змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Латвія бароніцца ад “Русского мира”

4 ліпеня. Прэзыдэнт Латвіі Раймандс Вэяніс зацьвердзіў папраўкі, якія забараняюць выкладаньне на расейскай мове ў прыватных ВНУ і каледжах.

Папраўкі былі прыняты Сэймам Латвіі ў канчатковым чытаньні 21 чэрвеня.

ВНУ і каледжы могуць працягнуць праграмы на расейскай мове, пакуль ня скончыцца тэрмін іхняй акрэдытацыі. Аднак пасьля 1 студзеня 2019 года прыём студэнтаў на такія праграмы будзе забаронены.

Папраўкі былі запрапанаваны міністэрствам адукацыі і навукі з улікам рэформы сярэдняй адукацыі. На думку міністэрства, неабходна было ўсталяваць выразныя ўмовы ў адносінах да мовы праграм навучаньня ў ВНУ і каледжах.

Раней закон аб ВНУ рэгуляваў толькі выкарыстаньне моваў у дзяржаўных вышэйшых навучальных установах.

Навучаньне ў ВНУ, як і раней, можна будзе весьці на адной з моваў ЭЗ. У дзяржаўных ВНУ Латвіі навучаньне на мовах ЭЗ магчымае толькі ў асобных выпадках – для замежных студэнтаў і паводле праграм, прадугледжаных дамовамі аб міжнародным супрацоўніцтве. Пры гэтым замежныя студэнты абавязкава вывучаюць латышскую мову, калі вучоба доўжыцца больш за шэсьць месяцаў.

Шматлікія арганізацыі, у тым ліку партыя "Согласие", кіраўніцтва вышэйшых навучальных установаў і НКО, накіроўвалі Раймандсу Вэёнісу звароты з просьбай не абвяшчаць папраўкі і накіраваць праект на дапрацоўку ў парлямант.

Прыкладна траціна студэнтаў прыватных ВНУ Латвіі летась вучыліся на расейскай мове.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://m.ru.sputniknewslv.com/politics/20180704/8736525/vejonis-provozglasil-popravki-zapret-russkij-yazyk-vuzy.html?mobile_return=no

/ 20-07-2018
Русіфікацыя Расея Латвія Супраціў Адпор Дэрусіфікацыя
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Мікола))) 2018-07-21

А хто забясьпечыць спыненьне ўцёку працаздольнага насельніцтва замяжу?

Бяз тэмы Аўтар: журботны 2018-07-31

Бяз тэмы Аўтар: Мікола))) 2018-07-21

А хто забясьпечыць спыненьне ўцёку працаздольнага насельніцтва замяжу?

- добрае пытаньне.

Мабыць, ніхто.

Ім трэба пераглядзець сваю палітыку і дачыненьні з ЭЗ.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: