змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

КАНАТОПСКАЯ БІТВА: ГІСТОРЫЯ І ЗНАЧЭНЬНЕ ЎКРАІНСКАЙ ПЕРАМОГІ

У гісторыі ўкраінскага народа даволі няшмат вялікіх, гучных  перамог. Яшчэ менш пра гэтыя перамогі ведае большасьць нават адукаванага грамадства. Паколькі акупацыйная маскоўская адміністрацыя за стагодзі дамінаваньня імкнулася зьнішчыць ўсялякі ўспамін пра асобны гістарычны і цывілізацыйны шлях ўкраінцаў.

Адной з такіх белых плямаў на нацыянальнай сьвядомасьці застаецца Канатопская бітва, якая адбылася 28-29 чэрвеня 1659 года ў раёне сучасных вёсак Сасноўка і Шапавалаўка Канатопскага раёну Сумскай вобласьці.

У гэтай бітве ўкраінскі рыцарскі ордэн казакоў разам з войскам крымскіх татараў і хаўруснікамі зь іншых эўрапейскіх народаў перамаглі акупацыйнае маскоўскае войска і прымусілі ашалелую Маскоўскую Арду лічыцца з сабой.

 

Канатопская біта

Фрагмэнт Канатопскай бітвы. Атака казакоў Выгоўскага на маскоўскія войскі

 

Гэта выдатная гістарычная падзея, падобная да перамогі пад Воршай 8 верасьня 1514 года. Але пра Канатопскую бітву сёньня ведаюць мала нават ва Ўкраіне. За мяжой Ўкраіны пра гэтую бітву не ведаюць практычна ўвогуле.

Ў гэтым артыкуле я імкнуся працягнуць ужо разпачатую справу – шырыць ведамасьці аб Канатопскай бітве. Першыя крокі ў гэтай справе я рабіў ў вершаванай форме. Ў сакавіку “Народная Перамога” надрукавала два маіх вершы, прысьвячаных менавіта Канатопскай бітве (https://pieramoha.org/artykuly/vierszy-z-majdana). Яшчэ крыху пазьней, ў вершы-пародыі на Пушкіна я напісаў ўяўнаму расейскаму шавіністу:

“… Пад Воршай, Канатопам арду тваю мы гналі,

Майдан быў два разы, разьбіў тваю хлусьню”

Сёньняшні артыкул – паспрабаваньне ацаніць значэньне Канатопскай бітвы для ў тым ліку нашага сучаснага палітычна-вайсковага супрацістаянья з Расеяй. Значэньне ня толькі для Ўкраіны, але і для усей Балта-Чарнаморскай супольнасьці.

 

Трагедыя хаўрусу з Масквой

Гепалітычнае становішча Ўкраіны ў сярадзіне 50-х гадоў XVII стагодзя характэрызавалася цяжкой невызначанасьцю. Доўгая і крывавая грамадзянская вайна ўнутры Рэчы Паспалітай памеж польскай дамінуючай шляхтай і ўкраінскай пазбаўленай праваў шляхтай (казакамі) спустошыла і аслабіла нашу агульную краіну.

Стомлены асобным змаганьнем з польскім дамінаваньнем, Багдан Хмяльніцкі прымае трагічнае рашэньне – уступіць ў хаўрус з Масквой (1654 г.). Менавіта тады ўкраінскі народ трапіў ў пастку, пра якую шмат гадоў пасля гэтага аўтар словаў ўкраінскага гімна Павал Чубінскі напісаў:

“Ой ти, Богдане, п’яний Богдане!

Нащо продав Україну москалям поганим?...»

А яшчэ раней Тарас Шаўчєнка ў сваіх вершах клікаў Хмяльніцкага:

«Якби-то ти, Богдане п’яний,

Тепер на Переяслав глянув!

Та на замчище подививсь!

Упився б! здорово упивсь!...»

Трагічнае пагадненьне з Масквой адразу было ўспрынята бакамі па-рознаму. Украіна разлічвала проста атрымаць яшчэ аднаго хаўрусніка супраць Польшчы, які быў зацікаўлены ў аслабленьні польскай ўлады. Масковія ж імкнулася надаць тактычнаму вайсковаму хаўрусу ідею “гістарычна непазьбежнага аб’яднаньня” і пад гэтым соўсам пракаўтнуць Ўкраіну.

Ўкраінскія вучоныя зазначаюць: пераяслаўская трагедыя і тое што была пасля яе, не была братаньнем народаў ці нават аб’яднаньнем на аснове праваслаўных традыцый. Гэта было паглынаньне адным народам жыцёвых асноў быцьця другога. Дэспатычны, варварскі і жарстокі маскоўскі народ адчыніў у міралюбным і разьвінутым ўкраінскім народзе нейкія іррацыянальныя, нават экзыстэнцыяльныя сэнсы для будаўніцтва сваей Арды. Гэта прыкладна як варварскі Рым для распрацоўкі сваей імпэрыі паглынуў сэнсы грэкаў – народу, які цывілізацыйна выпяраджаў рымлянаў прынаймсі на стагодзье.

 

 Савецкі плакат

Савецкі плакат – прапаганда Пераяслаўскага пагадненьня

 

Менавіта тады напалову татарская Масква зразумела, што далучыўшы да сябе Кіеў, яна не проста паглынае чарговую тэрыторыю. Яна адчыняе для сябе магчымасьць легітымацыі ўласнай арды за лік крадзенай гісторыі і культуры чужога народа. Ў гэтым сэнс усіх гэтых мантраў пра “трыадзіны рускі народ” і “Кіеў – маці гарадоў рускіх”. Для Масквы была жыцьцёва важна не адпусьціць Ўкраіну са сваіх лапаў. Менавіта таму супраць ўкраінскай незалежнасьці маскалі заўсёды дзейнічалі так, быццам гэта іх апошняя бітва з “сусьветнім злом”. У гэтым метафізычны сэнс ў тым ліку сучаснай расейскай агрэсыі супраць Ўкраіны.

А тады, ў 1654 годзе, Пераяслаўская трагедыя вылілася для Ўкраіны не толькі ў страту незалежнасьці (палітычнай, культурнай, духоўнай). Ўкраінцы сталі вытратным матэрыялам імпэрскіх імкненьняў маскалёў. Адна з найбольш зганьбаваных старонак ўкраінскай гісторыі назаўсёды сталі супольныя з маскалямі паходы ўкраінскіх казакоў на беларускія землі ў 1654-1655 гадах. Масква імкнулася адразу пасварыць ўкраінцаў з братамі па Вялікаму княству каб зрабіць немагчымым адраджэньне вялікай дзяржавы.

Зразумела, што ўдзел у імпэрскіх авантурах Масквы ды яшчэ і супраць беларускіх братоў сур’ёзна абуралі не толькі радавых казакоў, але і кіраўніцтва ўкраінскага казацкага ордэну. Адным з найбольш актыўных праціўнікаў хаўруса з Масквой быў палкоўнік Іван Багун (? - 1664). Яшчэ да Пераяслава, калі Хмяльніцкі актыўна шукаў хаўруснікаў, Багун асьцерагаў ад небязпечнага сяброўства з ўсходнім суседам: “У народі Московському владарює найнеключиміше рабство і невільництво у найвищій мірі, у них, окрім Божого та Царського, нічого власного нема і бути не може, і людей, на їх думку, створено нібито для того, щоб у ньому не мати нічого, а тільки рабствувати”.

 

 Іван Багун

Іван Багун

 

Праз некалькі гадоў Іван Багун стане адным з камандзіраў ўкраінскага войска ў Канатопскай бітве. Памяць Багуна будзе ўшанаваная, яго імям ў незалежнай Ўкраіне назвуць Кіеўскі вайсковы ліцэй. Але галоўным украінскім героем у пераддзень Канатопскай бітвы і безпасярэдня ў ней стане не ён, а іншы чалавек.

 

Іван Выгоўскі. Палітычае становішча і прычыны бітвы

Іван Выгоўскі (1608-1664) – украінскі гетман, які прыняў булаву пасля сьмерці Хмяльніцкага. Гісторыя жыцьця гэтага ўкраінскага героя вельмі цікавая. Перш за усё тым, што маладыя гады яго жыцьця ні ў чым не абвяшчалі, што ён адыграе ту гістарычную ролю ў лёсе ўкраінскага народа, якая яму выпала.

 

Іван Выгоўскі

Іван Выгоўскі

 

Род Івана Выгоўскага паходзіў з даўняй украінскай праваслаўнай шляхты. Ён атрымаў добрую адукацыю і маладыя гады свайго жыцьця ня ўдзельнічаў у вайскова-палітычных падзеях. Аднак на пачатку паўстаньня Хмяльніцкага (1648 год) мірнае жыцьцё для гетмана скончылася. Вясной 1648 года Выгоўскі удзельнічаў ў бітве пад Жоўтымі Водамі на баку польскіх войскаў. За гэты факт нейкія польскія гісторыкі нават называлі Выгоўскага палякам, але падальшае яго жыцьцё змусіла адмовіцца да такой трактоўкі.

Менавіта ў бітве пад Жоўтымі Водамі Выгоўскі трапіў ў татарскі палон. Адтуль яго выкупіў Хмяльніцкі і ў 1650 годзе Выгоўскі стае генеральным вайсковым пісарам казацкага войска, а яшчэ крыху пазьней – стварае казацкі ўрад пры гетмане Хмяльніцкім – Генеральную вайсковую канцылярыю.

Выгоўскі працягвае займацца больш мірнай, дыпляматычнай дзейнасьцю, чым вайсковай. Ён удзельнічаў ў распроцоўцы Збораўскага і Белацаркоўскага мірных пагадненьняў з Польшчай і сумна вядомага Пераяслаўскага пагадненьня з Масквой.

Але сьмерць Хмяльніцкага змусіла Выгоўскага выйсьці на новы ўзровень сваей палітычнай дзейнасьці. Ў 1657 годзе ён быў абраны гетманам на агульнавайсковай казацкай радзе ў Корсуні. Менавіта ў той час Масква пачала актыўную паўзучую апкупацыю Ўкраіны.

Маскалі увесь час напалягалі на ўводзе да ўкраінскіх гарадоў дадатковых маскоўскіх войскаў. Нейкі час Выгоўскі змушаны быў з гэтым пагаджацца, паколькі ягоная ўлада была слабая. Але пасля перамогі над паўсталымі казакамі пад кіраўніцтвам Марціна Пушкара і Якава Барабаша Выгоўскі ўзмацніў сваю ўладу. Адначасова ён пачаў разумець, што Масква ня прыпыніць паўзучую акупацыю Ўкраіны. І ў гэтых абставінах Выгоўскі робіць моцны дыпляматычны ход, які дагэтуль паўстае як ўзор для прыхільнікаў Балта-Чарнаморскай супольнасьці.

16 верасьня 1658 года Выгоўскі падпісвае ў горадзе Гадзяч пагадненьне з Рэччу Паспалітай. Фактычна пагадненьне падугледжавала стварэньня Рэчы Паспалітай трох народаў, паколькі разам з Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім асобным суб’ектам Рэчы Паспалітай ставала Вялікае княства Руськае (дзяржава русінаў – тагачасная назва ўкраінцаў). Улада ў ім належала абранаму гетману, які зацьвярджаўся каралём. Русіны разам з палякамі і літвінамі атрымлівалі мясцы ў Сэйме. Праваслаўныя атрымлівалі аднолькавыя правы з католікамі, Берасьцейская царкоўная вунія мусліла быць скасаваная. Падугледжавалась таксама права на асобную дыпляматыю, грошы і войска.

 

Рэч Паспалітая трох народаў

Рэч Паспалітая трох народаў. Задум Івана Выгоўскага

 

Пазьней Сэйм ратыфікаваў Гадзяцкае пагадненьне з нейкімі вельмі важнымі праўкамі, якія абмяжоўвалі ўкраінцаў у правах. Не згадвалася ў ратыфікаванай рэдакцыі і Вялікае княства Руськае. Але нават гэтага хапіла, каб выклікаць абурэньне маскоўскага цара Аляксея Міхалавіча. Маскоўцы ўсьвядомілі, што Ўкраіна уцякае зь іх рук і рашылі нягайна дзейнічаць. Адзіным вядомым ім мэтадам – вайсковай агрэсіяй вярнуць Ўкраіну з празаходняй да прамаскоўскай палітыкі. Нічога з тых часоў не зьмянілася.

 

Маскоўская інтэрвенцыя і удзельнікі бітвы

Пасля абвяшчэньня аб Гадзяцкім пагадненьні маскоўцы хутка павялічылі тэмп акупацыі Ўкраіны і зрабілі больш жорсткімі акупацыйныя мэтады. Калі раней уведзяныя ва Ўкраіну маскоўскія вайсковыя гарнізоны проста займаліся гвалтам і ўціскам мясцовага насельніцтва, то цяпэр з уваходам рэгулярнага войска пачалося татальнае разбурэньне і нават зьнічшэньне ўкраінскіх гарадоў.

 

Маскоўская інтэрвенцыя ва Ўкраіну (1659 г.)

Маскоўская інтэрвенцыя ва Ўкраіну (1659 г.)

 

Галоўны удар маскоўскіх акупантаў прынялі на сябе паўночна-усходнія ўкраінскія гарады і вёскі – тэрыторыя сучасных Палтаўскай і Сумской вобласьцёў. Кіраваў акупацыйным войскам Аляксей Трубяцкой (1600-1680) – вядомы маскоўскі ваявода-садзіст. Менавіта ён ў 1654 годзе выявіў асаблівую жарстокасьць пад час набегу маскалёў на Беларусь. Тады ж Трубяцкой атрымаў сваё чорнае прозьвішча – “мсьціслаўскі мясьнік”. Мсьціслаўскі таму што жывёльная жарстокасьць Трубяцкога найбольш выразна праявілась пад час захопу беларускага горада Мсьціслаўль, дзе маскалі выразалі 12 000 чалавек.

Разам з Трубяцкім акупацыйным войскам кіравалі родзіч маскоўскага “героя” Зьміцера Пажарскага ваявода Сямён Пажарскі (1618-1659), а таксама ваяводы Сямён Львоў (?-1659) і Рыгор Рамаданоўскі (?-1682). Далучыўся да акупантаў і атрад казакоў- здрадзнікаў пад кіраўніцтвам Івана Бяспалага (1619-1662).

Зьнішчыўшы з дзясятак ўкраінскіх гарадоў і шмат вёсак, маскоўскія акупанты 21 красавіка 1659 года падышлі да Канатопа. Яны разлічвалі хутка ўзяць горад і рухацца далей. Але абаронцы горада пад кіраўніцтвам Рыгора Гуляніцкага (?-1679) далі моцны адпор маскалям. Гэтыя адважныя абаронцы трымалі горад цягам 70 дзён і так і ня далі “мсцьслаўскаму мясніку” ўвайсьці да яго.

 

Рыгор Гуляніцкі

Рыгор Гуляніцкі

 

Гераічная абарона Канатопа дазволіла Выгоўскаму падрыхтаваць войска для дапамогі Канатопу. Тут ішлося не толькі пра кансалідацыю шматлікіх казацкіх палкоў (да 40% агульнай колькасьці войска), але і пра дапамогу хаўрусьнікаў. Склад гэтых хаўрусьнікаў шмат ў чым вызначае цывілізацыйны сэнс Канатопскай бітвы. Менавіта з гэытай прычыны дзень Канатопскай бітвы моджна лічыць другім пасля бітвы пад Воршай Днём Балта-Чарнаморскай вайсковай славы. Давайце ж паглядзім на хаўрусьнікаў ўкраінскага войска Выгоўскага.

Крымскія татары

Крымскія татары мелі самае шматлікае войска сярод усіх, хто удзельнічаў ў Канатопскай бітве. Ягоная колькасьць станавіла больш чым 50% ад агульнай колькасьці войска Выгоўскага. Ачоліваў татарскія сілы крымскі хан Мэхмэд Гірэй IV (1610-1674).

Галоўнай сілай татарскага войска была хуткая кавалерыя, якая адыграла адну з ключавых роляў ў перамозе хаўрусьнікаў. Яна не толькі забязпечыла флангавы абход, удар у тыл і атачэньне маскоўцаў, але і была самай важнай сілай разьведкі Выгоўскіага

Палякі

Расейская істарыяграфія заўсёды называла Канатопскую бітву “эпізодам расейска-польскай вайны”. Але на самай справе палякі станавілі ў складзе войска Выгоўскага невялікую групу, якая не займала ключавую ролю. Польскія гісторыкі згадваюць, што ў войску “шляхціча Яна Выгоўскага” былі нейкія “польскія вайсковыя харугвы”. Але ні пра колькасьць гэтых войскаў, ні пра тое, хто імі безпасярэдня кіраваў няма ніякай інфармацыі.

Вядома толькі, што палякі разам з татарамі былі ўдзельнікамі тылавога удара на пазіцыі маскоўцаў на раніцы 29 чэрвеня.

Беларусы

Практычна невядомым нават для ўкраінцаў на сёньня застецца той факт, што ў складзе хаўруснага войска пад кіраўніцтвам Выгоўскага супраць маскалёў ваявалі беларусы.

Йдзецца ў прыватнасьці пра беларускі полк Івана Нячая (?-1673), род якога паходзіў з-пад Мсьціслаўля і які быў зяцям Багдана Хмяльніцкага.

 

Герб роду Нячаяў

Герб роду Нячаяў, ў якім нарадзіўся беларускі палкоўнік – ўдзельнік Канатопскай бітвы

 

Нячай актыўна падтрымаў Гадзяцкае пагадненьне і ў 1658 годзе падняў антырасейскае паўстаньне. Праз некалькі месяцоў паўстанцы ужо кантралявалі такія беларускія гарады як Быхаў, Рослаўль, Чавусы, а далей – Галоўчын і Барысаў. За некалькі месяцаў да Канатопскай бітвы маскалі прыдушылі паўстаньне і беларускія атрады Нячая ўліліся ў войска Выгоўскага.

Іншыія хаўрусьнікі

Гвардыя гетмана Івана Выгоўскага складалася з “роты сэрбаў і харватаў”, якую ачоліваў бунчужны гетмана сэрб Мітка Мігай (?-1659).

Акрамя гэтага вядома пра удзел ў Канатопскай бітве ў складзе войска Выгоўскага малодоўцаў, грэкаў, балгараў, славакаў, чэхаў і славенцаў.

Нарэшцэ, кіраўніком вайсковага штабу Выгоўскага ў Канатопскай бітве быў ягоны канцлер і генеральны пісар Юры Нямірыч (1612-1659) – прамы аўтар Гадзяцкага пагадненьня. Нямірыч паходзіў з даўняга баярскага роду Вялікага Ноўгарада і быў прадстаўніком унікальнага этнасу памораў (ільмэнськіх славенаў), якіх разам з эўрапейскім Ноўгарадам зьнішчыў як нацыю Іван Жахлівы.

 

Юры Нямірыч

Юры Нямірыч (лепшага партрэту ня зьбяраглося)

 

Як бачым, Канатопская бітва была сапраўды сымбалічнай. Яна яскрава пазначыла сутыкненьне усходняэўрапейскай цывілізацыі Вялікага княства з азіяцкай цывілізацыяй маскоўскай арды. Вынік гэтага ўвасобленага “сутыкненьня цывілізацый” (С. Гантінгтан) пазначыў цывілізацыйную перавагу і эфэктыўнасьць ідэі Балта-Чарнаморскай супольнасьці

 

Бітва і яе значэньне

Дакладны опіс бітвы не уваходзіць ў мэту гэтага арыткула. Для гэтага прапаную паважаным сябрам паглядзець відэа, якія дадаюцца да артыкула.

Тут жа скажам, што ў бітве аб’явілася характэрная для цывілізацыі Вялікага княства тактыка засады, прытворнага адступу і атачэньня ворага. Менавіта так Вітаўт перамог пад Грунвальдам, а Канстанцін Астрожскі – пад Воршай.

Таксама перамог і Выгоўскі. Ён спачатку атакаваў макоўскае войска невялікімі атрадамі, каб аддзяліць ад яго асобныя часьціны і асобна іх перамагчы. 28 чэрвеня гэты манеўр яму ўдаўся. Трубяцкой загадаў 30-тысячнаму войску пад камандай С. Пажарскага дагнаць невялікі казацкі атрад, які зрабіў чарговую правакатыўную атаку на москаўцаў.

Пасля таго як войска Пажарскага адышло даволі далёка ад галоўных сіл Трубяцкога і перайшло праз раку Сасноўку, невялікі атрад Сьцяпана Гульніцкага зайшоў ў тыл Пажарскаму і разбурыў пераправы. Такім чынам войска Пажарскага наперадзь вырашальнага дня бітвы была прыціснутым да вады і ня мала куды адступаць.

На раніцы 28 чэрвеня казацкі атрад пад кіраўніцтвам Выгоўскага атакаваў Пажарскага і пачаў адступаць каб заманіць маскалёў ў пастку. Каля вёскі Сасноўка казакі нечакана для маскоўцаў абярнуліся і пайшлі ў контратаку. Адначасова з тылу на маскалёў ўдарылі татары і палякі.

Войска Пажарскага апынілася ў атачэньні і практычна усё была зьнішчана. Сам Пажарскі трапіў ў палон да татараў, дзе быў страчаны за нахабныя паводзіны (як сьведчаць гісторыкі ён “абмацюкаў хана за маскоўскім абычаям і плюнуў яму памеж вачэй”).

Пачуўшы пра разгром Пажарскага, Трубяцкі зьняў асаду Канатопа. Гэты ўкраінскі горад-герой так і не здаўся варвару, прастаяўшы ў асадзе роўна 70 дзён. Трубяцкі кінўся уцякаць з рэшткамі свайго войска і спыніўся толькі ў Пуціўлі. Уцякаць яму даводзілась пад абстрэлам казацкіх гармат і дажджом татарскіх стрэлаў. Толькі пад час гэтага доступу палягло прыкладна 4000 маскалёў.

 

Канатопская бітва

Канатопская бітва на розных этапах

 

Ацэнкі гісторыкаў наконт таго, колькі маскалёў ўвогуле загінула ў гэтай бітве, розныя. Але расейскі гісторык Сяргей Салаўёў пісаў пра больш чым 30000 забітых і пра тое, што ў Канатопскай бітве адборная москаўская кавалерыя перастала існаваць. Ён жа пісаў пра тое, што пасля разгрома Трубяцкога пад Канатопам у Маскве пачалася сапраўдная паніка. Усі чакалі паходу Выгоўскага і Мэхмэд Гірэя на Маскву, а маскоўскі цар зьбіраўся ўцякаць за Волгу.

Выгоўскі плянаваў паход на Маскву (каб закончыць пачатае ў 1612 годзе ваярамі Вялікага княства разбурэньне імпэрыі зла, якая ужо тады падымала галаву). Але тут ён нечакана атрымаў удар у плечы. Непадкантрольныя гетману казацкія атрады ў паўднёвай частцы Ўкраіны напалі на валоданьні крымскіх татараў. Паход на Маскву давялося адкласьці. Яшчэ праз нейкі час падбураная Масквой апазіцыя пачала прымушаць Выгоўскага выканаць запавет Багдана Хмяльніцкага і вярнуць булаву ягонаму сыну Юрыю, які менавіта тады дасягнуў паўналецьця.

Урэшцэ рэшт Выгоўскі быў змушаны адракчыся ад гетманства і пражыў апошнія гады свайго жыцьця на тэрыторыі сучаснай Заходняй Ўкраіны. Там ён рыхтаваў антыпольскае паўстаньне для абароны правоў украінцаў. Палякі даведаліся пра ягоныя намеры, і 17 сакавіка 1664 года Іван Выгоўскі быў страчаны ў Корсуні. Яго расстралялі польскія жаўнеры, як роўна за месяц да гэтага ў вёсцы Комань расстралялі другога героя Канатопскай бітвы – Івана Багуна.

Пасля страты двух галоўных герояў Канатопскай бітвы ва Ўкраіне вельмі доўга не была сапраўдных нацыянальных лідараў. Нашая краіна уваходзіла ў самы трагічны гістарычны этап свайго існаваньня – Руіну. Не гледзячы на такі трагічны фінал галоўныя герояў, Канатопская бітва мае вялізарнае значэньне. Яна разбурыла адразу некалькі ключавых міфаў расейскай гістарычнай прапаганды:

- па-першае, Канатопская бітва ў самым зародку зьнішчыла ідэю “шматстагадзёвага імкненьня ўкраінскага народу аб’яднацца з расейскімі братамі”. Яна, як вялікі гістарычны помнік стаіць і сьведчыць, што не была ва ўкраінцах ніякага асаблівага жаданьня аб’ядноўвацца з маскалямі. З ты, з кім быццам заўсёды імкнуліся аб’яданацца не вядуць крывавых бітваў праз пяць гадоў пасля “аб’яднаньня”;

- па-другое, ў Канатопскай бітве Ўкраіна адстаяла сваё права на уласны нацыянальны шлях. Штораз, калі нехта згадвае пра Пераяслаў 1654 года як пра падзею, якая дае права Расеі валодаць Ўкраінай – маім адказам стае Канатоп 1659 года. Пад Канатопам ўкраінцы паказалі, што калі нехта пад відам сяброўства хоча іх захапіць і зьнішчыць як нацыю – ён атрымае таксама як тады войска садзіста Трубяцкога.

- па-трэцяе, ў Канатопскай бітве ўкраінцы разбурылі расейскі міф аб том, што “ў гісторыі рускія ніколі не ваявалі з украінцамі”. Украінцы не толькі ваявалі, але і перамаглі, разбурыўшчы міф аб непераможнасьці расейскага войска;

- па-чацьвёртае, Канатопская бітва разбурыла міф аб натуральнам анархізме ўкраінцаў, іх няздольнасьці да асобнага дзяржаўнага будаўніцтва. Маскоўская пагроза, як і зараз, стала тады фактарам кансалідацыі усіх украінцаў, фактарам адзінства Захаду і Ўсходу краіны, сялян і шляхты, улады і народу;

- па-пятае, Канатопская бітва засьведчыла цывілізацыйны выбар Ўкраіны – на Захад. За мінулыя больш чым 300 гадоў Масква так і не змагла зьмяніць гэты цывілізацыйны выбар украінскага народа, хоць і імкнулася;

- па-шостае, Канатопская бітва назаўсёды зрабіла ўкраінцаў і беларусаў брацкімі народамі. Пасля Канатопскай бітвы і дагэтуль ўкраінцы і беларусы ніколі больш не ваявалі адзін супраць аднаго.

- нарэшцэ, па-сёмае, Канатопская бітва яскрава прадэманстравала, што толькі аб’яднаўшысь народы Цэнтральнай і Усходняй Эўропы здольныя выжыць і  быць моцнымі ў гэапалітычна складанай прасторе, на якой яны знаходзяцца. Перамога ў Канатопскай бітве яшчэ раз падкрэсліла эфэктыўнасьць і няабходнасьць Балта-Чарнаморскага вайскова-палітычнага, эканамічнага і культурнага хаўруса.

 

Помнік на чэсьць перамогі ў Канатопскай бітве 

Помнік на чэсьць перамогі ў Канатопскай бітве

(вёска Шапавалаўка, Канатопскі раён, Сумская вобласьць)

 

 

 

Вось такую вялікую падзею мы адзначаем 29 чэрвеня. Заклікаю беларускіх сяброў далучыцца да сьвяткаваньня, разам рабіць высновы з тых падзеяў і адраджаць нашу супольную цывілізацыю Вялікага княства Літоўскага. І няхай дапаможа нам Бог!

Слава Ўкраіне!

Жыве Беларусь!

 

Спецыяльна для “Народнай Перамогі”

Максім Несьцярэнка,

Харкаў, Украіна

25 чэрвеня 2015 года

Максім Несьцярэнка / 27-06-2015
Украіна Беларусь Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Масковія Канатопская бітва
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Віктар 2015-06-27

Слава Украіне! Маскаляку пад ср.ку!

Героям слава! Аўтар: vatik 2015-06-27

Мы браты па духу і па крыві з украінцамі.Маскаль быў і застаецца ворагам для беларусаў і ўкраінцаў.

Бяз тэмы Аўтар: Раман 2015-06-27

Вельмі цікава. Слава Украіне!

Бяз тэмы Аўтар: Сьвятлана 2015-07-05

Героям слава!

Жыве!

веды Аўтар: Марылька 2015-08-02

Вялікі дзякуй аўтару гэтага артыкула й ўвогуле - гэтага сайту. Вялікую справу робіце, людцы. Бо толькі асьветай можна зьмяніць становішча, разбудзіць сьпячых беларусаў.

Для Марылька Аўтар: Максім 2015-08-05

Дзякуй Вам вялікі за цёплыя словы.

Прывітаньне беларускім патрыётам з Харкава.

З павагай, Максім, аўтар артыкула

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: