змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Кокс і іншае

Праваслаўныя стаханаўцы па здабычы коксу

На затрыманых у Аргентыне ў рамках справы аб пастаўцы какаіна з дыпламатычнай поштай праз расейскую амбасаду кіраўнікоў фонду MORAL (Mecenas Ortodoxos Rusos En America Latinа, “Рускія праваслаўныя мэцэнаты ў Лацінскай Амэрыцы”) Івана Блізьнюка і Аляксандра Чыкалу зрабілі паклёп супрацоўнікі амбасады РФ. Пра гэта заявіў сьвятар Аргентынскай і Паўднёваамэрыканскай япархіі РПЦ, настаяцель храма Сьвятых царственых пакутнікаў у куротным горадзе Мар дэль Плата іераманах Гераміс (Вайцэхоўскі) у камэнтары "Независимой газете":

Блізьнюк зьяўляецца адным з прадстаўнікоў фонда. Роўна паўтара гады таму наш храм узаемадзейнічаў з фондам. У нас ёсьць сумесныя праекты па будаўніцтву нядзельнай школы для нашага прыходу, выраб іканастаса на базе Іркуцкай япархіі, зь якімі ў Івана добрыя стасункі і сувязі, а таксама іншыя праекты. Іван – адзін з нямногіх людзей, хто аказваў адміністрацыйную і фінансавую падтрымку храму. Мы заўжды маглі разлічваць на ягоную дапамогу.

У яго было шмат зайздросьнікаў у амбасадзе РФ у Аргентыне. Будзем маліцца аб тым, каб ісьціна трыюмфавала, а сапраўдныя злачынцы былі пакараны па ўсёй строгасьці закону.

Ёсьць толькі ўскосныя ўлікі і інфармацыйная агрэсія, добра спланаваная зацікаўленымі людзьмі, якія жадаюць сысьці ад адказнасьці за ягоны рахунак.

Пераклад з расейскай.

http://gordonua.com/news/worldnews/v-rpc-zayavili-chto-zaderzhannyh-za-postavku-kokaina-pravoslavnyh-mecenatov-ogovorili-v-posolstve-rf-v-argentine-234101.html

 

О часы, о норавы!

Іван Блізьнюк, арыштаваны па “какаінавай справе”, быў кіраўніком Фонда праваслаўных мэцэнатаў у Лацінскай Амэрыцы.

РПЦ заступілася за мэцэната Івана Блізьнюка, арыштаванага па “какаінавай справе”, лічачы ўсё гэта правакацыяй работнікаў амбасады.

О часы, о норавы!

Усё ішло на богаўгодную справу!

Гундзяеў гарэлку бязмытна ўвозіў, а гэтыя – кокс.

“Гэта ўсё правакацыі амэрыканскіх спэцслужбаў і іхніх аргентынскіх марыянэтак!

Яны падкінулі гэты какаін у расейскую дыпламатычную пошту, а цяпер пачалі падкідваць расейскім грамадзянам! Згуртуемся шчыльней вакол уладаў супраць падступнай Амэрыкі!”

Станіслаў Садальскі, расейскі акцёр

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Прымаць удар на сябе будзем мы

Зноўку даволі часта пачала сустракацца думка, што Расея не насьмеліцца распаліць поўнамаштабную вайну з намі, бо ўпішацца НАТО, бо ў кіруючай вярхушкі Расеі рахункі на Захадзе і яшчэ мы маем падтрымку НАТО, ну, і гэтак далей.

Я менш за ўсё хачу зараз кагосьці палохаць. Але! Пры падпісаньні Будапэшцкага мэмарандума нам таксама шмат чаго казалі і шмат што абяцалі. Але Крым у нас адціснулі. Нягледзячы на выказваемую заклапочанасьць. І ваяваць давялося нам адзін на адзін, пакуль усе астатнія вырашалі што рабіць.

Мы не члены НАТО. Мы буфэрная зона паміж Мордорам і НАТО. І шырыня гэтай зоны ня вельмі крытычная. Так, нам дапамагаюць і будуць дапамагаць. Пакуль ваюем мы – не ваююць яны. Пакуль яны дапамагаюць нам – мы ваюем лепш.

Наконт грошай расейскай вярхушкі замяжой. Усё вельмі неадназначна. Гэта не спыніла ад ужываньня хімічнай зброі ў Сірыі. А ў Сірыі, на хвілінку, ваююць, акрамя ўсяго іншага, амэрыканцы. Сэнс грошай губляецца, калі іх няма дзе выдаткоўваць. А ў сувязі з усё больш шчыльнай ізаляцыяй Расея выдаткоўваць іх можна ўсё менш і менш недзе ў сьвеце. А вялікая вайна – гэта, перш за ўсё, прадмет гандлю і перамоваў.

Ніхто не забыўся, што Расея заўжды імкнецца гандлявацца з пазыцыі сілы? Дык вось ня трэба думаць, што ў іх нешта сутнасна зьмянілася ў галовах. Заўсёды ёсьць верагоднасьць таго, што кіраўніцтва Расеі вырашыць, што гандлявацца будзе выгадней на руінах разбомбленага горада ва Украіне. Для іх няма розьніцы, што гэта будзе: калёна тэхнікі, якая выходзіць з Ілавайска, або раённы цэнтр. І тое, і іншае – гэта сродак дасягненьня мэты. Менавіта пра гэта мы павінны памятаць. Прымаць удар на сябе будзем мы. І трымаць удар давядзецца нам.

А НАТО, падтрымка, заклапочанасьць, замарожаныя рахункі… Гэта ўсё будзе потым. Як і лінія фронту паводле іншых межаў. І пакуль мы не пераможам, ёсьць высокая верагоднасьць таго, што вайна ў любы момант пастукаецца ў нашы дамы. Ну, як мінімум, нам тут у блізкасьці ад мяжы з Мордорам дагэтуль няўтульна.

Раман Донык

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Масква пра “латышскі фашызм”

Уповноважений з прав людини в Росії Тетяна Москалькова звернулася до Організації Об'єднаних Націй (ООН), Організації з безпеки і співпраці в Європі (ОБСЄ) і Ради Європи (РЄ) з проханням не допустити перехід шкіл Латвії до навчання лише латвійською мовою. «Прошу міжнародні організації: ООН, ОБСЄ і Рада Європи, використовуючи свої інструментарії, вжити заходів до недопущення введення режиму культурного апартеїду на території Латвії та захистити права громадян», - цитує «РІА Новини» пані Москалькову.

Нагадаємо, Сейм Латвії схвалив в попередньому читанні законопроект про реформу державного утворення, який передбачає поступовий перехід системи освіти на латвійську мову. Згідно з документом, перехід на латвійську повинен здійснюватися плавно. З 1 по 6 класи навчатимуться на двох мовах, з 7 по 9 - латвійською мовою повинно проходити не менше 80% навчального процесу, а з 10 по 12 класи навчання повинно проходити тільки латвійською.

У Латвії державною мовою є латвійська. Російська мова має статус іноземної.

Крыніца: http://expres.ua/news/2018/02/27/285784-rosiyskyy-ombudsmen-moskalkova-prosyt-oon-zaboronyty-latviyi-perevodyty

 

“Русскій мір” у Латвіі

Улады Латвіі павінны разумець, што менавіта так адбываецца сучасная гібрыдная акупацыя.

Першы крок – мітынг расейцаў, якія за 30 гадоў ня здолелі засвоіць латышскую мову і ненавідзяць усё латышскае, але зьязджаць у Расею чамусьці ня хочуць.

Другі крок – інсцэніроўка ўнутранага канфлікту і воплі “Пуцін, увядзі войскі!”.

Трэці крок – зьяўленьне на тэрыторыі Латвіі ўзброеных “касманаўтаў” без апазнавальных знакаў, якія чамусьці кажуць не "apgriezties", а "поребрик".

Чацьверты крок – мясцовая вата пад кіраўніцтвам палкоўніка ФСБ абвяшчае Юрмальскую народную рэспубліку з дзьвюхгаловым арлом на сьцягу.

Пяты крок – у Юрмале адкрываецца ваенторг, у якім кожны жадаючы змагацца з “латышскімі фашыстамі” можа набыць сотню танкаў. Прычым бясплатна.

Шосты крок – Расея заяўляе, што калі пацерпіць хаця б адзін расеец, то рэгулярная армія РФ праз два дні будзе ў Рызе. ЭЗ і НАТО выказваюць заклапочанасьць, але Латвію не абараняюць, бо зьнешняга ўварваньня фармальна няма.

Сёмы крок – на памежных з Расеяй тэрыторыях Латвіі адыгрываецца юрмальскі сцэнар. Некаторыя жыхары – пад дуламі аўтаматаў – раптам усьведамляюць, што хочуць вярнуцца ў “родную гавань”, і што толькі матухна-Расея можа іх выратаваць ад ашалелага латышскага фашызма. А словазлучэньне “латышскі фашызм” гучыць па мільярду разоў на дзень на расейскіх тэлеканалах.

Восьмы крок – пасьпешліва сабраную латышскую армію расстрэльваюць “градамі” з расейскай тэрыторыі пры кожнай спробе наблізіцца да сэпаратыстаў.

Дзевяты крок – Эўропа ўводзіць сьмешныя санкцыі, забараніўшы лідэрам сэпаратыстаў уезд на тэрыторыю ЭЗ. Над гэтымі санкцыямі забаўляюцца ў Расеі і ўсур’ёз абмяркоўваюць “вызваленьне Рыгі”.

Дзесяты крок – Расея ўключае ў свой склад сакральную Юрмалу, а астатніх паўсталых дэбілаў выкарыстоўвае ў якасьці разьменнай манты на перамовах. У Менску.

Дзімітры Сувораў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 10-03-2018
Расея Русский мир РФ рф Наркотыкі
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: