змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Кардонныя ракеты Ына

Замежныя журналісты, якія наведалі вайсковы парад у Пхэньяне, мяркуюць, што ракеты, прадэманстраваныя на мерапрыемстве, несапраўдныя.

Некаторыя ракеты, паказаныя на парадзе, могуць быць пустымі або несапраўднымі. Такую думку выказалі журналісты выданьня АВС, перадае “Диалог.UA".

Вайсковы парад прайшоў у Пхэньяне ў суботу, 16 красавіка. Відавочцы заўважылі, што некаторыя ракеты хісталіся пад ветрам, іншыя – былі крыху сагнутыя. Кадры з парада маланкава разьляцеліся ў Сеціве.

Замежныя журналісты мяркуюць, што Пхэньян спрабуе запалохаць сьвет, паказваючы несапраўдную вайсковую тэхніку. З думкай журналістаў згодны паўднёвакарэйскі ваенны экспэрт Лі Іл Воў, які выказаў падозру, што фэйкавай зброяй Паўночная Карэя спрабуе зрабіць уражаньне на іншыя краіны.

Журналісты АВС апублікавалі здымак адной з баегаловак і зазначылі, што яна, па ўсёй верагоднасьці, зроблена з дрэва або з фарбаванага кардона.

Раней мы пісалі, што на суботнім вайсковым парадзе Паўночная Карэя прадэманстравала найноўшыя ракеты для субмарын.

У Злучаных Штатах абяцаюць нанесьці ядзерны ўдар па КНДР, калі ўзьнікне такая неабходнасьць.

Пераклад з расейскай.

 

КНДР

Крыніца: http://www.dialog.ua/news/116661_1492497870

/ 20-04-2017
Паўночная Карэя КНДР
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Сяржант 2017-04-20

А можа кардон -- гэта нейкая "пераможная зброя фюрэра"?!

Бяз тэмы Аўтар: Сапраўдны беларус 2017-04-21

І нам, беларусам, застаецца рабіць тое самае, асабліва пасьля таго як русафіл Шушкевіч аддаў нашую ядравую зброю Расеі.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)