змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Лубянская імпэрыя

І дэсантнікі ўжо зразумелі

Дагестанскі дэсантнік Асхаб Алібэкаў, які стаўся вядомым у сацсетках дзякуючы свайму лютаўскаму роліку пра гібель расейскіх жаўнераў на Данбасе, затрыманы паліцыяй. Пра гэта праз YouTube-канал паведаміла дачка Алібэкава.

Паводле дадзеных дачкі, Алібэкава затрымалі 14 сакавіка. Невядомыя ў цывільнай вопратцы падышлі да дэсантніка і справакавалі яго на канфлікт, пасьля чаго затрымалі за супраціў паліцыі. Дачка Алібэкава перажывае за бацьку і просіць усіх аказаць пры магчымасьці любую дапамогу. Яна сьцьвярджае, што пасьля затрыманьня мужчыны адбыўся апэратыўны суд, на якім яго арыштавалі на 10 дзён.

Такім чынам, Алібэкаў прапусьціць выбары 18 сакавіка, на якіх планаваў быць назіральнікам.

Знакамітае відэа Алібэкава было апублікавана на YouTube 11 лютага. У гэты відэа ён выступіў супраць Уладзіміра Пуціна. Раней расейскі апазыцыянэр назваў пуцінскую Расею мафійнай структурай, якая пагражае міжнароднай бясьпецы.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://inforesist.org/v-rf-arestovan-desantnik-kritikovavshiy-putina-za-vrane-ob-ukraine/

 

Да чаго прыводзіць унутраная акупацыя

На пачатку лютага 2014 года, яшчэ да ўцёкаў тадышняга прэзыдэнта Віктара Януковіча, у Генэральным штабе Узброеных сілаў Украіны быў распрацаваны план па супрацьдзеяньню перакідцы расейскіх спэцназаўцаў у Крым. Падрабязнасьці плана былі выкладзены на паседжаньні РНБА 28 лютага 2014 года.

Пра гэта ў інтэрв’ю выданьню “ГОРДОН” заявіў начальнік Генштаба і камандуючы Узброенымі сіламі Украіны ў 2012-2014 гадах генэрал-палкоўнік Уладзімер Замана.

“28 лютага 2014 года ў вялікай залі Вярхоўнай Рады адбылося пашыранае паседжаньне РНБА, якое пачалося з выступу прэм’ер-міністра Арсэна Яцэнюка: маўляў, усё дрэнна, усё прапала. Міністр абароны Ігар Ценюх паўтараў за Яцэнюком, заявіў, што ўкраінская армія не гатовая ваяваць з Расеяй. У выніку кіраўніцтва прыняло рашэньне не пачынаць актыўных дзеяньняў у адказ, хаця на паседжаньні я казаў, што ў Генштабе ёсьць план адбіцьця нападу на Крым.

У прыватнасьці, рыхтаваліся да перакідкі ў Крым чатыры батальённыя тактычныя групы аэрамабільных войскаў і ПДВ, а таксама палкі спэцназу былі ўжо падрыхтаваны для гэтых дзеяньняў, а разьведвальная рота 25-й брыгады ПДВ з 26 студзеня 2014 года заранёў была перадыслакавана ў Крым. Мае меркаваньні падтрымалі толькі Галомша, Налівайчанка, Куніцын і Чубараў.

У першых чыслах сакавіка 2014 года на загад Генштаба ў Крым вылецелі тры самалёты Іл-76 і 20 верталётаў з дэсантам для блакаваньня Крымскага перашыйку і непушчэньня перакідкі расейскіх войскаў. Але нехта даў каманду вярнуць самалёты з дэсантам, калі яны ўжо знаходзіліся ў паветры, і не дапусьціць іх для выкананьня задач у Крыме”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/zamana-v-marte-2014-go-v-krym-vyleteli-samolety-il-76-i-vertolety-s-desantom-dlya-nedopushcheniya-perebroski-voysk-rf-no-kto-to-dal-im-komandu-vernutsya-236795.html

 

Банзай-выбары

Выбірай – не выбірай, мы ў Пекле пабудуем рай!

У салоне захопленага лайнэра “Расея” кіпяць жарсьці. Выбіраюць галоўнага пілота. Таго, які сёньня з-за штурвала кашмарыць усе грэшныя зямныя паверхні. Бывалі часы, і ён, церпячы ад беспрацоўя, “бамбіў” у Піцеры па начах, затое цяпер – пры вялікіх справах, і бамбіць кругласутачна. Ад ягонай актыўнасьці ў шоку і суіцыдальным захапленьні знаходзяцца ня толькі жыхары салона, але і ўсе, хто нэрвова дыхае за бортам. То тут, то там пілот кідае, распыляе, душыць, калоціць, адразае і імкліва выпільвае. Любую чарговую гнюснасьць у салоне самалёта пасажырам прадстаўляюць як грандыёзную перамогу. “Глядзіце, які смурод разьвялі ў Лёндане!” Гібельнае месца! Можам паўтарыць!..” І закладнікі, якія церпяць на стакгольмскі сіндром закладнікаў, ужо гатовыя паспачуваць: “Ах, які ў нас цудоўны уркавадзіцель! Як філігранна ён умее забіваць! З прыдумкай, азартам і творчым падыходам. Такому палец у рот не кладзі – адкусіць усю аплікатуру…” І гумка ў майтках гатовая ляснуць ад гонару, і вочкі запальваюцца агеньчыкамі шчасьця: “Зараз мы ўзьляцім, як набярэм вышыню, як пераадолеем гукавы бар’ер, ды як прарвемся, каб чэрці ў Пекле ванітавалі!..”

Між тым, у захопленага лайнэра канчаецца паліва. І ніводзін бліжэйшы аэрапорт не прапануе сесьці для дазапраўкі. Горш за тое – варожая даспэтчарская пагражае кулаком і папярэджвае: “Толькі палезьце да нас, сволачы…” – “І чо будзе?” – пытаецца ў іх уркаган за штурвалам і трусіць ядзерным баезарадам на борце. І заходзіць на новы круг.

Выбары галоўнага тэрарыста забясьпечваюць самыя правераныя дзяўчаты-сцюарткі: камуністычныя, лібэральныя, псіхічна хворыя і нават гламурныя дамушніцы. Для большага страху жыхароў салона запалохваюць дзядзькі пры пагонах і цёткі пры адміністрацыйных пасадах. Калі ты студэнт – ад тваёй актыўнасьці залежыць, ці будзеш ты надалей жыць у інтэрнаце або апынешся на вуліцы, дзе добра праветрываецца. Калі ты бюджэтнік – паспрабуй толькі не зьявіцца да ўрны з прахам выбарчай сістэмы – сам апынешся ў калумбарыі. Поўная свабода волевыяўленьня! Хадзі і сунь! А не засунеш – засунуць так, што больш не вытыркнешся…

Па факце – усе, хто знаходзіцца на борце захопленай “Расеі” – камікадзэ па прымусу. Бо ляцець далей няма куды. Камандзёр экіпажа круціць у небе мёртвыя петлі, уражваючы фантазію нават тых палітычных назіральнікаў, якія ўсё ўжо бачылі. Час ад часу з кабіны даносіцца трызьненьне ашалелага галоўнакамандуючага: “Мой дзед быў кухарам у Леніна і Сталіна. Чэкіст заўжды застаецца чэкістам. Боты ўсьмятку. Мой прэс-сакратар нясе пургу. Я займаюся сельскай гаспадаркай, а з атручваньнямі ў сябе разбірайцеся самы…” Часам з хваставога адсека вывальваюцца з дзіравымі парашутамі тыя, хто рашыўся на адчайны скачок. Іншыя пакідаюць борт на “залатых парашутах”, не забыўшыся прыхапіць цяжкія чамаданы з грашыма. Наогул, грошы вылятаюць з лайнэра ўжо і самы па сабе. Але ў салоне распыляецца усыпляючы газ: “Без панікі. Паліва ў нас шмат. Ніхто і ніколі да нас так высока не ўздымаўся і так рэзка не ўзьлятаў. Зараз вас яшчэ крыху патрусіць, і мы, благаславіўшыся, выйдзем у эканамічную стратасфэру. З Богам дамовіўся сам дзед Гундзяй! Касьмічныя анёлы на нашым баку! Слава Богу і слава Расеі!”.

Састрэльваць ашалелую машыну страшна. Чым толькі яна ні нашпігаваная. Прызнаваць гэтыя выбары нават ня сьмешна, а сумна. Але адны баяцца што заглоне рухавік, і махіна ўдарыцца ў што-небудзь густанаселенае, іншыя – што чыкануты галоў-пілот сам выпусьціць па зямлі які-небудзь сьмяротны “Няжданчык”. Або “Пясец”. Альбо як яшчэ яму надумаецца назваць чарговую ядзерную “калабаху”? Але праблема яшчэ і ў тым, што на паверхні зямлі напладзіліся адэпты гэтага спэц-камікадзэ, і якое месца на карце зноў акажацца “гібельным” – нікому не вядома. У тым, што закладнікі падымуць лапкі ўгару, сумнявацца не даводзіцца. Яны ўжо паднялі. Ці прызнае Захад гэтую капітуляцыю вольным галасаваньнем? – вось у чым пытаньне. Пхэньян прызнае безагаворачна. Там ужо чорт ведае колькі дзесяцігоддзяў адбываецца тое ж самае. Толькі борт на парадкі меншы. Кітайцы, хутчэй за ўсё, прызнаюць. Ім нават весела назіраць за мяцежнымі прыдуркамі, што боўтаюцца ў паветры на дрэнна кіруемым пэпэлаце. Раптам што – яны з гатоўнасьцю падбяруць аскелкі і з любасьцю іх утылізуюць. Яны ўжо прыступілі да засваеньня забайкальскіх земляў, у хуткім часе ўвесь Далёкі Усход будзе мягка засвоены нетаропкім Цмокам з Паднябеснай.

Зразумела, што вечна гэты палёт працягвацца ня можа. Разьвязкі чакаюць і тыя, хто церпіць у салоне, і тыя, хто, задраўшы галаву ўгару, з жахам назірае гэтае шоў з зямлі. Гістарычная Расея заўжды выбірала найгоршы сцэнар. Самы жахлівы і крывавы. І нельга выключаць, што аднойчы з кабіны пілота прагучыць немы вопль “Банзай!”, які пакладзе канец пакутам жыхароў паветранага судна. Вось толькі ў які бок ён накіруе свой самалёт? І калі накіруе – ці трэба яго састрэльваць? Бо на борце – старыя, жанчыны, дзеці…

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/804-banzaj-vybory.html

 

Схадзілі на граблі

Вангую: заўтра менавіта мяне і такіх, як я, абвінавацяць у новым тэрміне Пуціна. Бо гэта мы, “забайкотчыкі”, вінаватыя. Трэба было ісьці да шулероў, прымаць патрэбную пазыцыю і, вохкаючы, цярпець, чакаючы піка задавальненьня Цэнтрвыбаркама.

Вінаватыя ня тыя, хто заклікаў ісьці на дзяржаўнае злачынства. Не карусельшчыкі і ўдзельнікі ўкідаў. Не Элачка і не Кірыенка. Не бесхрыбетныя бюджэтнікі і дурныя “елегледачы”, не рабы-вайскоўцы і не закрэдытаваныя бедалагі. І нават не Пуцін зь ягоным няўрымсьлівым ўладалюбствам, што пераходзіць у маніякальнасьць.

“Забайкотчыкі” – вось у кім корань зла. Гэта яны, гады, заміналі Ксюшачцы сесьці на сталец. І Грудзініну заміналі. І Яўлінскага здрадзілі: памацалі без ахвоты яблычак наліўны, нават не надкусіўшы.

Калі насельніцтва будзе стагнаць у чарговы раз ад “варонежскіх бамбардовак” – мне ня будзе шкада. Яно галасавала. Яно разам з Крамлём згвалціла само сябе. Зьняло штаны і выставіла: “На, рабі са мной, што жадаеш!..”

Не скугольце, халопы. Тыда вам і дарога. Вось у тую самую галажопіцу, куды Пуцін загоніць вас з улюлюканьнем і посьвістам.

Шчасьлівай дарогі ў Пекла, даражэнькія цярпілы-суайчыньнікі. Няхай вам там будзе добра. Зь ядзернымі баегалоўкамі ў штанах і імпэрскімі галюцынацыямі ў чарапных каробках.

Крокам руш – зладжаным шыхтом. Пад сьвіст фашыстоўскага батажка. Гэта выбралі вы. У гэтым і жывіце.

Прыстойныя людзі, якія ўсё ж вырашылі наведаць “выбарчыя ўчасткі”, з горыччу пішуць пра свае ўражаньні.

Цяжка ім. Маральна цяжка. Казалі ж: не хадзіце – згвалцяць. Але не. Трэба зноў рызыкнуць: раптам граблі мякчэй сталі? Раптам у бардэлі перайшлі на больш літасьцівы рэжым?

Не перайшлі. І граблі – усё тыя ж.

І псіхатэрапэўтаў няма, і псіхіятры перайшлі “на варожы бок”. Мабыць, апошнім здольным на разуменьне трэба тэрмінова з’ехаць з глузду ў імя набыцьця гармоніі са сьценамі псіхушкі.

76,6%. Яшчэ не КНДР. Лубянушка мусіць яшчэ папрацаваць. Веру: усё ў іх атрымаецца.

Хто перамог у выніку спэцапэрацыі “4 тэрмін Вовачкі”?

Цітоў – атрымаў прэфэрэнцыі, Сурайкін – імклівую вядомасьць, Бабурын нагадаў аб тым, што ёсьць у Расеі такі “Бобчынскі”, Яўлінскі “выратаваў” партыю: яна яшчэ пасьмярдзіць; Сабчак зарабіла шмаь грошай; Жырыноўскі падзарабіў таксама; Грудзінін зрабіў “заяўку на пасаду”, Вовачка пацьвердзіў статус пахана ўсяе Русі.

Прайграла толькі Расея. Ну, і няшчаснае насельніцтва.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Узровень тэрарызму адразу ўпадзе

Гэта ўжо доўжыцца шмат гадоў: новыя тэракты, забойствы… Давайце правядзем экспэрымэнт. І я гатовы трымаць пары, што калі дзьве крылатыя ракеты паслаць на Лубянку, то ўровень міжнароднага тэрарызма адразу ўпадзе адсоткаў на 80.

Такая ёсьць мэта пуцінскага кіраўніцтва. Даволі лагічна ўкладваюцца ў такое меркаваньне і замах на Скрыпаля, і забойства Глушкова ў самы разгар скандала. Гэта наўмыснае нагнятаньне. Пуцін, як сказалі б у народзе, “нарываецца”, разумеючы, што вайну яму не аб’явяць, горш яму ўжо ня будзе.

Уладзімір Букоўскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/bukovskiy-esli-dve-krylatye-rakety-poslat-na-lubyanku-to-uroven-mezhdunarodnogo-terrorizma-srazu-upadet-procentov-na-80-237342.html

 

Дороги корупціонерів ведуть до Москви

Дивним чином виходить, що західні політики, які виявляються жертвами розслідувань, пов'язаних із власною фінансовою нерозбірливістю, одночасно є особистими друзями Володимира Путіна і прихильниками "конструктивного діалогу" з Москвою.

Так було з Сильвіо Берлусконі, так сталося з Ніколя Саркозі. І, думаю, це - далеко не остання історія, яка ілюструє точність цієї тези.

І це, звичайно ж, ніякий не збіг. Це проблема частини західного політичного істеблішменту - відсутність будь-яких моральних і політичних цінностей, нерозбірливість у зв'язках, шалений кар'єризм. Ніхто не може назвати Берлусконі або Саркозі бездарними політиками. Ні, навпаки - вони талановиті люди, які тонко відчували електоральні настрої і розуміли, як отримати владу.

Але це владолюбство ніколи не супроводжувалося елементарним інстинктом державних діячів. Саме тому роль, яку такі політики грають в прийнятті принципових рішень, іноді стає просто зловісною. Найпростіша ілюстрація - участь Саркозі у врегулюванні конфлікту Росії та Грузії. Саме це посередництво допомогло тоді фактично зрівняти агресора і жертву, вивести Кремль з-під можливого санкційного удару і розчистити Путіну дорогу до Криму. Ось вам і весь Саркозі.

При цьому не можна сказати, що такі нерозбірливі політики щось приховують від публіки. Так, фінансування від Каддафі Саркозі дійсно не афішував. Але вся його кар'єра пов'язана з пристосовництвом і зрадою. Те, як колишній президент Франції обійшовся зі своїм багаторічним покровителем і попередником Жаком Шираком, бачила вся Франція.

Але нічого - проголосувала й не скривилася. Навіть коли репутацію Саркозі було безнадійно зіпсовано, коли здавалося, що йому немає місця у великій політиці, він зробив спробу повернення - і мало не став кандидатом від правих сил на останніх виборах президента країни.

А Берлусконі - повернувся і вже збирався призначати кандидата на посаду нового прем'єр-міністра Італії. І тільки успіх популістів "вищого рівня" зашкодив приятелю Путіна в дорозі до влади. Чому потрібно дивуватися, що такі політики постійно виходять сухими з води, якщо їх підтримує суспільство?

Для нас це теж хороший урок. Зовсім не кожний західний політик, громадський активіст або журналіст - євангеліст Матвій. Стаття у провідній газеті, гнівний звіт правозахисної організації, рішення президента чи прем'єр-міністра шанованої країни - все це може бути просто банально оплачено будь-яким авторитарним режимом. А оскільки кількість таких режимів у світі зменшується, всі дороги в наш час ведуть до Москви.

Віталій Портников

Крыніца: https://espreso.tv/article/2018/03/20/vitaliy_portnykov_dorogy_korupcioneriv_vedut_do_moskvy

 

Голосування співучасників

Володимир Путін отримав найбільш вражаючий результат за весь час своєї участі у виборах президента Росії. І взагалі - найбільш вражаючий результат підтримки за весь час проведення виборів президента Російської Федерації.

Ні Борис Єльцин, ні Дмитро Медведєв, ні сам Путін у минулому не спиралися на таке схвалення електорату. Страхи путінської адміністрації щодо низької явки і відносно невисокої кількості голосів, що будуть свідчити про підтримку правителя, не виправдалися - якщо ці страхи, звичайно ж, взагалі були, а не вигадані спостерігачами.

Може виникнути питання: а чому саме зараз? Чому не на минулих виборах, коли економічна ситуація в країні була набагато кращою, не було ніяких воєн і конфліктів, а була впевненість у завтрашньому дні?

Чому тоді у значної частини росіян - навіть і не опонентів влади - викликала роздратування "рокіровка" Путіна і його попередника Дмитра Медведєва, а зараз готовність правителя сидіти в Кремлі до маразму ніякого протистояння вже не викликає?

А тому, що це - перші вибори "післякримського" Путіна. Путіна-агресора. Путіна, який протистоїть всьому цивілізованому світу, який воює з найближчими сусідами, який санкціонує хімічні атаки і кібер-війни. Путіна, який зробив всіх росіян співучасниками своїх політичних і військових злочинів.

Голосування за Путіна - це не голосування прихильників. Це голосування співучасників.

Чому вона не протестувала проти вбивств і бомбардувань? Чому ходила на організовані владою мітинги і раділа чужій смерті біля телевізора?

Це я вже не кажу про тих, хто в злочинах Путіна бере безпосередню участь - силовики, політики, найманці. А у них - сім'ї, батьки, дружини, діти. Ціла орда, яка живе завдяки війні і вбивствам. А є ще армія чиновників, силовиків, бізнесменів, які живуть завдяки корупції, тому, що обкрадають співвітчизників. І цих - не менш тих, хто живе завдяки війні.

Всі ці люди зацікавлені в тому, щоб Путін правив вічно. Для одних росіян це - запорука добробуту. Для інших - ліки від совісті. Інтереси збігаються, навіть не потрібно нічого фальсифікувати. Фальсифікація - це доля фактично завойованих територій, таких, як Чечня або Крим. А завойовники голосують добровільно.

Саме тому не потрібно шукати відповіді на запитання, мандат на що Володимир Путін отримав від своїх безвідповідальних співгромадян. На те, що захоче він і правляче угруповання - на те й отримав.

Найголовніше - це зберегти добробут одних і позбавити від докорів сумління інших. В рамках цієї парадигми у Володимира Путіна велика можливість для маневру - від війни до миру, від конфронтації з Заходом до нових домовленостей, від продовження конфлікту з Україною до пошуку рішень.

Путіну просто потрібно вибрати найоптимальніший для себе варіант. Для себе - не для Росії.

Тому що його співучасники погодяться з усім, що він їм запропонує. Іншої можливості у них вже просто немає - і до його зникнення з політики не буде.

Віталій Портников

Крыніца: https://espreso.tv/article/2018/03/19/vitaliy_portnykov_golosuvannya_spivuchasnykiv

 

Алігархі адмовіліся

План ураду па рэпатрыяцыі ў Расею грошай алігархаў, якім пагражаюць санкцыі ЗША, праваліўся.

Ніводзін з буйных бізнэсоўцаў ня стаў купляць эўрааблігацыі расейскага мінфіна, якія былі разьмешчаны на мінулым тыдні і задумваліся як інструмант для інвэставаньня заможнымі расейцамі вернутых на радзіму грошай.

Пра гэта Bloomberg’у паведаміў высокапастаўлены чыноўнік на ўмовах ананімнасьці ў сувязі з далікатным характарам пытаньня.

Агулам Мінфін прадаў папераў на 4 млрд даляраў, аднак расейскія інвэстары ўклалі толькі 200 млн., нават нягледзячы на тое, што адмыслова для іх былі распрацаваны папраўкі ў Падаткавы кодэкс.

У прыватнасьці, тым алігархам, хто пагодзіцца на дэафшарызацыю, дазволілі не плаціць 13-адсоткавы падатак на даходы фізасобаў у выпадку, калі яны атрымаюць прыбытак ад валютнай пераацэнкі папер. Яна можа ўзьнікнуць, калі падскочыць курс даляра, а рублёвая вартасьць эўрабондаў, такім чынам, павялічыцца. Акрамя таго, была прадугледжана магчымасьць атымліваць адсоткавыя выплаты ў рублях.

Заможныя расейцы адмовіліся купляць бонды, нават нягледзячы на тое, што, паводле зьвестак Reuters, самы выступалі з просьбай аб іх стварэньні.

Разьмяшчэньне пачалі рыхтаваць у сьнежні 2017 года, калі завяршалася падрыхтоўка “крамлёўскага даклада” Мінфіна ЗША. У дакумант, апублікаваны на прыканцы студзеня, былі ўключаны 210 расейскіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, уключна з усімі міністрамі, даляравымі мільярдэрамі і кіраўнікамі дзяржкарпарацый.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.finanz.ru/novosti/aktsii/oligarkhi-otkazalis-vozvrashchat-kapital-v-rossiyu-pod-strakhom-sankciy-1018943701

 

Што прыляпіць на сьцяны

Я настолькі стары, што памятаю шмат славутых перамогаў… Напрыклад, эпічную перамогу под Краснасельскай выбарчай акругай. Памятаеце, якая фэерычная эйфарыя тады была? Цэнтр Масквы наш! Хамоўнікі нашы! Мы перамагаем! Пуцін засцаў! Мы ломім, гнуцца швэды! Ура! Гэта дае нам неверагодныя тактычныя перавагі! Ды мы цяпер наогул няўзгодненыя мітынгі здолеем праводзіць!

І тут ба-бамц…

Дзіўна… Што ж, што ж пайшло ня так?

І Яшына абралі. І Азара абралі. І цыцкі Люсі Штэйн на сьцены дамоў клеілі. І тэлеграм-каналы заводзілі. І подпісы зьбіралі. І плакаты рысавалі. Ну ўсё, ну літаральна ўсё рабілі па навуцы. Павінна ж працаваць!

Не. Зноў лёс-злодзей узяў у рукі граблі.

Дзе ж тая лёсавызначальная памылка? Што ж мы не пралічылі?

Можа, той факт, што гульня ў дэпутацкія выбары пры аўтарытарзме – на.. нікому не патрэбнае марнаваньне часу? Ды ну, не, глупствы.

Я мяркую, справа ў цыцках Люсі Штэйн. Люся, даруй, але прыбіваньне тваіх цыцак да сьцяны дома, аказваецца, чамусьці не вядзе да скідваньня дыктатуры. Сам уражаны гэтым адкрыцьцем.

Трэба зьмяніць тактыку.

Прапаную наступным разам павесіць на сьцяне дома афэдрон, ну, скажам, Машы Баронавай. Або левую лытку Максіма Каца.

І тады рэжым дакладна абваліцца.

Так і пераможам.

Аркадзь Бабчанка

Пераклад расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Крымская татарка Фэўзіе

Гэта крымская татарка Фэўзіе. 16 сакавіка яна патрапіла ў шпіталь з моцнымі болямі ў нырках. 18 сакавіка да яе падышоў лекар і спытаў – ці будзе яна галасаваць? Фэўзіе сказала, што “ня можа праз сябе перакрочыць”. 19 сакавіка ў тэрміновым парадку яна была выпісана са шпіталя ў дрэнным стане з прычыны адмовы ісьці на выбары.

Лекар, які ў такім выпадку таксама, па яго словах: “Ня змог праз сябе перакрочыць” – Дарашэнка Васіль Лазаравіч. Пгт. Савецкае, “Савецкая раённая больніца”.

Акупанты спрабуюць зламаць і зжыць са сьвету крымскіх татараў. Але не атрымаецца.

Аляксандр Цьверскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Сабчак у Крамлі

Т. зв. Сабчак перадала хроснаму бацьку сьпіс палітзьняволеных, якіх, тыпа, трэба вызваліць. Натуральна, у ім няма крымскіх татараў. Нібыта яны не сядзяць у расейскіх турмах, на тэрыторыі РФ і акупаваным Крыме, нібыта іх проста не існуе (на самой спарве – гэта 60% украінскіх палітзьняволеных на сёньня ў расейскіх вязьніцах). А на самой справе ўсё гэта таму, што крымскія татары ў іхнім расавым рэйтынгу нацый – “чорныя”. І яна, і т. зв. Навальны, і практычна ўсе яны перш за ўсё – крымнашысты, расейскія шавіністы, такія лібэральныя нацы-лайт. Я зусім не зьдзіўляюся, проста канстатую факт. Ніякай падтрымкі, ніякага даверу ім, ніякага спадзяваньня на іх у змаганьні з райхам з нашага боку ў прынцыпе быць ня можа.

Немцы вызначыліся

Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер першым з заходніх палітыкаў павіншаваў Пуціна з перамогай на падтасаваных недэмакратычных выбарах з уключэньнем у склад райха акупаванай тэрыторыі. Гэта ўсё, што трэба ведаць пра новую мюнхэнскую змову, і хто ідзе ў яе авангардзе. Ня трэба казаць, што прэзыдэнт у ФРГ нічога не вырашае. Прэзыдэнт там “паводле пасады” – шанаваны народам чалавек, гэткі ганаровы немец.

Сімптаматычна, што новага фюрэра дапамагаюць вырошчваць менавіта немцы, толькі цяпер не ў сябе. Кормяць яго газавымі грашыма, вось такімі сымвалічнымі жэстамі падтрымліваюць міф аб ягонай дамоваздольнасьці і г.д. Так трымаць! Упэўнены, што Пуцін ім у хуткім часе патлумачыць, дзе ў пацана што, і як весьці базар з лахамі. Брытанскага прэм’ера, як я і меркаваў, Захаду аказалася мала, але я веру ў Пуціна, ён ня спыніцца. А навошта? Зь недалёкімі і баязьлівымі палітыкамі толькі так рабіць і трэба.

Айдэр Муждабаеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Кашчэява іголка

Шукаюць сакрэт “пуцінскага рэжыму”, славуты куфар Кашчэя, у якім схавана яйка, а ў яйку схавана іголка – кашчэява бессьмяротнасьць. Толькі знайсьці іголку ня могуць.

Ня там шукаюць.

Усё, што адбываецца ў Расеі, мае адзіны сцэнар і разьвіваецца паводле плана. Ніякага “рэваншу таталітарызма” няма. Няма злога ГБ, якое прышло на зьмену добрым лібэралам.

Усё, што адбылося, адпавядае задуме.

Сёньняшні расейскі рэжым ёсьць наўпроставы вынік рэформаў 90-х гадоў – найбольш адэкватнае ўвасабленьне гэтых рэформаў.

Пуцін – ёмкі лідэр для жабрацкага натоўпу, якому далі патрыятызм замест масла і далі ракеты замест пэнсій.

Ні пэнсій, ні масла даваць натоўпу не зьбіраліся.

Патрыятызм вырашылі даць на ўсялякі выпадак – каб маглі абараніць тое, што скрала начальства. Сцэнар разьвіваецца строга паводле плана рэфарматараў 90-х гадоў, якія сёньня адчуваюць сябе яшчэ лепш, чым раней.

Фашызм не планавалі: ён сам завёўся, як плесень ад сырасьці.

Максім Кантар

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Новае рабства

Пуцінскі рэжым ня больш свабодны, але больш выраблены за савецкі. Савецкая прапаганда ня ўмела працаваць ва ўмовах вольнага доступа да інфармацыі. Яна была неканкурэнтназдольная. Таму ўлады глушылі “галасы”, саджалі за самвыдат, затыкалі рот любым дысідэнтам. Савецкі чалавек падсьвядома здагадваўся аб тым, што ад яго “нешта хаваюць”; аб сваёй абдзеленасьці і рабстве. Таму, калі пачыналася гарбачоўская галоснасьць, людзі літаральна накінуліся на забароненую раней інфармацыю, як дзеці на схаваныя ад іх цацкі. Пасьля гэтага камуністычная прапаганда перастала працаваць, а СССР захістаўся і ў хуткім часе абваліўся.

Пуцінская прапаганда больш магутная і эфэктыўная. Яна даражэй, ярчэй, эмацыйней. Яна бліскуча ўмее іграць на самых нізкіх (а значыць моцных) пачуцьцях натоўпу. Пры гэтым прапаганда інструмэнтальна разнастайная, выкарыстоўвае масу псіхалагічных тэхнік і паліттэхналагічных практык. Уся палітыка краіны, нават войны і тэракты пастаўлены ёй на службу.

Фэдэральныя тэлеканалы, працуючы выключна на ўладу, умеюць ствараць у публікі ілюзію паліфоніі і плюралізма. У іхнім інфармацыйным полі прысутнічаюць адмыслова адабраныя “іншадумцы”, якія, па наіўнасьці, хто ад пыхі, а хто і за грошы, дазваляюць выкарыстоўваць сябе ў якасьці хлопчыкаў для біцьця, гуляючы з прапагандыстамі ў паддаўкі.

Крэмль ведае, што калі апазыцыйную меншасьць пазбавіць інфармацыйных аддушын, можа адбыцца выбух. Таму створана інфраструктура псэўдаапазыцыйных СМІ і партый. Яны імітуюць палітычны пратэст бясьпечнымі для ўлады спосабамі. Такім чынам рэжым выкарыстоўвае ў сваіх мэтах ня толькі праўладны, але і як бы “апазыцыйны” інфармацыйны парадак дня.

Пуцінскі “постмадэрнісцкі” таталітарызм значна больш устойлівы за савецкі. Кантралюемая імітацыя свабоды выкарыстоўваецца як эфэктыўная вакцына супраць імкненьня да сапраўднай свабоды. Улада ўмее маніпуляваць і падпарадкоўваць сваім інтарэсам любыя катэгорыі грамадзян, да лібэралаў і “апазыцыянэраў”. Пуцінскі чалавек, які зьяўляецца па сутнасьці рабом, нават не здагадваецца аб гэтым.

Інар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Хоць усіх дзяцей ператруцяць…

Тут лібэральная грамадзкасьць зноў чакае рэвалюцыі з-за сьметніка ў Валакаламску. Яна чакала рэвалюцыі дальнабойшчыкаў з-за “Платона”. Потым рэвалюцыі фэрмэраў з Кубані. Потым рэвалюцыі эколагаў у Навахапёрску. Рэвалюцыі кушчэўскіх з-за Цалкоў. Рэвалюцыі шахтароў у Гукаве. І якіх толькі рэвалюцый ні чакала штораз. Калі я казаў, што нічога ня будзе, мне пераканана даказвалі, што я нічога не разумею, пратэстныя настроі гэтым разам моцныя, і што цяпер ужо людзі дакладна цярпець ня будуць. У выніку “мацнейшыя пратэстныя настроі” штораз заканчваліся нічым. Лібэральная грамадзкасьць так нічога і не зразумела пра свой народ.

Аляксей Навальны прыехаў у Валакаламск і быў пасланы рэвалюцыйнымі жыхарамі. “Радыкалы нам тут не патрэбныя”. “Мы не палітычныя пытаньні вырашаем”. “Ён зараз пачне “Далоў Пуціна”. “Не патрэбны нам Навальны!”.

Рэйтынг Пуціна ў Валакаламску, нагадаю, 67%. І гэта ягоны рэальны рэйтынг у цэлым па краіне.

Краіна зьмянілася. Райх крышталізуецца. Айн фольк, айн Райх, айн фюрэр. Сьметнік сьметнікам, а Пуцін – Пуціным. Мухі асобна, Крым асобна.

Калі ж вы ўрэшце зразумееце, мае дарагія лагодныя ідэалістычныя лібэральныя сябры. Яны не вырашаюць палітычныя пытаньні. Іх у цэлым УСІХ УСЁ ЗАДАВАЛЬНЯЕ. Па-за выключэньнем дробных кропкавых праблем. Напрыклад, аднаго, асобна ўзятага сьметніка. А ў астатнім яны – за Пуціна, Крымнаш, супраць радыкалаў.

Ня будзе тут ніякай рэвалюцыі. Ні рэвалюцыі фэрмэраў, ні рэвалюцыі шахтароў, ні рэвалюцыі сьметнікаў.

Тут будзе толькі бунт. Бунт голых жопаў. Вось, калі, як у саўку, задніцу ня будзе чым выціраць – вось тады новы бессэнсоўны і бязьлітасны і здарыцца. Але ніяк не раней. А пакуль нафта па семдзесят – Вова можа спаць абсалютна спакойна. Хоць са сьметнікамі, хоць без. Хоць усіх дзяцей у Валакаламску патруць – не патрэбны ім Навальны.

Рэвалюцыі яны чакаюць. Россия вспрянет ото сна, оковы рухнут и свобода... Ага, щас.

Аркадзь Бабчанка

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Пра падтрымку Пуціна

Былы віцэ-прэм’ер Расеі Альфрэд Кох заявіў у эфіры нямецкага тэлеканала RTVD OstWest:

Вельмі часта зараз расейская, перш за ўсё афіцыйная, прэса гаворыць пра тое, што ў замежжы Пуцін надзвычай папулярны, што за яго прагаласавала ў замежжы істотна больш народу, чым у Расеі, і г.д., і г.д. Я вам прывяду простыя лічбы, каб вы разумелі, аб якіх маштабах йдзецца. На консульскім уліку ў Нямеччыне стаіць прыкладна паўмільёна расейскіх грамадзян.

У выбарах ўзялі ўдзел – увага! – ажно 34 тыс. чалавек, прыкладна 7%. Зь іх, прыпусьцім, 80% прагаласавалі за Пуціна. То бок прыкладна 25 тыс. То бок 5% расейскіх грамадзян, што пражываюць у Нямеччыне, прагаласавалі за Пуціна. Ці можна назваць гэта пачварнай, падаўляючай падтрымкай? Гэта пры тым, што расейскіх грамадзян рэальна значна больш. А асноўная частка расейцаў проста на гэтыя выбары не пайшла, бо ня лічыць іх колькі-небудзь цікавымі і ўплываючымі на лёс іхняй гістарычнай айчыны.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/koh-5-rossiyan-prozhivayushchih-v-germanii-progolosovali-za-putina-mozhno-li-eto-nazvat-podavlyayushchey-podderzhkoy-238204.html

 

Аптымізм

Чаму я тым ня менш аптыміст?

Таму, што карэннае адрозьненьне сталінскага часу ад цяперашняга ў тым, што старэйшае пакаленьне, якое яшчэ да рэвалюцыі жыло сьвядомым жыцьцём, меркавала, што Сталін – гэта жудасная дэвіяцыя і, што доўга ягоны рэжым не працягне.

У той час як маладыя лічылі яго нормай і лічылі савецкую ўладу як само сабой зразумелае, безальтэрнатыўнай і таму вечнай.

І сталінскі рэжым толькі мацнеў з году ў год, бо старэйшае пакаленьне сыходзіла (і ўлады актыўна дапамагалі яму ў гэтым), а маладыя станавіліся ўсё больш артадаксальнымі і вернымі “адзінаму слушнаму вучэньню”.

А цяпер наадварот: мяркуючы па ўзроставай структуры тых, хто галасаваў за Пуціна, старыя – верныя Пуціну, а моладзь – не.

І гэта значыць, што час працуе супраць Пуціна. Ён праспаў моладзь і гэта ўжо фатальна для яго: моладзь, выхаваная сецівам, мае ўстойлівы імунітэт супраць ягонага прапагандысцкага апарата, аснову якога складаюць мэтравыя каналы.

Альфрэд Кох

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Сьведчыў пад маскай

Грыгорый Родчанкаў прышоў на сустрэчу ў Вашынгтоне з амэрыканскімі заканадаўцамі ў цёмных акулярах і балаклаве, што закрывала большую частку ягонага твару, перадае “Радио Свобода". Такія меры ён прыняў з-за апасеньняў, што можа стаць ахвярай помсты расесйкіх спэцслужбаў з-за таго, што раней раскрыў расейскую дзяржаўную сістэму допінга.

На мінулым тыдні ў пятніцу на сустрэчы ўдзельнікі, сярод якіх былі сэнатары Коры Гарднэр і Бэн Кардзін, абмеркавалі пытаньне допінга і “карупцыю ў міжнародных спартовых фэдэрацыях”, а таксама “пагрозу, якую Расея ўяўляе для ЗША”, гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Сэнатар Кардзін пасьля сустрэчы заявіў, што Родчанкаў, які нядаўна зьмяніў зьнешнасьць, апасаецца за сваё жыцьцё, што, па словах сэнатара, апраўдана пасьля атручваньня ў Вялікабрытаніі былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля.

Раней на паседжаньні Спартовага арбітражнага суду ён выступіў па відэасувязі, схаваўшы пры гэтым свой твар адмысловым экранам, у выніку чаго прысутныя ў залі суду маглі бачыць толькі рукі былога кіраўніка Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://newsader.com/44653-rodchenkov-prishel-na-vstrechu-s-senator/

 

Гібель дзяцей у Кемэраве

Калі дарослыя занятыя будаўніцтвам вялікага райху, дзеці заўжды гараць. І ня толькі дзеці. Там у прынцыпе ня можа працаваць сігналізацыя, ня могуць быць адчынены аварыйныя дзьверы, бо ў райху ня гэта галоўнае ад слова “зусім”. Галоўнае – слухацца начальства, падманваць адзін аднаго і колькі магчыма красьці. Уменьні прыніжацца, хлусіць, красьці – асноўныя вартасьці раба. А жыцьцё – ні чужое, ні сваё – нічога ня вартыя. І там так было заўжды, у вайну і пры мірным жыцьці, пры цары і бальшавіках. “Імпэрыі” заўсёды не да рабоў, і самым ім не да сябе. “Памры ты першым, а я другім”.

Журналісты там бароняць сябе лабок. А грамадзтва глытае водар сьметніка, упяліўшы сьлязьлівыя вочы ў добрага бацюхну-цара. Ужо прыкладна тысячу гадоў. Няма ніякага асэнсаванага, стваральнага, адказнага расейскага жыцьця, затое ёсьць расейская сьмерць. Якую яны нясуць сябе і іншым. “А раптам пранясе, начальству лепш бачна, мая хата з краю”.

Недзе такія трагедыі могуць аказацца выпадковасьцю, але ня там. Там гэта заканамерна. Запраграмавана, Там для такіх трагедый зроблена абсалютна ўсё. Краіна цалкам абсталявана для сьмерці, у сьмерці ўвесь яе мэтафізычны сэнс. Краіна з усіх бакоў заточана пад яе. Усе б вельмі зьдзівіліся, калі б пажарная сігналізацыя спрацавала, а шляхі эвакуацыі былі ў поўным парадку. А так – ніхто зусім ня зьдзіўлены.

Гэтых школьнікаў спалілі жыўцом дарослыя, што атачаюць іх. Яны і ўвесь сьвет гатовыя ператварыць у попел, але, мяркую, не атрымаецца. У вырашальны момант высьветліцца, што з ракеты нехта нешта скраў, а стартавая сістэма – фэйкавая. На фота – дзеці, якіх больш няма. Немагчыма нават думаць пра іх без сьлёз. А вось выказваць спачуваньні няма каму. Краіну, якая забіла гэтых дзяцей, іхнія бацькі рупліва будуюць самы. Хлусьня, абыякавасьць, баязьлівасьць, рабства і крадзёж – ад іх здарылася трагедыя. Больш ні ад чаго. Але дарослыя там ніколі нават сябе ў думках такую праўду ня скажуць. Яны будуць маўчаць, замоўчваць, пераводзіць стрэлкі. І працягваць багатварыць уладу і свой райх, які заўжды вышэй за ўсё. Нават гледзячы ў вочы сваіх дзяцей, што згарэлі, былі атручаны, яны не дапусьцяць да сябе гэтыя думкі.

Айдэр Муждабаеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Для Расейскай імпэрыі паволжскія народы – як угнаеньне

На працягу гісторыі Расея выкарыстоўвала народы Паволжа для супрацьдзеяньня ваенным пагрозам, адначасна абмяжоўваючы іх у правах і русіфікуючы. Пра гэта заявіў Рафіс Кашапаў, член праўленьня Усетатарскага грамадзкага цэнтру, былы палітзьняволены, на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве:

Апошнія гады пасьля прыходу Пуціна да ўлады ўшчамляюцца правы ўсіх карэнных народаў: і нацыянальныя, і эканамічныя, і рэлігійныя, па ўсіх парамэтрах. Значыць, мы павінны аб’яднацца супраць злачыннага рэжыму, павінны згуртавацца. Інакш праз 40-50 гадоў ад татараў нічога не застанецца, мы патрапім пад русіфікацыю і зьнікнем як нацыя. Падчас Другой сусьветнай вайны для татараў на татарскай мове выдавалі 47 газэт і часопісаў. Пасьля вайны засталося ўсяго сем! Што гэта значыць? Для імпэрыі мы як угнаеньне. Калі ёсьць пагроза, усе паволжскія народы выкарыстоўваюць для супрацьдзеяньня ёй.

ФСБ доўгія гады праводзіць экспэрымэнты па рэпрэсіях. Рэпрэсіўная машына пад кіраўніцтвам ФСБ, ГРУ і вайскоўцаў актыўна праводзіць свае мерапрыемствы. І гэты перасьлед заснаваны на нацыянальным і рэлігійным фактарах. Як толькі быў анэксаваны Крым, у вязьніцы апынулася каля 300 крымскіх татараў. А чатыры гады таму ў Татарстане было арыштавана каля 40 мусульманаў. Іх білі, катавалі, нават прасам прапальвалі грудзі.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://qha.com.ua/ru/politika/kashapov-dlya-rossiiskoi-imperii-povoljskie-narodi-kak-udobrenie/189378/

 

Мост да тлустага Чучхэ

Гэта – апафэоз. Ня ўлады, а шаленцаў.

У іх гарады сьметнікамі абрасьлі, Людзі труцяцца выкідамі. Мітынгі пратэсту. Даўно належала будаваць заводы па пераапрацоўцы сьмецьця. І зараз гэта трэба неадкладна рабіць. А яны…

Замест таго, каб грошы на гэтыя мэты выдаткоўваць, заняліся абмеркаваньнем таго, як бы ім пабудаваць мост у Паўночную Карэю – каб да тлустага Чучхэ езьдзіць напрастакі, а не праз Кітай.

Навошта нам да яго наогул езьдзіць? Зброю яму вазіць? Каб разам Захад лаўчэй шантажаваць? Са сваім малодшым ракетна-ядзерным братам?

А хто ж будаваць будзе? Усё тыя ж “неразлучныя сябры”, блізкія да Пуціна? Якія і крымскі мост ладзяць?

Вы б, валадары, замест мастоў у захопнае і адстойнае нікуды, лепш бы пабудавалі масты да свайго народа – абярнуліся б да яго ад свайго зьзяючага стала і паглядзелі на жабрацкую Расею. Закрылі б свае крымскія, сірыйскія і іншыя авантуры.

Тэлеграм-канал СерпомПо падводзіць вынікі:

“Заробкі бальшыні расейцаў – 15-20 тыс. руб. Нават паводле афіцыйных дадзеных у краіне 22,7 млн жабракоў (15,7%) насельніцтва, 40% грамадзян заяўляюць, што ім не хапае грошай на ежу і адзеньне. Чатыры гады запар працягваецца падзеньне іхніх даходаў”.

Крышка шчыльна прыкручана да катла “Расея”. Ён стаіць на агні. Кіпіць. Начальства падкідвае ў агонь дровы. Вось палена “крадзёж галасоў на выбарах”. Вось яшчэ адно – “мост у Чучхэ”, там жа крымскія трыльённыя галавешкі, сірыйскае гальлё. Каб ярчэй палыхнула, міністр з тварам плачучага П’еро цягне бервяно “рост падаткаў”.

Каля вогнішча сядзяць крамлёўскія маньякі з распаленымі ад “геапалітыкі” вачыма. Соўкаюць і соўкаюць дровы ў агонь. Мяркуюць, калі ў мінулым не ляснула, то і цяпер будзе так жа сама.

Падобна – выбух непазьбежны. З жудаснымі наступствамі для ўсіх. І ў гэтым стагоддзі тое ж, што і ў мінулым. Тыя ж – бараны, што валадараць. Няшчасная краіна.

Аляксей Мельнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5AB81EE74EEB7

 

Расейскія каналы маўчалі

Ніводзін (!) “фэдэральны канал” не перапыніў учора забаўляльна-мазгапрамойную нядзельную праграму з-за трагедыі ў Кемэраве. Іван Васільевіч весела мяняў прафэсію, скакалі і сьпявалі ротам “папулярныя выканаўцы”, укормленыя байцы ідэалагічнага фронту гадзінамі бадзёра лілі гледачам “традыцыйнае” дзярмо ў мазгі – пра “эўраамэрыканскія козьні” і “правакатараў” з “нацздраднікаў”. А людзі гарэлі і задыхаліся…

І нават калі маштабы трагедыі сталі відавочнымі і маўчаць было зусім ніяк – тэлевізійшчыкі далі толькі парачку дробных ілжывых навін (“загінула некалькі чалавек”), унутры навінавых выпускаў, недзе паміж падзеямі ў Гандурасе і прагнозам надвор’я.

“Толькі добрыя навіны”, ….ь. “Ня трэба хваляваць публіку”, няхай піпл хавае звычайную жуйку для мазгоў. Ня трэба ім… А то думкі ў галаве “электарата” ўзьнікнуць могуць.

Аднак, нічога іншага чакаць і ня варта было. Бо гэта не СМІ і не журналісты, а “байцы ідэалагічнага фронту”. Тая самая “пяхота пуціна”, і нават не пяхота, а РВСН. Зброя масавага паражэньня.

PS. Хацеў напісаць, што “ніводзін ня звольніўся нават у знак пратэсту”, але сваечасова спыніўся. Якое там… Хто мог так звольніцца – даўно звольніўся, а тыя, што засталіся – ну… Так, біялагічна яны людзі, мабыць. Але ня ўпэўнены. У людзей бывае эмпатыя, а ў гэтых – ніколі.

Ільля Вайцман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5AB881A3DDEE3

 

Прэзыдэнт сьмерці

У верасьні 2004 года вышэйшае дзяржаўнае кіраўніцтва Расеі на чале з Ул. Пуціным прыняла палітычнае рашэньне аб зьнішчэньні бесланскай школы разам з закладнікамі, што знаходзіліся ў ёй. Зразумела, так наўпрасткі ніхто не казаў і не пісаў. Мова дзяржаўных рашэньняў мае сваю спэцыфіку. Але ж усім было зразумела, што прынцыповая адмова ад перамоваў з тэрарыстамі, адмова ад наўпроставай забароны любой спробы штурма школы азначалі менавіта зьнішчэньне школы разам з закладнікамі. Менавіта пра гэта распавёў Пуцін у адным з сваіх інтэрв’ю яшчэ дзесяць гадоў таму. Нагадаю ягоныя словы: “Варыянт перамоваў не разглядаўся”.

Так што ня трэба думаць, што Пуцін які аддаецца ўспамінам аб тым, як ён загадваў састрэліць пасажырскі самалёт, меркавана захоплены тэрарыстам, як ён асабіста загадваў штурмаваць тэатральны цэнтр на Дуброўцы, -- гэта нейкі новы Пуцін. Пуцін заўсёды быў адным і тым жа. Пуцін быў такім ужо тады, калі ўзяўся выканаць палітычнае рашэньне валадарнай “сям’і” аб гвалтоўным вяртаньні Чачэнскай Рэспублікі пад расейскую ўладу. Колькі чалавечых жыцьцяў, уключна з дзіцячымі, было адразу сьпісана ў расход гэтым рашэньнем дзеля таго, каб вынуты з рукава спадчыньнік стальца, гуляючы жалвакамі, мог аб’явіць па тэлевізару: “Чачэнія – частка Расеі. Пытаньне закрыта. Трэба падрыхтавацца да балючых мераў і не скуголіць”.

Пуцін зрабіў крок да вышэйшай улады па горах трупаў вайны ў Чачэніі. Ад самага пачатку ягонага валадараньня ягоным неадступным супутнікам была Сьмерць. Сьмерць суправаджала яго ўсе гады ягонага валадараньня. Пуцін – прэзыдэнт Сьмерці.

Пуцін атрымаў на гэта санкцыю ад грамадзтва. Атрымаў тады, калі грамадзтва яшчэ не было ў пялюшках шматлікіх паліцэйскіх забаронаў, што абмяжоўвалі вольнае грамадзка-палітычнае жыцьцё. Чым абарочваецца вайна для сотняў тысячаў чалавек, большасьць цудоўна разумела. І прыняла. Аб падозрах у далучнасьці спэцслужбаў да выбухаў дамоў у Маскве ведалі практычна ўсі, і ў глыбіні душы мала хто сумнаяваўся ў абгрунтаванасьці гэтых падозраў. Выбары 2000 года фактычна сталі рэфэрэндумам па пытаньні аб тым, ці можа дзяржава, зыходзячы з уласных “вышэйшых меркаваньняў”, падрываць уласных грамадзян, што спакойна сьпяць. І дзяржава выйграла гэты рэфэрэндум.

Так быў заключаны новы кантракт грамадзтва і ўлады. Грамадзтва пагадзілася на тое, што дзеля міражу дзяржаўнай велічы ўлада можа забіваць паводле свайго меркаваньня. Пагадзілася на тое, што ў параўнаньні з міражом дзяржаўнай велічы чалавечае жыцьцё другаснае. І само праніклася такімі адносінамі ўлады да чалавечага жыцьця. Само пачало ставіцца да яго менавіта так.

Наплявацельскія адносіны да чалавечага жыцьця былі, ёсьць і будуць зваротным бокам дзяржаўнай велічы. У грамадзтве, у якім недапушчэньне чалавечых ахвяраў не зьяўляецца абсалютным прыярытэтам, заўсёды будуць гінуць дзеці проста таму, што нейкай дробнай сошцы аказалася ямчэй зачыніць дзьверы, чым пакінуць іх адчыненымі. У такім грамадзтве ў інфармацыйных праграмах будуць ісьці 20-хвілінныя сюжэты пра трыюмфальныя выбары і троххвілінныя куртатыя паведамленьні пра трагедыю, а журналісты не ўзбунтуюцца супраць гэтага ў эфіры. У такім грамадзтве губэрнатару ня прыйдзе ў голаў, што з дому можна выйсьці без картэжа, а прэс-сакратар прэзыдэнта будзе два дні паведамляць, што прэзыдэнт не плануе мяняць свой графік.

Такія ўмовы кантракта. І тыя, хто сёньня кажа, што “смутак нельга дзяліць”, “што “смуткуючых нельга дзяліць”, хто заклікае нас сумаваць у кранальным яднаньні з забойцамі бесланскіх дзяцей, па сутнасьці прапануюць пакінуць умовы кантракта ў моцы.

Аляксандр Скобаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/blogs/free/entries/268727.html

 

Памылка дрэсіроўшчыка

“Русский мир” – гэта ж ня толькі шавінізм і пагарда да калоній. Ня толькі экспансія і жаданьне жыць у кальцы ворагаў. У значнай меры гэта яшчэ і няўменьне наладзіць падкантрольнае.

“Русский мир” – гэта безадказнасьць. Ручное кіраваньне. Карупцыя. Гэта інстытуцыі, якія працуюць у інтарэсах улады. Улада, якая працуе ў інтарэсах самой сябе. Гэта гісторыя пра татальную неэфэктыўнасьць. Калі інтарэсы нямногіх ставяцца вышэй за агульныя.

Трагедыя ў Кемэраве – гэта просты прыклад таго, да чаго прыводзіць падобная сістэма. І жах ня толькі ў гібелі дзяцей, але і ў тым, што нават гэты кошт хутчэй за ўсё не прывядзе да якіх-кольвечы сур’ёзных сур’ёзных кадравых перастановак. Сістэму характарызуе не памылка, а рэакцыя на памылку, а “русский мир” ніколі не рэагуе на памылкі.

І гэта -- выдатны ўрок для Украіны.

Мы часта кажам, што Кіеў спрабуе дыстансавацца ад Масквы. Але ніякая зьмена вывесак ня будзе дастатковай без зьмены правілаў гульні. Да тае пары, пакуль украінская сістэма не пачне рэагаваць на свае памылкі – ні пра якую “кропку невяртаньня” казаць ня варта.

Крытэрый вельмі просты. Альбо дзяржава выступае ў ролі апэратара грамадзкіх інтарэсаў, альбо яна працуе ў інтарэсах асобных каст. Ілюстрацыяй першага можа служыць заходняя Эўропа. Ілюстрацыяй другога – Расея. А Україна замерла недзе па дарозе ад другога варыянта да першага.

Мы 23 гады былі абякаввыя да ўласнай краіны. За гэты час яе пасьпелі прыватызаваць іншыя. І цяпер працэс рэпрыватызацыі ідзе з крывёй і адкатамі.

Наглядная ілюстрацыя – судовая рэформа. Тая самая, якая павінна была ісьці пад пільнай увагай грамадзкасьці. Але нядаўна прадстаўнікі грамадзкай супольнасьці заявілі, што рэформу сабатуюць і што, па сутнасьці, ідзе просты працэс перапрызначэньня суддзяў на свае пасады.

Гэта яркі прыклад таго, як каста – а суддзі гэта самая сапраўдная каста – супраціўляецца такім пераменам. Бессэнсоўна іх папікаць – яны няздольныя ставіць агульны інтарэс вышэй за ўнутрыгрупавы. У гэтай сітуацыі шкада толькі змарнаванага часу. Таму што рана ці позна гэтую рэформу давядзецца пачынаць з нуля.

І гэта нават не пытаньне нашых грашэй. Гэта пытаньне нашай дзяржаўнай бясьпекі. Той самай, значэньне якой мы ўсьведамілі толькі чатыры гады таму. У Крыме і на Данбасе сілавікі і суддзі безь якіх-кольвечы сумневаў зьмянілі прысягу. Сьледам за ільвінай доляй сілавікоў і праваахоўнікаў. Бо для касты мае значэньне толькі яе ўласны дабрабыт. Яна не масьліць агульным інтарэсам, а таму не імкнецца яго абараняць.

Яшчэ ня так даўно ўкраінскія сілавыя касты абаранялі рэжым Януковіча. Пасьля ягоных уцёкаў яны сталі значна больш “вэгэтарыянскімі”. Але гэта ніяк не зьвязана з пераменамі ўнутры сістэмы. Проста людзі, якія прышлі на зьмену рэжыму Януковіча, спрабуюць гуляць па больш мяккіх правілах – і сілаыя сістэмы падладжваюцца пад іх. Але калі заўтра па нейкіх прычынах краіну ўзначалісць “пакаленьне рэваншу” – мы ўбачым, што зубы цмока ніколькі не прытупіліся.

Цяперашнія ўлады могуць думаць, што яны кантралююць сістэму. Што яна становіцца мякчэй, эфэктыўней і прафэсіянальней. Але ў тым і штука, што сістэма проста чакае. І ў той момант, калі вырашыць, што “акела прамахнуўся” – зжарэ цяперашніх жыхароў самых высокапастаўленых кабінэтаў.

Таму што замест разбурэньня старой сістэмы цяперашнія кіраўнікі спрабуюць яе прыручыць. Паставіць пад кантроль. Узначаліць і кантраляваць. Але праваленыя рэформы паліцыі, пракуратуры і судоў – гэта гісторыя пра тыгра, на якім можна толькі сядзець верхам. Адна памылка – і ты ўжо знаёмішся зь ягонымі зубамі.

Тое, што рэальна патрэбна Украіне – гэта сістэма, якая здольна працаваць незалежна ад прозьвішча першай асобы. Якая ня будзе ўспрымаць краіну як месца для кармленьня. Урэшце рэшт, розьніца паміж палітыкам і дзяржаўным дзеячам вельмі простая. Палітык спрабуе зьесьці ўсё “смачнае” у першы тэрмін – бо другога можа і ня быць. А дзярждзеяч робіць строга наадварот.

Цяперашнія эліты могуць падумаць, што адсутнасьць рэформ – гэта тое, што забясьпечвае ім спакойнае “сёньня”. На самой жа справе адсутнасьць рэформ гарантуе ім па-д’ябальску неспакойнае “заўтра”. А адначасова і ўсім нам.

Павел Казарын

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.krymr.com/a/29127629.html

 

Красавік Гітлера

Я ўжо казаў, што Пуцін не дацягне да канца свайго пятага тэрміну, але ня думаў, што ГЭТА пачнецца проста зараз. Ягоная сістэма ляціць пад адхон усімі сваімі восямі, і ён літаральна ня ведае, за што хапацца. Адзін амэрыканскі аналітык учора сказаў, што ўсе папярэднія санкцыі – гэта проста дзіцячае лепятаньне ў параўнаньні з тым, што чакае Пуціна ў самы бліжэйшы час. Бо ён Захад ДАСТАЎ. Падобна, тое ж адбываецца ўнутры Расеі – ён таксама многіх дастаў. Ён, зразумела, яшчэ будзе рабіць выгляд, што кіруе сітуацыяй – напрыклад, у пятніцу будзе ўручаць дзяржпрэміі маладым навукоўцам. Але Гітлер таксама ў красавіку 1945 уручаў гітлер-югенду мэдалі. І, падобна, красавік Уладзіміра Пуціна не за гарамі. Зьмяніць гэта ён ужо ня ў сілах. Вогненнае кола пакацілася па Расеі.

Сяргей Талк

Перакладз расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 29-03-2018
Расея Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
апоолц Аўтар: Менчанин 2018-04-10

Будем откровенны, так и нет ответа, почему Беларусь не стала Независимой после 1-й Мировой войны? Чьи интересы до сих пор представлены в РБ? Польша сыграла не последнюю роль в "наступлении демократии.

кноно Аўтар: Менчанин 2018-04-12

Скажем прямо, это русский неоколониализм западными рычагами и методами. В Москве же не выпускники юрфака БГУ и Горецой Академии сидят. Им же надо давить на Запад,чтобы куда-то газ и нефть девать и содержать свой русский "лебенсраум". Иначе от них все разбегутся. А Лука лишил РБ внешних рынков и инвестиций и подпевает этой деятельности.Независимость ему нужна лишь для спасения своей семьи и приближенных.

кнькнь Аўтар: Менчанин 2018-04-12

В колонии нельзя бороться политметодами,лишь методами народного неповиновения.

ппроо Аўтар: Менчанин 2018-04-16

РФ рассчитывает на энергетическое лобби в ЕС и США. Влияние РФ намного мощнее недовольства народа Беларуси, в общем-то,с мнением которого мало кто считается,т.к.никто четко не может выразить его интересы, а лишь прикрываются для достижения своих интересов. Нынешняя оппозиция ничем не лучше власти Луки и как украинские "антикоррупционеры"преследует сугубо свои интересы,чем не побрезгует воспользоваться РФ.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Латвія бароніцца ад “Русского мира”
Украінца, захопленага ФСБ у Гомелі, катуюць у расейскай турме
Незаконно засуджений в Криму політв'язень Балух подякував українцям за підтримку
Масква і Кітай