змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Лілія Шаўцова: Расейская мазаіка

Расейская рэчаіснасьць перакульвае звычайнае. Слабасьць, кампэнсуемая неабходнасьцю, стварае ілюзію сілы. Стабільнасьць захоўваецца за кошт размытасьці прынцыпаў і адсутнасьці альтэрнатыў. Агрэсіўнасьць прыхоўвае няўпэўненасьць. Давайце зірнем, на чым мы сёньня трымаемся, і падумаем, як доўга краіна можа кульгаць, ператвараючы ўразьлівасьць і беспэрспэктыўнасьць курса ў сваю нацыянальную спэцыфіку.

1. Легітымнасьць улады. У традыцыйна настроеных слаях грамадзства легітымнасьць улады разбураецца яе намаганьнямі па ўласнай дэсакралізацыі, а сярод “мадэрнісцкай” часткі расейцаў – іхнім нявер’ем у магчымасьць зьмены ўлады.

2. Новае прэзыдэнцтва Ул. Пуціна і яго парадак дня. Крэмль не прыдумаў ідэю, якая можа аб’яднаць краіну. “Дыктатура закона”? Дыскрэдытавана беззаконьнем. “Абложаная крэпасьць”? Пазбаўляе рэсурсаў Захаду. “Зачыстка”? Давядзецца наладжваць абарону ад “зачышчаных”. Бюракратызацыя заместа фаварытызму? Азначае кансэрвацыю гнільля.

3. Лаяльнасьць як прынцып існаваньня кіруючага стану. Працуе, пакуль лідэр гарантуе дабрабыт. Як толькі лідэр перастае адыгрываць гэтую ролю, кіруючы стан пачынае пошук новага аб’екта лаяльнасьці.

4. Сілавікі. Адмысловы клас, які ўзьнік у выніку зрошчваньня рэпрэсіўнага мэханізма з уласнасьцю. Валоданьне ўласнасьцю пазбаўляе сілавікоў жаданьня абараняць дзяржаву. Незразумела, у якой ступені яны гатовыя бараніць лідэра.

5. Карупцыя. Вертыкаль, пабудаваная на карупцыі, ня можа змагацца зь ёю без рызыкі самаразбурэньня.

6. Рэвалюцыя. Вынік адмовы кіруючага класа ад насьпелых рэформаў.

7. Загніваньне. Вынік усьведамленай палітыкі ўлады, якая апасаецца рэвалюцыі.

8. Лібэралізм. Ідэалогія меншасьці, дыскрэдытаваная як пракрамлёўскімі лібэраламі, так і супрацоўніцтвам Захада з клептакратыямі.

9. ”Праект Сабчак”. Спосаб канчаткова пазбавіць лібэральную меншасьць масавай падтрымкі. Аднак, “праект” быў бы немагчымым без гатоўнасьці меншасьці стацца аб’ектам маніпуляцыі.

10. Інтэлектуалы. Праслойка, якая ачалавечвае самадзяжаўе, выводзячы грамадзкую незадаволенасьць “у сьвісток”.

11. Грамадзянскія ініцыятывы. Умацоўваюць стабільнасьць за кошт спробаў вырашыць праблемы, ад рашэньня якіх адмовілася дзяржава.

12. ”Фактар Навальнага”. Тэст на здольнасьць грамадзтва да пратэстаў і гатоўнасьць улады на кровапраліцьце.

13. Захад. Праціўнік і донар адначасова. Аблягчае выжываньне самадзяржаўя, ствараючы вобраз “ворага” для патрэбаў мабілізацыі вакол улады, адначасова забясьпечваючы яе рэсурсамі.

14. Вайна. Спосаб выжываньня расейскай сістэмы. Інтэграцыя кіруючага класа “у Захад” прымушае яго перайсьці да шантажу вайной з мэтай павысіць свае дывідэнды ад дыялога з Захадам.

15. Ворагі. Пошук “ворага” – мэханізм самасьвярджэньня лідэра і нацыі. Сьведчаньне палітычнага нэўроза, і пакуль незразумела, ці ён вылечны.

16. Санкцыі. Спроба Захада прымусіць аб’ект санкцый паводзіць сябе прыстойна. Але наколькі гэтыя чаканьні апраўданы ў адносінах да варожай Захаду сістэмы?!

17. “Парадокс Трампа”. Самы пракрамлёўскі прэзыдэнт ЗША пад пагрозай імпічманта вымушаны праводзіць самую антыкрамлёўскую палітыку.

18. “Крамлёўскі сьпіс”. Фармальны сьпіс расейскай эліты, складзены Белым домам, які паспрабаваў не абвастраць адносіны з Крамлём. З гэтай пары ўвесь расейскі кіруючы клас становіцца рукапаціскальным (уключна з празаходняй часткай эліты), што разбурае мэханізм ягонага існаваньня ў даляравай прасторы.

19. Нелюбоў. Пачуцьце, якое навакольны сьвет мае да Расеі. Вынік расейскай ілюзіі наконт таго, што сьвет прагне нашых абдымкаў і павучэньняў, як яму жыць.

20. Пуцін у Крамлі пасьля сакавіка 2018 года. Закладнік, які ведае, што ня здолее выкараскацца з крамлёўскага лабірынту. Грамадзтва таксама гэта ведае і ня ведае, што з гэтым рабіць.

21. Страх хаоса безуладдзя. Самая трывалая “скрэпа” самадзяржаўя, якая нэўтралізуе разбуральныя тэндэнцыі. І вось экзістэнцыйнае пытаньне: ці настане момант, калі ва ўспрыняцьці грамадзтва хаос, які нараджае ўлада, пачне пераважаць страх безуладдзя? Магчыма, новае прэзыдэнцтва Пуціна дасьць нам адказ. Нядоўга засталося чакаць.

Лілія Шаўцова, палітычны экспэрт.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.svoboda.org/a/29029956.html

/ 10-03-2018
Расея Пуцін Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Валеры БУЙВАЛ: Зьнішчэньне Курапацкай сьвятыні спосабам рэжымнай “мэмарыялізацыі”
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "СІСТЭМНАЕ РАЗЬВІЦЬЦЁ АФЁРЫ"
Шызафрэнія
Iмітація вбивства Бабченка виявила дві мети російських спецслужб