змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Крэмль рыхтуе ўварваньне ў Беларусь

Павелічэньне ваеннага патэнцыялу Расеі нясе рэальную пагрозу Польшчы і дзяржавам Эўропы.

У 2015 годзе Пуцін вырашыў выйсьці з Дамовы аб Абмежаваньні Узбраеньняў у Эўропе. З тае пары рэжым таксама прыняў рашэньне стварыць на сваёй заходняй мяжы тры новыя дывізіі – па 10 тыс. жаўнераў у кожнай. Аднак, сапраўдныя лічбы, як сьцьвярджаюць спэцыялісты, у некалькі разоў большыя. Фактычна ствараюцца мабільныя сілы хуткага рэагаваньня, здольныя за кароткі час зьдзяйсьняць наступальныя дзеяньні.

Выданьне The Wall Street Journal піша, што падчас расейскіх вучэньняў “Захад-2017” у верасьні можа здарыцца новы крызіс каля межаў з балтыйскімі краінамі. Сама Расея сьцьвярджае, што ў вучэньнях возьме ўдзел 3000 жаўнераў. Менавіта такая лічба дае права Маскве не паведамляць НАТО падрабязнасьці.

Былы галоўнакамандуючы Аб’яднаных Узброеных Сілаў НАТО ў Эўропе Філіп Брыдлоў мяркуе, што Расея хлусіць і ў вайсковых вучэньнях будзе ўдзельнічаць каля 100 тысячаў жаўнераў. Вайскоўцы НАТО сьцьвярджаюць,  што гэта будуць найвялікшыя вайсковыя вучэньні РФ каля заходніх межаў.

Міністэрства абароны Расеі заявіла аб намеры накіраваць у Беларусь ў 2017 годзе 4162 вагоны вайсковага рыштунку. Гэта ў 33 разы больш, чымсьці ў 2015 годзе і ў 83 разы больш, чымсьці ў 2016 годзе.

Вайсковыя экспэрты прыраўноўваюць падрыхтоўку да вайсковых вучэньняў “Захад-2017” з падрыхтоўкай да фактычнай акупацыі Беларусі. Напрыклад, міністр абароны Эстоніі Маргус Тсахкна мяркуе, што вайсковыя вучэньні РФ “Захад-2017” – гэта фактычна пачатак акупацыі Беларусі. Ён абапіраецца на дадзеныя выведкі Эстоніі і іншых дзяржаў Альянсу, якія сьведчаць аб намеры РФ не выводзіць сваіх жаўнераў з Беларусі пасьля сканчэньня вучэньняў. “Для расейскіх вайскоўцаў, якія накіроўваюцца ў Беларусь, гэта квіток у адзін бок”, -- сказаў кіраўнік абарончага ведамства Эстоніі.

Паводле апошніх ацэнак, групоўка, якая ствараецца, будзе вельмі вялікай, яна пераўзбройваецца і будзе гатовая да інвазіі супраць суседніх краін у 2020 годзе. Мяркуючы па складзе вайсковых злучэньняў і інфраструктуры, якая ствараецца для іх, плануемая глыбіня інвазіі складае каля 500 км.

jagiellonia.org

Пераклаў з польскай В. Буйвал.

Крыніца: http://jagiellonia.org/kreml-przygotowuje-inwazje/

/ 19-05-2017
Акупацыя Расейскія акупанты Расейска-беларуская вайна Вучэньні
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Дзед Калаш 2017-05-19

Ну што ж, выбару няма.

Рыхтуемся да "гарачай" сустрэчы акупантаў!

Не схаваешся нідзе... Аўтар: Колька 2017-05-19

"Не схаваешся нідзе – зноў маскаль на нас ідзе!"

"...

Адкапаю пайду кулямёт,

каб хадзіць смела ў бацькавай пушчы."

(Анатоль Сыс)

Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2017-05-19

...толькі сустрэча паінна быць на мяжы.

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-05-19

У сытуацыі з "Дэкрэтам №3" беларусы далі так, што Лукашэнку, як гаварыцца, "ажно не захацелася". То бок, унутраную сытуацыю, ў пэўным сэнсе, стабілізавалі.

Зараз трэба абавязкова нешта рабіць і з гэтым пытаньнем.

Усё аналягічна схеме "Майдан- барацьба з акупацыяй", толькі ў меньшых маштабах.

Для сябе. Аўтар: Белпехота 2017-05-20

Магчымасцi супрацьдзейнiчаць не бачу ,а жаданне i намер есць . А вы , як , аднадумцы , шаноуныя суайчыннiкi ?

Пінск Аўтар: не рюські 2017-05-20

З НАМІ БОГ!!!

Пінск Аўтар: не рюські 2017-05-20

Хто баіцца БОГА,той-нікога і нічога не баіцца!!!

Бяз тэмы Аўтар: Шурык 2017-05-22

Так, крывi гэтая ардынская поскудзь можа пралiць шмат, ей не прызвычайвацца, за стагоддзi рабавання i нiш

Бяз тэмы Аўтар: Ярослав 2017-05-22

И что? Когда то вся Восточная Европа и Прибалтика была под советскими, читай российскими войсками - и что? Где те войска и где сейчас Восточная Европа и Прибалтика? И где советский союз?

Бяз тэмы Аўтар: Вядома, мы здолеем! 2017-05-23

"Магчымасцi супрацьдзейнiчаць не бачу ,а жаданне i намер есць . А вы , як , аднадумцы , шаноуныя суайчыннiкi ?"

Мы ў справе!

Паслухайце праўду Аўтар: Яўген 2017-05-25

https://www.youtube.com/watch?v=gQOOAuaoq00

Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2017-06-04

Ня рускi, - дакладна, выдатна!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Кіеў. Патрыёты сарвалі сход грантаўскай структуры (відэа)
Алесь Гарун: Ты, мой брат…
Сапраўдныя змагары і сурагат (відэа)
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ГАЛОЎНЫМ