змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Кубанская Народная Рэспубліка” і распад імпэрыі

Калі РФ улазіць у чарговую геапалітычную авантуру – анэксію Крыма, агрэсію на Данбасе або вайну ў Сірыі, то амаль заўжды гэты “тэатр” – для ўнутранага гледача. Тое, што цывілізаваны сьвет лічыць шалёным трэшам, для Расеі – цэмэнт, што змацоўвае яе грамадзтва, якое разьдзіраецца супярэчнасьцямі.

Спробам аналізаваць дзеяньні Крамля паводле законаў фармальнай логікі наканавана няўдача. Бо ўсе міжнародныя “пражэкты” Крамля апошніх 10 гадоў штораз рабілі Расею больш слабай, беднай і залежнай. Але пры гэтым зьнешнія канфлікты доўгі час дазвалялі Пуціну сгладжваць унутраныя супярэчнасьці ў грамадзтве. Наяўнасьць зьнешняга ворага да пэўнага часу стрымлівала сэпаратызм, што рваўся навонкі ў РФ.

Сёньня паказная гульня мускуламі ўжо ня можа схаваць лядашчасьці “крамлёўскага пацыента”. Расейскае грамадзтва не гатовае бюджэтныя прабоіны залапліваць сумніўнымі геапалітычнымі “перамогамі”. Ягоным адказам уладзе стаў рост сэпаратысцкіх настрояў практычна на ўсіх тэрыторыях РФ.

Многія расейскія і міжнародныя экспэрты, ацэньваючы маштабы сэпаратызму ў РФ, лічаць распад імпэрыі непазьбежным у адносна недалёкай пэрспэктыве. На іхнюю думку, аналізаваць варта не відавочны крах РФ, а яго варыятыўнасьць. Можа быць мягкі варыянт па тыпу абвалу СССР і жорсткі – югаслаўскі.

Украіне ў гэтых працэсах адводзіцца роля базавага цэнтру прыцягненьня сваіх гістарычных тэрыторый (Крым, Кубань, Белгародская, Курская, Калужская вобласьці…).

Адным з мацнейшых ачагоў непрыняцьця рэжыму Пуціна ў РФ ў апошнія гады стаў Краснадарскі край.

Гэтую непрыязнасьць маюць і грамадзтва, і палітычныя эліты. Абвастрэньне палітычнага сэпаратызму ў краі тлумачыцца супрацівам крамлёўскай палітыцы замены карэнных жыхароў выхадцамі з Каўказа.

Градус сэпаратызму дайшоў там да ўтварэньня Камітэта вызваленьня Кубані, які ў лістападзе 2017-га абвясьціў сувэрэнную дзяржаву Кубанскую Народную Рэспубліку (КуНР). На афіцыйным партале КуНР (http://kunr.ru/) было аб’яўлена аб пачатку барацьбы за мясцовыя выбары, пасьля завяршэньня якіх уладу ў рэспубліцы будзе зьдзясьняць Камітэт вызваленьня Кубані.

Пры гэтым было заяўлена аб неабходнасьці ўсталяваць добрасуседскія, раўнапраўныя адносіны з Украінай, зь якой КуНР зьвязваюць “гістарычныя, культурныя і мэнтальныя сувязі”. Яшчэ адным імпульсам да абвяшчэньня рэспублікі стаўся “Марш за фэдэралізацыю Кубані”, праведзены актывісткай Дар’ей Палюдавай у 2014-м.

Палітычнае абвастрэньне ў некалі багатым краі стала балючым адкрыцьцём для Масквы. Там не чакалі, што менавіта Кубань зойме на карце расейскага сэпаратызму найбольш радыкальную нішу.

Паказальна, што ніводзін прадстаўнік краснадарскай эліты публічна не асудзіў радыкалізм Кубанскай народнай рэспублікі. Такое разьвіцьцё падзей тлумачыцца тым, што ў Краснадарскім краі моцныя традыцыі Кубанскай народнай рэспублікі пачатку ХХ стагоддзя. Цікава, што гістарычны фундамэнт кубанскай дзяржаўнасьці ў 1918 годзе стваралі байцы КуНР і УНР, што ваявалі супраць Масквы. Карані кубанскага сэпаратызму растуць з казацкага Донскага хаўруса нацыяналістаў. Падчас Грамадзянскай вайны Усевялікае войска Донскае выступала за стварэньне дзяржавы “Паўднёва-усходні саюз”, якая павінна была ўключаць землі цяперашняй Украіны і Краснадарскага краю.

У краі і сёньня адчуваюцца лаяльныя адносіны да Украіны, нетыповыя для РФ. Экспэрты не выключаюць, што ў выпадку палітычнай смуты ў РФ на Кубані могуць прыняць гістарычна абгрунтавангае рашэньне аб уваходжаньні ў склад Украіны.

Дарэчы, да гэтага рыхтуюцца і ва Украіне. У Кіеве, напрыклад, завяршаецца грамадзкае абмеркаваньне па перайменаваньню вуліц Маршала Жукава і Мілюценкі ў вуліцы Кубанскай Украіны і кубанскага прэм’ер-міністра Васіля Іваніса адпаведна. І шанцы ўбачыць гэтыя назвы на шыльдачках вуліц Ляснога масіва ў Дзясьнянскім раёне сталіцы дастаткова вялікія.

Паводле дадзеных дасьледваньня “Левада-цэнтру”, 50% расейцаў лічаць сэпаратызм сур’ёзнай праблемай РФ. Палітычныя эліты зразумелі гэтую небясьпеку значна раней. Пуцін абвінаваціў “натхняльнікаў тэрактаў” у імкненьні да распаду краіны яшчэ ў 2014-м, пасьля пачварнай зачысткі ў Беслане, калі разам з 28 тэрарыстамі зьнішчылі 314 закладнікаў, сярод якіх – 186 дзяцей.

Існуе экспэртная думка, што раскол РФ можа прайсьці па межах усходнеславянскай, ісламскай (Паўночны Каўказ і Паволжа) і будыйскай (Калмыкія, Тыва, Бурація) культур. Паводле іншых прагнозаў, распад Расеі адбудзецца з аддзяленьнем Сібіры і Далёкага Усходу, выдзяленьнем тэрыторый, якія імкнуцца да Балтыкі, і аўтанамізацыяй поўдня Расеі і Паволжа.

Цікава, што і пракрамлёўскія, і незалежныя экспэрты лічаць такую пэрпэктыву рэальнай. Напрыклад, дырэктар праграмы “Эканамічная палітыка” маскоўскага Цэнтру Карнэгі Андрэй Моўчан мяркуе, што “краіны пад назовам “Расея” на гэтым месцы да канца ХХІ стагоддзя ня будзе, а будзе нешта іншае”.

Экспэрты называюць крызіс цэнтральнай улады дастатковай умовай для пачатку распаду РФ. Ён магчымы ў выніку масавых пратэстаў  у Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Екацерынбургу, Краснаярску, Казані… Такое разьвіцьцё падзей прысьпешыцца ў выпадку ўцягваньня Расеі ў “вялікую” вайну супраць Украіны або на Блізкім Усходзе.

Эканамічны крызіс, а разам зь ім скарачэньне бюджэтных субвэнцый падаграе сэпаратысцкія настроі на Паўночным Каўказе. Далейшае скарачэньне бюджэтных адлічэньняў прывядзе да нуля зацікаўленасьць мясцовых эліт да знаходжаньня ў складзе РФ.

На думку расейскага гісторыка Міхаіла Ямпольскага, калі ў Пуціна скончацца грошы, першай ад Расеі адколецца Чачэнія. Дэмарш Кадырава зробіць тэктанічнае “ссоўваньне” у рэгіёне. Дагестан, набойльш буйны і менш аднародны, чым Чачэнія, рызыкуе распасьціся адразу на некалькі частак. Наступнымі ў чарзе “на выхад” стануцца рэгіёны Сібіры і Паволжа. Сэпаратысцкія настроі актыўныя на Урале, Далёкім Усходзе, у Паволжы, Саха (Якуціі), Калінінградзе і Карэліі.

У некаторых рэгіёнах РФ – Дагестане, Чачэніі, Інгушэціі, Татарстане, Башкартастане, Туве – прычынай сэпаратызма зьяўляецца нацыянальны фактар. У іншых – Комі, Якуціі, Ямала-Ненецкай, Ханты-Мансійскай і Таймырскай акругах – гэта тлумачыцца жаданьнем эліт зарабляць самастойна на распрацоўцы карысных выкапняў. Напрыклад, маладзёвая арганізацыя “Кук бурэ” (“Нябесны воўк”) адкрыта ставіць мэтай сувэрэнітэт Башкартастана. Яе дзейнасьць карыстаецца прыхаванай падтрымкай кіраўніцтва рэспублікі, якое адкідвае патрабаваньні ФСБ на яе забарону.

Насельніцтва Далёкага Усходу, Курыльскіх выспаў і Калінінграда эканамічна больш зьвязана з Кітаем, Японіяй і Нямеччынай, з Польшчай, чым з Расеяй. Пры гэтым і Далёкі Усход, і Калінінград (былы нямецкі Кёнігсбэрг) – самадастатковыя тэрыторыі, здольныя разьвівацца па-за РФ.

У абодвух вырадках назіраецца незадаволенасьць мясцовых эліт і насельніцтва сацыяльна-эканамічнай палітыкай цэнтра. Напрыклад, Далёкі Усход – найменш населены, практычна выміраючы рэгіён РФ. У памежных суб’ектах РФ там жыве да 6 млн чалавек. А ў суседняга Кітая ў трох памежных правінцыях – каля 100 млн. Такім чынам пры пэўным раскладзе ніхто і нішто ня будзе замінаць Кітаю і Японіі хутка і ўпэўнена анэксаваць спрэчныя тэрыторыі.

Сярод варыянтаў распада Расеі, якія абмяркоўваюцца расейскімі і замежнымі экспэртамі, мяркуецца ўтварэньне на яе тэрыторыі 10-20 новых незалежных дзяржаў, з пераходам часткі земляў пад кантроль Кітая і Японіі.

Дзімітры Сінчанка, аналітык Радыё Свабода (https://www.radiosvoboda.org/a/26560956.html), мяркуе, што распад Расеі прывядзе да паглынаньня яе тэрыторый суседнімі дзяржавамі. На яго думку, частка Сібіры і Далёкага Усходу ўвойдзе у склад Кітая, паўночна-заходнія вобласьці і Санкт-Пецярбург пяройдуць да Фінляндыі, Крым і поўдзень Расеі, акрамя мусульманскіх рэспублік, ужо сёньня імкнуцца да Украіны.

Далучэньне абломкаў РФ да цывілізаваных краін дазволіць ім захаваць палітычную стабільнасьць і нацыянальную ідэнтычнасьць, а сьвету – пазьбегнуць радыкальнага сцэнара. Хутчэй за ўсё, такі варыянт падтрымалі б сусьветныя геапалітычныя цэнтры – ЗША, ЭЗ, Кітай, Брытанія, Японія.

Больш таго, яны сталі б галоўнымі інвэстарамі вымушанай асіміляцыі народаў некалі магутнай Расейскай Фэдэрацыі. Бо ў выпадку ўзмацненьня там цэнтрабежных настрояў ключавым гульцам давядзецца вырашаць праблему расейскай ядзернай зброі. І ў іхніх інтарэсах – уладкаваць безгаспадарныя тэрыторыі ў добрыя рукі да таго, як мясцовыя “гіркіны” абвесьцяць там “народныя рэспублікі” з усімі выцякаючымі наступствамі.

Андрэй Варапаеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.obozrevatel.com/my/politics/pochemu-kubanskaya-narodnaya-respublika-stanet-nachalom-razvala-rf.htm

/ 05-02-2018
Расея Крах Расеі Незалежнасьць Распад Сепаратызм
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Паўло 2018-02-05

У гэтых умовах Беларусі патрэбная моцная нацыянальная ўлада, якая выведзе краіну ў рэгіянальнае эканамічнае, культурнае і тэхналагічнае лідэрства.

Беларусь павінна стаць аб'яднаўчым, гравітацыйным цэнтрам усходняй Эўропы.

Трэба пачынаць думаць катэгорыямі новага Вялікага Княства (зьвязу) ад мора да мора. У новай сучаснай форме.

для Паула Аўтар: Доминик 2018-02-05

То что парэбна - все хорошо знают. Но нет того что патрэбна! А именно, нужны ресурсы которые могли бы изгнать этих антибеларуских оккупационных выродков из Беларуси. Режим оккупации настолько сильный, что сковырнуть его будет довольно сложно даже если Россия развалится окончательно. Так как оккупанты перешли в РБ на автономный режим - российские оккупанты сидят на шее бераруского народа, живут на земле беларуского народа за щет беларуского народа и при этом люто ненавидят и уничтожают этот народ - его язык, культуру, историю...российские оккупанты и их преданные местные холуи-манкурты занимают ключевые должности в государственном аппарате, банках, милиции, армии, КГБ... Под покровом лжецеркви - РПЦ создано и активно культивируется множество антибеларуских, пророссийских террористических, так называемых, казаческих банд-формирований...Встаёт классический вопрос:"Что делать?" А то получится как с тем беззащитным съездом БНР, когда его разогнала кучка пьяной российской большевистской солдатни, или как после 1991-года - когда Беларуский Народ во главе с Зеноновским БНФ победил, но из-за отсутствия силовой компоненты не смогли провести на территории РБ люстрацию российской коммуно-фашистской мрази, которой потом удалось взять реванш, методично уничтожая в Беларуси все Беларускае........как то будет сейчас?

Доминику Аўтар: Бенедзікт 2018-02-06

Вы амаль усё слушна кажаце, за выключэньнем некалькіх момантаў, адзін зь іх - значнае(!) перабольшваньне антыбеларускіх сілаў і іх магчымасьцяў.

1. Яны здаюцца моцнымі, бо маюць уладу, якую ім дапамагае ўтрымліваць Масква. На самой справе яны арганізаваныя, бо пакуль ім нічога не замінае (утрымліваць уладу).

2. Яны сапраўды разглядаюць варыянты захаваньня ўлады ў форс-мажорных абставінах (распад Расеі, "знікленьне" Лукашэнкі і г.д.), але на кожны іх варыянт існуе патэнцыйны адказ і яны гэта разумеюць...

3. Яны могуць пралічыць усё, за выключэньнем некаторых момантаў, якія не буду абмяркоўваць, зразумела чаму.

4. Не трэба баяцца, але не трэба і безразважліва кідацца ў бойку. Трэба проста рыхтавацца (З.Пазьняк не раз казаў пра гэта).

5. Самае галоўнае сёньня - гэта не ісьці за псэўдаапазіцыйнымі маніпулятарамі, папамі-гапонамі.

У нас усё атрымаецца. Не сумняюся ў гэтым.

Бенедзiкту Аўтар: Доминик 2018-02-06

Ваши словы - Богу у вуши!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Юры Беленькі: «Нельга лічыць выбаршчыкаў дурнямі»
З канцэпта пра “адзін народ”
Няма чым дахаваць або Затулін-алімпіёнік
Алесь Чахольскі: Грамадства павінна быць падрыхтаванае да абароны Курапатаў