змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Маскоўскі тупік

328 робатаў

Спэцапэрацыя па скарачэньні расейскай папуляцыі ўступіла ў сваю перадапошнюю стадыю. На паседжаньні Дзярждумы 19.07.2018 галасамі адной фракцыі ў першым чытаньні прынята рашэньне аб павелічэньні пэнсійнага ўзросту для мужчын да 65 гадоў і для жанчын да 63 гадоў. “За” – 328, “супраць” – 104.

Імёны гэтых 328 дэпутатаў трэба абавязкава запоніць і захаваць для міжнароднага грамадзкага трыбунала. Да 65 гадоў не дажываюць 43% расейцаў. Для іх пэнсія будзе толькі пасьля сьмерці.

На рынак працы будуць выкінуты дадаткова 16 мільёнаў чалавек. Прычым у тым узросьце, у якім у большасьці выпадкаў людзі на гэтым рынку не запатрабаваны. Дзе рэальныя меры па іхняму працаўладкаваньню і ясныя тлумачэньні, як урад зьбіраецца ствараць столькі працоўных месцаў?

Мільёны бабулек павінны будуць чакаць пэнсію яшчэ 8 гадоў. Для мільёнаў сем’яў паўстане праблема выхаваньня ўнукаў. Дзе дэтальна прапрацаваныя меры ўраду па радыкальнаму павелічэньню бясплатных дзіцячых садкоў і ясьляў?

Любыя апытаньні, ад крамлёўскага ВЦІОМ да “замежнага агента” Лявады-цэнтра паказваюць, што 90% насельніцтва супраць гэтай рэформы. У нармальных краінах, дзе палітычны лёс дэпутатаў і прэзыдэнта залежыць ад выбаршчыкаў, палітыкі пачынаюць весьці дыялог, працуюць з паасобнымі групамі насельніцтва, кагосьці падкупляюць, камусьці ідуць на саступкі, кагосьці пераконваюць. У Расеі, якая знаходзіцца ў акупацыі, ніхто такімі глупствамі ня дурыць сябе галаву.

Аднак, нейкія спробы пераканаць насельніцтва, што пэнсія пасьля сьмерці – гэта дабро, былі прадпрыняты. Зазьзяў арыфмэтычнай дасьціпнасьцю міністр Тапілін, які паведаміў, што для ўраду галоўнае не сэканоміць на пэнсіях, а, наадварот, больш даць людзям. І паабяцаў штомесячны дадатак да пэнсіі ў 1 (адну) тысячу рублёў. Прапаную прасачыць за рукамі міністра Тапіліна. Сярэдняя пэнсія ў Расеі – крыху больш за 13 тысячаў рублёў. То бок міністр Тапілін будзе ў адных людзей забіраць 13 тысяч, а іншым раздаваць па 1 (адной) тысячы.

На кожным пэнсіянэры-мужчыне ўрад сэканоміць 884 660 рублёў. На жанчынах-пэнсіянэрках улада нажывецца нашмат больш: тут эканомія 1 227 168 рублёў з кожнай жаночай галавы.

Звычайны забойца робіць сваю працу моўчкі. Маньяк і садыст любіць зьдзеквацца са сваёй ахвяры. Вось фрагмэнты з выступаў дэпутатаў Дзярждумы перад галасаваньнем за падвышэньне пэнсійнага ўзросту. Дэпутат Дзімітры Марозаў, старшыня камітэта па ахове здароўя: “Хіба людзі працуюць дзеля пэнсіі? Не! Яны мараць аб тым, каб быць здаровымі і доўга жыць!”. І наогул, як патлумачыў дэпутат Марозаў, пэнсійная рэформа фармуе новыя адносіны да таго, што такое шчасьце. Застаецца дадаць, што дэпутат Марозаў – хірург, які быў адным зь ініцыятараў забароны на ўвоз у Расею імпартных лекаў…

Выступае дэпутат Андрэй Ісаеў: “Пэнсіі трэба плаціць толькі тым, хто рэальна страціў працаздольнасьць”. Фантазія малюе шматкілёмэтровыя чэргі да лекараў, у якіх стаяць людзі, што жадаюць атрымаць заключэньне аб страце працаздольнасьці і тым самым даказаць сваё права на пэнсію, а таксама асобны рынак карупцыі, які ўзьнікне, калі гэтая ідыёцкая ідэя рэалізуецца. Андрэй Ісаеў гаворыць як ідыёт, піша як ідыёт і выглядае як ідыёт. Але ён не ідыёт, а буйны дзяржаўнік. Дзяржаўнікам Ісаеў стаў, калі да ўлады прышоў Пуцін. А да гэтага ён быў анарха-сіндыкалістам, паклоньнікам Нэстара Махно. Як убачыў Ісаеў Пуціна, стукнуўся аб зямлю і перавярнуўся ў круглага дзяржаўніка…

Напярэдадні гістарычнага галасаваньня ў Дзярждуме выступала дэпутат Ямпольская. Ейная прамова была палымянай і імпэтнай. Дэпутат Ямпольская апэлявала да сумленьня расейцаў: “Чалавек, які кажа: “Не хачу некалькі гадоў працаваць, каб сёньняшнія старыя атрымлівалі пэнсію пабольш”, абсалютна губляе права прад’яўляць ураду маральныя патрабаваньні”. І далей, дэпутат Ямпольская тлумачыць падведамственай папуляцыі як менавіта ёй дазволена думаць, і што менавіта дазволена хацець: “Апраўдана толькі адна пастаноўка пытаньня: “Я гатовы працаваць, дайце мне магчымасьць адчуваць сябе запатрабаваным”.

Цяжка сказаць, хто зь іх найбольш мярзотны: урад, які крадзе ў людзей адпачынак і грошы, або дэпутаты, якія разважаюць пра “мараль” і “сэнс жыцьця” перад прыняцьцем аднаго з самых драконаўскіх законаў…

Дадзеная спэцапэрацыя была праведзена ў абстаноўцы строгай інфармацыйнай дысцыпліны. Па-першае, у СМІ з 16.07.2018 была ўведзена забарона на словазлучэньне “пэнсійная рэформа”. Да гэтага за месяц з 14 чэрвеня па 16 ліпеня словы “пэнсійная рэформа” згадваліся ў СМІ звыш за 71 тысячу разоў (дадзеныя кампаніі “Медіалогія”” па выбарцы звыш за 30 тысяч мэдыйных крыніц), з 16 па 18 ліпеня гэтыя страшныя словы – “пэнсійная рэформа” – мільганулі на фэдэральных каналах толькі адзін раз. Лёс вінаватага невядомы.

Дазволеныя словы: “пераўтварэньні ў пэнсійнай сістэме”, “удасканальваньне пэнсійнага заканадаўства”. Але мне больш за ўсё спадабалася “антрапамэтрычнае вымярэньне аднаго паказчыка” ад дарадцы прэзыдэнта Аляксандры Лявіцкай зь ейнага выступу на СПЧ…

У тэлевізары не паказалі ніводнай акцыі пратэсту супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту. Затое ва ўсіх праграмах скакалі і прытанцоўвалі разам з вядучымі бадзёрыя дзядкі і бабулькі, якія пляваць хацелі на пэнсіі і марылі працаваць да сьмерці, а пэнсію наогул не атрымліваць ніколі. Асабліва хачу выдзеліць Алену Малышаву, якая ў сваёй праграме “Жіть здорово” распавяла, што да 60 гадоў у людзей бывае маладосьць, а пасьля гэтага настае сьпеласьць. На думку папулярнай тэлевядучай, асабліва спрыяе прадаўжэньню маладосьці прафэсія кафельшчыка, якая, як яна пераканана, зьвязана з фізкультурнымі прысяданьнямі. У пацьверджаньне сваёй гіпотэзы Малышава пачала ўдаваць кафельшчыка, што прысядае і ўкладае кафлі так: прысядзе – пакладзе, потым устае і прысядае з наступнай. Ня ўпэўнены, што ў Малышавай сярод знаёмых ёсьць кафэльшчыкі, але калі ёсьць, то ёй варта патурбавацца за сваю бясьпеку пры сустрэчы зь імі. Аднак, пасьля таго, як Алена Малышава агітавала за выпусканьне газаў падчас сэксу, ёй ужо няма чаго баяцца…

Асобная гісторыя – гэта паводзіны Пуціна. Сучасную Расею любяць параўноўваць з СССР. Сапраўды, тое, што робіць пуцінскі рэжым з пэнсіямі, крыху нагадвае дэфолт савецкай улады ў 1957 годзе. Тады было вырашана адмяніць выплаты па аблігацыях дзяржаўнага заёму, якія грамадзян СССР прымушалі купляць на суму ў сярэднім роўную месячнаму заробку. Калі стала зразумела, што забранае ў насельніцтва савецкая ўлада вярнуць ня ў стане, было вырашана ініцыяваць народны рух за тое, каб падарыць уладзе нарабаванае. Маўляў, як улада свая, народная і родная, якія могуць быць у сям’і парахункі. І пайшлі сходы працоўных калектываў і лісты працоўных і хатніх гаспадынь у “Правду” з патрабаваньнем адмяніць выплаты па заёму.

І тут праявілася розьніца паміж Пуціным і Хрушчовым, які асабіста езьдзіў па рэгіёнах і прадпрыемствах і тлумачыў людзям, як ім будзе добра, калі СССР ня верне ім скрадзеныя грошы. А Пуцін, у адрозьненьні ад Хрушчова, у падобнай сітуацыі прыкінуўся венікам і робіць выгляд, што наогул нічога ня чуў ні пра пэнсіі, ні пра рэформу. То бок чалавек імкнецца быць толькі там, дзе гарантавана перамога. Як у выпадку з гульнёй супраць зборнай Савудаўскай Аравіі. А вось на матч са зборнай Іспаніі ўжо прыходзіць было небясьпечна.

У выпадку масавых пратэстаў перад другім чытаньнем увосень – малаверагодна, але раптам – у Пуціна ёсьць два варыянты. Першы: зірнуць у вакно і зьдзіўлена сказаць, маўляў, пакуль я ратаваў Расею ў бітве з Трампам, дэпутаты з міністрамі наладзілі гнюснасьць. І ўнесьці касмэтычныя папраўкі да другога чытаньня. Другі: наладзіць для адцягненьня ўвагі абвастрэньне на ўсходзе Украіны. Тое самае, пра якое ён толькі што згадаў на сустрэчы з расейскімі амбасадарамі. Браць "за пару дзён” Кіеў, Рыгу, Вільню, Варшаву і Бухарэст, як ён абяцаў Парашэнку ў 2014 годзе, Пуцін, зразумела, ня будзе, ды й ня здолее, але наладзіць крывавае “абвастрэньне” на Данбасе цалкам здольны. Так што галасы гэтых 328 робатаў цалкам могуць абярнуцца бядой ня толькі для расейцаў.

Ігар Якавенка

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B5224D01D955

 

А што чакалі?

У дэмакратычных краінах эліты спрабуюць рабіць асьвету насельніцтва, а ў Расеі – сьведама разбэшчваюць. На гэта працуе тэлебачаньне і вялікая частка нашай інтэлігенцыі, што корміцца вакол дзяржаўных і алігархічных структур. Гэта яны (мы) ілжывымі і подлымі паліттэхналогіямі дыскрэдытавалі саму ідэю дэмакратычных выбараў. Гэта яны (мы) стварылі эфэктыўную машыну тэлеманіпуляцыі грамадзкай думкай, якая працавала ў 90-я на алігархаў, а потым была захоплена Пуціным і стала апірышчам ягонай улады. Гэта яны (мы) нічога не зрабілі, каб спыніць чэкісцкага гадаванца, а многія нават віталі ягонае прыйсьце да ўлады.

А цяпер часьцяком тыя ж людзі, што ўсё жыцьцё прапрацавалі ў СМІ, адукацыі, PR, палітыцы, рэкламе, інфармацыйных тэхналогіях і г.д., перакладваюць адказнасьць за тое, што адбываецца, на “цёмны і дзікі” народ. А што яны (мы) чакалі? Што пасееш, тое і пажнеш.

Х

Вядомы гісторык Леў Лур’е сказаў днямі: “параўноўваць Сталіна з Пуціным – гэта проста блюзьнерства ў адносінах да ахвяраў сталінізма”. Адначасна ў сеціве зьявіўся чарговы відэазапіс пачварных катаваньняў у расейскай калёніі. Праваабаронца Ігар Каляпін піша: “калі да пальцаў прыкручваюць драты і пускаюць ток – гэта ўжо класіка. А вось калі на зоне чалавеку ў задні праход тыцкаюць шланг і пад ціскам пускаюць ледзяную ваду – гэта ўжо эксцэс”.

Як і пры Сталіне, тое, што адбываецца ў Расеі, можна выказаць адным словам “катуюць”. І паспрабуйце патлумачыць ахвярам пуцінскіх “праваахоўнікаў”, што сталінскі тэрор даўно скончыўся і той час з нашым параўноўваць “гэта блюзьнерства”.

Х

Гляджу прэс-канфэрэнцыю Пуціна і Трампа. Блатная гаворка Пуціна і маразматычнае бляяньне Трампа. Трамп круціцца як вуж на патэльні і хлусіць. Пуцін хлусіць як дыхае – упэўнена і нахабна.

Хлусяць сінхронна, як падзельнікі, што змовіліся. Практычна па ўсіх пазыцыях – узаемаразуменьне. Пасьля сёньняшняй сустрэчы ў мяне няма ніякага сумневу, што Трамп на кручку ў Пуціна.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Танкавы міф

12 ліпеня споўнілася 75 гадоў адному з самых вядомых савецкіх ваенных міфаў. – “найвялікшая танкавая бітва пад Прохараўкай”. Парадокс, але зараз расейская прапаганда спрабуе адбяліць сябе ў Нямеччыне ад абвінавачваньняў у вайне з Украінай з дапамогай… эсэсаўца, сына ваеннага злачынцы, жывога ўдзельніка бітвы пад Прохараўкай!

Савецкая гісторыя казала пра тое, што 5-я танкавая армія генэрала Ротмістрава заатакавала 2-гі танкавы корпус СС обэрштурманфюрэра Гаўсэра, у бітве ўдзельнічала 1500 танкаў з абодвух бакоў, што дзьве танкавыя армады сутыкнуліся лоб у лоб на вялізным “танкавым полі”, і ў выніку раптоўнай атакі проста з маршу немцы былі разгромлены, і ў бітве пад Прохараўкай была дасягнута рашучая перамога.

Аднак раскрытыя савецкія ваенныя архівы і сучасныя дасьледваньні паказваюць зусім іншую карціну. Міфы пра найвялікшую танкавую бітву ляснулі адзін за адным.

1. 12-га ліпеня адбылася сустрэчная бітва. На адным участку, які зараз у Расеі называецца “танкавым полем” каля Прохараўкі, два савецкія танкавыя карпусы 5-й танкавай арміі заатакавалі падрыхтаваную абарону 2-га танкавага корпуса СС, у асноўным дывізіі “Лейб-штандарт Адольф Гітлер” і там не было ніякага масавага танкавага бою. На другім участку на ўсход ад Прохараўкі заатакавалі немцы – дывізія “Мёртвая галава”, і вось у гэтым месцы сапраўды адбыліся сустрэчныя танкавыя баі.

2. У бітве на двух напрамках агулам ўзялі ўдзел ня больш за 1 тысячу танкаў і самаходных установак з абодвух бакоў. У атацы 5-й танкавай арміі, пра якую склалі легенды савецкія прапагандысты, удзельнічала 348 савецкіх танкаў, у немцаў там магло быц ня больш за 100 танкаў і штурмавых гармат. У другім баі, на ўсход ад Прохараўкі ў бой уступіла да 150 нямецкіх танкаў і штурмавых гармат, гэтую атаку адбівалі 256 савецкіх танкаў. Па колькасьці танкаў гэтая бітва не зьяўляецца найвялікшай, у Другой сусьветнай вайне былі значна больш масавыя танкавыя бітвы.

3. Знакамітая атака на “танкавым полі” каля Прохараўкі аказалася не перамогай, а разгромам двух савецкіх танкавых карпусоў. Немцы ўтрымалі тут свае пазыцыі, а савецкія злучэньні былі адкінуты. Суадносіны стратаў у выніку ўражваюць – падчас аткі 5-й танкавай арміі было зьнішчана 207 савецкіх танкаў і САУ, у той час як “Адольф Гітлер” страціў незваротна зьнішчанымі… ўсяго 5 танкаў! Яшчэ каля 35 танкаў немцы адрэмантавалі, бо за імі застолося поле бою. На ўсход ад Прохараўкі немцы страцілі каля 40 танкаў, прычым ня менш за палову было зьнішчана незваротна. Савецкія страты ў гэтым раёне – яшчэ 89 танкаў. Страты асабовага складу 5-й танкавай арміі і дзьвюх стралковых дывізій, што адбівалі ўдар “Мёртвай галавы”, склалі 12 ліпеня ня менш за 3-4 тысячы чалавек.

4. Атака 5-й танкавай арміі аказалася правальнай па цэламу комплексу прычын: а) Германскі корпус прарваў 11 ліпеня ў раёне Прохараўкі галоўную паласу абароны Варонежскага фронту, і таму немцы чакалі ў гэтым раёне контудар савецкіх рэзэрваў і падрыхтаваліся да яго; б) камандваньне 5-й савецкай танкавай арміі ня мела часу правесьці разьведку і разгортваньне нямецкай абароны не было заўважана; в) атака зьдзяйсьнялася на невыгоднай для правядзеньня масіраванай атакі мясцовасьці шырынёй усяго ў 8 км, дзе немцы лёгка пралічвалі накірункі ўдараў і здолелі засяродзіць буйныя сілы; г) 5-я армія заатакавала адразу пасьля маршу, ня мела часу падрыхтавацца і сабраць усе сілы; д) атака зьдзяйсьнялася проста ў лоб нямецкай ударнай групоўцы, а не па яе ўразьлівым флангам, не ўдалося засяродзіць буйныя сілы артылерыі і абарона ня была здушана; е) савецкія танкі 1943 года па сваіх тэхнічных характарыстыках значна саступалі нямецкім, але савецкая прапаганда стварала міф аб перавазе савецкай зброі, хлусіла, называючы Т-34 лепшым танкам Другой сусьветнай вайны.

5. Танкавая бітва пад Прохараўкай не зьяўляецца пераломным момантам Курскай бітвы. Пераломным момантам Курскай бітвы стаў наступ савецкіх войскаў на поўдзень і і поўнач ад Курскага выступу, удары па флангах атакуючых германскіх груповак, а таксама высадка хаўрусьнікаў у Італіі. 5-я танкавая армія здолела дарагім коштам прыпыніць наступ немцаў, але разграміць ударную групоўку 2-га корпуса СС танкавая армія ня здолела, яна была абяскроўлена.

6. Чаму быў створаны міф пра найвялікшую бітву? Пасьля паведамленьня, што за адзін дзень страчаны сотні танкаў, Сталін загадаў пакараць вінаватых. І каб апраўдаць адзінаразовыя страты, камандваньне Варонежскага фронту і сам генэрал Ротмістраў склалі міф пра найвялікшы бой, які нібыта стаў пераломным. Пасьля вайны Ротмістраў стаў галоўным маршалам бранетанкавых войскаў, і для зацьверджаньня міфа напісаў кнігу пра бітву пад Прохараўкай, якая па частцы фактаў зьяўляецца поўным фэйкам. Але гэты фэйк стаў афіцыйнай гісторыяй вайны і дзесяткі гадоў удоўбліваўся ў галовы ды адзначаўся на дзяржаўным узроўні.

7. Забаўны факт – замест міфа пра фэйкавую “перамогу пад Прохараўкай”, у РФ складзены новы міф – што немцы, якія ваявалі пад Прхараўкай, зьяўляюцца сябрамі Расеі! Галоўным героем 12 ліпеня ў Нямеччыне стаў сын міністра замежных справаў Яахіма фон Рыбэнтропа – Рудольф. Ён камандваў танкавай ротай “Лейб-штандарта”, якая апынулася ў самай гушчы атакі 5-й танкавай арміі, і ягоны экіпаж здолеў зьнішчыць 14 савецкіх танкаў. Па словах Рудольфа, ён здолеў выжыць толькі таму, што ў савецкіх Т-34 быў дрэнны агляд і ў іхніх экіпажах не было камандзёра, які кантраляваў бы абстаноўку і назіраў за полем бою. Рудольф фон Рыбэнтроп ужо 15 ліпеня быў узнагароджаны Рыцарскім Жалезным Крыжам і стаўся зоркай нацыстоўскай прапаганды. Цікава, што бацьку-Рыбэнтропа павесілі ў Нэрнбэргу пасьля вайны, а сын Рудольф жывы дагэтуль. І самае дзіўнае – зараз карыстаецца вялікай пашанай у Расеі, дзе састарэлы ээсэсавец працуе на расейскую прапаганду! Так, вы не недачулі. У 2015-м, у разгар вайны ва Украіне расейскія спэцслужбы правялі сэрыю актыўных мерапрыемстваў, каб схіліць на свой бок германскую грамадзкую думку. І адным з трукаў стала запрашэньне ў РФ зядулі Рудольфа фон Рыбэнтропа, які ўрачыста прэзэнтаваў кнігу пад вельмі сьмешным назовам: “Мой бацька Яахім фон Рыбэнтроп. “Ніколі супраць Расеі”. То бок эсэсавец, які зігуе, сын аднаго з аўтараў Другой сусьветнай, які асабіста пашматаваў на вайне сотні савецкіх грамадзян, быў абсыпаны пяшчотамі Крамлём, каб паказаць, што нават у атачэньні Гітлера ніхто нібыта не хацеў ваяваць з Расеяй! Рудольфа фон Рыбэнтропа ўрачыста прывезьлі на месца ягонай баявой славы – поле бою пад Прохараўкай, дзе стаіць манумэнт палеглым савецкім ваярам, частка зь якіх загінула пад агнём эсэсаўца.

Міфы ляскаюць і складаюцца. І самае важнае, каб і мы не пайшлі па шляху стварэньня міфаў, каб гісторыя стала навукай, а не прыладай прапаганды. Каб пісалі праўду і рабілі высновы, а не хлусілі на карысьць дзейснаму начальству… Бо калі б пісалі сапраўдныя дасьледваньні вайны, то ўсе праблемы сталі б даўно вядомыя, і, верагодна, такое разуменьне шмат у чым змагло б зьмяніць хаду падзей…

Юры Бутусаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Модная ўстаноўка

Моднае цяпер прыслоўе “У Расеі трэба жыць доўга” напаўняе маю душу нейкай цяжкой шэрай тугой. Амаль як “Не жылі багата, нехрын і пачынаць” альбо “Дзе нарадзіўся, там і прыдаўся”.

Не, я, зразумела, ня супраць, каб усе добрыя людзі жылі доўга – справа ня ў гэтым.

Само правіла, сама вось гэтая мудрасьць палітычна жахлівыя. Ты павінен вельмі доўга жыць, каб перажыць усіх сваіх ворагаў і ворагаў сваіх ідэалаў. Злачынцаў, катаў, здраднікаў ты ўсё адно ня здолееш скінуць і наогул неяк пакараць – таму жыві проста дзеля таго, каб калі-небудзь убачыць, як іх сажрэ рак або пакараюць сьмерцю свае ж паплечнікі. Усе выпадкі сваёй бязмоцнасьці, боль ад усіх спадзяваньняў, што абваліліся, трэба проста перажыць. Ну і проста нуду, цэлыя дзесяцігоддзі нуды, рэакцыі і прыніжальных забаронаў трэба перажыць.

Перажыць дзесяцігоддзі нерэалізаваных магчымасьцяў. Выжывай любым коштам. Тады, магчыма, ты дажывеш, нешта добрае ўбачыш, стоячы адной нагой у альцгэймэры – нейкія першыя асьцярожныя крокі па разьвянчаньні культа асобы тых, хто ламаў тваё жыцьцё.

У Расеі трэба выжываць доўга – я б ужо тады так сфармуляваў. Так больш дакладна. Даўгажыхарства як мэханізм палітычнага змаганьня і адстойваньня ідэалаў.

Раман Папкоў

Пераклад з расесйкай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Руская дыба

Адзін Райх, адзін правадыр, адна дыба.

Фашызм заўжды пачынаецца з пяшчотнай песьні пра любоў да Радзімы. Пра яе лясы, палі, рэкі, родныя прасторы і мірнае неба над галавой. А яшчэ – пра тое, як шмат таемных злодзеяў жадаюць усё гэта захапіць і зьнішчыць. І, каб гэтага не адбылося – неабходная моцная ўлада, здольная ліквідаваць падступных ворагаў і падтрымліваць стабільнасьць і парадак. Для гэтага ўладзе патрэбныя пашыраныя паўнамоцтвы і татальны кантроль над усім, што здольнае думаць і рухацца. І якое шчасьце, што ўлада мае магутнага Лідэра, здольнага павесьці за сабой па шляху суровага змаганьня з цёмнымі сіламі, што хаваюцца за кожным рогам. Іх неабходна выявіць і пакараць. Для гэтага пашыраюцца шэрагі паліцыі, будуюцца турмы, робяцца больш жорсткімі законы. Ворагаў ловяць і саджаюць, іншых – выціскаюць па-за межы краіны, але іх, гадаў, менш не становіцца, а зусім наадварот: яны памнажаюцца ў арыфмэтычнай прагрэсіі, і даводзіцца пісаць новыя законы, наймаць яшчэ больш сілавікоў, браць пад кантроль прэсу і судовыя інстытуцыі. І вось, калі ўжо вось-вось настане квітненьне – высьвятляецца, што для яго дасягненьня трэба пакараць суседнія краіны, адняўшы “спрадвек-спадчынныя тэрыторыі”, аднавіць гістарычную справядлівасьць, пасля чаго – ужо дакладна краіна ўздыхне поўнымі грудзьмі і ўстане з каленяў…

Усё гэта ўжо было. Але чалавецтва – хранічны троечнік, які не жадае засвойваць цяжкія ўрокі. Яму б нешта прасьцей, паводле формулы “Лідэр-Перамога-Квітненьне-Стабільнасьць”. Ёсьць, зразумела, іншыя спрошчаныя формулы. Напрыклад, каб перастаць наступаць на граблі – трэба час ад часу браць у рукі вілы. Але такая ўстаноўка ўжо прызнана экстрэмісцкай, і любая спроба яе агучыць можа абярнуцца для разумніка рэальным тэрмінам. І наогул: як даць рады дысанансу, калі – з аднаго боку – паўсюль гавораць пра новыя гістарычныя прарывы краіны і дэманструюць ваенна-спартовыя дасягненьні, а зь іншага – падвышаюць падаткі і пэнсійны ўзрост? Гэта складана: узяць ды і прызнаць, што ўласная ўлада табе нахабна хлусіць. Гэта небясьпечна: прыняць рэчаіснасьць і паспрабаваць нешта зьмяніць. Назваць правадыра зладзеюгай і ўступіць у бойку з дзяржаўнай рэпрэсіўнай машынай, якая наладжана ўжо настолькі, што проста перамолвае жыцьці і лёсы мільёнаў людзей.

Пасьля “трыюмфальнай сустрэчы” Пуціна з Трампам Лубянскі Райх натхніўся ўсімі сваімі дадатковымі храмасомамі. Амэрыканец выглядаў бледна – як шкалата, што нашкодзіла, а Пуцін – наадварот – выпраменьваў такі бадзёры аптымізм, нібыта прад’явіў свайму візаві нешта зьнішчальнае. Трампа кідала з боку ў бок – ад двухсэнсоўных заяваў да прамоваў у апраўданьне, што “фэйк-СМІ зноў няслушна ўсё зразумелі і наўмысна вычварылі”. Прэзыдэнт ЗША, які круціцца вужом у шырокай лубянскай кішэні – мізэрнае відовішча. І тое, што санкцыі супраць Крамля ня будуць аслаблены – заслуга Кангрэса, а зусім не Трампа.

Адмоўная сэлекцыя ў сусьветнай палітыцы прывяла да таго, што асобаў узроўню Рэйгана і Тэтчэр ужо даўно няма, і няма каму аб’явіць “крыжовую выправу супраць Імпэрыі Зла”. Нават назваць пуцінскую Расею такім чынам ні ў каго не стае сьмеласьці, бо пасьля літары “а” давядзецца казаць “б” – да самай апошняй літары алфавіта. І нерашучае таптаньне перад нэа-фюрэрам лагічным чынам ператвараецца ў глупае расшаркваньне з наборам невыразных палітэсаў. І вось ужо “неўтаймаваны Трамп” лавіруе паміж крытыкамі, якія абстрэльваюць яго, і прыцягальным крамлёўскім мача. Верагодна, што сустрэча была настолькі ўражальная, што Дональд пажадаў працягу, прычым, жаданьне гэтае аказалася нават вастрэй за стрэлы, выпушчаныя па яму непрыяцелямі…

Між тым, пуцінскі рэжым атрымаў новы зарад жыцьцяздольнасьці. Унутры фашыстоўскай машыны заіскрыла ад падвышэньня ўзроўню напружанасьці, і яна прысьпешыла абароты. Арышт генэрала Дрыманава – пачатак “чыстак” унутры сістэмы. Яна мае патрэбу ў “абмаложваньні”, калі старых нягоднікаў замяняюць на новых – яшчэ галодных, але больш энэргічных, выхаваных у духу поўнай адданасьці Райху. Іх выкарыстаюць так жа сама, як і папярэднікаў, пасьля чаго таксама ўтылізуюць. Так наладжана гэтая машына. І працаваць яна будзе да тае пары, пакуль не паламаецца асноўная дэталь яе мэханізма: скрапляючы правадыр, на голым торсе якога трымаюцца мадэлі зьнешніх дамоўленасьцяў і ўнутрыбандыцкіх “цёрак”. Не называць жа кодлу ўсіх гэтых усманавых і ротэнбэргаў элітай? Таму – так: прышлі да арбітра-пахана, парашалі, ударылі па руках і вырашылі: “Дзярыпаску адмазаць, Чайцы – пашырыць памоечны бізнэс, Керымава прыгалубіць, Кабаевай – прадаць частку акцый Першага канала”. І ніякіх “стрэлак” са стралянінай, бо – стабільнасьць. Ці вы хочаце, каб было, як у дзевяностыя? А што тычыцца катаваньняў у калёніях – вось нябачанае нешта! Бо дыба – гэта і ёсьць наша галоўная гістарычная скрэпа. Яе з посьпехам практыкавалі і пры Іване Жахлівым, і пры Пятры Вялікім, і пры Кацярыне, і пры Ёсіфе Вісарыёнавічы. Стагоддзямі спраўджаная рэч – і што цяпер, ад яе адмаўляцца з-за вопляў саплівых праваабаронцаў?

Цяпер, пасьля зьнешнепалітычнага трыюмфа, рэжым стане больш жорсткім. Арыштоўваць будуць больш, саджаць – часьцей, катаваць – больш балюча. Жыцьцё ўнутраных ворагаў павінна стаць невыносным, прычым, ворагаў за гады лібэральнага міндальнічаньня напладзілася так шмат, што адразу ўсіх і не павешаеш. Здавалася б, вось звычайны расеец перадпэнсійнага ўзросту, а зірнеш ў ягоныя тужлівыя ад страху вачаняты, пашлакочаш скалпэлем дазнавальніка – і высьветліцца, што ніякі ён не райхс-грамадзянін, а глыбока заканспіраваны вораг, шпіёнская кансэрва, што застыла ў трапяткім чаканьні сьмерці фюрэра. І як такога не падвесіць? Як не зрабіць урок мільёнам такіх жа падлюг, што праважаюць зласьлівымі позіркамі ўрадавыя картэжы?..

Такія ёсьць гістарычныя традыцыі, што вы так любіце. Такі ёсьць набор прыладаў у нашым паўночным паўшар’і. Прыміце яго і супакойцеся. Бо на ўсіх вас – адна Радзіма, адзін Правадыр, адна Дыба.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://rusmonitor.com/a-sotnik-russkaya-dyba.html

 

“Родіна-мать зовёт!”

Яніы Іесалніекс, парляманцкі сакратар Міністэрства юстыцыі Латвіі запрапанаваў жыхарам краіны пакінуць краіну, калі некага не задавальняе латышская мова. Пра гэта палітык напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры.

Сярод іншага, ён напісаў: “Калі некаму тут, у Латвіі, не падабаецца і хочацца ўсё па-расейску, тады сьмела можаце вяртацца на радзіму”. Пры гэтым палітык забясьпечыў сваю публікацыю хэштэгамі #1мая, #ШествиеЖданок и иллюстрацией «Родина-мать зовет!».

Як паведамляюць СМІ, 2 траўня кіраўнік управы «Партии действия», былы дэпутат Сэйма Ігар Мельнікаў аспрэчыў у Канстытуцыйным судзе папраўкі да Закону аб адукацыі, што тычацца пераходу на навучаньне на дзяржаўнай мове, пра што паведаміла прадстаўнік КС Кэція Стразда. У прыватнасьці, Мельнікаў заклікае суд ацаніць адпаведнасьць Закона артыкулам 1, 91 и 112 Канстытуцыі і некалькім міжнародным канвэнцыям.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.infobomb24.info

 

Атака на народы

Прыняцьце Дзяржаўнай думай паправак да закона “Аб адукацыі”, якія адмяняюць абавязкавае навучаньне моваў народаў Расеі, -- лагічны працяг бясконцай шавіністычнай атакі на нярускія народы краіны, якая працягваецца з большай або меншай інтэнсіўнасьцю з 1991 года. Калі-небудзь пра гэтае пераўвасабленьне былой фэдэрацыі ў класічную турму народаў паводле імпэрскага ўзору – “на ўсіх мовах усё маўчыць”, паводле дакладнай заўвагі Тараса Шаўчэнкі, -- будуць пісаць у падручніках гісторыі Расеі альбо дзяржаваў, якія паўстануць на яе тэрыторыі.

У любым выпадку дэпутаты Дзярждумы зрабілі яшчэ адзін – і вельмі важны крок да зьяўленьня такіх дзяржаваў. Яны без якой-кольвечы патрэбы нагадалі мільёнам людзей, што тыя – грамадзяне другога гатунку ў сваёй уласнай краіне. І рэспублікі ў іх з барскага пляча “старэйшага брата”, і мовы ня мовы, і лепш бы наогул пра ўсё гэта забыцца і сваёй дапатопнай культуры саромецца.

У гэтай брыдкай шавіністычнай кампаніі ўзяў непасрэдны ўдзел і галоўны магільшчык сучаснай Расеі – Уладзімір Пуцін. Менавіта ён сказаў пра недапушчальнасьць прымушэньня людзей да вывучэньня моваў, якія не зьяўляюцца для іх роднымі. Так-так, гэта сказаў прэзыдэнт той самай краіны, якая ўсю сваю гісторыю прымушае вывучаць расейскую мову мільёны людзей, для якіх яна ня родная. Якая прымушае прадстаўнікоў неславянскіх народаў Расеі выкарыстоўваць кірыліцу – прымушае заканадаўча, рашэньнямі ўсё той жа ашалелай Дзярждумы. Прэзыдэнт краіны, якая “абараняе” ўкраінцаў акупаванага Данбаса ад іхняй роднай мовы, навязваючы ім вывучэньне расейскай. Але для нацыянальынх рэспублік, апошняя зь якіх была анэксавана Масквой толькі ў 1944 годзе, -- іншы стандарт. Там нікому нельга “навязваць” татарскую, башкірскую або тувінскую. Толькі расейскую можна навязваць ў дні сумневаў і цяжкіх думак, хто сумняваўся!

У выніку замест грамадзтва, аб’яднанага агульнымі культурнымі каштоўнасьцямі і ўзаемапавагай, у кожнай расейскай рэспубліцы з дастатковай колькасьцю нярускага насельніцтва мы атрымаем некалькі абшчын, што ненавідзяць адна адну. Мясцовыя жыхары, якія будуць глыбака зьняважаны шавінізмам Масквы і працягнуць вывучаць сваю мову і культуру насуперак спробам цэнтра прынізіць і зьнішчыць іх. І мясцовыя калабарацыяністы, якія будуць гатовыя прадаць інтарэсы свайго народа бессаромнаму “старэйшаму брату”. Расейцы, якія будуць шчыра спачуваць сваіх абражаным суседзям, -- і непісьменныя нахабныя шавіністы, якія будуць лічыць, што ім цяпер усё дазволена.

Калі-небудзь усё гэта выбухне, яшчэ як выбухне! Гэта ёсьць самае сапраўнае міннае поле, дбайна закладзенае Пуціным і ягонымі думскімі шчаўкункамі пад самыя асновы расейскай дзяржаўнасьці.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.271761.html

 

Трамп і Пуцін

Ну, вось і ўсё. Завялі памідоры каханьня ў Белым доме. Майка Пампэа выклікалі ў сэнацкі Камітэт па міжнародных адносінах і строга дапыталі: “Навошта Трамп сустракаўся з Пуціным? Пра што яны размаўлялі? Ці даваў гаспадар Белага дома нейкія абяцаньні свайму візаві?” Пампэа мужна ўхіляўся ад удараў, і ў выніку зрабіў некалькі непрыемных для Крамля заяваў: “ Вашынгтон не прызнае анэксію Крыма, і Расея не пазьбегне адказнасьці за састрэлены над Данбасам МН-17”. А крыху пазьней ацьверазьвяльная хваля дакацілася і да самога Дональда. Цалкам верагодна, што яму пераканаўча патлумачылі, што гуляцца з фікаліямі небясьпечна. Нават калі яны здаюцца табе цалкам прыстойным матар’ялам, што нагадвае гліну, і прыдатным для лепкі – аднойчы гэтыя будаўнічыя гульні скончацца халерай. Пуцін – таксічны, і паціскаць яму руку – усё адно, што абдымацца з Бэн Ладэнам, узброеным ядзернай кнопкай. І Дональд здаўся. Надвячоркам 25 ліпеня стала вядома, што сустрэча Трампа з Пуціным пераносіцца на 2019 год. А гэта роўназначна адмене – асабліва калі ўлічыць агульны кантэкст апошніх заяваў: па праблеме Украіны з Пуціным дамовіцца так і не ўдалося, Расея адказная за анэксію і састрэлены Боінг, і наогул – унутры футбольнага мяча, падоранага Пуціным Трампу, аказаўся чып. Ён, можа, і бяскрыўдны, але з улікам шпіёнскіх схільнасьцяў лубянскага лысенькага – ну іх да д’ябла, такія падарункі. Закаханых разьвялі па далёкіх закутках, і прысьпешана праводзяць паміж імі непераадольныя перашкоды ў выглядзе новых санкцый, якія абяцаюць быць настолькі адчувальнымі, што амуры адзенуцца і, раззброіўшыся, разлятуцца, адкуль прыляцелі. Новы драконаўскі дакумант будзе ўключаць санкцыі супраць энэргетычнага і фінансавага сэктараў, супраць расейскіх алігархаў і прадпрыемстваў з удзелам дзяржкапітала, санкцыі супраць сувэрэннаай запазычанасьці Расеі, сэктаральныя санкцыі супраць кібэргульцоў у Расеі, а таксама будуць мець на ўвазе стварэньне нацыянальнага цэнтру рэагаваньня на “расейскія пагрозы”. Акрамя намордніка на Пуціна, мяркуецца накінуць ашыйнік і на Трампа: у дакуманце ўтрымліваецца пункт, які прадугледжвае, што ЗША ня здолеюць выйсьці з НАТО бяз згоды сэната. А то Дональд апошнім часам ужо надта зачасьціў з громкімі заявамі ў бок Столтэнбэрга, кідаючы таго ў ружовашчокія засмучэньні.

Але ня сьпіць крамлёўскі мэханізм асімэтрычных адказаў. Круцяцца шэсьцярні, падымаючы краіну з карачак. Слова “вайна” зноў загучала з тэлеэкранаў, намякаючы на непазьбежнасьць апошняй бойкі. І вось ужо Мінабароны пачынае люта ненавідзець канфіскацыі ў грамадзян асабістага аўтатранспарта ў выпадку ўступленьня Расеі ў вялікую вайну. Пры Сталіне, памятаем, увесь асабісты транспарт, уключна з гужавым, стаяў на ўліку ў ваенкаматах, а ў 60-70-я гады кожная пішучая машынка была зарэгістравана ў ворганах, каб ніводная карэтка не склізіла ў бок ненавіснага Захаду. Не дапамагло тады – дапаможа сёньня. Законатвары прынялі стойку камбадачы. Зацятыя прапагандысты падхапілі ідэю, і раззьявіўшы гаспаранаўскую зяпу, адрыгнулі: “Гэта – нармальная практыка. Вывучыце пытаньне на прыкладзе Другой сусьветнай. Нават не ў СССР. Пацікаўцеся, як было ў Райху”. Вось і цудоўна. Вось і вызначыліся. Часам яны прагаворваюцца, расстаўляючы слушныя акцэнты. Лубянскі Райх павінен ехаць на вашых машынах, а калёну ўзначаліць апрануты ў залатыя дасьпехі матацыклетачнік Хірург. І скораць яны Эўропу, усеўшыся на Эйфэлевай вежы, і абальюць англічанку спэц-парфумай ад “Навічка”, а Амэрыку скалануць адной ядзернай баегалоўкай, накіраванай у жарало Елаўстаўна.

Для падняцьця большага натхненьня Мінабароны замуціла прапагандысцкі рок-фэстываль “Нашесьце”. Але сярод музыкантаў адразу ж выявілася “пятая калёна” адшчапенцаў, якія адмовіліся сьпяваць з мілітарысцкай сцэны. Усе гэтыя Манэтачкі, “Элізіюмы” і іншыя, дачакаўшыся моманту, заявілі пра байкатаваньне патрыятычнага мерапрыемства. У адказ на подлы дэмарш гадаванцы Шайгу паведамілі пра ўвядзеньне на сцэну “Дывізіі Кабзонаў”, а дакладней – незабіваемага ансамбля песьні і скокаў імя Аляксандрава. Было б лагічней адразу вывесьці танкі і адчайна шахнуць у бок Захаду пад песьню “За намі – Пуцін і Сталінград”, але яшчэ ня вечар. Яшчэ не аддзена адмашка здушыць крамлёўскай шансоншчынай пацыфісцкі рок. Але калі так пойдзе і далей – яна не прымусіць сябе чакаць. Стас Міхайлаў на строме, Валерыя ўжо адпрасавала гімнасьцёрку, і Растаргуеў пачысьціў маўзэр…

Але ня ўсё вам песенькі ды прыпевачкі. Крадзеж у краіне ідзе напоўніцу. “Газпром” зноў выйшаў на рынак пазыкаў і запатрабаваў 40 мільярдаў рублёў, ратуючыся ад згаленьня грашыма пэнсіянэраў. “Роснефть” з гэтага часу можа не вяртаць у Расею валюту, атрыманую ад продажу нафты. А прэм'ер Медведев падпісаў Мэмарандум, згодна зь якім Зьнешэканомбанк, ачолены страшэнным злодзеем Шувалавым, можа і надалей генэрыраваць страты і выводзіць грошы замяжу. Агульная вартасьць дэфолтных актываў банка дасягнула паўтара трыльёна рублёў, зь якіх больш за 80% даводзілася на незгашаныя крэдыты пад алімпійскія будоўлі. Хлеб – нішто, відовішчы – усё!

Пуцінская “саўковая рыдлёўка” звонка зачышчае краіну, выграбаючы ўсе магчымыя сродкі. Зачышчае да бляску, да крышталёвай чысьціні. А, каб ніхто не насьмеліўся пра гэта казаць – паліцэйшчына пацее ўсімі рыямі, фабрыкуючы справы супраць грамадзян. “Экстрэмісцкі” артыкул 282 сьвісьціць над галовамі наканаваных, як кісьцень, абвальваючыся на аматараў посьціць ў сацсетках сумніўныя карцінкі і ставіць пад імі падазроныя лайкі. І вось ужо дэпутат Дзярждумы Сяргей Баярскі – сын “Дыназаўрыка” і вусатага капелюша, высунуў трусіную пыску і запрапанаваў распаўсюдзіць паняцьце “замежны агент” ня толькі на юрыдычных, але і на фізічных асобаў.

Попел прывіднай вайны стукаецца ў крамлёўскія чарапныя скрынкі, адгукваючыся гулкім рэхам на ўсіх паверхах “вертыкалі”, што дала шчыліну. Трамп больш нам не сябра, нягледзячы на падораны футбольны балёнік. Дык адкажам жа ўдарным мардабоем і эпілептычнымі прыпадкамі да сьмяротнай асфіксіі – пакуль міма нашага Сонцааблічнага не праплыве застылы Трамп Ворага!..

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Даліна супраць Трампа і Пуціна

У Трампа, Пуціна, Орбана, Яраслава Качыньскага, Мары Лё Пэн, AfD адныя і тыя ж сябры і ворагі. Канфлікт паміж іхнімі прыхільнікамі і праціўнікамі – не звычайная класавая барацьба работнікаў і працадаўцаў. Гэтае супрацьстаяньне паміж жыхарамі буйных гарадоў і глыбінкі, маладымі і пажылымі, адукаванымі і ня надта, а галоўнае – паміж людзьмі старой індустрыяльнай і новай постіндустрыяльнай крэатыўнай эканомікі.

Асабліва выразна гэта бачна на прыкладзе ЗША, дзе Трампа падтрымліваюць многія работнікі і бізнэсоўцы традыцыйных галін (ад фэрмэраў да нафтавікоў), а новыя прадпрымальнікі-інаватары і іхнія супрацоўнікі часьцей за ўсё перакананыя антытрампісты. У ЗША сутыкнуліся новыя і старыя мадэлі гаспадаркі і адпаведныя ім погляды на сацыяльны сьвет. Умоўная Аклахома ўвайшла ў клінч з умоўнай Сіліконавай далінай.

Распальваньне антымігранцкай гістэрыі – усяго толькі папулісцкі прыём. Сапраўдны сэнс цяперашняй кансэрватыўнай хвалі ў іншым. Гэта паўстаньне аграрна-індустрыяльнай глыбінкі і новай крэатыўнай эканомікі. Зразумела, што любая спроба спыніць прагрэс асуджана. Сучасныя лудзіты начале з Трампам ня маюць будучыні.

Пуцін, як і Трамп, спрабуе абараніць стары сацыяльна-эканамічны лад. Але калі ў ЗША гэта традыцыйны індустрыяльны капіталізм, то ў Расеі – сучасны фэадалізм з чыноўнікамі-памешчыкамі, алігархамі-вотчыньнікамі і бяспраўнай паўпрыгоннай большасьцю насельніцтва. Індустрыяльныя рабочыя або фэрмэры ў ЗША зацікаўлены ў захаваньні старога парадку. Расейская глыбінка – не. Цяперашні рэжым асуджае яе на галечу і гібеньне. Таму Пуцін у адрозьненьне ад Трампа або Эрдагана ня мае моцнай падтрымкі нават у сваёй умоўнай “Аклахоме”, якая востра незадаволена ягонай сацыяльнай палітыкай. Падчас спробы дзяржаўнага пераварота ў Турцыі на абарону Эрдагана дабраахвотна выйшлі сотні тысяч энтузіястаў. Упэўнены, што ў Расеі знайшлося б вельмі мала ахвотных бясплатна і з рызыкай для сябе падтрымліваць Пуціна. Людзі на ўсялякі выпадак (“як бы чаго ня выйшла”) адказваюць сацыяёлагам, што падтрымліваюць уладу, але выцягнуць іх на “пуцінг” можна толькі за грошы і адгулы. Пуцінскі рэжым ня мае актыўнай масавай базы і, таму наўрад ці перажыве нейкія сур’ёзныя закалоты.

Х

Хвароба перакінулася на суседзяў?

Правёўшы шмат інтэрв’ю і сустрэчаў у рамках некалькіх праектаў у Бэрліне, пераканаўся, што многія нядаўнія выхадцы з рэспублік былога СССР: Малдовы, Беларусі, Казахстана, Азэрбайджана і нават Украіны настроены прапуцінскі (часта ў галаве поўная каша, але Пуцін амаль заўжды – моцны, “правільны” прэзыдэнт). У вайне ў Данбасе вінавацяць каго заўгодна, толькі не Крэмль. Найбольш папулярная вэрсія, што ва ўсім вінаватыя амэрыканцы. Даходзіць да сьмешнага. Маладая ўкраінка з Кіева расказала, што шкадлівыя амэрыканцы яшчэ ў часы СССР раскідалі з самалётаў каларадскіх жукоў, каб пакінуць краіну без бульбы. Ёсьць адчуваньне, што контрпрапагандысцкая праца ва Украіне правалена.

Самыя антыпуціскі настроеныя рэспандэнты – маладыя турысты з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Прычым, чым маладзейшыя яны, тым мацней ня любяць рэжым і нават анэксію Крыма ўспрымаюць адмоўна (аргуманты, праўда, хутчэй эканамічныя, чым маральныя). Зьяўляецца адчуваньне, што прапаганда перастае ўплываць на новае пакаленьне расейцаў, але яе ўзьдзеяньне на жыхароў постсавецкіх рэспублік узмацняецца – хвароба перакінулася на суседзяў.

Людзям з рабскай псіхалогіяй чужы барын заўсёды здаецца лепшым за свайго. Пуціну пасьпяхова лепяць вобраз ідэальнага валадара для мэнтальна савецкіх грамадзян з рэспублік былога СССР: гэткага новага Сталіна, якога “ўсе ў сьвеце баяцца і шануюць”. Гэта ёсьць новая пагроза на постсавецкай прасторы.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 27-08-2018
Расея Крах Расеі
Абмеркаваньне
арьраь Аўтар: Менчанин 2018-08-28

Оккупированные земли всегда теряют население и выходят из колоний с меньшим населением. Пример Индия, Африка и т.д. Средневековые методы РФ ничего хорошего ее соседям не несут.

Рок Аўтар: Менчанин 2018-09-08

Вряд ли Москва сможет противостоять миру.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: