змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Канфлікт цывілізацый

Урок не засвоілі

Спроба постсавецкага рэваншу не магла не адгукнуцца масавай эміграцыяй з Расеі. Можна доўга падмяняць слова “эміграцыя” іншымі, мяккімі і блізкімі па значэньню – вымушаная эміграцыя або часовая эміграцыя – але вынік адзін: з краіны ўцякаюць самыя адукаваныя, заможныя і пасьпяховыя людзі. Расея губляе чалавечы капітал, і гэта будзе маць большыя наступствы, чымсьці ўцёкі капіталу грашовага.

Пра хвалю “пуцінскай эміграцыі” пачалі гаварыць у 2012 годзе, калі стала зразумела, што рэваншысты не зьбіраюцца сыходзіць з улады, а, наадварот – робяць стаўку на самыя рэакцыйныя сілы, здольныя кінуць краіну ў новыя войны і татальную ізаляцыю.

Пасьля разгрому “руху беластужачнікаў” замяжу пацягнуліся дробныя і сярэднія прадпрымальнікі, маладыя людзі (“гіпстэры”), якія не жадаюць гібець у рэакцыйнай Расеі альбо станавіцца лёгкай здабычай для расперазанага сілаўя. Другім штуршком для эміграцыі стала, безумоўна, паказальнае забойства Барыса Нямцова. Аскелкі грамадзтва здрыгануліся, зрабіўшы канчатковую выснову: “Ужо калі палітыка такога маштаба беспакарана расстрэльваюць насупраць Крамля – значыць, ніхто з гэтай пары ня можа пачувацца нават у адноснай бясьпецы”.

Узмацненьне санкцый, якое выклікала ўсплеск ізаляцыянісцкіх натрояў на самым версе, разам з тэрмаядзернай рыторыкай, якая больш нагадвае паранаідальнае трызьненьне, а таксама паказальнае муміфіцыраваньне рэжыма ў асобе “бестэрміновага Пуціна” – матыў настолькі пераканаўчы, што з Расеі ўцякаюць нават усе, хто толькі здольны ўцякаць. Настроі, што пануюць у розумах расейцаў у адчаі, можна апісаць адной фразай: “калі можаш, зьязджай”.

Дадзеную хвалю эміграцыі няслушна параўноўваць з “філасофскім параходам”, бо замяжу вытурваюць зусім не ідэалагічныя рознагалосьці з рэжымам, як гэта было ў выпадку з бальшавікамі. Гэта – усьведамленьне таго, што краіну ўжо ня выратаваць, усе спадзяваньні на незваротнасьць “ельцынскіх рэформаў” аказаліся дарэмнымі, а тэрыторыі разам зь яе насельніцтвам наканаванае працяглае загніваньне і паміраньне. А паміраць якраз ня хочацца.

Зразумела, што ўсім выехаць ня ўдасца. Тыя, у каго няма сродкаў і комплекса ўмоваў для ўладкаваньня ў заходніх краінах, застануцца ў Расеі і прымуць лёс, які ім падрыхтаваў рэжым. З аднаго боку – расплата за злачынствы рэжыму і несупраціў (недастатковы супраціў) грамадзтва непазьбежны, і плаціць за гэта давядзецца. Плаціць прыніжэньнем, галечай, тэрытарыяльным распадам.

Ня монстры нараджаюць страх, а якраз наадварот. Гэты ўрок расейцы не засвоілі. І ім давядзецца паўтарыць…

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крынціа: https://www.obozrevatel.com/abroad/iz-rossii-begut-samyie-obrazovannyie-sostoyatelnyie-i-uspeshnyie-lyudi.htm

 

Расейская рулетка

Адразу пасьля прынясеньня Прысягі, 70-ты дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа паслаў палымянае прывітаньне крамлёўскаму кіраўніцтву, зазначыўшы, што дзякуючы амэрыканскай палітыцы Расея “сутыкнулася з рэальнымі наступствамі сваіх агрэсіўных дзеяньняў”. Вось ужо і Джавэліны дастаўлены ва Украіну, а ў Сірыю – красавіцкія тамагаўкі. І хваленая СПА маўчыць у адказ на ізраільскія ўдары, і “руская вясна” вяне, абсыпаючыся цяжкім “плёнам -200”, і ці тое яшчэ будзе. Кім Чэн Ын зьмяніў ядзерную рыторыку на міралюбную, раптам перамяніўшыся з тлушчавіка – у плюшавага гульца-мядзьведзіка. Армяне ўзбунтаваліся супраць улады. І няхай бы – стралялі, але нават тут ні кроплі крыві не пралілося. Цяпер і ня скажаш: “Вы – што, хочаце, каб як у Эрэване?” А раптам захочуць?

Усе кідаюць Вовачку. Ніхто ня хоча зь ім сябраваць. Нават кітайцы расстралялі б за няўрымсьлівую карупцыю, калі не мірная здача ў Паднябесную пажаданых расейскіх тэрыторый.

Жыцьцё ў Расеі падобнае на гульню ў “расейскую рулетку”. Яшчэ пару гадоў таму ў гэтым барабане круцілася пара патронаў, цяпер -- чатыры. А ў хуткім часе зарад павялічыцца і зусім да пяцёх. Гуляй, расеец, цісьні на курок у чаканьні шалёнай удачы або імгненнай гібелі. Калі ня здохнеш ад анкалогіі і адсутнасьці лекаў, якія цяпер забаронены, цябе дагоняць людзі ў пагонах, сфальсіфікуюць, сфабрыкуюць, запакуюць і закатуюць да сьмерці. Або саб’е на дарозе п’яная сьвіньня, апранутая ў расу сьвятара. Або той жа “мент”. Або паставіць “на пяро” абколаны наркаман. Ды якая розьніца – хто? Ты круці барабан, не спыняйся. Спускай курок без жалю, бо калі ў цябе няма грошай – навошта табе жыцьцё? І дзецям тваім – навошта? Іхні лёс – палегчы на полі бітвы незразумела за што або ўсё жыцьцё трэсьціся, прысягаючы на вернасьць уласнаму страху. Так жылі прадзеды і дзеды, такі запавет давалі бацькі “паміж першай і другой”, і нам не слабо паўтарыць.

Расея займае 1-е месца ў сьвеце па здабычы і экспарту прыроднага газу, і пры гэтым – 1-е месца ў сьвеце па колькасьці самагубстваў сярод пажылых людзей, дзяцей і падлеткаў. Расея трымае 1-е месца ў сьвеце па здабычы нафты і 2-е месца па яе экспарту, і пры гэтым – знаходзіцца на першым месцы ў сьвеце па сьмертнасьці ад захворваньняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Расея займае першае месца ў сьвеце па запасах лясных рэсурсаў, і першае месца ў сьвеце па аб’ёмах паставак рабоў на міжнародны чорны рынак. А вось даляровых мільярдэраў у Расеі пакуль што менш, чым у ЗША. Праўда, па ўзроўню жыцьця “вялікая Расея” пакуль што на 101 месцы – паміж Індыяй і Таджыкістанам. Тут пальму першанства трымае Нарвэгія. Мабыць, менавіта яна, багатая прыроднымі рэсурсамі, павінна павучыцца ў Крамля абарончай рыторыцы на прадмет таго, як “пракляты Захад хоча яе паняволіць, ператварыўшы ў сыравінны дадатак”. Але яна чамуцсьці не сьпяшаецца, а проста добра жыве. Мабыць, таму што ў Осла няма нарвэжскага Пуціна, які патлумачыў бы насельніцтву, як добра жыць у ізаляцыі і ў перапынку паміж адрыжкамі алігархаў трансляваць вялікадзяржаўнае трызьненьне.

Захад Вовы ўручную будзе суправаджацца стралянінай. Безь яе ён ужо нікуды ня сыйдзе. Па-першае, пройдзены ўсе “кропкі біфуркацыі”, вычарпаны ўсе магчымасьці, згублены ўсе шанцы. Масіў злачынстваў, апраўданых стосам нелегітымных законаў, настолькі вялікі, што пры першай жа спробе зьмяніць уладу Расею разарве на часткі. А, па-другое, з прычыны таго, што ўнутраная палітыка Крамля была такая, што расейцам у ёй не было адведзена ні шматка тэрыторый – грамадзянская вайна за стварэньне Расейскай рэспублікі стане непазьбежнай. Пры гэтым нацыянальныя рэспублікі будуць адрывацца ад асноўнага цела Расеі, як тромбы. Татарстан, Якуція, Чачэнія і далей – па сьпісу. Магчыма, у выніку гэтай вайны на эўрапейскай тэрыторыі цяперашняй Расеі складзецца нейкая ўмоўная “Масковія” – без імпэрскіх амбіцый, але з жаданьнем узьяднацца з эўрапейскай цывілізацыяй.

Безтэрміновы Пуцін – і гарант, і закладнік расейскай недаімпэрыі. Ягоны лядашчы стан ужо немагчыма схаваць, як і публічныя прыступы дэмэнцыі. Кожная ягоная памылка, кожны промах экстрапалююцца на ўсю краіну ў гіпэртрафіраваным выглядзе. Калі правадыр забыўся словы – уся краіна ўпадае ў цяжкі ступар. Калі правадыр кіхнуў – у сэктантаў пайшла горлам кроў. А калі ён памрэ? – страшна ўявіць, што здарыцца. Ад адной толькі думкі пра гэта алігархі пачынаюць сраць залатымі зьліткамі, а чыноўнікі – жэрці толькі што падпісаныя імі пастановы і мітусіцца паміж партрэтамі івановых ды медведевых. Што здарыцца – і непазьбежным ёсьць абвал сістэмы па ўсёй плошчы краіны. Нацгвардыя ня будзе ведаць, каму цяпер служыць, армейскія сыйдуць у цяжэйшы запой, мянты пакажуць сябе напоўніцу, канчаткова сьцершы грань паміж законам і бандытызмам, а насельніцтва зашыецца пад плінтус, нема гукаючы: “Толькі не мяне, толькі не мяне…”

Пуцінскае ўступленьне на царства 7 траўня 2018-га зараджае барабан “расейскай рулеткі” пад завязку. І, пакуль Пуцін знаходзіцца ў Крамлі, гэты барабан будзе круціцца. Пакутліва і незразумела, які час. А потым яно спыніцца, і адбудзецца стрэл у галаву апошняй Імпэрыі. Ён здарыцца абавязкава, бо на спускавы кручок націснуць усе: і тыя, хто краў, і тыя, хто ахоўваў, і тыя, хто баяўся. Адны – ад страху згубіць грошы, іншыя – ад трымценьня перад пакараньнем, трэція – проста ад жаху.

Таму – круціся, барабан. Круціся да бясконцасьці. Гэты шалёны гулец з вылупленымі ад страху вачыма вельмі хоча жыць. Не пазбаўляй яго пакутлівага працэса. Ён такі салодкі, такі трапяткі – як вечнае імгненьне перад цяжкім пазбаўленьнем.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Як тады

Дзімітры Гардон заявіў у эфіры тэлеканала “112 Україна”:

Эўропа пасуе перад Расеяй. Вялізныя бізнэс-інтарэсы, разгалінаваная агентурная сетка – усё гэта не дае магчымасьці Эўропе выпрастацца ў поўны рост і сказаць расейцам: “Вы – агрэсары”, як некалі сказаў прэзыдэнт ЗША Рэйган: “Вы – імпэрыя зла”. Выразна сказаў, і за гэтым насталі выразныя дзеяньні. А тут – галовы ў пясок, стравусіная пазыцыя. Ну ўстаньце ж і скажыце: “Вы – агрэсар. Мы вас за гэта ненавідзім. Мы не дазволім вам мець з намі ніякіх спраў, пакуль вы не вынесецеся з Крыму і з Данбаса. Ніякага зьняцьця санкцый, толькі нарошчваньне. Ведайце сваё месца!

Хто не гатовы плаціць, як мы ведаем, потым атрымлівае па самае не хачу. Дакладна так Эўропа паводзіла сябе падчас акупацыі Гітлерам. Калі Гітлер заходзіў далей і далей, яна маўчала. На слабо ён браў. “Прайшло? Тады далей пайду”. Потым ён спеўся са Сталіным, Эўропа ўсё думала-гадала… І што ў выніку? Панесла жорсткія страты. Не такія, як мы, канешне, але тым ня менш. Не хачу крыўдзіць эўрапейцаў, але Эўропа імпатэнтная ў адносінах да Расеі.

Трэба сказаць Эўропе: “Паслухайце, варвар прышоў да нас. Так, ён зараз нас зьнішчае. Вы можаце маўчаць (у вас зь імі бізнэс – нічога асабістага), але ведайце: калі ён праглыне нас, заўтра ён прыйдзе да вас. Ён будзе паводзіць сябе дакладна так жа. Бо ў тым, хто п’е чужую кроў, абуджаецца жаданьне выпіць яе яшчэ. Ён пойдзе ў Прыбалтыку”. Не разумець гэтага – распісвацца ў няведаньні гісторыі. Гісторыю вывучайце, панове. Так ужо ўсё было. Да ванітаў усё тое ж самае. Чытайце гісторыю ад пачатку ХХ стагоддзя. І глядзіце, што будзе далей, – дакладна тое ж, што ўжо было.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/gordon-evropa-impotentna-po-otnosheniyu-k-rossii-tochno-tak-ona-sebya-vela-vo-vremya-okkupacii-gitlerom-244181.html           

 

Україна разьвіталася з пустэчай

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас апошняга паседжаньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны папрасіў міністра замежных спраў Паўла Клімкіна ўнесьці прапанову аб адкліканьні ўкраінскіх прадстаўнікоў з каардынацыйных ворганаў СНД. Такім чынам, адбываецца канчатковае разьвітаньне Украіны з Садружнасьцю незалежных дзяржаваў – арганізацыяй, якая 27 гадоў павінны была, на думку адных сваіх удзельнікаў, забясьпечыць цывілізаваны развод былых савецкіх рэспублік, а для іншых зьяўлялась правобразам новай імпэрскай дзяржавы

Сёньня можна з поўнай упэўненасьцю сказаць, што СНД расчаравала і тых, і іншых. Фраза Парашэнкі аб тым, што Украіне няма што рабіць там, дзе ўсі дзеяньні каардынуюцца з краінай-агрэсарам, -- мабыць, найбольш дакладная характарыстыка заканчэньня “цывілізаванага развода” нецывілізаванымі мэтадамі. За гады свайго існаваньня СНД так і ня вырашала канфлікты ў Нагоным Карабахе, Прыднястроўі, Абхазіі, Паўднёвай Асэціі. Больш таго, міратворцы СНД у Абхазіі і Паўднёвай Асэціі проста ператварыліся ў акупантаў, што прывяло да канчатковага выйсьця Грузіі са складу Садружнасьці. А калі Расея напала на Украіну і адарвала ў гэтай краіне Крым, у Садружнасьці не знайшлося палітычнай волі, каб асудзіць агрэсіўныя дзеяньні Масквы, якія парушаюць, між іншым, ня толькі міжнароднае права, але і дакуманты самога СНД. Мабыц, прэзыдэнт Парашэнка мае рацыю: Украіне ў такой арганізацыі няма што рабіць.

Але і Крэмль можа быць расчараваны. Як бачна, зь яго планаў падмануць сваіх былых суседзяў і ўцягнуць іх у новую саюзную дзяржаву пад кіраўніцтвам расейскага прэзыдэнта таксама нічога ня выйшла. Для таго, каб прымусіць партнёраў пагадзіцца з гэтай нягеглай ідэяй, даводзіцца ваяваць або падтрымліваць этнічныя і грамадзянскія канфікты на постсавецкай прасторы. За 27 гадоў Расея ператварылася з мэтраполіі ў асноўны ачаг дэстабілізацыі сітуацыі на тэрыторыі былога СССР. А на нестабільнасьці імпэрыю не пабудуеш.

У выніку СНД ня стала ні інструмантам развода, ні інструмантам інтэграцыі. Яно ператварылася ў пустэчу. Нават прэзыдэнцкі клюб, у які вырадзілася арганізацыя на прыканцы 90-х, больш не выпрацоўвае ніякіх рэальных рашэньняў – яго сталымі ўдзельнікамі сталі аўтарытарныя валадары, якія прадстаўляюць неэфэктыўныя, дэградуючыя на вачах структуры дзяржаўнага кіраваньня. І любы крок у бок рэформаў і зьменаў – крок, які прыводзіць да выйсьця з СНД. Так было з Грузіяй, так зараз адбываецца з Украінай, так можа здарыцца з Арменіяй – дый з усімі астатнімі таксама.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.krymr.com/a/29206068.html

 

Кушать подано

Злыя бессардэчныя амэрыканцы пакрыўдзілі расейскіх сіратаў-алігархаў. Літаральна апошнюю пляшачку з малочнай сумесьсю з рота вырвалі. Бедныя дзеткі, зразумела, пабеглі да сваёй добрай карміліцы – Пуціну.

Пуцінскія сіраты, галадуючыя дзеці Рублёўкі: Дзярыпаска, Вэксэльбэрг, Мардашоў просяць мільярды з дзяржбюджэту на харчаваньне. Хто насьмеліцца адмовіць сіратам. Зразумела, яны атрымаюць усё, што захочуць.

Зараз у сьвеце адзначаюць 200 гадоў з дня нараджэньня Карла Маркса. Ён шмат пісаў пра класавую прыроду дзяржавы. Дык вось, Расея – гэта дзяржава буйнога дзяржаўна-манапаліыстычнага капітала, шчыльна зьвязанага з вышэйшай бюракратыяй і спэцслужбамі. Менавіта іх інтарэсам служыць палітычная сістэма. Менавіта яны бяруць ад улады ўсё. “І няхай у лесе ўсё абгладанае. Галоўнае – ваўкам кушать подано”. Бедных алігархаў добрая матуля-Пуцін не пакрыўдзіць, цыцка дзяржбюджэту заўжды да іхніх паслугаў.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Усе расступіліся

Падзея на Пушкінскай і падзеяй назваць нельга. Больш пасуе слова – ганьбішча.

Акцыя Навальнага агаліла абсалютную нікчэмнасьць ягоных прыхільнікаў і іхнюю няздольнасьць да супраціву як такому, абнуліўшы каштоўнасьць іхняга лідэра. Зазначце: гэта не я абнуліў Навальнага, гэта зрабілі ягоныя прыхільнікі, якія паслухмяна расступіліся перад пяцьцю паліцыянтамі, якія цягнулі іхняга куміра да аўтазака за рукі і за ногі. Значыць, ён – не лідэр, да яго можна датаркацца, яго можна цягнуць. Сапраўднага лідэра ніхто не дазволіў бы цягаць па асфальту. Можна сумаваць з нагоды дадзенага факта, але гэта – факт.

Мы пастараемся выкласьці наш рэпартаж. Якасьць стрыма пакідае жадаць лепшага, але адключэньне сеціва таксама заслуга пратэстоўцаў. З такім пратэстам Крэмль ў хуткім часе адключыць сьвежае паветра і забароніць само жыцьцё. І ніхто не каўкне. І нават слова “позор”, прамоўленае шэптам, застране ў горле ў самага сьмелага гіпстэра, бо гук “р” таксама забароняць.

Вось такія справы. Не справы нават, а чарговая прыступка да эшафота, дзе будзе будзёна павешана наша насельніцтва. І ніякі Навальны тут ні пры чым. Гэта вы – стваральнікі ўласнага страху і трыюмфуючай ганьбы. Пад камэры, дручкі і верталёты, што грукочуць. І прысуд ваш просты: Пуцін. Вы яго заслужылі.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Варыянты

Нехта павінен быў гэта сказаць. Што ж, мабыць, вымаўлю страшнае.

У Расеі валадарыць акупацыйны рэжым, які заўтра, 7.05.2018, па факце аформіцца ў ліквідацыйны. Бестэрміновы Пуцін са сваёй кліентэлай за апошні ягоны тэрмін (ён можа працягнуцца дзесяцігоддзе), безумоўна ліквідуюць ЗРО “Расея” з максімальнай выгодай для сябе, пасьля чаго выпарацца са словамі “няма краіны – няма і пытаньняў з нагоды зьдзейсьненых злачынстваў, іх няма каму задаваць, бо дзяржава і сама краіна зьнішчаны, як некалі СССР”.

Мірны пратэст вычарпаў сябе. Ён будзе жорстка здушаны сіламі акупацыйных войскаў.

У сітуацыі, што склалася, бачацца тры варыянты разьвіцьця падзей.

Першы. Пратэст перастае быць мірным. Утвараецца Камітэт Грамадзянскага Супраціву, каардынацыйны цэнтр, які фактычна зьяўляецца ценевым урадам Расеі. Да грамадзян даносіцца думка аб тым, што няма сэнсу плаціць падаткі, ЖКХ, праводзіць любыя адлічэньні ў казну акупацыйнага рэжыму. Паралельна ўтвараюцца ўзброеныя “народныя атрады супраціву”, якія нішчаць акупантаў: паліцыянтаў, суддзяў, чыноўнікаў. Па факце гэта – ліквідацыйныя групы, якія хутка навядуць жах у лягеры калабарацыяністаў і згоднікаў, якія далучыліся да іх. Так, рэжым пачне зьверстваваць, але ён будзе шалець у любым выпадку, нават калі насельніцтва ня будзе супраціўляцца і цалкам скарыцца непазьбежнасьці. Расхістаўшы страшную сістэму праз страх, які навязваецца знутры, будзе лягчэй у “гадзіну Ікс” нанесьці ёй сьмяротны ўдар (умоўны Майдан). Галоўная думка: без узброенага супраціву знутры любая спроба супрацьстаяньня фашыстоўскай акупацыі ня мае сэнсу.

Другі варыянт. Пакорлівасьць. Насельніцтва скараецца непазьбежнасьці і чакае, калі рэжым вычарпае сябе. Райх крышталізуецца. Вышэйшай кропкай крышталізацыі такога рэыжыму можа стаць толькі глабальная вайна. У дадзеным выпадку – ядзерная. Крэмль правакуе сутыкненьне з НАТО, пасьля чаго атрымлівае сакрушальную паразу. Расея пераходзіць пад знешняе кіраваньне. Адбываецца працэс дэкамунізацыі, дэсаветызацыі, депуцінізацыі, “рускі Нюрнбэрг”. Даюцца юрыдычныя і гістарычныя ацэнкі, вызначаецца ступень віны асобных постацяў і насельніцтва ў цэлым, выносіцца прысуд з непазьбежным яго выкананьнем.

Трэці варыянт. Пакорлівасьць. Гніеньне. Раскол эліт. Сьмерць (адсоўваньне) Пуціна. Парад сувэрэнітэтаў. Распад імпэрыі. Грамадзянская вайна. Ядзерная зброя ў замен на харчаваньне. Міжусобныя канфлікты (варыянт Югаславіі ў маштабах Расеі). Увядзеньне міратворчых сілаў. Зьнешняе кіраваньне. Дэсаветызацыя, “рускі Нюрнбэрг”…

Маё ацэначнае меркаваньне: першы варыянт немагчымы. Насельніцтва баязьлівае і дэмаралізаванае. Другі варыянт магчымы ў выпадку жывучасьці лубянскага фюрэра. Але самы верагодны, зразумела, трэці сцэнар.

Ёсьць і чацьверты, пра які мараць напалоханыя ўсьмерць сіслібы: цудоўнае прасьвятленьне Ботакса, перабудова 2.0, лібэралізацыя і галоснасьць. Даруйце, але ніхто ў сьвеце ўжо ня верыць у гэтую лухту. І Крэмль з савецкім народам будуць душыць да тае пары, пакуль “савок” ня выгарыць сваёй “ватай” цалкам.

Вось такія несуцяшальныя справы.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Валанцёрам – валанцёрава

І яшчэ наўздагон да сказанага і паказанага раней…

Навальны атрымаў тое, што хацеў: ён атрымаў валанцёраў на акцыях. Не паплечнікаў па барацьбе за ўладу, а менавіта – валанцёраў, якія і не павінны як валанцёры ісьці ў турму і цярпець. Валанцёр раздае ўлеткі, газэткі, агітматар’ялы (у дапамогу хворым, бяздомным, жывёлам, у дадзеным выпадку – Навальнаму); валанцёр не павінен ісьці на барыкады і рызыкаваць сабой.

Таму той факт, што ў момант, калі Аляксея жорстка вінцілі мянты, а валанцёры расступіліся, утвараючы расчышчаную дарожку да аўтазаку – зусім не шакуе. Валанцёры менавіта так і павінны зрабіць. Ня іхняя гэта справа – ўлазіць у бойку і адбіваць. Яны – не рэвалюцыянэры, рызыкаваць галавой – не ўваходзіць у іхнія функцыі.

Кесару – кесарава, валанцёру – валанцёрава, Навальнаму – вінцілава. Усім сёстрам падарункі. Таму ніхто нікуды і не ідзе, ды й не павінен ісьці. Валанцёры рэвалюцый ня робяць-с. Іх паклікалі – яны выйшлі, дапамаглі падняць колькасьць. А рызыкаваць галавой – шыш з маслам, Неяк так, панове…

Ну, і яшчэ, наконт “сядзі за бугром і не каўкай”.

Буду каўкаць. Расея – мая радзіма. Зьехаў, вырваўшы сям’ю з кракадзілавай пашчы? – мяркую, што слушна зрабіў. Ёй ужо дакладна ня стала б лягчэй ад ператрусаў або ад візытаў у шпіталь да татулі з праломленым чэрапам. І ад пахаваньня таксама не палягчала б. І ад нашэньня перадач у турму. Так што заткніся, тральчаціна.

Буду патрэбны як журналіст у Расеі – вярнуся.

А пакуль – вучыцеся разумець, у якім стане краіна, і што з усім гэтым рабіць. А калектыў нашага канала дапаможа вам разбуць вочы. Калі, зразумела, вы яшчэ здольныя “навесьці рэзкасьць”.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 09-05-2018
ЗША Расея Пуцін Крах Расеі Навальны Эўропа Русский мир РФ Пуцінізм рф
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2018-05-13

Ну Аляксей жаж за крым. Каб быў расейскі Г.зн. за імперскую уладу. Імперскую уладу забяспечвае Вова. Дык навошта з уладай за якую сам навальны у галоўным для кожнага маскаля імперскім пытаньні біцца?Проста вова троху крадзе, але гэта гэта ўжо ня важкае пытаньне. Меркантыльнае.

Яшчэ Алёша на беларускую мову плявузгаў, так сама ўсе па канторскім лекалам. Частка канторы.

кпрр Аўтар: Менчанин 2018-05-13

Так а где у КХП международный анализ? В чем интересы РБ, Запада, возможности РФ? Как можно идти к людям с культурологическими лозунгами и призывать неизвестно куда? Москва же ведёт свою линию и на международном поле легко нивелирует все идеи вольной РБ. Получается они нас переигрывают.

милл Аўтар: Менчанин 2018-05-14

Вряд ли культуру возрождают политическими методами , а политику делают культурой. Это тупик в интересах противников РБ. Надо видеть четкие цели и в том и в другом, иначе неразбериха.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: