змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

КІЙКО РЫГОР ІВАНАВІЧ (1950 – 3.10.2014)

Пасьля цяжкой хваробы памёр наш дарагі сябра Рыгор Кійко. Таленавіты майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ён, як і многія іншыя творцы, з першых дзён фронтаўскага руху далучыўся да змаганьня за вольную Бацькаўшчыну. У шэрагах Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ раскрыліся яго высокія чалавечыя якасьці. У самыя драматычныя моманты Рыгор быў наперадзе, бараніў ад рэжымнай паліцэйшчыны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і людзей, што патрапілі ў бяду. Ён быў сярод тых фронтаўцаў, якія пачалі вырабляць крыжы і ставіць іх падчас рэжымнага варварскага наступу на Народны Мэмарыял у Курапатах у 2001 годзе. Ён быў у ланцугу першых абаронцаў, якія закрылі сабой дарогу на Сьвятыню перад дзікай паліцэйшчынай і гэбоўшчынай. Прыслужнікі рэжыму схапілі і катавалі яго ў Курапатах. Рыгор быў арыштаваны таксама ў дні народнай абароны Беларусі ўвосень 1996 года. У турме ён падтрымліваў іншых вязьняў, натхняў іх і надаваў духоўнай моцы.

Творчасьць Рыгора поўная гармоніі і любові да народнай традыцыі. Не выпадкова ягоную выставу 1997 года ў Чырвоным касьцёле ў Менску сябры назвалі – “Беларускі космас”. Чалавек адышоў у вечнасьць, але мастак застаўся. Засталіся ягоныя творы – багатая вобразамі і пластычнымі знаходкамі кераміка. Засталася памяць пра нашага сябра – адданага жаўнера нашага народнага змаганьня за Беларусь.

Выказваем свае спачуваньні сям’і нябожчыка.

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

3 кастрычніка 2014 г.

/ 03-10-2014
Рыгор Іванавіч Кійко
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Ю.Цехановіч 2014-10-03

Вечная памяць.

Бяз тэмы Аўтар: В. Буйвал 2014-10-03

Сьветлая памяць.

Бяз тэмы Аўтар: сябры па Партыі 2014-10-04

Рана сышоў,ты ад нас,Рыгор Кійко.Шкадуем,смуткуем,памятаем і спачуваем сям"і тваёй.

Зямля табе пухам Аўтар: Prijatel 2014-10-04

У Курапатах гады яго ледзь не ўтапілі ў лужыне, галаву гвалтоўна ўтрымлівалі ледзь не задыхнулся. Сінякі доўга былі на теле.Запомнил яго заўсёды ветлым. Зямля табе пухам, светлы наш чалавек.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: