змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Крызіс імпэрскага жанра

Міны не прызнаюць экстэрытарыяльнасьці

6 лютага ў будынак гандлёвага прадстаўніцтва РФ у Дамаску (Сірыя) патрапіла міна калібра 120 мм. Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства замежных спраў РФ.

У ведамстве ўдакладнілі, што ў выніку інцыдэнта ніхто не пацярпеў. Будынку нанесена матэр’яльная шкода.

Як распавялі ў МЗС РФ, будынак гандльпрадстаўніцтва закансэрваваны, але ўсё яшчэ мае дыпламатычны імунітэт.

У дыпустанове дадалі, што 5 лютага пад мінамётны абстрэл у старым горадзе Дамаска патрапіла расейская няўрадавая дэлегацыя, якую давялося тэрмінова эвакуяваць з месца інцыдэнта. У выніку абстрэла загінулі два сірыйцы.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/v-damaske-mina-popala-v-zdanie-torgpredstavitelstva-rossii-230611.html

 

Жыцьцё прамінула

А чаму ніхто ня хоча галасаваць за Яўлінскага? Ась?

Нешта тут не стыкуецца! Хто яму заўжды замінаў?

Ельцын? Памёр. Гайдар? Памёр. Чарнамырдзін? Памёр. Нямцоў? Забіты. Чубайс? Жывы, але палітыкай не займаецца.

Тады хто гэтым разам? Хто цяпер вораг дэмакратыі? Навальны? Яшын? Хто?

Вось як несправядліва наладжана жыцьцё: усіх перажыў, усім паднас..ў, а сам аказаўся на ххх нікому не патрэбным.

Уласна гэтае жыцьцё прамінула. У 66 гадоў новае жыцьцё ўжо не наладзіць. І што застаецца ў выніку? “Я ўсё жыцьцё падаваў вялікія спадзяваньні?” “Я быў самым пэрспэктыўным?” Ок. Калі гэты вынік задаволіць – дык няма пытаньняў.

Што ж, панове: вось перад вамі чалавек, які сам з сябе, сваімі рукамі, з упартасьцю, вартай лепшага прымяненьня, зрабіў пустое месца.

Насуперак усяму: здольнасьцям, людзям ягонага атачэньня, свайму фарту.

Лёс быў ласкавы для яго. Удача стукалася ў ягоныя дзьверы. Але ён рашуча адкідваў усе яе прапановы. Амбіцыі душылі яго. І ўрэшце здушылі.

Цяпер ён хадзячы помнік гэтым амбіцыям. Чалавек, які прапусьціў свой цягнік.

Альфрэд Кох

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Апэрацыя “Каланізацыя”

“Гэта не я прышоў у Дагестан, сюды прышла Расея”. Такія словы СМІ прыпісваюць выканаўцу абавязкаў кіраўніка каўказкай рэспублікі Уладзіміру Васільеву на фоне “антыкарупцыйнай” кампаніі, разгорнутай расейскімі сілавікамі супраць кіраўніцтва Дагестана.

Слова “антыкарупцыйная” я бяру ў двукосьсе цалкам сьвядома. Сама барацьба з карупцыяй у адным з суб’ектаў Расейскай фэдэрацыі выглядае камічна хаця б ужо таму, што карупцыяй, як іржой, пранізана ўся Расея – дзяржава фактычна легалізаванай карумпаванай піраміды, на вяршыне якой знаходзіцца Уладзімір Пуцін. Арышты і пасадкі паасобных губэрнатараў, чыноўнікаў і іхняга атачэньня на гэтым фоне выглядаюць хутчэй як напамін пра абсалютную залежнасьць мясцовай эліты ад Крамля і завершанасьці вертыкалі, у якой няма месца для няўзгодненых учынкаў і недаробленых грошай – аднак зусім не як барацьбу з карупцыяй.

Бо для таго, каб перамагчы расейскую карупцыю, неабходна для пачатку дэмантаваць сам карупцыйна-алігархічны капіталізм, які зьяўляецца сутнасьцю сучаснай расейскай дзяржаўнасьці. А іншай дзяржаўнасьці – і, самае галоўнае, жаданьня ствараць такую дзяржаўнасьць – ні ў расейскай улады, ні ў расейскага насельніцтва проста няма.

Аднак з Дагестанам – адмысловая гісторыя. Зразумела, гэта карумпаваны бантустан, у якім менавіта карупцыйныя плыні – і нішто іншае – забясьпечвалі кланавую стабільнасьць і адносны міжнацыянальны мір. Бо Дагестан – гэта складанае ўтварэньне, вельмі складанае. Больш складаны хіба што Ліван – і тое я ня ўпэўнены. Дык вось, тое, што адбываецца ў Дагестане, -- гэта зусім не жаданьне перамагчы карупцыю. Гэта жаданьне пераўтварыць карумпаваны дамініён, “дзяржаву ў дзяржаве”, у карумпаваную таксама калонію Крамля. Або, калі ўжо зусім непаліткарэктна: калі да сёньняшняга дня Дагестан рабавалі самы дагестанцы, то цяпер будуць рабаваць маскоўцы і іхнія наўпроставыя стаўленікі.

Альбо мы на самой справе мяркуем, што генэрал-губэрнатар Васільеў будзе хадзіць па Махачкале ўвесь у белым і з чыстымі рукамі? І нават калі ён сам будзе ўвесь у белым, у чым будуць тыя, хто пад ім? Як будзе функцыянаваць без карупцыі сама сістэма – у пуцінскай Расеі? Навошта Крамлю патрэбны Дагестан, калі зь яго няма што ўзяць? Навошта Крамлю тады патрэбна сама Расея?

Але справа ня толькі ў гэтым, а яшчэ ва ўпартым стварэньні яшчэ аднаго патэнцыйнага ачага нянавісьці і прыніжэньня, у дэманстрацыі “туземцам”, што імі можа валадарыць толькі “белы генэрал”, гэткі Ярмолаў або Скобелеў з міліцыі, а самы яны – дзікуны, што крадуць, не да параўнаньня з крышталёва чыстымі “крамлёўцамі”. Зразумела, зараз усё атрымаецца – як можа не атрымацца пры такім прэсе ўлады. Зразумела, у выпадку ўдачы можна ператварыць у калоніі і іншыя фактычна нацыянальныя рэспублікі, якія адасобіліся, -- ад каўказкіх да паволжскіх і сібірскіх. Але мяне турбуе ня тое, што адбываецца з магчымасьцямі расейскай улады, пакуль яна моцная. Мяне хвалею тое, што адбудзецца, калі гэтая ўлада аслабне, -- а яна абавязкава аслабне, проста не бывае татальна моцнай улады, і гісторыя Расеі гэта бліскуча даказвае.

Ці разумеюць гэтыя “барацьбіты з карупцыяй”, якое гора яны гукаюць на галаву гэтай самай Расеі – і на галовы няшчасных расейцаў, якія яшчэ маюць неасьцярожнасьць жыць на нацыянальных ускраінах і апынаюцца закладнікамі новай крамлёўскай каланізацыі?

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.267511.html

 

Ліквідацыя “Гіві”

Роўна год таму ў выніку апэрацыі ўкраінскіх спэцслужбаў быў зьнішчаны Міхаіл Талстых, мянушка “Гіві” – камандзёр батальёна наёмнікаў “Самалі”.

Помста дагнала Талстыха проста на старанна ахоўваемай базе “Самалі” ў ягоным працоўным кабінэце. Першапачатакова казалі пра стрэл з агнямёта, але адстрэлянага тубуса ніхто не паказваў. Так што цалкам верагодна, што гэта магла быць і міна. Кімсьці ўсталяваная, каго правялі да “Гіві”, хто здолеў усталяваць міну і сысьці перад выбухам, і актывізаваць бомбу ў патрэбны момант.

Калі-небудзь пра гэтыя падзеі будуць напісаны кнігі і зьняты фільмы, нешта накшталт “Мюнхэна”, толькі значна больш драматычна і складана. І пра гэта даведаюцца як пра адну з самых бліскучых апэрацый, праведзеных патрыётамі Украіны. Старонкай гісторыі, якой усе мы будзем ганарыцца.

А цяпер можна сказаць, што “Гіві” быў у свой час вызначаны як нумар адзін у сьпісе жывёлаў, прадназначаных для ліквідацыі.

Апэрацыя планавалася і рыхтавалася два гады. “Гіві” быў апошнім раскручаным у расСМІ і мэдыйным ватажкай наёмнікаў на акупаваных тэрыторыях, які знаходзіўся на службе. Ён прадпрымаў сур’ёзныя меры бясьпекі, дабрацца было нялёгка.

З тае пары такіх буйных акцый помсты такога значэньня на акупаваных тэрыторыях не зьдзяйсьнялася.

Юры Бутусоў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Monstrum

8.02.1725 помер Петро І.

Попри розповсюджені міфи, принаймні після Прутської авантюри, він практично не займався державними справами і був ширмою для реальних господарів Московщини. Подібно до Дмітрія Мєдвєдєва він займав трон, але не правив.

“Ад Пятра І пачынаюцца асабліва блізкія і зразумелыя жахі расейскай гісторыі. Зьвер, шалёны, п’яны, гнілы ад сіфіліса, на працягу чвэрці стагоддзя нішчыць людзей, карае сьмерцю, паліць, закопвае жывымі ў зямлю, вязьніць жонку, займаецца распустай, мужаложствуе… сам, забаўляючыся, сячэ галовы, блюзьнерыць, езьдзіць з падабенствам крыжа з чубукоў у выглядзе дзетародных членаў і падабенствамі Евангельляў – скрынкай гарэлкі… карануе курву сваю і свайго каханка, пустошыць Расею і карае сьмерцю свайго сына… І ня толькі не прыгадваюць ягоных злачынстваў, але да гэтай пары не перастаюць усхваляць цноты гэтай пачвары, і няма канца рознага кшталту помнікаў яму”.

Леў Талстой

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 10-02-2018
Расея Крах Расеі РФ Расейская імпэрыя
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?
Бураты ў змаганьні супраць Масквы
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ