змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Маскоўскі лабірынт

Самотны фюрэр

Ну, вось і інаўгураваўся, і краіне палягчэла. Бадзёры, ходзіць сам і гугнявіць. А тое, што хлусіць як сівы конь – дык мы прызвычаяныя. Наш галоў-чэкіст без хлусьні – як Карлсан без прапелера. І расхінуў ён сваю пячору, і зь яе палілося нешта асьветна-злабадзённае. “Прарыва прашу, прарыва!” І, пакуль не ачунялі прысутныя парнакапытныя, патлумачыў: “Такі рывок здольнае забясьпечыць толькі вольнае грамадзтва, якое ўспрымае ўсё новае і адкідвае несправядлівасьць, коснасьць, дрымучае ахоўніцтва і бюракратычную мерцьвячыну”. І ўся бандыцкая лейка слухала яго, ківаючы галовамі і стукаючы капытамі па паркету ў знак адабрэньня. І прыняў ён парад з дзьвюхногімі і іншымі коньмі, і ўнес у Дзярждуму кандыдатуру новага старога прэм’ера Медведева, які і дагэтуль трымаўся разам зь ім недзе паміж шыбеніцай і перакладзінай, і цяпер не пакіне. І гэта слушна, бо банда павінна трымацца разам. Зьвязаная адной крывёй, скаваная адным ланцугом злачынстваў. Нікуды яны адзін ад аднаго не падзенуцца: ні Медведев ад Пуціна ні на крок, ні Валодзін, ні Шайгу, ні Патрушаў, ні нават сумуючая мадам Паклонская. Адна братва, адзін фюрэр. І адзін вораг – чалавецтва. Часам яно прымае форму ўласнага народа, часам калектыўнага Захада, а іншым разам прадстае ў вобразе трыбунала. Усё залежыць ад гістарычных абставінаў, якія ў дадзены момант складваюцца зусім не вясёлкава.

Кіраўнік Эўрапарляманту Антоніа Таяні заявіў, што Эўразьвязу неабходна стварыць адзіную армію для забесьпячэньня якаснай сумеснай зьнешней палітыкі. Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон запрапанаваў да наступнага дзесяцігоддзя падрыхтаваць эўрапейскія сілы рэагаваньня, якія будуць мець агульную дактрыну і агульныя бюджэтныя інструманты, і фактычна стануць сіламі хуткага шматнацыянальнага разгортваньня для супрацьдзеяньня выклікам і пагрозам. На гэтую ініцыятыву імгненна адрэагавала Вялікабрытанія, заявіўшы аб гатоўнасьці далучыцца да “адзінай эўрапейскай арміі”. Зразумела, што дадзеная ідэя была прадыктавана мілітарысцкай рыторыкай Крамля, які абражаны настолькі, што нават ня стаў запрашаць нікога з сусьветных лідэраў на сваю фюрэр-інаўгурацыю. Перад Пуціным адсьвечваў адзін толькі Шродэр, якому ўжо няма што губляць, акрамя газпромаўскіх плыняў. Не прыедуць лідэры і на ярмарку мілітарысцкай пыхі, якая будзе скрыгатаць на ўвесь сьвет 9 траўня. Наогул, ёмка нікога не запрашаць, калі паслалі і асьвісталі на сусьветнай палітычнай сцэне. У адказ на гнілыя памідоры з галёркі асабліва каштоўна дастаць з шырокіх штанін якога-небудзь вясёлага Ваяводу. Агаліць і ўсьмяхнуцца. Менавіта гэты ваяўнічы эксгібіцыянізм і прымушае Эўропу з Амэрыкай адгароджвацца ад бандыцкай Расеі. І пакуль на Пушкінскай сярэднявечнае казацтва, што прарвалося з Лугандона, лупцуе малагадовых Навальнага, адпрацоўваючы мільёны бюджэтных сродкаў, выдзеленых Сабяніным, тая ж Эўропа ўважліва назірае за разьвіцьцём шалёнага пацыента. Так, гэта Захад выкарміў блатнога фюрэрчыка ўласнымі грудзямі. А хто ведаў, што ён вырасьце ў такую сволач? Літвіненка труціў – сарамліва маўчалі. Браў Крым – стрымана бурчэлі. Забіваў на Данбасе – выказвалі “сур’ёзную заклапочанасьць”. Бамбардаваў сірыйскіх дзяцей – хапаліся за галаву. І толькі чамусьці пасьля атручваньня ў Солсбэры да “сарамлівых буркуноў” пачало рэзка даходзіць, што ўсе гэтыя спэц-вылазкі і гібрындныя вайнушкі – толькі прэлюдыя перад нейкім галоўным Актам, які яшчэ не пачынаўся.

Псіхічна хворы пацыент, які застаўся ў палітычнай самоце, можа лёгка сарвацца. Гэта – галоўная пагроза для цывілізаванага сьвету. Пакуль ён адкручвае галовы сваім і жрэ іх унутры Расеі – Захад можа зь вядомай доляй фальшу глытаць горкія пігулкі: і парушэньні правоў чалавека, таптаньне Канстытуцыі, і фактычную ўзурпацыю ўлады. Выратавальны тэзіс аб “унутраных справах сувэрэннай дзяржавы, большасьць насельніцтва якой падтрымлівае курс Пуціна” можа гучаць дастаткова доўга – але толькі да тае пары, пакуль у гаспадара Крамля не паедуць усе дваццаць вежаў. А яны паедуць абавязкава. Бо аднойчы скончацца грошы, скончыцца ежа і пачнецца сапраўдны крызіс. З пачварнай інфляцыяй, масавым беспрацоўем і разгулам бандытызма, які і ня сьніўся ў “ліхія 90-я”, бо племя Матаролаў вернецца на Радзіму і пачне займацца тым, што тварыла на Данбасе: разьвіваць ідэі “Наваросіі”. Пуцінскія прапагандысты надта доўга рэкламавалі вабноты пераможнай вайны. Насельніцтва прыгледзелася да яе, прынюхвалася і ўжо схацела. І плаваць, што сучасная вайна – зусім іншая, ды й мінулая – гэта не мэдалі і не стужачкі, а адарваныя рукі і ногі, прабітыя чарапы і мільёны спачвараных трупаў. Бязмозглы постсавок схацеў новых перамог, і аднойчы праявіць гатоўнасьць сшыхтавацца і пайсьці сьвіньнёй супраць цэлага сьвету. Калі ўжо ўнутры краіны запанаваў жах – нам што, адным цяпер пакутваць? І няхай нам хрынова, але і вам, буржуям, ня будзе добра. Напампаваўшы падобныя настроі ў масе аднаклетачных, можна з крамлёўскіх палатаў пераехаць у надзейны бункер, адкуль і павышаць ядзерныя стаўкі, пакуль у каго-небудзь з гульцоў не лясьне цярпеньне…

Зразумела, хочацца, каб было не так. Каб свае ж голымі рукамі… Або хай гніе, але ня лезе са сьмярдзючай пысай піцекантрапа ў эўрапейскі прадсёнак. Але плянэта Зямля на ўсіх адна. А зьдзічэлыя ў Расеі дзьвюхногія – часткова і заслуга той самай Эўропы, што сёньня моршчыцца ад аднаго толькі прозьвішча: Пуцін.

Майк Пампэа “уламаў” Кім Чэн Ына. На тое яно і мастацтва палітыкі, каб потым тлуміць галаву: “Што ж такога сказаў гэты Пампэа паўночнакарэйскаму дыктатару?” Пуцін так і напрошваецца на тое, каб яго таксама “ўламалі”. Толькі цукерак ня будзе. Будзе пакутлівы пэрыяд новага застою – настолі доўгі, наколькі моцны арганізм у фюрэра. А потым абрынецца ўсё – у тое ж імгненьне, як на крышку труны “вялікага правадыра” ўпадуць першыя камякі зямлі. І ня будзе ўжо ні “перабудовы”, ні дапамогі ў выглядзе “ножак Буша”. Дзікуны аддадуць свае ядзерныя рагаткі ў абмен на ежу, пасьля чаго здохнуць у сваім паўночным Конга. Вымруць не пераможанымі, бо ніхто перамагчы іх нават не зьбіраўся.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/871-zvereet-fyurer-odinokij.html

 

“Нам бы Сталіна…”

Час ад часу трапляюцца відэазвароты ў жанры “крыка душы расейцаў з глыбінкі”. І практычна ва ўсіх – адна сістэмная памылка. Людзі скардзяцца на невыносныя ўмовы жыцьця і кажуць аб тым, што “нам бы новага Леніна”, і што “Сталін бы гэтых пуціных паставіў да сьценкі”… Але Пуцін – даруйце – член КПСС. Ён не адракаўся ад “натхняючай і кіруючай”. Ён – дзіця НКВД-КГБ.

Як мінімум дзіўна не разумець, што пуцінізм ёсьць канчатковая стадыя загніваньня ленінізма-сталінізма-брэжнеўшчыны. Апошняя ступень “саўка”.

Аднак, скардзяцца савецкія людзі. Пост-саўкі. Яны не разумеюць, што і Ленін – крывавы авантурыст, і Сталін – забойца.

І да тае пары, пакуль яны ня зьменяцца самы (я а яны ня зьменяцца) – гісторыя будзе наразаць кругі. Колькі там кругоў Пекла? Паводле Дантэ – дзевяць? Будзе ім і дзесяты. У Расеі – свой, асаблівы шлях…

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Тракер з крымскага моста

Вось, чаму? Чаму ў прадстаўніка Дзярждэпа Ноерт заўжды акуратная фрызура, прадстаўнік МЗСа Захарава час ад часу фарсіць зь нямытай галавой?

І на адкрыцьці моста ў Крым было тое ж самае. Захарава стаіць на фота з капой саломы на галаве, падобна, што і непрыстойна склаўшы рукі ўнізе жывата. Што за ганьба!

Але, да справы.

Захоп Крыма – глупства. Маючы на ўвазе інтарэсы Расеі. Ускраіна сусьветнай палітыкі. У сьвеце, закрытым пратокамі. Устойліва датацыйны рэгіён. Месца марнаваньня грошай, якія патрэбны ў Расеі – на мадэрнізацыю краіны, якая ўсё больш адстае ад Захада і Кітая.

Захоп Крыма спарадзіў вайну Расеі супраць Украіны на ўсходзе краіны і, як наступства, санкцыі заходніх краін супраць Расеі, якія яшчэ больш павялічваюць адставаньне Расеі ад Захаду і Кітая.

Захоплены Крым – адны праблемы і нічога станоўчага для Расеі. Рана ці позна гэта будзе ў Расеі ўсьведамлена, гісторыя з Крымам скончыцца. Тады зь вялікімі стратамі для Расеі – “дзякуй” Пуціну, ягоным падначаленым, бізнэс-сябрам і ўсяму крымнашысцкаму насельніцтву Расеі.

Але гэта будзе потым.

Пакуль жа тракер Пуцін учапіўся ў руль грузавіка і пыліць паўз жанчыну ў салатавым халаце, робіць мізэрны савецкі рэванш у мінулае, якое назаўжды сышло – імчыцца туды, дзе няма будучыні.

Аляксей Мельнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5AFC8B336A904

 

Форма

Калі напярэдадні леташняга Дня Перамогі ў маскоўскай інтэрнэт-краме “Ярмарка майстроў” зьявіўся незвычайны тавар: “Форма НКВД узору 1943 года дзіцячая”. Прызнаюся шчыра, тады я гэтую навіну не заўважыў. А зараз мяне прыцягнуў да яе пост у Фэйсбуку Адэлі Калесьнічэнкі, названы “Усё не лягчэй. Эстафэта пакаленьняў?”

Я пацікавіўся, зайшоў у гэтую краму. Нягледзячы на тое, што “працы” ўжо няма на сайце, замову можна зрабіць, пашыюць пад памер вашага дзіцяці, ад 80 да 164 (трэба меркаваць, гэта рост). А памер 164 – гэта ня надта ўжо і дзіцячы памер. Мікалаю Іванавічу Яжову ён цалкам пасаваў бы.

Мяркую, Адэль Калесьнічэнка дарма пад сумневам паставіла пытальнік: “Эстафэта пакаленьняў?” Калі гэта эстафэта, наогул, ніколі і не спынялася. Ельцын мог, але не захацеў яе спыніць – адмовіўся (не наважыўся?) правесьці сапраўдны “Нюрнбэргскі працэс” над камуністамі і камунізмам як ідэалогіяй. А з прыходам ва ўладу Пуціна пераемнасьць пакаленьняў была цалкам адноўлена.

Абурэньне продажам дзіцячай формы НКВД зразумелае. Але трэба разумець, што самае абуральнае тут гэта менавіта эстафэта пакаленьняў, пераемнасьць, тое, што цяперашняе НКВД – савецкае гестапа – працягвае існаваць і пасьпяхова функцыянаваць, і ня проста функцыянаваць, а прышло да ўлады і падмяніла сабою дзяржаву. Падмяла пад сябе дзяржаву. І ягоныя шчупальцы праніклі практычна ва ўсе сфэры жыцьця расейцаў.

Гэта ўсё адно, як бы пасьля Другой сусьветнай вайны канцлерам Нямеччыны стаў бы шэф гестапа Мюлер.

У нейкім сэнсе гэтая дзіцячая форма НКВД няме станоўчую функцыю, праявіўшы, як лакмусавая паперка, сутнасьць пуцінскага рэжыму (для тых, хто слаба бачыць). Рэжым ужо ня лічыць патрэбным прыкрывацца ўсялякімі фігавымі лісткамі дэмакратыі, няхай і сувэрэннай, а, адкінуўшы які-кольвечы сорам, паказвае грамадзтву сваю сапраўдную сутнасьць.

Бо чым гітлерскі рэжым адрозьніваўся ад сталінскага, па форме? Тым, што Гітлер быў па-свойму людажэрам шчырым – ён не хаваў сваю людажэрную сутнасьць. А Сталін удаваў з сябе – і даволі пасьпяхова – вэгэтарыянца. Ён на словах змагаўся за мір ва ўсім сьвеце (і Хрушчоў потым, і Брэжнеў таксама змагаліся). Менавіта гэтае фармальнае адрозьненьне і дазваляе цяперашнім сталіністам і карысным для іх ідыётам зусім з пафасам абвяргаць якія-кольвечы спробы паставіць знак роўнасьці паміж двума рэжымамі. І ведаць яны ня хочуць і бачыць ня хочуць відавочнае – што камуністы вялі таку барацьбу за мір, што сапраўды, як у вядомым афарызме, ад сьвету магло каменя на камяні не застацца.

Пуцін спачатку таксама прыкідваўся вэгэтарыянцам, але ўлада ягоная зарадзілася на выбухах дамоў і Другой чачэнскай вайне. А людзі блізарукія гэтага бачыць не хацелі. Для іх заўжды былі важнымі форма і словы, а ня сутнасьць і справы. Справы і сутнасьць Пуціна для многіх такіх людзей ня сталі відавочнымі нават пасьля Крымнаша і сірыйскай кампаніі: ён жа сам сказаў, што змагаецца за мір: ва Украіне гэта змаганьне з украфашыстамі (і прэм’ер Гройсман украфашыст!), а ў Сірыі – зь ІДзІЛ (забароненая ў Расеі арганізацыя).

Здаецца, цяпер у Пуціна ці то дах канчаткова паехаў, ці то ён настолькі пераканаўся ў сваёй беспакаранасьці і моцы, што больш, як і Гітлер, ня лічыць патрэбным хаваць сваю людажэрную сутнасьць.

Адсюль – адкрытыя пагрозы на адрас краін НАТО: “ядзерны попел” Кісілёва , бравада “На Берлін!”, “Можам паўтарыць!” і г.д. У мінулай зацемцы пра перамогашаленства я прыводзіў выказваньне аднаго путлерыёта: “Калі ты супраць вайны, то ты, значыць, супраць Расеі”. Савецкія людзі ўсё ж як адзін былі за мір (была памяць пра вайну, і камуністычная прапаганда працавала ў гэтым напрамку, нягледзячы нават на аўганскую кампанію). А Пуціну і ягонай зомбаскрыні – трэба аддаць ім належнае – удалося ў рэкордныя тэрміны перафарматаваць бальшыню расейцаў: яны цяпер за вайну. Таму, нават калі гісторыя са зьяўленьнем дзіцячай формы супрацоўніка НКВД – прыватная ініцыятыва якога-небудзь бізнэсоўца – нічога не мяняе, бо толькі ва ўмовах цяперашняга ўгарнага патрыятызма і перамогашаленства ў Расеі мог паўстаць попыт на такую прадукцыю, і бізнэсовец гэта зразумеў, і зразумеў, што на гэтым можна зарабіць. Ці можна сябе ўявіць, каб сёньня ў Нямеччыне ў якога-кольвечы бізнэсоўца могла паўстаць ідэя вырабляць і прадаваць дзіцячую форму супрацоўніка СС?

Пуцінскі рэжым на цяперашняй сваёй стадыі больш не хавае сваю сутнасьць, і гэтым ён па-свойму добры. І гэтая гісторыя з формай НКВД вельмі выразна паказвае, што рэжым цяпер ня толькі па сутнасьці, але і па форме (ужо даруйце нявольны каламбур) – людажэрны.

Вадзім Зайдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5AFAF6889DE52

 

Якія “апалчэнцы”?!

Абаронца данецкага аэрапорта і кіраўнік Усеўкраінскага хаўруса ўдзельнікаў баявых дзеяньняў у АТА “Пабрацімы Украіны” Мікала Міньё заявіў выданьню “ГОРДОН”:

Мы разумелі: не адстаім там, на Данбасе – згубім усё. Бо расейская армія – гэта сур’ёзна… Не было там ніякіх сэпаратыстаў. Ужо праз паўтара месяцы пасьля пачатку рэальных баявых дзеяньняў большая частка мясцовых разьбеглася – хто ў Расею, хто ва Украіну пераехаў. Там засталася добра забясьпечаная расейская армія, трэніраваныя маладыя жаўнеры і спэцпадраздзяленьні.

Выгодна камусьці казаць, што на Данбасе “апалчэнцы”. Вы б паглядзелі, як гэтыя “апалчэнцы” страляюць, як кладуць снарады з гаўбіцы. Я крыху разумею, пра што кажу. Немагчыма за тыдзень і нават за месяц навучыць чалавека так страляць. З танка навесным з чатырох кілёмэтраў патрапіць па вышцы шахцёр дакладна ня здолее. На Данбасе ваявала падрыхтаваная расейская армія. Але пераламіць украінцаў яна ўжо ня здолела.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/kiborg-mino-komu-to-vygodno-govorit-chto-na-donbasse-opolchency-vy-by-posmotreli-kak-eti-opolchency-strelyayut-246661.html

 

Антысавецкая рэвалюцыя

Сутнасьць цяперашняга часу добра праявілася ў даўнім сьмешным канфлікце – калі ў Маскве на Ленінградзкім праспэкце “на патрабаваньне абураных грамадзян” прыкрылі шашлычную “Антысавецкая”. Справа была ў часы , здавалася б, вэгэтарыянскія, калі Расея яшчэ не гуляла так апантана ў танчыкі і самалёцікі – у 2009 годзе. Але натуральна – быў “зварот Савета вэтэранаў” пад кіраўніцтвам былога члена Палітбюро ЦК КПСС Далгіх, што, маўляў, назва шашлычнай “Антысавецкая” абражае вэтэранаў, “якія з павагай ставяцца да савецкага пэрыяду ў нашай гісторыі”, і таму трэба выдаліць з фасада шашлычнай “недарэчны палітычны каламбур”.

Не дапамагло нават тое, што шашлычная разьмяшчалася амаль проста насупраць гатэля “Савецкая”, і таму ў назвы “антысавецкая” было цалкам легальнае і зусім не палітычнае абгрунтаваньне. Не, куды там! Распараджэньне “зьняць вывеску” падпісаў асабіста тадышні прэфэкт акругі “прагрэсіўны” Мітволь. Грамадзкасьць паабуралася, ды й прытухла. Хаця, па логіцы, калі ўжо ўлады ўзяліся тады “шанаваць пачуцьці вэтэранаў, “што з павагай ставяцца да савецкага пэрыяда”, трэба было зачыняць не адну шашлычную, а наогул усе прыватныя ўстановы па Маскве – бо ў “савецкім пэрыядзе” ніякіх прыватных шашлычных, рэстаранаў, шапікаў і ларкоў не было!

(часткова выканалі пазьней, калі Сабянін урэшце пазносіў у Маскве шапікі і ларкі)

Праклён сучаснай Расеі – што ў ёй так і не перамагла антысавецкая рэвалюцыя. Не дабілі гадзіну – як не выдалілі мумію як бы Леніна пад зямлю. Труп саўка застаўся і ўсё больш сьмярдзіць. Усё неяк думалася, што “навошта”, “такія дробязі”, “ён жа ўсяроўна памёр”; зноў жа – “вэтэраны абразяцца, а яны ж старэнькія”.

У выніку вэтэраны мёртвымі сухенькімі ручонкамі нас ужо амаль усіх і здушылі.

Гульні з саўком, усё гэтае ёрніцтва пра “найвялікшую геапалітычную катастрофу” дарма не прайшло. Чым далей, тым больш не стае ў Расеі адносінаў да СССР як да ЧУЖОЙ ДЗЯРЖАВЫ. Гэта не тата і не маці – гэта здохлы монстр. Вакол яго ня трэба хадзіць на дыбачках і дэманстраваць “павагу” -- яго трэба, нацягнуўшы пальчаткі і марлевую навязку на твар, цягнуць на сьметнік. І потым яшчэ доўга праветрываць памяшканьне, адчыняючы насцеж вокны і дзьверы.

Ніякай сэнтымэнтальнасьці! Ня трэба з замілаваньнем перабіраць савецкія бразготкі і цацкі – гэта ўсё зараджана трупным ядам. Усё на сьметнік! Скідваць вывеску трэба не з шашлычнай “Антысавецкая”, скідваць вывеску трэба з гатэля “Савецкая”, што стаіць насупраць. Досыць. Як груба кажуць у народзе: “Затыкай, нанюхаліся”.

Спытаюць – “а як жа талерантнасьць?” А якая можа быць талерантнасьць да ідэалогій, якія якую-кольвечы талерантнасьць адмаўляюць у прынцыпе? Якая можа быць талерантнасьць да саўка? Цярпімасьць мае сэнс праяўляць толькі да цярпімых.

За 30 гадоў нават да самых тупых ідэалістаў, накшталт мяне, дайшло, што савок сам не адпадзе, як кароста. Не, яго трэба выпальваць. Патрэбна антысавецкая рэвалюцыя. Лепш позна, чым ніколі.

Аляксей Рошчын

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5AF927266B04B

 

Беспакаранасьць крамлёўскай карупцыі

Вось ужо каторы год я спрабую вызначыць назву адзінкі, у якой можна было б вымяраць узровень заходняй палітычнай карупцыі і сэрвільнасьці ў адносінах да Крамля і іншым аўтарытарным рэжымам постсавецкай прасторы. Можа, самая пасуючая мера карупцыі – гэта шродэр? Але былы фэдэральны канцлер Нямеччыны, якога пасьля ягонага ўдзелу ў інаўгурацыі расейскага прэзфдэнта нямецкія мэдыі назвалі “вяльможай на двары” Уладзіміра Пуціна, не зьдзяйсьняе ніякіх учынкаў, якія маглі б пацягнуць за сабой крымінальную або нават палітычную адказнасьць. Шродэр – адстаўны палітык, які сваімі паслугамі Крамлю зарабляе на жыцьцё. Часы ягонага палітычнага ўзьлёту – як і часы, калі ягоная партыя прэтэндавала на становішча кіруючай, -- ззаду.

Сваіх сувязяў з Масквой Шродэр ні ад каго не хавае. Ён толькі лабіст з сувязямі і біяграфіяй. Але ён не балатуецца ў нямецкі парлямант, не нясе фармальнай адказнасьці нават за рашэньні ўласнай партыі. Калі ў Шродэра ёсьць хаця б нейкая адказнасьць, то маральная. Можна зразумець многіх шануючых сваю краіну немцаў, якім непрыемна бачыць нават былога фэдэральнага канцлера, які апынуўся сярод абслугі Уладзіміра Пуціна. Але гэта асабісты выбар Гэрхарда Шродэра.

Таму заходнюю палітычную карупцыю я б вымяраў ня ў шродэрах. У шродэрах лепш вымяраць глыбіню падзеньня адстаўных заходніх палітыкаў, прапарцыйную суме атрыманых імі за свае паслугі крамлёўскіх ганарараў.

А заходнюю палітычную карупцыю я вымяраў бы ў аграмунтах. Былы старшыня Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы, у адрозьненьні ад Гэрхарда Шродэра, -- дзейсны палітык, іспанскі сэнатар і член ПАРЭ. Менавіта на пасадзе прэзыдэнта ПАРЭ без якога-кольвечы ўзгадненьня з асамблеяй Аграмунт з групай іншых непадкупных дэпутатаў прыляцеў на расейскім вайсковым самалёце ў Сірыю, выступаў у ролі масоўкі для тадышняга кіраўніка фракцыі “Едіной Россіі” генэрала Уладзіміра Васільева і іншых думцаў, абдымаўся з сірыйскім дыктатарам Башарам Асадам. Пасьля таго, як абураныя самаўпраўствам Аграмунта члены ПАРЭ вырашылі выдаліць яго з пасады, сэнатар схаваўся ад калег, зацягваў абмеркаваньне пытаньня аб сваёй адказнасьці – словам, рабіў усё магчымае, каб заставацца карысным Крамлю ня проста ў ролі шэраговага дэпутата.

І толькі здолеў Аграмун выкараскацца з расейскага палітычнага скандала, ён адразу ўляпаўся ў азэрбайджанскі карупцыйны. Аказалася, што азэрбайджанскія палітыкі ставяцца да сваіх эўрапейскіх партнёраў прыкладна так жа сама, як некалі трактавалі савецкае кіраўніцтва. Пры Аліеве – не Ільхаме, а Гэйдары, не прэзыдэнце, а першым сакратары ЦК – вазілі ў Маскву каньяк і іншыя падарункі. Пры Аліеве – не Гэйдары, а Ільхаме, і не першым сакратары ЦК, а спадчынным прэзыдэнце – возяць падарункі ў Брусэль. І аказваецца, што дон Пэдра са таварышы таксама ласы на бакінскія сувэніры, як і дарагі Леанід Ільліч.

Пры гэтым асобы, подкуп якіх пацьверджаны вынікамі незалежнага сьледства ПАРЭ, абышліся лёгкім перапудам. У рассьледваньні названы прозьвішчы некалькіх дзесяткаў парлямантароў, якія аказаліся вінаватымі ў парушэньні рэгляманту асамблеі і кодэксу паводзінаў дэпутата. Рэгламэнтны камітэт ПАРЭ вырашыў пакараць толькі чатырох зь іх – сярод якіх толькі сам Аграмунт і кіраўнік азэрбайджанскай дэлегацыі Самар Сэідаў. А ўсё пакараньне абмяжоўваецца да забароны быць кіраўнікамі ПАРЭ і яе дакладчыкамі, але ўсе астатнія дэпутацкія магчымасьці ў палітыкаў, падазраваных у карупцыі, захаваюцца. Яны, як і раней, будуць выступаць, галасаваць і дэманстраваць максімальную аб’ектыўнасьць.

І тут паўстае пытаньне: чаму такі высокі ўзровень беспакаранасьці павінен папярэдзіць іншых прадстаўнікоў заходняй палітычнай і прадпрымальніцкай эліты ад аказаньня паслуг Крамлю і крамлям меншым? Калі Шродэр – нягледзячы на ўсе рэпутацыйныя страты – усё яшчэ застаецца адным з самых уплывовых нямецкіх палітыкаў, да парадаў якога прыслухоўваюцца зусім ня толькі ў СДПГ, калі Аграмунт пасьля публічных скандалаў з паездкай у Сірыю, адстаўкай і азэрбайджанскім подкупам, нікуды не дзяецца з ПАРЭ, то кожны можа вырашыць, што крамлёўская пэнсія важней за нямецкую або іспанскую рэпутацыю. І хто скажа, у якой колькасьці шродэраў нам давядзецца ў недалёкай будучыні вымяраць глыбіню заходняга падзеньня і ў якой колькасьці аграмутаў – глыбіню маскоўскага пранікненьня?

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.270004.html

/ 20-05-2018
Расея Пуцін Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
арто Аўтар: Менчанин 2018-05-24

РФ давит на прошлое. Мол помните, мы с вами Гитлера разбили, "ваших" евреев спасали, а тут повылазили всякие националисты и хотят мировой порядок разрушить. И пошла пояска по ТВ. Фашисты в Украине, факельные шествия и т.д. РФ конечно братья, но не до такой же степени,что под шумок борьбы с фашизмом хотят развивать свой империализм, откуда собственно фашизм и родом. Все посчитали в Кремле, все политтехнологии применили, но все же увидели их настоящее лицо и не поверили. Захват чужих земель стал для РФ обыденностью. Похоже Чечня была лишь полигоном для новой армии РФ, как среагирует народ и мир. Можно будет идти дальше или нет?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: