змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Крэмль адхрысьціўся ад "вещдока"

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзімітры Пяскоў заявіў, што ніякага ліста ад экс-прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча на адрас прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў адміністрацыю кіраўніка расейскай дзяржавы з просьбай увесьці войскі ва Украіну не паступала.

Пра гэта ён сказаў журналістам у чацьвер, 16 сакавіка.

“Справа ў тым, што ніякага ліста афіцыйна ў адміністрацыю прэзыдэнта не паступала. Ніякага падобнага дакуманта ў адміністрацыі прэзыдэнта не рэгістравалася”, -- заявіў Пяскоў.

Таксама ён ня стаў камэнтаваць інфармацыю пра тое, што выступаючы на паседжаньні Рады бясьпекі ААН, цяпер нябожчык паўпрад РФ Віталь Чуркін казаў пра наяўнасьць такога ліста і пра тое, што ён упаўнаважаны дакласьці аб ім.

“Гэтага я ня ведаю. Я магу толькі канстатаваць сытуацыю дэ-факта і дэ-юрэ, тобок тое, што я ўжо сказаў быў”, -- зазначыў прэс-сакратар.

Пра тое, што Януковіч папрасіў увесьці войскі ва Украіну, 4 сакавіка 2014 года на паседжаньні Рады бясьпекі ААН заявіў паўпрад Расеі Віталь Чуркін.

Чуркін на паседжаньні зачытаў зварот Януковіча. Таксама ён запэўніў подліннасьць дадзенага ліста.

Галоўная вайсковая пракуратура Украіны атрымала ад ААН фотакопію заявы экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча ад 1 сакавіка 2014 года з просьбай увесьці войскі Расейскай Фэдэрацыі ва Украіну.

“Як законна абраны Прэыздэнт Украіны заяўляю. Падзеі на Майдане, незаконны захоп улады ў Кіеве прывялі да таго, што Україна апынулася на парозе грамадзянскай вайны. У краіне пануюць хаос і анархія, жыцьцё, бясьпека і правы людзей, асабліва на паўднёвым усходзе і ў Крыме – пад пагрозай. Пад узьдзеяньнем заходніх краін зьдзяйсьняецца адкрыты тэрор і гвалт, людзі перасьледуюцца па палітычных і моўных прыкметах.

У гэтай сувязі зьвяртаюся да Прэзыдэнта Расеі Ул. Ул. Пуціна з просьбай выкарыстаць Узброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі для аднаўленьня законнасьці, міру і правапарадку, стабільнасьці і абароны насельніцтва Украіны”, -- пад такімі словамі стаіць подпіс Януковіча”, -- сказана ў лісьце.

Пераклад з расейскай.

 

Заклік Януковіча ўвесьці войскі ва Ўкраіну

 

Заклік Януковіча ўвесьці войскі ва Ўкраіну

Крыніца: http://censor.net.ua/news/432236/kreml_otkreschivaetsya_ot_pisma_yanukovicha_putinu_s_prosboyi_vvesti_voyiska_v_ukrainu_dokument

/ 17-03-2017
Акупацыя Расея Пуцін Украіна Януковіч ААН Майдан Чуркін
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-03-17

Не убереглі ценного кадра! Пасьпяшаўся зачытаць той ліст дыпработнік Чуркін. Ды яшчэ і здаў яго ў канцылярыю ААН. А Масква цяпер кажа: нэт человека, нэт проблемы. І Чуркіна тоже нэт...

Бяз тэмы Аўтар: 12121 2017-03-17

Тут, як у багне. Чмы далей брэшуць, тым нлыбей увальваюцца. Калі ж небудзь захлынуцца ў сваёй хлусьні.

Бяз тэмы Аўтар: Scooter 2017-03-17

То бок меў рацыю Піянткоўскі, калі казаў, што крамлёўскія зараз будуць адхрышчвацца ад гэтага ліста Янука, каб потым "атрымаць" аналагічны ліст ад лугандонскіх кіраўнічкоў, якіх Масква прызнАе як "законныя ўлады ўсяе Ўкраіны"...

хлусьня Аўтар: Марылька 2017-03-18

Мае рацыю Зянон Пазьняк, які кажа, што хлусьня гэта сутнасьць маскоўскіх. Самі праміж сабой ня могуць дамовіцца, як ілгаць.

разбор палётаў Аўтар: журботны 2017-03-19

"У гэтай сувязі зьвяртаюся да Прэзыдэнта Расеі Ул. Ул. Пуціна з просьбай выкарыстаць Узброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі для аднаўленьня законнасьці, міру і правапарадку, стабільнасьці і абароны насельніцтва Украіны”, -- пад такімі словамі стаіць подпіс Януковіча”, -- сказана ў лісьце."

- у любым выпадку гэтая заява юрыдычна незаконная.

нельга ўводзіць войскі чужых дзяржаваў проста так, гэта па сутнасьці, акупацыя))

у крайнім выпадку ўводзяцца міратворчыя аддзелы ААН.

так што маскалі прафукалі...

ліст недасканальна складзены)))

што паказвае лішні раз руку масквы ва ўсім)))

А чаму януковіч не прасіў увесьці войскі Польшчы ці румыніі, напрыклад?

было б не так падазрона)))

тупыя імпэрцы, нават хлусяць усё горш і горш))

гэта паказвае на іх поўную дэградацыю.

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-20

Маскаль гаворыць- хлусіць.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе