцьцем маральнага задавальненьня з нагоды выкананага грамадзянскага абавязку. Клапаціцца аб апушчанай старэйшай сястры і араць гарод на ейнай тэрыторыі, якую нельга кінуць, будуць цяпер як пераконвае нас палкоўнік Дзевятаў, кітайскія таварышы. А як яны пры гэтым будуць выкарыстоўваць “роднасную цывілізацыю”, што прысягнула ім на вернасьць – як дурнаватага малодшага брата або як “мудрую” старэйшую сястру, што ўстала з каняў – гэта ўжо пытаньне выключна іхніх густавых перавагаў і дэмаграфічнай мэтазгоднасьці.

Масковія вяртаецца ў родную гавань – Залатую Арду і Імпэрыю дынастыі Юань, дзе і сфармаваліся яе традыцыйныя духоўныя скрэпы. Маштабныя задачы, пастаўленыя Імпэратарам Мао падчас ягонага гістарычнага візыту да Белага Цара ўзімку 49-50-га мінулага стагоддзя, практычна выкананы.

Дактрынальныя ўстаноўкі вайсковых тэарэтыкаў КНР уключаюць паняцьце “жыцьцёвай прасторы”, якое, як тыя мяркуюць, “выкарыстоўваецца для забесьпячэньян бясьпекі, жыцьцядзейнасьці і разьвіцьця краіны” і “для моцных дзяржаваў далёка выходзіць па-за рамкі іхніх дзяржаўных межаў”. А стратэгічныя межы жыцьцёвай прасторы “павінны перасоўвацца па меры роста комплексна магутнасьці дзяржавы”. Дарэчы, ці ня з гэтай дактрыны і сьпісана крамлёўская зьнешнепалітычная канцэпцыя “зоны прывілеяваных інтарэсаў Расеі”? Так, ведаеце, прыемна, устаючы з каленяў, паразважаць пра тэрыторыі сваіх суседзяў як пра зону сваіх прывіліяваных інтарэсаў. А як самым адчуць сябе на чыёйсьці зоне, калі гэты нехта, які валодае другой эканомікай сьвету, шматмільённай арміяй, заточанай на глыбокія сухапутныя наступальныя апэрацыі, і сур’ёзным ракетным патэнцыялам, таксама захоча пераадолець буйнейшую геапалітычную катастрофу другой паловы ХХ стагоддзя? Не, не наўпроставымі ваеннымі дзеяньнямі, зразумела, а выключна ў духу Сун-цзы: “Эфэктыўны кантроль, што зьдзяйсьняецца на працягу працяглага часу над стратэгічным раёнам, які знаходзіцца па-за межамі геаграфічных межаў, у канчатковым выніку прывядзе да пераносу геаграфічных межаў”.

Крамлёўская клептакратыя выдала кітайскім кампаніям дзесяткі ліцэнзій на доўгатэрміновую распрацоўку прыродных радовішчаў карысных выкапняў, зь якіх у Кітае будзе наладжана вытворчасьць жалеза, мэдзі, малібдэну, золата, сурмы, тытану, ванадзія, срэбра, германія, олава і іншага. Кітай будуе пераапрацоўваючыя вытворчасьці і на расейскай тэрыторыі, калі на іх занятыя кітайскія рабочыя. Прыкладна па той жа схеме Кітай заключыў у апошнія гады цэлы шэраг пагадненьняў з афрыканскім дыктатарамі. Праўда, у Афрыцы пагадненьнямі прадугледжвалася стварэньне значна большай колькасьці працоўных месцаў для тутэйшых. Тая ж праграма ўключае пашырэньне памежных прапускных пунктаў і “ўмацаваньне расейска-кітайскага супрацоўніцтва ў сфэры працоўнай дзейнасьці”. У Кітаі была створана адмысловая дзяржкампанія для інвэстыцый у сельскагаспадарчую вытворчасць, якія, як мяркуецца, будуць праводзіць арэнду/скупку зямлі ў Расеі. У распараджэньні КНР прадастаўлены вялізныя лясныя і водныя (Паўночнае мора!) рэсурсы Сібіры і Далёкага Усходу.

Уласна, Кітай атрымаў усё, што яму сёньня неабходна для пераварваньня напрацягу “працяглага часу стратэгічнага раёну, які знаходзіцца па-за межамі геаграфічных межаў”. Па паўторную ліцэнзію ён ужо ня прыйдзе. Цяпер гульня будзе весьціся выключна паводле кітайскіх правілаў. Сакрэт посьпеху па-кітайску – зразумець псіхалогію Іншага, падпарадкаваць ягоную волю, выкарыстаць у сваіх інтарэсах ягоныя комплексы, абаперціся на абсалютны цынізм і безадказнасьць пуцінскай клептакратыі, апошняй генэрацыі савецкай камуністычнай намэнклатуры, фінальнага прадукта працэса яе выраджэньня. Гэта – бліскучая стратэгічная перамога, атрыманая ў класічных традыцыях кітайскага вайсковага мастацтва без агольваньня меча, без адзінага стрэлу, калі не лічыць агнявых сродкаў, якія задзейнічаюцца падчас вучэньняў.

Вайсковыя вучэньні 2006, 2009, 2016 гадоў, што праходзілі на тэрыторыі чатырох паўночных вайсковых акругаў КНР, не пакінулі ніякіх сумневаў: Народна-вызвольная армія Кітая з намерам дэманструе сваю патэнцыйную гатоўнасьць да буйнамаштабнай сухапутнай наступальнай апэрацыі на тэрыторыі Расеі. Ні ў Гімалаях, ні ў Тайваньскай пратоцы, ні ў адбіцьці гіпатэтычнай атакі ЗША з паветра і мора падобны баявы досьвед кітайскай арміі ў прыцыпе не спатрэбіцца. Дастаткова распаўсюджаным зьяўляецца перакананьне ў тым, што ядзерны патэнцыял Расеі цалкам нівэлюе перавага КНР на канвэнцыйным узроўні. Гэта ня так. Парог “непрыймальнай шкоды” для Кітая непараўнальна вышэй, чым для разьвітых постіндустрыяльных краін і Расеі. Гэты цяжка фармалізуемы парамэтр зьяўляецца вытворным не ад характарыстык сістэм узбраеньняў, а ад цывілізацыйнага тыпа грамадзтва, ад каштоўнасьці чалавечага жыцьця ў той ці іншай культуры. А з-за таго, што ядзерная стратэгія – гэта больш чым на палову псіхалогія, то перавага ў гэты псіхалагічным двубоі можа аказацца ня ў таго боку, які валодае больш дасканалым ядзерным арсеналам, а ў таго, чыя культура больш цярпімая да маштабных чалавечых стратаў.

Калі ў гэтым ракурсе зірнуць на патэнцыйны расейска-кітайскі канфлікт, то прыйдзецца адмовіцца ад ілюзорнага ўяўленьня аб тым, што пагроза выкарыстаньня тактычнай ядзернай зброі здольная стрымліваць канвэнцыйныя сілы праціўніка, якія маюць перавагу. Вялікая гатоўнасьць да ахвяраў дазволіць кітайскаму боку падвысіць стаўкі ў гэтым ядзерным покэры, адказаўшы на пагрозу прымяненьня тактычнай ядзернай зброі на поле бою пагрозай эскалацыі ядзернага канфлікта, напрыклад, да ўзроўню абмену ўдарамі ракет сярэдняй далечыні па гарадах рэгіёна і гэтак далей. Гэта перад Захадам Уладзімір Пуцін можа, шантажуючы, трэсьці ядзернымі прычындаламі, з Кітаем такія прыёмы не праходзяць. Ён ўпершыню ў нашай ваеннай гісторыі пераўзыходзіць Расею на ўсіх узроўнях эскалацыі канфлікта.

Усё вышэйсказанае дазваляе зрабіць выснову, што сямідзесяцігадовая кітайска-расейская вайна, якая пачалася 19 сьнежня 1949 года, скончылася. Расея панесла ў ёй паразу. Пэкін не настойвае пакуль на фармальнай капітуляцыі, бо дзейсная расейская адміністрацыя актыўна, шчыра і плённа супрацоўнічае з дзяржавай-пераможцай, спрыяючы планамернаму пашырэньню “жыцьцёвай прасторы” Паднябеснай. Пасьля непазьбежнага ў гістарычнай пэрспэктыве падзеньня пуцінскага рэжыму (альбо яго гуманітарнай эвакуацыі) некаторыя фундамэнтальныя вынікі мінулай вайны будуць юрыдычна зафіксаваны. Землі, што належалі Сярэдзіннай Імпэрыі паводле Нэрчынскага кантракта 1689 года, могуць быць узьяднаны з КНР. Астатнія тэрыторыі, якія ўваходзяць у зону жыцьцёвых інтарэсаў Кітая, будуць інстытуцыялізаваны як сяброўскія яму суб’екты.

Загадкавым для зьнешніх назіральнікаў стала нечакана адзінадушнае рашэньне вярхушкі КПК адмовіцца ад усталяванага яшчэ Дэн Сяапінам правіла абмежаваньня ўлады першай асобы двума тэрмінамі, што добра зарэкамэндавала сябе на практыцы. Уяўляецца, што разгадка не ў выключнасьці асобы таварыша Сі Цзыньпіна, а ў выключнасьці тых задач, якія мае вырашыць кітайскае кіраўніцтва ў даволі блізкі, але дакладна не прадказальны час. На заключнай стадыі трыюмфальнага пераадоленьня буйнейшай геапалітычнай катастрофы ХІХ стагоддзя сусьветныя лідэры стагоддзя ХХІ могуць сябе дазволіць адвесьці ўвагу на дробныя працэдурныя пытаньні зьмены вышэйшай улады.

Андрэй Піянткоўскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.svoboda.org/a/29323851.html

/ 20-07-2018
Расея Масква Кітай
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?